Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможнік.Прафесійная лексіка.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
396.05 Кб
Скачать

Пытанні для самакантролю

1. 3 якіх кампанентаў складаецца паняцце нацыянальная мова?

2. Пералічыце дыялекты беларускай мовы. На якіх тэрыторыях яны пашыраны?

3. Якія плямёны насялялі тэрыторыю старажытнай Беларусі?

4. Назавіце асноўныя перыяды ў развіцці беларускай мовы і іх храналагічныя межы.

5. Якая мова была дзяржаўнай у Вялікім Княстве Літоўскім?

6. У якіх пісьмовых помніках зафіксавана старабеларуская мова?

7. Чаму ў канцы XVII—XIX ст. беларуская мова развівалася больш запаволена ў параўнанні з папярэднім перыядам?

8. Якую ролю ў развіцці беларускай мовы адыграў закон аб свабодзе друку (1905)?

9. Якім чынам у 1920-я гг. на Беларусі праводзілася палітыка беларусізацыі?

10. Якія вынікі для далейшага развіцця беларускай мовы мела пастанова СНК «Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу» (1933)?

11. Ахарактарызуйце стан беларускай мовы ў Савецкім Саюзе пасля Другой сусветнай вайны. Чаму, на ваш погляд, у беларускім грамадстве пачаліся дыскусіі наконт неабходнасці закона «Аб мовах»?

12. Назавіце характэрныя рысы сучаснай беларускай моўнай сітуацыі.

13. Якіх асоб (пісьменнікаў, навукоўцаў і інш.) вы лічыце знакавымі ў гісторыі беларускай мовы? Чаму?

Раздзел 2

ЛЕКСІЧНАЯ СІСТЭМА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

2.1. Паняцце пра лексіку

Лексіка (ад гр. lexikos 'слоўнікавы') — сукупнасць слоў мовы. Гэтым тэрмінам называюць таксама пэўныя пласты слоўнікавага складу мовы (напрыклад, стылістычна нейтральная лексіка, кніжная лексіка, спецыяльная лексіка), слоўнікавы склад тых або іншых твораў ці аўтараў (напрыклад, лексіка «Дзікага палявання караля Стаха» У. Караткевіча).

Колькасць слоў у сучасных развітых мовах дасягае некалькіх сотняў тысяч. Так, у «Тлумачальным слоўніку беларускай мовы» (1977—1984) каля 97 тыс. слоў, у «Беларуска-рускім слоўніку» (2003) — каля 110 тыс., у «Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы» (2002) і «Частотным слоўніку беларускай мовы» Н.С. Мажэйкі (2006) — каля 65 тыс. слоў. Дакладны аб'ём слоўнікавага складу вызначыць немагчыма, паколькі лексіка мовы пастаянна папаўняецца і ўзбагачаецца і слоўнікі «не паспяваюць» за яе развіццём. Акрамя таго, нават у самыя вялікія лексікаграфічныя выданні звычайна не ўключаюцца дзясяткі гысяч дыялектных, устарэлых, новых лексем, а таксама слоў (тэрмінаў), пгго абазначаюць назвы вузкаспецыяльных навуковых паняццяў і з'яў.

Словы, якія складаюць лексіку сучаснай беларускай літаратурнай мовы, характарызуюцца пэўнай спецыфікай: яны адрозніваюцца паміж сабой паводле паходжання, ступені актыўнасці, сферы выкарыстання і, нарэшце, паводле стылістычнай прыналежнасці. Вывучэнне гэтых асаблівасцей з'яўляецца адной з найважнейшых задач спецыяльнага раздзела мовазнаўства, які даследуе слоўнікавы склад мовы, — лексікалогіі (lexikos 'слоўнікавы' + logos 'вучэнне').

У лінгвістыцы прыняты наступныя прынцыпы класіфікацыі лексікі мовы:

• паводле паходжання адрозніваюць спрадвечна беларускую і запазычаную лексіку;

• паводле ступені выкарыстання лексіка падзяляецца на актыўную і пасіўную (да першай групы адносяцца рэгулярна або часта ўзнаўляльныя адзінкі, да другой — устарэлыя і новыя словы);

• паводле стылістычнай характарыстыкі лексіка нейтральная проціпастаўляецца стылістычна афарбаванай кніжнай і гутарковай лексіцы;

• паводле сферы выкарыстання вылучаюць агульнаўжывальную лексіку і лексіку абмежаванага ўжывання (дыялектную, спецыяльную, жаргонную).