
- •10.1. Ііі скланенне. Рознаскланяльныя наз. І іх групы.
- •13.1. Якасныя прыметнікі. Ступені параўнання якасных прыметнікаў.
- •18.1 Зборныя лічэбнікі. Парадкавыя. Дробавыя.
- •21.1. Асаблівасці скланення займеннікаў паводле разрадаў.
- •24.1. Пераходныя і непераходныя, зваротныя і незваротныя дзеясловы.
- •26.1. Катэгорыя трывання дзеяслова. Ладу. Часу.
- •27.1. Катэгорыя асобы дзеяслова. Безасабовыя дзеясловы.
- •28.1. Спражэнне дзеяслова. Словаўтварэнне дзеяслова.
- •33.1. Разрады прыслоўяў паводле значэнняў. Ступені параўнання якасн. Прысл. І іх утварэнне. Формы прысл. Са знач. Ацэнкі і меры якасці.
24.1. Пераходныя і непераходныя, зваротныя і незваротныя дзеясловы.
Пераходныя - выражаюць дзеянне, якое прама ці ўскосна пераходзіць на другі прадмет ад суб'екта гэтага дзеяння (мець поспех, не адтымаць дапамогі). Дзеясловы, што абазначаюць не накіраванае на прадмет дзеянне, называюцца непераходнымі, да якіх адносяцца, дзеясловы руху (ісці, бегчы), дзеясловы са значэннем стану ці ўласцівасці (спаць, настаўнічаць). Пры далучэнні да розных форм дзеяслова, пераважна да пераходных, постфікса -ся ўтвараюцца зваротныя дзеясл., што абазн. дзеянні, скіраваныя на сам суб'ект гэтага дзеяння. Згаданы постфікс можа выступаць у форме -ца, калі далучаецца да інфінітыва на -ць (параўн.: грэць - грэцца і т.п.) або да форм 3-й асобы абодвух лікаў (грэе - грэецца, грэюць - грэюцца і да т.п.). Частка беларускіх дзеясловаў ужываецца толькі ў зваротнай форме (баяцца, смяяцца і інш.), а значная колькасць непераходных дзеясловаў не мае зваротнай формы (ехаць, расці і інш.). Пераходныя дзеясловы, што спалучаюцца з назоўнікамі ў Т склоне. маюць суадносныя па стане пары з непераходнымі дзеясловамі (ствараць - стварацца мастаком).
25.1. Катэгорыя стану. выражае адносіны да суб'екта і аб'екта, прычым лагічны суб'ект не заўсёды супадае з грам., г.зн. дзейнікам у сказе (Студэнт прачытаў кнігу і Кніга прачытана студэнтам - лагічны суб'ект адзін, а дзейнік розны: у 1-ым сказе - студэнт, у 2-ім - кніга). У сувязі з гэтым адрозніваюць незалежны стан, калі дзеянне зыходзіць ад суб'екта, што з'яўл. ў сказе дзейнікам; і залежны, калі аб'ект дзеяння з'яўл. ў сказе дзейнікам, а суб'ект дапаўненнем. Дзеясл. залеж. стану ўтвараюцца ад пераходных дзеясл. пры дапамозе постфікса -ся. Да дзеясл. незалеж. стану адносяцца: пераходныя дзеясл., якія маюць прамое дапаўненне (гнаў воблачкі, слаўлю справу), безасаб. дзеясл. (вечарэе, днее); неперах. незвар. дзеясл., якія не маюць прамога дапаўнення (плаваць, размаўляць). Да дзеясл. залеж. стану адносяцца зваротныя дзеясл. з постфіксам -ся (-ца), якія спалуч. з Т. скл. наз.-суб'екта (малюецца мастаком, пішацца студэнтам і інш.). Да залеж. стану адносяцца і дзеепрым., што таксама спалуч. з Т. скл. наз.-суб'екта (намалявана мастаком, напісана студэнтам і інш.). Дзеясловы незалежнага стану ўжываюцца ва ўсіх грам. формах. Дзеясл. залеж. стану часцей за ўсё маюць форму 3-й ас. адз. і мн. ліку ўсіх трох часоў, + форму дзеепрым.: дадзеныя формы спалуч. з наз. у Т. скл. Дзеясл. зваротна-сярэдняга стану выражаюць дзеянне, якое як бы “звяртаецца” да самога суб’екта.
26.1. Катэгорыя трывання дзеяслова. Ладу. Часу.
Трыванне – адносіны да закончанасці дзеяння: закончанае (указвае на закончаннасць) – дагарэць, сапсаваць, гукнуць. І незакончанае (абазн. дзеянне не паказваючы на яго закончаннасць) – свавольнічаць, арфаваць. Лад – адносіны дзеяння да рэчаіснасці; значэнне рэальнасці і ірэальнасці. Абвесны – працэс як рэальны факт. Умоўны – дзеянне як магчымае ці пажаданае (б, бы). Загадны – дзеянне як патрабуемае. Час – адносіны дзеяння да моманту гутаркі шляхам супастаўлення словаформ. (прошлы, цяп., буд.).