- •Беларуская мова I яе месца ў сістэме агульначалавечых I нацыянальных каштоўнасцей
- •1.1. Мова I соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве
- •1.2. Беларуская мова — форма нацыянальнай культуры беларусаў
- •1.3. Паходжанне беларускай мовы I асноўныя этапы яе развіцця
- •1.3.1. Старабеларуская літаратурная мова XIV—XVIII стст.
- •1.3.2. Новая (сучасная) беларуская мова XIX — пачатку XX ст.
- •1.3.3. Развіццё і функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы ў XX — пачатку XXI ст.
- •Пытанні для самакантролю
- •2.1. Паняцце пра лексіку
- •Пытанні для самакантролю
- •2.2. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання
- •2.2.1. Спрадвечна беларуская лексіка
- •2.2.2. Запазычаная лексіка
- •2.4. Лексіка беларускай мовы паводле стылістычнай афарбоўкі
- •2.5. Лексіка беларускай мовы паводле сферы выкарыстання
- •2.6. Тэрміналогія I тэрмінасістэма
- •2.7. Спецыфічныя асаблівасці тэрмінаў
- •Пытанні для самакантролю
- •2.8. Спосабы ўтварэння тэрмінаў
- •Пытанні для самакантролю
- •2.9. Тэрміназнаўства як навуковая дысцыпліна
- •Пытанні для самакантролю
- •2.10. 3 Гісторыі беларускай навуковай тэрміналогiі тэрмінаграфіі
- •2.10.1. Падрыхтоўчы перыяд (да 1920-х гг.)
- •2.10.2. Перыяд дынамічнага развіцця (1920-я гг.)
- •2.10.3. Перыяд статычнага існавання (1930-я гг.)
- •2.10.4. Перыяд стабілізацыі (1950-я гг. — наш час)
- •2.11. Тыпалог1я слоўнікаў беларускай мовы, IX прызначэнне I функцыі
- •2.12. Тыпы лінгвістычных слоўнікаў
- •Пытанні для самакантролю
- •2.13. Тэрміналагічныя слоўнікі беларускай мовы
- •Пытанні для самакантролю
- •Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму
- •3.1. Паняцце білінгвізму. Моўная інтэрферэнцыя
- •Пытанні для самакантролю
- •3.2. Паняцце моўнай нормы
- •3.3. Арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы
- •Пытанні для самакантролю
- •3.4. Марфалагічныя нормы беларускай літаратурнай мовы. Назоўнік
- •3.4.1. Асаблівасці скланення прозвішчаў, імёнаў і геаграфічных назваў
- •Пытанні для самакантролю
- •3.5. Прыметнік
- •Пытанні для самакантролю
- •3.6. Займеннік
- •Пытанні для самакантролю
- •3.7. Лічэбнік
- •Пытанні для самакантролю
- •3.8. Дзеяслоў
- •Пытанні для самакантролю
- •3.9. Дзеепрыметнік I дзеепрыслоўе
- •3.10. Прыслоўе
- •3.11. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай літаратурнай мовы
- •4.1. Паняцце функцыян альнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў
- •Пытанні для самакантролю
- •4.2. Публіцыстычны стыль I яго асноўныя асаблівасці
- •Пытанні для самакантролю
- •5.1. Асноўныя рысы навуковага стылю
- •5.2. Моўныя сродкі навуковага стылю
- •5.3. Асноўныя разнавіднасці I жанры навуковых тэкстаў
- •5.4. Кампазіцыя навуковага тэксту
- •6.1. Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю
- •6.2. Моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю
- •6.3. Віды афіцыйна-справавых дакументаў
- •7.1. Паняцце культуры маўлення. Камунікатыўныя якасці маўлення
- •7.2. Тэхніка I выразнасць вуснага маўлення
- •7.3. Падрыхтоўка да публічнага выступлення
- •7.4. Маўленчы этыкет I культура зносін
7.3. Падрыхтоўка да публічнага выступлення
Зносіны паміж людзьмі рэалізуюцца ў пэўнай сітуацыі, якую называюць маўленчай, або камунікатыўнай. Яе асноўнымі складнікамі выступаюць: тэма — мэта — месца — час — суб'ект (моўца) — адрасат (слухач) — маўленне. Адным з відаў маўленчай дзейнасці з'яўляецца публічнае маўленне.
Публічнае маўленне — гэта вуснае выступленне перад масавым слухачом; від кантактаў, сувязей з іншымі людзьмі, які ўяўляе сабой працэс перадачы і прыёму інфармацыі.
Характэрныя прыметы публічнага маўлення:
• арыентацыя на вуснае маўленне;
• сітуацыйнасць;
• выкарыстанне як вербальных, так і невербальных сродкаў уздзеяння;
• папярэдняя прадуманасць, падрыхтаванасць;
• маналагічная форма; элементы дыялагізацыі; наяўнасць калектыўнага субяседніка;
• непасрэдная сувязь са слухачамі.
Да асноўных фактараў паспяховага выступлення трэба аднесці:
• выбар тэмы выступлення (тэма павінна адпавядаць агульнай падрыхтоўцы і практычнаму вопыту прамоўцы, маўленчай сітуацыі і інтарэсам слухачоў);
• фармулёўка тэмы (павінна быць па магчымасці яркай, вобразнай, запамінальнай, палемічна завостранай, дакладнай і лаканічнай, «рэкламнай»);
• вызначэнне агульнай і канкрэтнай мэт выступлення (мэтавая скіраванасць і эфектыўнасць маўлення);
• падбор матэрыялаў (тэарэтычныя і эмпірычныя крыніцы назапашвання матэрыялу, СМІ, інтэрнэт, ілюстрацыйны матэрыял);
• аналіз выбранага матэрыялу (вызначэнне ўласнай пазіцыі, фармулёўка сваіх думак, асэнсаванне прапанаваных ідэй з пазіцыі слухачоў);
• складанне плана (папярэдняга, рабочага, асноўнага; простага, складанага);
• кампазіцыя (структура) маўлення (прынцыпы паслядоўнасці, лагічнасці, эканоміі, узмацнення і інш., суадноснасць састаўных элементаў кампазіцыі — уступу, асноўнай часткі, заключэння);
• метады падачы матэрыялу (індуктыўны, дэдуктыўны, гістарычны, метад аналогіі і інш.);
• моўнае афармленне публічнага выступлення (падрыхтоўка пісьмовага тэксту маўлення, слоўнае афармленне тэксту);
• аргументацыя (лагічныя і камунікатыўныя аргументы, доказы);
• авалоданне матэрыялам выступлення;
• кантакт са слухачамі (інтэлектуальны, эмацыянальны, візуальны, фанацыйны).
Трэба памятаць, што ўменне выступаць публічна — гэта мастацтва, якім можна авалодаць толькі сістэматычна практыкуючыся і працуючы над сабой.
Пытанні для самакантролю
1. Якую сітуацыю называюць маўленчай (камунікатыўнай)? Пералічыце яе асноўныя складнікі.
2. Што ўяўляе сабой публічнае маўленне? Якія характэрныя прыметы публічнага маўлення вы ведаеце?
3. У чым заключаецца ўменне выступаць публічна?
4. Назавіце і ахарактарызуйце асноўныя фактары паспяховага выступлення.
5. Як вы рыхтуецеся да вуснага публічнага выступлення?
7.4. Маўленчы этыкет I культура зносін
Маўленчы этыкет — гэта выпрацаваныя правілы маўленчых паводзін, сістэма маўленчых формул. Веданне правіл маўленчага этыкету дазваляе чалавеку адчуваць сябе ўпэўнена, натуральна ў любой маўленчай сітуацыі, пры любых прафесійна-дзелавых абставінах. Захаванне маўленчага этыкету людзьмі лінгваінтэнсіўных прафесій (настаўнікамі, юрыстамі, журналістамі, палітыкамі, кіраўнікамі і інш.) спрыяе ўмацаванню і павышэнню ўзроўню маўленчай культуры ўсіх носьбітаў мовы.
Маўленчы этыкет мае нацыянальную спецыфіку. Веданне асаблівасцяў этыкету свайго народа і народаў іншых краін, яго маўленчых формул, валоданне спецыфікай дзелавых стасункаў дапамагаюць пры выкананні прафесійных абавязкаў, устанаўленні кантактаў з калегамі, партнёрамі, чыноўнікамі і г. д.
Маўленчы этыкет, выбар маўленчых этыкетных выразаў вызначаюцца сацыяльным статусам чалавека, яго прафесіяй, нацыянальнасцю, узростам, полам, характарам, а таксама маўленчай сітуацыяй, умовамі зносін (публічнае выступленне, прэзентацыя, канферэнцыя, дзелавая сустрэча, кансультацыя і інш.).
У беларускай мове гістарычна склаліся наступныя віды формул маўленчага этыкету:
• зварот: спадар, спадарыня, спадары, спадарства, панове, сябра, дружа, сябры, калегі, каляжанкі, шаноўная грамада, таварыш (вайск.), паважаны, шаноўныя, цётка, цётачка, дзядзька, дзядзечка;
• падзяка: Шчыры дзякуй! Вялікі дзякуй! Вельмі ўдзячны Вам! Дзякуй на добрым слове!;
• знаёмства: Дазвольце адрэкамендавацца! Вельмі прыемна! Будзем знаёмы!;
• прывітанне: Добры дзень! Добры вечар! Добрай раніцы! Маё шанаванне! Вітаю Вас! Прывітанне!;
• развітанне: Да пабачэння! Усяго найлепшага! Да сустрэчы! Усяго Вам добрага! Да заўтра! Шчасліва! Пабачымся! Пакуль! Бывайце! Бывайце здаровы! Дазвольце з Вамі развітацца!;
• прабачэнне: Прабачце! Прашу прабачэння! Даруйце, каіі ласка! Выбачайце! Не крыўдуйце (не сярдуйце, не злуйцеся)! Даруйце (выбачайце), калі што не так!;
• віншаванне: Віншую Вас! Жадаю Вам! Дазвольце павіншаваць! Са святам! Дасылаю Вам свае віншаванні! 3 юбілеем!;
• згода, пацвярджэнне: Так. Але. Вядома! Зразумела! Пэўна ж! Добра, згода! Няма сумнення! Дамовіліся! Вельмі слушна! Слушная прапанова! Нельга не пагадзіцца! Праўда ваша!;
• пажаданне: Смачна есці! Смачнага вам! Памагай Бог! Хай Вам шчасціць! Бывайце здаровы, жывіце багата! Добрай (гладкай) дарогі! Хай Вам лёс не здрадзіць! Спору ў працы! На спажытак Вам! На здароўе!;
• ветлівасць: Дазвольце спытаць / запытацца (увайсці, сесці, узяць)! Праходзьце, калі ласка! Запрашаем Вас! Прашу Вас! Не турбуйцеся! Не клапаціцеся! Як жыццё? Як працуецца? Як здароўе? Што чуваць? Як маецеся? Што новага?
У беларускім і рускім маўленчым этыкеце існуе цэлы шэраг устойлівых формул, якія неабходна запомніць (гл. табліцу 18).
Табліца 18
Па-беларуску |
Па-руску |
у рэшце рэшт, нарэшце на маю думку, на мой погляд перш-наперш, перш за ўсё, перадусім шчыра кажучы, калі праўду казаць уласна кажучы на (вялікі) жаль на шчасце на ўсякі выпадак |
в конце концов по-моему прежде всего честно говоря, по правде говоря
собственно говоря к (большому) сожалению к счастью на всякий случай |
між іншым |
между прочнм |
па-першае (па-другое...) |
во-первых (во-вторых...) |
так бы мовіць, так сказаць. скажам так |
так сказать |
як кажуць |
как говорят, как говорится |
карацей кажучы |
короче говоря |
наогул, увогуле кажучы |
вообще говоря |
жартам кажучы |
в шутку говоря |
і гэтак далей (і г. д.) |
и так далее (н т. д.) |
і іншыя (і інш.) |
и другие (и др.) |
і да таго падобнае (і пад.) |
и тому подобное |
Вядома, нельга быць культурным чалавекам толькі на словах. Культура маўленчых паводзін фарміруецца ў комплексе з маральнымі нормамі і этычнымі прынцыпамі грамадства: ветлівасцю, карэктнасцю, далікатнасцю, сціпласцю, абавязковасцю, натуральнасцю, усім тым, што складае змест паняцця культура дзелавых зносін.
Пытанні для самакантролю
1. Што такое маўленчы этыкет? Акрэсліце ролю маўленчага этыкету.
2. У чым заключаецца нацыянальная спецыфіка маўленчага этыкету?
3. На якія асноўныя групы дзеляцца формулы маўленчага этыкету? Якія формулы беларускага маўленчага этыкету вы ведаеце?
4. Якія формулы-звароткі да асобы вы ведаеце ў беларускай мове, у іншых мовах?
5. Якія функцыі выконваюць формулы-звароткі? Што вам вядома з гісторыі іх ужывання?
Змест
Прадмова 3
Раздзел 1. БЕЛАРУСКАЯ МОВА I ЯЕ МЕСЦА Ў СІСТЭМЕ АГУЛЬНАЧАЛАВЕЧЫХ I НАЦЫЯНАЛЬНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ
1.1. Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве
1.2. Беларуская мова — форма нацыянальнай культуры беларусаў
1.3. Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця
1.3.1. Старабеларуская літаратурная мова XIV—XVIII стст.
1.3.2. Новая (сучасная) беларуская мова XIX — пачатку XX ст.
1.3.3. Развіццё і функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы
ў XX — пачатку XXI ст
Заданні
Раздзел 2. ЛЕКСІЧНАЯ СІСТЭМА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
2.1. Паняцце пра лексіку
2.2. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання
2.2.1. Спрадвечна беларуская лексіка
2.2.2. Запазычаная лексіка
2.3. Лексіка беларускай мовы паводле ступені яе выкарыстання
2.4. Лексіка беларускай мовы паводле стылістычнай афарбоўкі
2.5. Лексіка беларускай мовы паводле сферы выкарыстання
2.6. Тэрміналогія і тэрмінасістэма
2.7. Спецыфічныя асаблівасці тэрмінаў
2.8. Спосабы ўтварэння тэрмінаў
2.9. Тэрміназнаўства як навуковая дысцыпліна
2.10. 3 гісторыі беларускай навуковай тэрміналогіі і тэрмінаграфіі
2.10.1. Падрыхтоўчы перыяд (да 1920-х гг.)
2.10.2. Перыяд дынамічнага развіцця (1920-я гг.)
2.10.3. Перыяд статычнага існавання (1930-я гг.)
2.10.4. Перыяд стабілізацыі (1950-я гг. — наш час)
2.11. Тыпалогія слоўнікаў беларускай мовы, іх прызначэнне
і функцыі
2.12. Тыпы лінгвістычных слоўнікаў
2.13. Тэрміналагічныя слоўнікі беларускай мовы
Заданні
Раздзел 3. ФУНКЦЫЯНАВАННЕ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
ВА ЎМОВАХ БІЛІНГВІЗМУ
3.1. Паняцце білінгвізму. Моўная інтэрферэнцыя
3.2. Паняцце моўнай нормы
3.3. Арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы
3.4. Марфалагічныя нормы беларускай літаратурнай мовы. Назоўнік
3.4.1. Асаблівасці скланення прозвішчаў, імёнаў і геаграфічных назваў
3.5. Прыметнік
3.6. Займеннік
3.7. Лічэбнік
3.8. Дзеяслоў
3.9. Дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе
3.10. Прыслоўе
3.11. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай літаратурнай мовы
Заданні
Раздзел 4. ФУНКЦЫЯНАЛЬНЫЯ СТЫЛІ МАЎЛЕННЯ
4.1. Паняцце функцыянальнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў
4.2. Публіцыстычны стыль і яго асноўныя асаблівасці
Заданні
Раздзел 5. НАВУКОВЫ СТЫЛЬ
5.1. Асноўныя рысы навуковага стылю
5.2. Моўныя сродкі навуковага стылю
5.3. Асноўныя разнавіднасці і жанры навуковых тэкстаў
5.4. Кампазіцыя навуковага тэксту
Заданні
Раздзел 6. АФІЦЫЙНА-СПРАВАВЫ СТЫЛЬ
6.1. Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю
6.2. Моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю
6.3. Віды афіцыйна-справавых дакументаў
Заданні
Раздзел 7. КУЛЬТУРА ПРАФЕСІЙНАГА МАЎЛЕННЯ
7.1. Паняцце культуры маўлення. Камунікатыўныя якасці маўлення
7.2. Тэхніка і выразнасць вуснага маўлення
7.3. Падрыхтоўка да публічнага выступлення
7.4. Маўленчы этыкет і культура зносін
Заданні
Дадатак
Тэксты для перакладу на беларускую мову
Руска-беларускі слоўнік асноўных педагагічных тэрмінаў
Беларускія тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі
