
- •Беларуская мова I яе месца ў сістэме агульначалавечых I нацыянальных каштоўнасцей
- •1.1. Мова I соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве
- •1.2. Беларуская мова — форма нацыянальнай культуры беларусаў
- •1.3. Паходжанне беларускай мовы I асноўныя этапы яе развіцця
- •1.3.1. Старабеларуская літаратурная мова XIV—XVIII стст.
- •1.3.2. Новая (сучасная) беларуская мова XIX — пачатку XX ст.
- •1.3.3. Развіццё і функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы ў XX — пачатку XXI ст.
- •Пытанні для самакантролю
- •2.1. Паняцце пра лексіку
- •Пытанні для самакантролю
- •2.2. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання
- •2.2.1. Спрадвечна беларуская лексіка
- •2.2.2. Запазычаная лексіка
- •2.4. Лексіка беларускай мовы паводле стылістычнай афарбоўкі
- •2.5. Лексіка беларускай мовы паводле сферы выкарыстання
- •2.6. Тэрміналогія I тэрмінасістэма
- •2.7. Спецыфічныя асаблівасці тэрмінаў
- •Пытанні для самакантролю
- •2.8. Спосабы ўтварэння тэрмінаў
- •Пытанні для самакантролю
- •2.9. Тэрміназнаўства як навуковая дысцыпліна
- •Пытанні для самакантролю
- •2.10. 3 Гісторыі беларускай навуковай тэрміналогiі тэрмінаграфіі
- •2.10.1. Падрыхтоўчы перыяд (да 1920-х гг.)
- •2.10.2. Перыяд дынамічнага развіцця (1920-я гг.)
- •2.10.3. Перыяд статычнага існавання (1930-я гг.)
- •2.10.4. Перыяд стабілізацыі (1950-я гг. — наш час)
- •2.11. Тыпалог1я слоўнікаў беларускай мовы, IX прызначэнне I функцыі
- •2.12. Тыпы лінгвістычных слоўнікаў
- •Пытанні для самакантролю
- •2.13. Тэрміналагічныя слоўнікі беларускай мовы
- •Пытанні для самакантролю
- •Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму
- •3.1. Паняцце білінгвізму. Моўная інтэрферэнцыя
- •Пытанні для самакантролю
- •3.2. Паняцце моўнай нормы
- •3.3. Арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы
- •Пытанні для самакантролю
- •3.4. Марфалагічныя нормы беларускай літаратурнай мовы. Назоўнік
- •3.4.1. Асаблівасці скланення прозвішчаў, імёнаў і геаграфічных назваў
- •Пытанні для самакантролю
- •3.5. Прыметнік
- •Пытанні для самакантролю
- •3.6. Займеннік
- •Пытанні для самакантролю
- •3.7. Лічэбнік
- •Пытанні для самакантролю
- •3.8. Дзеяслоў
- •Пытанні для самакантролю
- •3.9. Дзеепрыметнік I дзеепрыслоўе
- •3.10. Прыслоўе
- •3.11. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай літаратурнай мовы
- •4.1. Паняцце функцыян альнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў
- •Пытанні для самакантролю
- •4.2. Публіцыстычны стыль I яго асноўныя асаблівасці
- •Пытанні для самакантролю
- •5.1. Асноўныя рысы навуковага стылю
- •5.2. Моўныя сродкі навуковага стылю
- •5.3. Асноўныя разнавіднасці I жанры навуковых тэкстаў
- •5.4. Кампазіцыя навуковага тэксту
- •6.1. Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю
- •6.2. Моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю
- •6.3. Віды афіцыйна-справавых дакументаў
- •7.1. Паняцце культуры маўлення. Камунікатыўныя якасці маўлення
- •7.2. Тэхніка I выразнасць вуснага маўлення
- •7.3. Падрыхтоўка да публічнага выступлення
- •7.4. Маўленчы этыкет I культура зносін
2.2.2. Запазычаная лексіка
Кожны народ жыве побач з іншымі народамі. Вынікам гандлёвых, прамысловых, культурных кантактаў паміж народамі з'яўляецца ўзаемнае запазычванне слоў. Як правіла, натуральнае запазычванне ўзбагачае мову, робіць яе больш гнуткай і не ўплывае на яе самабытнасць, паколькі пры гэтым захоўваецца асноўны слоўнік мовы, яе граматычны лад, не парушаюцца ўнутраныя законы моўнага развіцця.
Прычыны запазычвання слоў могуць быць знешнімі (пазамоўнымі) і ўласнамоўнымі.
Да знешніх прычын запазычвання адносіцца палітычны, гандлёва-эканамічны, прамысловы ўплыў аднаго народа на другі.
Уласна моўныя прычыны запазычвання наступныя:
• патрэба ў называнні новых паняццяў, з'яў, прадметаў: лагістыка (англ. logistics 'комплексная сістэма арганізацыі працэсу руху тавару ад вытворцы да пакупніка'); спам (англ. spam 'масавая рассылка рэкламных аб'яў па электроннай пошце'); сэйл (англ. sale 'распродаж па зніжаных цэнах у канцы сезона'), а таксама: арганайзер, біпер, бэдж, класіфікатар, плотар, сканер, таймер, тонер, холстар і інш.;
• неабходнасць удакладніць, дэталізаваць пэўнае паняцце: саміт (англ. summit 'тып афіцыйнай сустрэчы або нарады кіраўнікоў дзяржаў'); снукер (англ. snooker 'від більярда, у якім выкарыстоўваюцца 15 чырвоных шароў і 6 шароў іншых колераў, якія трэба забіць у лузы більярднага стала ў пэўным парадку'); супермаркет (англ. supermarket 'буйны магазін самаабслугоўвання па гандлі спажывецкімі таварамі');
• тэндэнцыя ў мове да замены неаднаслоўных, апісальных або складаных найменняў аднаслоўнымі: аўтарскае права — капірайт (англ. соруright, блізказначнік — сінонім; велічыня пастаянная — канстанта (ад лац. constan, -ntis 'нязменны, пастаянны'); падробка крэдытных картаў — кардынг (англ. саrding);
• адсутнасць дакладнага наймення ў роднай мове: дэтэктар (валют), віртуальны, дайджэст, інвестар, спічрайтар, спонсар, спрэй і інш.;
• патрэба ў адпаведным стылістычным эфекце: сек'юрыці замест ахоўнік; бойфрэнд замест — хлопец-сябар; прэзент замест падарунак; параўн.: «Князь цемры» — тыповы хорар (англ. hоrror 'жах'), «Вій» — першы савецкі фільм жахаў;
• неабходнасць выражэння пазітыўных або негатыўных адценняў; параўн.: піўная і паб, пракат машын і фірма аўта-рэнтал і г. д.
Іншамоўныя словы звычайна захоўваюць характэрныя рысы тых моў, з якіх яны запазычаны, таму іх можна адрозніць ад беларускіх паводле паходжання.
У сучаснай беларускай мове прадстаўлены:
• грэцызмы: акіян, анекдот, арыфметыка, афарызм, граматыка, ёд, катар, клімат, конус, маналог, манархія, метафара, палітыка, парус, тэатр, філасофія і інш.;
• лацінізмы: акцыя, ангіна, апрабацыя, градус, доктар, дырэктар, калега, камедыя, канстытуцыя, карта, квота, келіх, медыяна, парафія, прапорцыя, рэліквія, сума, тэкст, тэмперамент і інш.;
• англіцызмы: біфштэкс, блок, блюмінг, бункер, гольф, джаз, дрэдноўт, жакей, клуб, кракет, лорд, мітынг, сквер, трамвай і інш.;
• германізмы: атэіст, барда, блок, гандаль, грабар, дрот, друк, кафля, кошт, куфель, кухня, лата, рада, рахунак, фальш, фартух, фурман, цэнтнер, шалі, шпік, шпіталь, шула і інш.;
• галіцызмы (галоўным чынам, запазычанні з французскай мовы): авангард, акцёр, антракт, аташэ, афіша, балет, батальён, бомба, брыгада, вадэвіль, вуаль, дэмарш, кананада, кіно, пароль, партызан, салон, тратуар, фронт і інш.;
• цюркізмы: алмаз, алтын, аршын, атаман, кабала, каблук, каліта, кунтуш, курган, мурза, нагайка, палаш, саранча, тавар, туман, чабан і інш.;
•літуанізмы: бонда, венцер, гірса, дойлід, жлукта, клуня, крупеня, мянташка, пуня, рэзгіны, свіран, твань і інш.;
• стараславянізмы: ад, акаянны, блаславенне, блажэнны, дрэва, ерась, злак, трэба, уладыка, чало і інш.;
• русізмы: ачаг, аплот, вопыт, вучоны, дваранін, звяно, подзвіг, савет, упраўленне, паражэнне, парок;
• украінізмы: бандура, боршч, бублік, галушка, гапак, шкаляр і інш;
• паланізмы: быдла, вантробы, дашчэнту, змрок, кавадла, кудлаты, маёнтак, нэндза, пагарда, рыдлёўка, скарга, сродак, страшыдла, тлусты, хлопец і інш.
Асаблівым выпадкам запазычвання з'яўляецца калькаванне — утварэнне новых слоў на базе беларускіх каранёў і афіксаў, але паводле структурных схем, уласцівых іншым мовам: напрыклад, англ. skyscraper — рус. небоскрёб — бел. хмарачос. Інакш кажучы, калька — гэта паслядоўны пераклад марфем іншамоўнага слова з дапамогай суадносных марфем беларускай мовы.
У сучаснай беларускай літаратурнай мове прадстаўлены калькі са слоў наступных моў:
• грэчаскай: alphabetos — азбука; anomia — беззаконне; autocrateia — самаўладства; biographia — жыццеапісанне; orthographia — правапіс; chronographos — летапісец; роlypeiros — мнагавопытны;
• лацінскай: agricultura— земляробства; declinatio — схільнасць; hidrogenium — вадарод; іnsectum — насякомае; оbjectum — прадмет; охіgenium — кісларод;
• французскай: сіrсопstапсе — абставіны; ітрrеssіоп—уражанне; jornal — дзённік; solidite — шчыльнасць; subdivision— падраздзяленне;
• нямецкай: augenscheinlich — відавочны; аussehеп — выглядаць; Еіпhеіt—адзінства; еіnseitig — аднабаковы; Наlbinsel—паўвостраў; Selbstbestimmung — самавызначэнне; Ǘberтеnsсh — звышчапавек;
•рускай: воспитатель — выхавацель; единоличник — аднаасобнік; непредвиденный непрадбачаны, противоположный — процілеглы; шерстеобрабатывающий — воўнаапрацоўчы; удобоваримость —легкатраўнасць і інш.
Калькавацца могуць не толькі асобныя словы, але і цэлыя выразы: англ. public relations — сувязі з грамадскасцю, англ. root segment — каранёвы каталог і інш.
Словы, якія перайшлі ў беларускую мову, адрозніваюцца па ступені асвоенасці. Некаторыя з іх настолькі трывала ўліліся ў лексічную сістэму беларускай мовы, што ўспрымаюцца як уласнамоўныя: боршч, булка, катлета, малюнак, пінжак, стул, суп, цукерка, школа. Іншыя, наадварот, захоўваюць сваё «іншаземнае» аблічча і ўспрымаюцца як відавочна чужыя. Гэта так званыя экзатычныя словы, або экзатызмы, (ад гр. eхоtikos 'чужы') словы і выразы, якія запазычаны з іншых моў, адлюстроўваюць паняцці з жыцця іншых народаў і ўжываюцца з мэтай надаць маўленню своеасаблівы мясцовы каларыт: лаваш, меджліс, пані, франк, хурал, чалма, янычар.
Ад экзатызмаў трэба адрозніваць варварызмы (ад. лац. barbarismos) — іншамоўныя словы, не да канца засвоеныя мовай, найчасцей у сувязі з цяжкасцямі граматычнай адаптацыі. Звычайна варварызмы выкарыстоўваюцца пры апісанні чужаземных звычаяў, побыту, нораваў, для стварэння мясцовага каларыту. Яны могуць надаваць гумарыстычнае, іранічнае, сатырычнае або ўзвышанае гучанне тэксту: Дзякую, дзякую, вашэці. Проша са мною клопату не рабіць (Янка Купала); На Шчары, / Нарачы, / На Свіцязі / Схаўрусіць хай / з салам алей кум. / Татары! / Множцеся й пладзіцеся, / Вы на шыя. / Салям алейкум! (Р. Барадулін).
Пытанні для самакантролю
1. Якія класы слоў складаюць лексіку беларускай мовы?
2. Назавіце прыблізны час узнікнення агульнаіндаеўрапейскіх, праславянскіх, агульнаўсходнеславянскіх і спрадвечнабеларускіх слоў.
3. Якія тэматычныя групы слоў адносяцца да агульнаўсходнеславянскай і старабеларускай лексікі?
4. Пералічыце асноўныя прычыны запазычвання слоў.
5. 3 якіх моў запазычаны некаторыя лексічныя адзінкі беларускай мовы?
6. Што такое калькаванне? У чым адрозненне паміж калькаваннем і ўласна запазычваннем?
7. Якія словы называюцца экзатызмамі?
8. 3 якой мэтай у творах мастацкай літаратуры выкарыстоўваюцца варварызмы?
2.3. ЛЕКСІКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ПАВОДЛЕ СТУПЕНІ ЯЕ ВЫКАРЫСТАННЯ
Мова як сродак зносін знаходзіцца ў пастаянным развіцці. Найбольш выразна гэта праяўляецца ў яе лексіцы: з'яўляюцца словы для называння новых прадметаў, рэалій, і наадварот, выходзяць з ужытку словы, якімі называліся прадметы, што перасталі выкарыстоўвацца грамадствам.
Да актыўнай лексікі адносіцца сукупнасць слоў, якія шырока ўжываюцца большасцю носьбітаў мовы ў дадзены час. У літаратурнай мове гэта і агульнаўжывальныя словы, неабходныя ў штодзённых зносінах (блізка, вада, добры, доўгі, ісці, працаваць, смачны, твой, хлеб, чалавек), і грамадска-палітычная лексіка (партыя, прагрэс, сацыяльны, эканоміка), і словы, якія называюць спецыяльныя прадметы, паняцці і з'явы (ген, віртуальны, дыягназ, інфляцыя, прафілактыка, рэнтабельны) і інш.
У пасіўны слоўнік уваходзяць словы, якія не з'яўляюцца выкарыстальнымі ў сучаснай беларускай літаратурнай мове і не заўсёды зразумелыя яе носьбітам. Да пасіўнай лексікі адносяцца ўстарэлыя словы, якія выйшлі або выходзяць са сферы актыўнага ўжывання і з'яўляюцца невядомымі або малавядомымі, і неалагізмы — словы, якія ўзніклі параўнальна нядаўна і яшчэ не сталі агульнавядомымі.
Групу ўстарэлых слоў утвараюць г і с т а р ы з м ы і а р х а і з м ы.
Гістарызмы (гр. historikos 'гістарычны') — гэта ўстарэлыя словы, якія называюць паняцці, прадметы, з'явы, што зніклі з жыцця грамадства: армяк, баярын, будзёнаўка, войт, газніца, гетман, губсаюз, даспехі, жупан, жырандоль, земства, калчан, камбед, камзол, кулак, лапці, меч, нэпман, павет, пільчак, пісар, рэдут, ураднік, цівун і інш.
Архаізмы (гр. archaios 'старажытны') — гэта ўстарэлыя назвы сучасных паняццяў, прадметаў, з'яў: бакшта 'вежа', вахмістр 'ахоўнік', векша 'вавёрка', волах 'румын', выя 'шыя', бортнік 'пчаляр', жывот 'жыццё', злуч 'злучнік', кроніка 'хроніка', кругавід 'га- рызонт', лемантар 'буквар', піжмо 'мускус', раме 'плячо', стрычок 'вяроўка' і інш.
Устарэлая лексіка выкарыстоўваецца ў мастацкіх творах для стварэння каларыту пэўнай гістарычнай эпохі, для надання велічнасці, урачыстасці гучання: I нічога не зробіць рада ні з замкам, ні з царквою, ні з магнатамі, ні з іхнімі шляхецкімі атрадамі, слугамі і прыгоннымі. Толькі і засталося радзе, што ўладарыць над рачеснікамі, падмайстрачі ды плебеямі. 1 над табою ўсялякі суд ёсць, а ты, бурмістр, вы, радцы ды лаўнікі, толькі і можаце, што спрэчкі аб маёмасці разбірань радзецкім судом ды забойствы і іншае такое — судом лаўнічым (У. Караткевіч).
Неалагізмы (гр. neos 'новы') — гэта словы, якія з'явіліся ў мове як назвы новых прадметаў рэчаіснасці і яшчэ не страцілі адцення навізны: аніматар 'работнік атэля, які арганізоўвае вольны час кліентаў'; вэб-дызайн 'мастацкае канструяванне, афармленне ў сетцы інтэрнэт'; дылер 'супрацоўнік банка, які займаецца аперацыямі з валютай, дэпазітамі, каштоўнымі паперамі'; дэфолт 'невыкананне грашовых абавязкаў дзяржавай'; трафік 'у інфарматыцы: інтэнсіўнасць патоку перадаваемых даных'; турбагрыль 'грыль. аснашчаны вентылятарамі'; шэйкер 'пасудзіна для змешвання кактэйляў' і інш.
За апошнія дзесяцігодцзі сучасная беларуская літаратурная мова засвоіла вялікую колькасць новых слоў і ўстойлівых словазлучэнняў, многія з якіх не абазначаюць новыя паняцці, а з'яўляюцца дублетамі нарматыўных моўных адзінак: выкіды — адходы, гламурны — прывабны, кантэнт — змест, канцэрн — аб 'яднанне, інсталіраваць — устанавіць (праграму), інсітнае мастацтва — наіўнае мастацтва, інтэгратар — аб'яднальнік, наратар — апавядальнік, снэк — закуска, флаер — лістоўка-рэклама і інш.
Сярод неалагізмаў вылучаюцца аказіяналізмы (ад с.-лац. оссаsionalis 'выпадковы') — індывідуальна-аўтарскія словы, якія ствараюцца пісьменнікамі, паэтамі, грамадскімі дзеячамі як мастацка-выяўленчыя сродкі: Усе ўмоўнасці ўмоўныя / з не маёю шчырасцю — / са шляхамі да абрывасцяў; Рукі мае — арабінава-гронкавыя / безбранзалетныя і беспярсцёнкавыя (Я. Дашына); Вершапраходцы крывіцкай мовы, іх шлях не ўсыпаны быў васількамі (Р. Барадулін); У нас жыло святло, была крылатасць птахаў (А. Пісьмянкоў); Надыходзяць Каляды і зоры вышэюць уноч (Л. Рублеўская).
За межы індывідуальнага словаўжывання аказіянальныя словы не выходзяць і таму, як правіла, не набываюць статуса агульнамоўных лексічных адзінак.
Пытанні для самакантролю
1. У чым адрозненне паміж актыўнай і пасіўнай лексікай мовы?
2. Дайце азначэнне паняццям архаізм і гістарызм.
3. Ці з'яўляюцца сінонімамі паняцці неалагізм і аказіяналізм?