
- •Праблема перыядызацыі гісторыі Беларусі
- •Крыніцы вывучэння і гісторыяграфія гісторыі Беларусі: 10-18 ст.
- •Старажытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі: храналагічныя рамкі, агульная характарыстыка перыядау.
- •Балты і усходнія славяне: рассяленне на тэрыторыі Беларусі, грамадскі лад, гаспадарччая дзейнасць, рэлігійныя уяуленні.
- •Палітычная гісторыя Полацкага княства у 10-13 ст. Фарміраванне княжацка-вечавога ладу.
- •Палітычная гісторыя Тураускай зямлі у 10- першай палове 12ст. Асаблівасці грамадска-палітычнага ладу княства.
- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у 9-13ст.
- •Феадальная раздробленнасть на беларускіх землях: прычыны, характарыстыка працэссу, вынікі.
- •Распаусюджванне хрысціянства на тэрыторыі Беларусі. Культура Беларускіх зямель у 9-13ст.
- •Барацьба са знешняй небяспекай у першай палове 13ст. Прычыны і працэсс утварэння Вялікага Княства Літоускага:другая палова 13 – пачатак 14ст.
- •Вялікае Княства Літоускае у часы Гедыміна і Альгерда: унутраная і знешняя палітыка.
- •Абвастрэнне унутранных супярэчнастей у часы княжання Ягайлы. Крэуская унія 1385 г. Востраускае пагадненне 1392 г.
- •Княжанне Вітаута, яго унутранная і знешняя палітыка.
- •Унутрапалітычныя супярэчнасці у1430-1440-ыя гг. Казімір Ягелончык і яго палітыка.
- •Дзяржауны і грамадскі лад Вялікага княства Літоускага у 14-15 ст.
- •Унутрыпалітычнае жыцце вкл у канцы 14 – 1 палове 16ст. Рэформы 60-х гг. 16 ст.
- •Знешняя палітыка вкл у канцы 15 – першай палове 16ст. Лівонская вайна.
- •Уніі вкл і Польскага каралеуства: вытокі, змест, вынікі. Люблінская унія 1569 г.
- •Палітычнае развіцце Рэчы Паспалітай у апошняй трэці 16ст. Статут 1588 г.
- •Развіцце сельскай гаспадаркі і феадальных адносін на Беларусі ў 16 - першай палове 17ст.
- •Асноўныя этапы юрыдычнага афармлення прыгоннага права на Беларусі.
- •Развіцце гарадоў і мястэчак на тэрыторыі Беларусі ў 14 – першай палове 17ст. Магдэбурскае права. Цэхі. Юрыдыкі.
- •Рэлігійнае жыццё на Беларусі ў 16 – першай трэці 17ст.
- •Рэфармацыя на Беларусі: перадумовы узнікнення і царкоўныя плыні.
- •Контррэфармацыя на Беларусі. Берасцейская царкоўная унія 1596 г.
- •Культурнае жыцце на Беларусі ў 14-15ст. Этнічныя працэссы на беларускіх землях.
- •Культура Беларусі ў 16 – першай палове 17 ст. Стварэнне першых гістарычных прац на Беларусі.
- •Рэч Паспалітая у войнах 17-18ст. Асноўныя вектары знешняй палітыкі.
- •Інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай у Маскоўскую дзяржаву ў пачатку 17ст. Смаленская вайна 1632-1634 гг.
- •Сацыяльныя супярэчнасці ў Беларусі ў 17 – 18ст.: гарадскія паўстанні і сялянскія выступленні.
- •Казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг. На Беларусі: прычыны, баявыя дзеянні, вынікі.
- •Вайна Рэчы Паспалітай з Рускай дзяржавай 1654-1667 гг. Умовы “венага міру” 1686 г.
- •Эканамічнае становішча беларускіх зямель Рэчы Паспалітай у другой палове 17 – першай палове 18 ст.
- •Дзяржаўна-палітычны крызіс Рэчы Паспалітай ў другой палове 17 – першай палове 18 ст. Спробы дзяржаўных рэформ у другой палове 18 ст.
- •Беларусь у Паўночнай вайне. Знешняя інтэрвенцыя і унутрапалітычны канфлікт 1700-1710-х гг.
- •Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў другой палове 18 ст.
- •Дзейнасць Барскай канфедэрацыі. Першы падзел Рэчы Паспалітай.
- •Чатырохгадовы(вялікі) сойм. Другі падзел Рэчы Паспалітай.
- •Паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Трэці падзел Рэчы Паспалітай.
- •Дасягненне культуры Беларусі ў другой палове 17-18 стст.
Унутрапалітычныя супярэчнасці у1430-1440-ыя гг. Казімір Ягелончык і яго палітыка.
У 1430 г. вялікім князем літоўскім стаў малодшы сын Альгерда Свідрыгайла (1430—1432). Яго галоўнай апорай былі феадалы праваслаўнага веравызнання. Ён прыцягваў іх да дзяржаўнага кіравання, раздаваў ім замкі і пасады. Гэта выклікала нездавальненне літоўскіх феадалаў, якіх падтрымалі буйныя польскія землеўласнікі. Дамовіўшыся паміж сабой, яны абвясцілі вялікім князем Жыгімонта Кейстутавіча (1432—1440). Адбыўся часовы раскол ВКЛ. Гэта прывяло ў 1432—1436 гг. да абвастрэння ўнутрыпалітычных супярэчнасцей у ВКЛ і вайны за ўладу паміж прыхільнікамі Свідрыгайлы і Жыгімонта. У 1435 г. войскі Жыгімонта нанеслі паражэнне войскам Свідрыгайлы ў кровапралітнай бітве пад Вількамірам. Вайна скончылася перамогай Жыгімонта, які стаў вялікім князем. Варта заўважыць, што не розніца ў веры выклікала супярэчнасці ў палітычным жыцці. Іх параджала імкненне феадалаў таго ці іншага веравызнання ўдзельнічаць у кіраванні дзяржавай.
У выніку забойства Жыгімонта ў 1440 г. была ліквідавана дзяржаўная унія ВКЛ з Польшчай. Наступны кіраўнік ВКЛ Казімір пасля абрання яго на польскі трон устанавіў персанальную (асабістую) унію, пры якой ВКЛ захоўвала сваю самастойнасць. Намагаўся ўмацаваць велікакняжацкую ўладу, аднак гэтага не атрымалася, вымушаны быў пашырыць правы феадалаў і шляхты. У 1441 падушыў выступ смаленскіх гараджан, а ў 1490—1492 гг. выступы сялян на поўдні ВКЛ і Польшчы. У 1447 выдаў г. зв. Казіміраў прывілей, якім пашырыў правы феадалаў ВКЛ, гарантаваў права ўласнасці на зямлю, вольны выезд за мяжу, права судзіць залежных ад іх людзей. У прывілеі прадугледжвалася, што зямлю і дзяржаўныя пасады ў ВКЛ маглі атрымліваць толькі мясцовыя феадалы. Пры Казіміры вырасла роля паноў-рады і ўзмацніўся яе ўплыў на дзейнасць вялікага князя. У 1468 выдаў Судзебнік, першую спробу кадыфікацыі крымінальнага і працэсуальнага права ВКЛ. У 1471 ліквідаваў удзельныя княствы. Прадстаўнікі незалежніцкай партыі, незадаволеныя збліжэннем з Польшчай, у 1480-х гадах арганізавалі змову супраць Казіміра, але яна была выкрытая. Выданнем Няшаўскага статуту Казімір пачаў час палітычнага панаваньня ў Польшчы шляхецкага стану. Пры Казіміры васалам Польшчы стала Мазавецкае княства, было далучанае Асвенцымскае княства. У выніку трынаццацігадовай вайны з крыжакамі (1454—1466) па Торуньскім дагаворы (1466) Польшча вярнула Памор’е, атрымала Заходнюю Прусію, а Тэўтонскі ордэн трапіў у васальную залежнасць. Казіміру давялося амаль штогод адбіваць татарскія наезды. Добра прыняў намер наўгародскіх баяр на чале з Марфай Барэцкай далучыць Ноўгарад да ВКЛ, але Іван III пасля доўгай аблогі захапіў Ноўгарад і жорстка расправіўся з баярамі.
Дзяржауны і грамадскі лад Вялікага княства Літоускага у 14-15 ст.
Дзяржаўны лад BKJI у час Гедзіміна, Альгерда і Вітаў- та ўяўляў сабой неабмежаваную манархію — уладу аднаго кіраўніка ў дзяржаве. Яго абавязкамі былі абарона краіны (ён узначальваў войска), выданне законаў, ажыццяўленне ды- пламатычиых зносін з шшымі краінамі, аб’яўленне вайны і заключэнне міру, распараджэнне дзяржаўнай казной (грашо- вымі сродкамі), прызначэине на дзяржаўныя пасады.
Княжанне сынаЯгайлы Казіміра (1440—1492) і сына Казіміра Аляксандра (1492—1506), якія прадстаўлялі дынастыю Ягелонаў, было звязана са зменамі ў кіраванні ВКЛ. У час княжання Аляксандра Казіміравіча ўлада вялікага князя была абмежавана Радай (ад слова «раіцца») — спачатку толькі дарадчым, а потым заканадаўчым і распарадчым органам дзяржаўнай улады ў BKJI. Рада паступова набыла яшчэ адну назву — «паны-рада». У яе склад уваходзілі найбуйнейшыя феадалы-землеўласнікі, якіх з канца XIV ст. называлі «панамі», і вышэйшыя службовыя асобы: ваяводы; канцлер — кіраўнік велікакняжацкай канцылярыі, хавальнік вялікай дзяржаўнай пячаткі; маршалкі — старшыні на пасяджэннях рады; падскарбі — загадчык дзяржаўнага скарбу (фінансаў); гетман — начальнік войска і іншыя дзяржаўныя чыноўнікі. Паны займалі вышэйшыя дзяржаўныя пасады, вырашалі пытанні дзяржаўнага кіравання. «Паны-рада» адасобіліся ў самастойны і незалежны ад вялікага князя орган улады.
У канцы XV ст. канчаткова аформіўся другі вышэйшы орган дзяржаўнага кіравання ў BKJI — вальны (агульны) сойм, на пасяджэннях якога акрамя паноў-рады і службовых асоб маглі прысутнічаць усе феадалы В К Л, а пазней — па 2 дэпутаты ад кожнага павета. На соймах вырашаліся пытанні аб вайне і міры, аб падатках і законах, аб выбранні вялікага князя. Такім чынам, адбылося абмежаванне ўлады вялікага князя за кошт пашырэння ролі феадалаў.
Формы дзяржаўнага кіравання ў ВКЛ пры Александры Казіміравічы паступова ператвараецца ў саслоўна-прадстаўнічую манархію. Роля паноў-рады і вальнага сойма ў дзяржаўным кіраванні становіцца вышэйшай за ролю вялікага князя. Ён заставаўся першай асобай у дзяржаве, аднак ужо не быў самаўладцам і падпарадкоўваўся волі паноў-рады.
Пры Казіміры ў ВКЛ на доўгі гіерыяд усталяваўся мір. З’явілася магчымасць заняцца ўладкаваннем унутранага жыцця дзяржавы. Казімір сумясціў у сваёй асобе пасады вя- лікага князя і польскага караля. Ён кіраваўся прынцыгіам дзяржаўнагабудаўніцтва, прынятым яшчэ пры Гедзіміне: «Не рушыць даўніны, неўводзіць навізны». У ВКЛ у 1481 г. была выкрыта змова супраць Казіміра праваслаўных феадалаў, яісіх радзей за католікаў прызначалі на вышэйшыя дзяржаў- ныя пасады, што выклікала іх нездавальненне. Частка гэтых феадаЛаў арыентавалася на Маскоўскую дзяржаву, з якой пры вялікім князю Аляксандру пачаліся амаль бесперапын- ныя войны.