- •Беларуская мова I яе месца ў сістэме агульначалавечых I нацыянальных каштоўнасцей
- •1.1. Мова I соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве
- •1.2. Беларуская мова — форма нацыянальнай культуры беларусаў
- •1.3. Паходжанне беларускай мовы I асноўныя этапы яе развіцця
- •1.3.1. Старабеларуская літаратурная мова XIV—XVIII стст.
- •1.3.2. Новая (сучасная) беларуская мова XIX — пачатку XX ст.
- •1.3.3. Развіццё і функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы ў XX — пачатку XXI ст.
- •Пытанні для самакантролю
- •2.1. Паняцце пра лексіку
- •Пытанні для самакантролю
- •2.2. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання
- •2.2.1. Спрадвечна беларуская лексіка
- •2.2.2. Запазычаная лексіка
- •2.4. Лексіка беларускай мовы паводле стылістычнай афарбоўкі
- •2.5. Лексіка беларускай мовы паводле сферы выкарыстання
- •2.6. Тэрміналогія I тэрмінасістэма
- •2.7. Спецыфічныя асаблівасці тэрмінаў
- •Пытанні для самакантролю
- •2.8. Спосабы ўтварэння тэрмінаў
- •Пытанні для самакантролю
- •2.9. Тэрміназнаўства як навуковая дысцыпліна
- •Пытанні для самакантролю
- •2.10. 3 Гісторыі беларускай навуковай тэрміналогiі тэрмінаграфіі
- •2.10.1. Падрыхтоўчы перыяд (да 1920-х гг.)
- •2.10.2. Перыяд дынамічнага развіцця (1920-я гг.)
- •2.10.3. Перыяд статычнага існавання (1930-я гг.)
- •2.10.4. Перыяд стабілізацыі (1950-я гг. — наш час)
- •2.11. Тыпалог1я слоўнікаў беларускай мовы, IX прызначэнне I функцыі
- •2.12. Тыпы лінгвістычных слоўнікаў
- •Пытанні для самакантролю
- •2.13. Тэрміналагічныя слоўнікі беларускай мовы
- •Пытанні для самакантролю
- •Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму
- •3.1. Паняцце білінгвізму. Моўная інтэрферэнцыя
- •Пытанні для самакантролю
- •3.2. Паняцце моўнай нормы
- •3.3. Арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы
- •Пытанні для самакантролю
- •3.4. Марфалагічныя нормы беларускай літаратурнай мовы. Назоўнік
- •3.4.1. Асаблівасці скланення прозвішчаў, імёнаў і геаграфічных назваў
- •Пытанні для самакантролю
- •3.5. Прыметнік
- •Пытанні для самакантролю
- •3.6. Займеннік
- •Пытанні для самакантролю
- •3.7. Лічэбнік
- •Пытанні для самакантролю
- •3.8. Дзеяслоў
- •Пытанні для самакантролю
- •3.9. Дзеепрыметнік I дзеепрыслоўе
- •3.10. Прыслоўе
- •3.11. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай літаратурнай мовы
- •4.1. Паняцце функцыян альнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў
- •Пытанні для самакантролю
- •4.2. Публіцыстычны стыль I яго асноўныя асаблівасці
- •Пытанні для самакантролю
- •5.1. Асноўныя рысы навуковага стылю
- •5.2. Моўныя сродкі навуковага стылю
- •5.3. Асноўныя разнавіднасці I жанры навуковых тэкстаў
- •5.4. Кампазіцыя навуковага тэксту
- •6.1. Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю
- •6.2. Моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю
- •6.3. Віды афіцыйна-справавых дакументаў
- •7.1. Паняцце культуры маўлення. Камунікатыўныя якасці маўлення
- •7.2. Тэхніка I выразнасць вуснага маўлення
- •7.3. Падрыхтоўка да публічнага выступлення
- •7.4. Маўленчы этыкет I культура зносін
3.3. Арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы
У беларускай літаратурнай мове ў адных выпадках напісанне адпавядае вымаўленню, а ў другіх вымаўленне не супадае з напісаннем.
Існуюць адзіныя, абавязковыя для ўсіх носьбітаў мовы нормы літаратурнага вымаўлення.
1. Поўнае аканне — супадзенне ненаціскных галосных [о], [э] ў гуку [а]. Галосныя [о], [э] пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных ва ўсіх ненаціскных складах вымаўляюцца як [а]: моладзь —малады, цэгла — цагляны. У адрозненне ад рускай мовы, аканне ў беларускай мове перадаецца на пісьме. Аднак у большасці запазычаных слоў ненаціскное э захоўваецца: дэпазіт, рэсурс (але: рамонт, адрас, характар, літаратура і інш.)
2. Няпоўнае яканне — супадзенне [о], [э] пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам у гуку [а], што на пісьме абазначаецца літарай я: вецер — вятры, лес — ляснік, светлы — святлець, месца — мясціна. У іншых ненаціскных складах вымаўляецца гук [э], што на пісьме перадаецца літарай е: хлопец, восень, зеленаваты. Яканню падлягае і вымаўленне службовых слоў у спалучэнні з самастойнымі часцінамі мовы (адно фанетычнае слова): [н'а быў], [б'ассноў]. Аднак на пісьме гэтая з'ява не перадаецца. Яканне не нашыраецца на большасць слоў неславянскага паходжання: метро, сегмент, генетыка.
3. Ненаціскны гук [і] ў пачатку слоў змяняецца на [й], калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны, і на [ы], калі на зычны: на [й] грышчы, сястра [й] брат, ён [ы]шоў, стол [ы] крэсла. Пасля [г], [к], [х] змена [і]на [ы] не адбываецца: Мінск і Гродна.
4. Гук [г] — фрыкатыўны, працяжны. У нешматлікіх запазычаных словах ён выбухны: ганак, гузік, гонта, гуз, гарнец, мазгі, швагер. Перад звонкімі зычнымі ў сярэдзіне многіх слоў, найчасцей запазычаных, глухі [к] вымаўляецца як выбухны [г]: ане[г]дот, ва[г] зал, э[г]замен, э[г]зотыка.
5. Звонкія зычныя на канцы слоў і перад глухімі ў сярэдзіне слова вымаўляюцца як адпаведныя глухія: сувя[с'] (сувязь), дахо[т] (даход), на[т]косніца (надкосніца), сту[ш]ка (стужка). Глухія перад звонкімі змяняюцца на звонкія: бара[дз']ба (барацьба), про[з']ба (просьба), фу[д]бол (футбол).
6. Шыпячыя перад свісцячымі вымаўляюцца як свісцячыя, а свісцячыя перад шыпячымі — як шыпячыя: [шч]ытаць (счытаць), на до[сц]ы (на дошцы), збірае[сс]я (збіраешся), перапі[шч]ык (перапісчык), пя[шч]аны (пясчаны).
7. Свісцячыя [з], [с], [дз], [ц] перад мяккімі, акрамя [г'], [к'], [х'], вымаўляюцца мякка: [с']вятло, [дз']веры, [ц']вік, [з']вінець. Такое памякчэнне зычных распаўсюджваецца і на прыназоўнікі: [з'] людзьмі, [б'аз']літасці, акрамя прыназоўнікаў праз і цераз: праз цябе, церазлес. Але: [с]хема, [с]кепсіс, [з]гіб.
8. Вымаўленне некаторых спалучэнняў гукаў не супадае з напісаннем:
• [дч], [тч] вымаўляюцца як падоўжаны гук [ч]: ператё[чч]ык (пераплётчык), дара[чч]ык (дарадчык);
• [дц], [тц] вымаўляюцца як падоўжаны гук [ц]: у пала[цц]ы (у палатцы), а[цц]ягваць (адцягваць);
• [дс], [тс] вымаўляюцца як гук [ц]: грама[ц]кі (грамадскі), спар[ц]мен (спартсмен);
• спалучэнні [жс], [шс] паміж галоснымі вымаўляюцца як падоўжаны гук [с], а паміж галосным і зычным — як адзін гук [с]: вучы[сс]я (вучышся), белаве[с]кі (белавежскі);
• спалучэнне [чн] вымаўляецца нязменна: ру[чн]ік, яе[чн]я, мало[чн]ы (параўн. рус.: молочный —моло[шн]ый).
Усе пазіцыйныя чаргаванні падпарадкоўваюцца асноўным фанетычным законам беларускай літаратурнай мовы, што і вызначае яе спецыфіку ў параўнанні з рускай мовай. Для сучаснай беларускай мовы яны наступныя:
1. Аканне і яканне. У ненаціскным становішчы пасля цвёрдых зычных [о], [э] змяняюцца на [а]: мет[о]дыка — мет[а]дычны, ац[э]нка — ац[а]ніць. Пасля мяккіх зычных чаргаванне адбываецца толькі ў першым складзе перад націскам: [в'э]ды — [в'а]домы, [дз 'э]ці — [дз 'а]цінства.
2. Прыстаўныя галосныя. Прыстаўныя [і], [а] з'яўляюцца перад збегам зычных у словах, якія пачынаюцца з санорных [м], [л], [р]: імгненне, амшара, ільгота, іржа, аржаны. У моўнай плыні прыстаўныя галосныя знікаюць, калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны гук: шмат ільну — многа льну, пад ільдзінай — вялікая льдзіна. Не ўжываюцца прыстаўныя галосныя перад спалучэннямі зычных пасля прыставак на галосны і ў складаных словах, калі першая частка складанага слова заканчваеццца галосным: зардзецца, вокамгненна, абыржавець.
3. У беларускай мове, у адрозненне ад рускай, найбольш пашыраны словы з поўнагалоснымі спалучэннямі: серада, сорам, вораг, палон, салодкі, галоўны, сярэдні, узнагарода, скарачэнне (параўн. рус. среда, срам, враг, плен, сладкий, главный, средний, награда, сокращение).
4. Зацвярдзелыя зычныя [ж], [ш], [ч], [дж], [р], [ц]: чытанне, рэжым, цацка, каледж, шэфства. У рускай мове ўжываецца як цвёрды гук [р], так і мяккі [р']: развитие, рассказ, режим,реакция; гук [ч'] заўсёды мяккі: человечность, чтение, чувство.
5. Цвёрдыя губныя зычныя на канцы слова, а таксама перад [j]: сем, сорам, дроб, россып, б 'е і пад.
6. Дзеканне — змена гука [д] пры змякчэнні на [дз']: даход — аб даходзе, два — дзве; цеканне — змена гука [т] пры змякчэнні на [ц']: попыт — аб попыце.
7. У беларускай мове шэсць афрыкат (злітных, непадзельных гукаў) — [дж], [дз'], [дз], [ц], [ц'], [ч]: бюджэт, дзейнасць, пэндзаль, лекцыя, памяць, вучань, а ў рускай толькі дзве — [ц] і [ч'].
8. Гукі [г], [г'] у беларускай мове фрыкатыўныя: готыка, градус, гімнаст, цагельня. Выбухны [г], тыповы для рускай мовы, вымаўляецца толькі ў некаторых запазычаных словах: газа, гонта, ганак, гвалт.
9. Беларускай мове ўласцівы гук [ў] (у нескладовы), які паходзіць з гукаў [у], [л], [в]: урок — наўроку, слава—слаўны, вучыла — вучыў.
10. Падаўжэнне зычных гукаў. Зычныя [ж], [з'], [дз'], [л'], [н'], ]с'], [ц'], [ч], [ш] падаўжаюцца ў пазіцыі паміж двума галоснымі гукамі: збожжа, рыззё, асяроддзе, ралля, абагульненне, калоссе, пачуцці, ноччу, мышшу.
11. Прыстаўныя зычныя [в], [г], [j]. Прыстаўны [в] узнікае перад націскнымі галоснымі [о], [у] у пачатку слова (возера, вобыск, вугаль) і не развіваецца перад прэфіксальным [у] (ураджай, указ), перад [у], што паходзіць з [в] (урач, улада), а таксама ў словах неславянскага паходжання (опера, універсітэт). Прыстаўны [г] ужываецца ў асобных словах: гэй, гоп, гэты, гэтулькі, гэта, Ганна. Прыстаўны [j] узнікае перад націскным [і], які пачынае слова: [jі] ншы, [jі]хні. Не развіваецца прыстаўны перад [і] у словах неславянскага паходжання і ў словах з прыстаўным [і]: інстытут, інтэлект, ільдзіна і пад.
