- •Беларуская мова I яе месца ў сістэме агульначалавечых I нацыянальных каштоўнасцей
- •1.1. Мова I соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве
- •1.2. Беларуская мова — форма нацыянальнай культуры беларусаў
- •1.3. Паходжанне беларускай мовы I асноўныя этапы яе развіцця
- •1.3.1. Старабеларуская літаратурная мова XIV—XVIII стст.
- •1.3.2. Новая (сучасная) беларуская мова XIX — пачатку XX ст.
- •1.3.3. Развіццё і функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы ў XX — пачатку XXI ст.
- •Пытанні для самакантролю
- •2.1. Паняцце пра лексіку
- •Пытанні для самакантролю
- •2.2. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання
- •2.2.1. Спрадвечна беларуская лексіка
- •2.2.2. Запазычаная лексіка
- •2.4. Лексіка беларускай мовы паводле стылістычнай афарбоўкі
- •2.5. Лексіка беларускай мовы паводле сферы выкарыстання
- •2.6. Тэрміналогія I тэрмінасістэма
- •2.7. Спецыфічныя асаблівасці тэрмінаў
- •Пытанні для самакантролю
- •2.8. Спосабы ўтварэння тэрмінаў
- •Пытанні для самакантролю
- •2.9. Тэрміназнаўства як навуковая дысцыпліна
- •Пытанні для самакантролю
- •2.10. 3 Гісторыі беларускай навуковай тэрміналогiі тэрмінаграфіі
- •2.10.1. Падрыхтоўчы перыяд (да 1920-х гг.)
- •2.10.2. Перыяд дынамічнага развіцця (1920-я гг.)
- •2.10.3. Перыяд статычнага існавання (1930-я гг.)
- •2.10.4. Перыяд стабілізацыі (1950-я гг. — наш час)
- •2.11. Тыпалог1я слоўнікаў беларускай мовы, IX прызначэнне I функцыі
- •2.12. Тыпы лінгвістычных слоўнікаў
- •Пытанні для самакантролю
- •2.13. Тэрміналагічныя слоўнікі беларускай мовы
- •Пытанні для самакантролю
- •Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму
- •3.1. Паняцце білінгвізму. Моўная інтэрферэнцыя
- •Пытанні для самакантролю
- •3.2. Паняцце моўнай нормы
- •3.3. Арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы
- •Пытанні для самакантролю
- •3.4. Марфалагічныя нормы беларускай літаратурнай мовы. Назоўнік
- •3.4.1. Асаблівасці скланення прозвішчаў, імёнаў і геаграфічных назваў
- •Пытанні для самакантролю
- •3.5. Прыметнік
- •Пытанні для самакантролю
- •3.6. Займеннік
- •Пытанні для самакантролю
- •3.7. Лічэбнік
- •Пытанні для самакантролю
- •3.8. Дзеяслоў
- •Пытанні для самакантролю
- •3.9. Дзеепрыметнік I дзеепрыслоўе
- •3.10. Прыслоўе
- •3.11. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай літаратурнай мовы
- •4.1. Паняцце функцыян альнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў
- •Пытанні для самакантролю
- •4.2. Публіцыстычны стыль I яго асноўныя асаблівасці
- •Пытанні для самакантролю
- •5.1. Асноўныя рысы навуковага стылю
- •5.2. Моўныя сродкі навуковага стылю
- •5.3. Асноўныя разнавіднасці I жанры навуковых тэкстаў
- •5.4. Кампазіцыя навуковага тэксту
- •6.1. Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю
- •6.2. Моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю
- •6.3. Віды афіцыйна-справавых дакументаў
- •7.1. Паняцце культуры маўлення. Камунікатыўныя якасці маўлення
- •7.2. Тэхніка I выразнасць вуснага маўлення
- •7.3. Падрыхтоўка да публічнага выступлення
- •7.4. Маўленчы этыкет I культура зносін
7.2. Тэхніка I выразнасць вуснага маўлення
Тэхніка маўлення — сукупнасць навыкаў, уменняў і прыёмаў, якія выкарыстоўваюцца з мэтай дасягнення найлепшага (аптымальнага) гучання маўлення і дазваляюць прамоўцу з максімальнай эфектыўнасцю ўздзейнічаць на слухача.
Тэхніка маўлення з'яўляецца важнай складовай часткай прафесійна арыентаванага маўлення. Тэхніка маўлення ўключае:
• правільнае маўленчае (фанацыйнае) дыханне;
• пастаўлены голас;
• добрую дыкцыю, інтанацыю;
• выразнае вымаўленне (артыкуляцыю).
Маўленчае (фанацыйнае) дыханне адрозніваецца ад фізіялагічнага кароткім энергічным удыхам і працяглым раўнамерным выдыхам, падчас якога адбываецца ўтварэнне гукаў (гл. схему).
Выдых Пауза
Фізіялагічнае дыханне Маўленчае дыханне (фанацыйнае)
Для маўлення не хапае звычайнага фізіялагічнага дыхання. Вуснае маўленне патрабуе большай колькасці паветра, эканомнага яго расходавання і своечасовага аднаўлення. Правільнае дыханне павінна быць глыбокім, частым, падкантрольным.
Голас характарызуецца гучнасцю (сілай), вышынёй, тэмбрам, дыяпазонам.
Распаўсюджаныя недахопы голасу:
• афанія — невыразнасць, цьмянасць гучання голасу;
• дысфанія — адсутнасць устойлівага, роўнага гучання, калі голас зрываецца, дрыжыць;
• фонастэнія — хуткая стамляльнасць голасу;
• псеўдафонастэнія — перарывістаць голасу, выкліканая празмернай эмацыянальнасцю.
Да прафесійных якасцей прамоўніцкага голасу адносяцца: мілагучнасць, звонкасць, гнуткасць, палётнасць, устойлівасць, вынослівасць, сугестыўнасць (магчымасць з дапамогай голасу перадаваць свае эмоцыі і ўплываць на слухачоў).
Дыкцыя — выразнае, яснае вымаўленне гукаў і іх спалучэнняў падчас маўлення. Дыкцыя залежыць ад зладжанай, правільнай работы ўсяго маўленчага апарату (губы, язык, сківіцы, зубы, цвёрдае і мяккае паднябенні, насаглотка, галасавыя звязкі). Найбольш частыя недахопы дыкцыі — картавасць, шапялявасць, гугнявасць, вяласць або няяснасць маўлення, «хуткая гаворка», гучанне «праз зубы», з'яданне гукаў на канцы або ўнутры слова і інш. Удасканаленне дыкцыі звязана найперш з выпрацоўкай правільнай артыкуляцыі — рухаў органаў маўлення чалавека.
Выразнасць вуснага маўлення — якасць, якая дазваляе з дапамогай разнастайных галасавых сродкаў надаць выказванню дадатковую сэнсавую і эмацыянальную афарбоўку.
Важным сродкам выразнасці вуснага маўлення з'яўляецца інтанацыя — рытміка-меладычны бок маўлення, які ствараецца за кошт вар'іравання элементаў голасу — гучнасці, сілы, вышыні (тону і тэмбру), а таксама ўключае тэмп маўлення, мелодыку і рытм. Роля інтанацыі ў працэсе камунікацыі:
• дазваляе меркаваць аб важнасці, значнасці выказвання;
• характарызуе адносіны моўцы да ўласнага выказвання;
• выяўляе адносіны да суразмоўцы;
• сведчыць аб эмацыянальна-псіхалагічным, фізічным стане таго, хто гаворыць.
У адпаведнасці з гэтым вылучаюць інтанацыю лагічную і эмацыянальную.
Авалоданне правільнай тэхнікай маўлення дазваляе прамоўцу не адчуваць стомленасці пры шматгадзіннай нагрузцы на маўленчы апарат, наладжваць максімальны кантакт са слухачамі, дабівацца высакаякаснага маўлення.
Падчас прафесійна-камунікатыўных кантактаў, перадачы інфармацыі выкарыстоўваюцца не толькі вербальныя (слоўныя, моўныя) сродкі ўздзеяння, а і так званыя невербальныя візуальныя сродкі зносін, г. зн. нямоўныя, тыя, якія ўспрымаюцца зрокава.
У працэсе камунікацыі на невербальны канал, паводле розных звестак, прыпадае ад 45% да 80% інфармацыі. Існуе таксама меркаванне, што пры зносінах паміж людзьмі пераважаюць невербальныя сродкі.
Да невербальных візуальных сродкаў уздзеяння адносяцца:
• міміка — цяглічныя рухі твару, выраз твару;
• жэсты — камунікатыўна скіраваныя дынамічныя рухі частак цела чалавека (галавы, рук, тулава, ног);
• манеры — знешнія формы паводзін;
• поза — становішча цела чалавека ў прасторы, манера стаяць.
Неабходна памятаць, што невербальнае ўзаемадзеянне з'яўляецца дадатковым інфармацыйным і эмацыянальным сродкам камунікатыўных паводзін чалавека.
Асноўныя функцыі невербальных сродкаў:
• несці дадатковую інфармацыю;
• дапаўняць вербальнае паведамленне;
• рэгуляваць узаемадзеянне людзей падчас маўлення.
Пытанні для самакантролю
1. Што такое тэхніка маўлення? Назавіце складовыя часткі прафесійна арыентаванага маўлення.
2. Чым адрозніваюцца дыханне маўленчае і фізіялагічнае? У чым заключаецца правільнае маўленчае дыханне?
3. Назавіце распаўсюджаныя недахопы маўленчага голасу. Ахарактарызуйце асноўныя прафесійныя якасці прамоўніцкага голасу.
4. Што такое дыкцыя і артыкуляцыя? Наэавіце прычыны кепскай дыкцыі.
5. Як вы разумееце выразнасць вуснага маўлення?
6. 3 чаго складаецца інтанацыя? Акрэсліце ролю інтанацыі ў працэсе камунікацыі.
7. Што такое вербальныя і невербальныя сродкі маўленчай дзейнасці?
8. Пералічыце невербальныя візуальныя сродкі ўздзеяння і назавіце іх асноўныя функцыі.
