Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры История Беларуси.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
140.43 Кб
Скачать
  1. Праблема перыядызацыі гісторыі Беларусі

Курс "Гісторыі Беларусі" ахрплівае гісторыю Айчыны ад стара-жытных часоў да нашых дзён. Ён адлюстроўвае гісторыю той часткі чалавецтва, якая на працягу тысячагоддзяў насяляла тэрыторыю су-часнай Беларусі. Чалавечае грамадства на тэрыторыі Беларусі прайшло наступныя перыяды свайго развіцця. Старажытнае грамадства. Яго храналагічныя рамкі — 40 тыс. гадоў да н.э. — V ст. н.э. Гэты перыяд падзяляецца на 3 этапы: каменны век (40 тыс. гг. да н.э. — 2 тыс. гг. да н.э.); бронзавы век (каля 2 тыс. гг. да н.э. — пачатак I тысячагоддзя да н.э.); жалезны век (пачатак I ты-сячагоддзя да н.э. — V ст. н.э.). Сярэднявечча - канец V - XV ст. Выдзяляюцца 2 этапы: пачатак пераходу да класавага грамадства і ўзнікненне дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі (канец V — перш. пал. XIII ст.); развіццё феа-дальнай сістэмы (сярэдзіна XIII — XV ст.). Новы час — XVI — пачатак XX ст. Падзяляецца на 2 этапы: афар-мленне феадальнай сістэмы і выспяванне яе крызісу (XVI — канец XVIII ст.); генезіс і зацвярджэнне капіталізму, выспяванне крызісу буржуазнага грамадства (канец XVIII ст. — 1917 г.). Навейшы час — з 1917 г. — да нашых дзён.

  1. Крыніцы вывучэння і гісторыяграфія гісторыі Беларусі: 10-18 ст.

Гісторыя Беларусі вывучаецца на падставе даных разнастайных гістарычных крыніц, якія падзяляюцца на 6 асноўных труп: археалагічныя, этнаграфічныя, лінгвістычныя, вусныя, пісьмовыя і кіна-фота-фона.

Асабліва важнае значэнне сярод іх маюць пісьмовыя крыніцы. Яны класіфікуюцца па тыпах і відах на заканадаўчыя акты, матэрыялы спра-ваводства, эканоміка-геаграфічныя, гаспадарчае апісанне, статыстычныя матэрыялы, летапісы і хронікі, мемуарную літаратуру, літаратурныя і публіцыстычныя творы, матэрыялы перыядычнага друку. Першым з дайшоўшых да нас зборнікаў законаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі старажытнай Беларусі, была Русская Правда (XI ст.) — найкаштоўнейшая крыніца па гісторыі Кіеўскай Русі і рускіх кня-стваў перыяду феадальнай раздробленасці.

Заканадаўчыя дакументы па гісторыі Беларусі перыяду Вялікага княства Літоўскага (XIII - XVIII стст.) прадстаўлены крыніцамі розных відаў. Аднымі з іх з'яўляюцца прывілеі, якія вызначалі асноўныя рысы грамадска-палітычнага ладу у Беларусі. Для вывучэння сацыяльна-палітычнага развіцця Беларусі XV — XVIII стст. выкарыстоўваюцца пастановы (канстытуцыі) сеймаў, уніі Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Вялікай і разнастайнай групай крыніц з'яўляюцца матэрыялы спра-ваводства. Сярод крыніц гэтай трупы для вывучэння гісторыі Беларусі XIV - XVIII стст. першараднае значэнне маюць "Литовская мет¬рика" Эпоха канца XVIII - пачатку XX ст. прадстаўлена дакументацыяй дзяржаўных устаноў, банкаў, уласных прадпрыемстваў, напрыклад справаздачамі губернатараў беларускіх губерняў або матэрыяламі "Камітэта па справах Заходніх губерняў" і г.д. Пры вывучэнні гісторыі Беларусі новага і навейшага часу асабліва вялікае значэнне маюць статыстычныя крыніцы, да якіх адносяцца пазямельныя даследаванні, ваенна-конскія перапісы, спісы фабрык і заводаў, адрас-календары і г.д. Станаўленне беларускай гістарыяграфіі непарыўна звязана з за-раджэннем у пачатку XIX ст. беларускай нацыянальнай ідэі і нацы-янальнага руху. Першымі прафесійнымі гісторыкамі, якія заклалі падмурак канцэпцыі беларускай гісторыі, былі прафесары Віленскага універсітэта М.Баброўскі, І.ДаніловічТ.Нарбут, Ю.Ярашэвіч і інш. Адным з першых даследчыкаў бела-рускага летапісання з'яўляецца І.Даніловіч. Ён упершыню апублікаваў Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 г., Значны уклад у развіццё гістарычнага краязнаўства Беларусі ўнеслі браты Я. і К. Тышкевічы - пачынальнікі беларускай археалогіі Паўстанне 1863 — 1864 гг. з'явілася важным фактарам, які паў-плываў на развіццё беларускай гістарыяграфіі другой паловы XIX ст. Яно абвастрыла спрэчкі аб нацыянальным развіцці Беларусі. Якасна новы перыяд у вывучэнні гісторыі Беларусі быў звязаны з дзейнасцю беларускіх народнікаў у канцы 70-х - першай палове 80-х гадоў XIX ст. У другой палове 80-х гадоў XIX ст. распрацоўку гісторыі і этнаграфіі Беларусі распачаў М.Доўнар-Запольскі. Важнай вехай у станаўленні нацыянальнай гістарыяграфіі з'явілася кніга В.Ластоўскага "Кароткая гісторыя Беларусі", выдадзеная у Вільні у 1910 г. Дэмакратызацыя савецкага грамадства, якая пачалася з другой паловы 50-х гадоў, садзейнічала далейшаму развіццю беларускай гістарыяграфіі. Акрамя работ манаграфічнага характару у 60 — 80-я гады былі апублікаваны калектыўныя працы. У 1994 — 1995 гг. Інстытут гісторыі АН Беларусі падрыхтаваў і выдаў "Нарысы гісторыі Беларусі" у дзвюх частках. Вялікая ўвага надаецца захаванню фальклорнай спадчыны.