Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Матем госы.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
3.02 Mб
Скачать

17. Шэраг Тэйлара. Прыкметы раскладу рэчаісных функцый у ступеневы шэраг

З дапамогай дыферэнцыяльнага злічэння можна даследаваць функцыю віду:

L(x) = c0 + c1(xa) + c2(xa)2 + … + cn(xa)n,

(1)

правая частка якой з’яўляецца мнагаскладам ступені n, а лікі сk, (гэта значыць, што k прабягае значэнні ад 0 да n) называюцца каэфіцыентамі гэтага мнагаскладу. У матэматыцы часта развязваецца задача:

Знайсці набліжэнне функцыі f, вызначанай у наваколлі пункта а мнагаскладам віду (1), і высветліць хібнасць гэтага набліжэння, гэта значыць патрабуецца знайсці каэфіцыенты ck мнагаскладу (1) так, каб у наваколлі пункта а функцыя f(x)  Ln(x), і знайсці хібнасць вылічэння, г. зн. модуль рознасці |f(x)  Ln(x)| у кожным пункце х гэтага наваколля.

Няхай функцыя f n разоў дыферэнцавальная на адрэзку I з канцамі а і х (г. зн. I = [a; x] або I = [x; a]).

Высветлім, якія каэфіцыенты павінны быць у мнагаскладу (1), каб функцыя f і мнагасклад, а таксама вытворныя функцыі f і мнагаскладу мелі адпаведна аднолькавыя значэнні ў пункце а:

Няхай f(a) = L(a); f(k)(a) = L(k)(a), k = . Знойдзем значэнні функцыі L(x) і яе вытворных у пункце x = a.

L(a) = c0 c0 = f(a).

Прадыферэнцуем роўнасць (1) n разоў, атрымаем ф-лы (1*):

L'(x) = c1 + 2c2·(xa) + 3c3·(xa)2 + … + ncn·(xa)n-1,

L''(x) = 1·2·c2 + 2·3·c3·(xa)1 + … + n·cn·(xa)n-2,

L(n)(x) = 1·2·3·c3 + 2·3·4·c4·(xa) + … + cn·n·(n1)·(n2)·(xa)n-3,

L(n)(x) = 1·2·3…n·cn = ncn.

Заменім х на а, атрымаем L'(а) = 2!·c2, L'(a) = 3!·c3, …, L(n)(a) = ncn . Тады з ф-л (1*), што патрэбныя каэф-ты м-ду (1) зн-ца па ф-ле: с0 = f (a), c1 = f '(a)/1!= f '(a), c2 = , …, cn = .

Падставім значэнні каэфіцыентаў у формулу (1), атрымаем мнагасклад:

Pn(x;a) = f(a) + (xa) + (xa)2 + … + (xa)n, (2)

значэнні якога і значэнні яго вытворных адпаведна супадаюць са значэннямі функцыі f і яе вытворных у пункце а.

Разгледзім рознасць

f(x) Pn(x; a) = Rn (x; a) f(x) = Pn(x; a) + Rn(x; a).

(3)

Падставім у (3) з (2) значэнні Pn(x;a), атрымаем

f(x) = f(a) + (xa) + … + (xa)n + Rn(x;a). (4)

Формула (4) называется формулай Тэйлара функцыі f у наваколлі пункта а, Rn(x;a)  n-ай астачай формулы Тэйлара, або n-м астаткавым членам формулы Тэйлара.

Сама формула (4) мае кошт, калі з'яўляецца магчымасць ацаніць або знайсці яўна выраз для астачы Rn(x;a) (у гэтым выпадку мы будзем ведаць адхіленне мнагаскладу (2) ад функцыі f на адрэзку І ).

Тэарэма 1. Няхай функцыя f (n + 1) раз дыферэнцавальная на адрэзку І, то для кожнай функцыі , дыферэнцавальнай на адрэзку І і здавальняючай умове x 0 x, знойдзецца пункт с І такі, што

.

(5)

Увядзём у разгляд функцыю

g(t) = f(x)  Pn(x,t) = f(x)  (f(t) + ), дзе t I, якая мае ўласцівасці (6):

1) g(x) = 0;

2) g(a) = f(x)  Pn(x;a) = Rn(x;a);

3) дзе

Функцыі g i здавальняюць умовам тэарэмы Кашы на адрэзку І, а гэта значыць існуе пункт с І такі, што

(7)

Падставім у роўнасць (7) замест g(x), g(a) i g'(c) іх выразы з уласцівасцей (6) і атрымаем наступны выраз :