- •Беларуская мова I яе месца ў сістэме агульначалавечых I нацыянальных каштоўнасцей
- •1.1. Мова I соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве
- •1.2. Беларуская мова — форма нацыянальнай культуры беларусаў
- •1.3. Паходжанне беларускай мовы I асноўныя этапы яе развіцця
- •1.3.1. Старабеларуская літаратурная мова XIV—XVIII стст.
- •1.3.2. Новая (сучасная) беларуская мова XIX — пачатку XX ст.
- •1.3.3. Развіццё і функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы ў XX — пачатку XXI ст.
- •Пытанні для самакантролю
- •2.1. Паняцце пра лексіку
- •Пытанні для самакантролю
- •2.2. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання
- •2.2.1. Спрадвечна беларуская лексіка
- •2.2.2. Запазычаная лексіка
- •2.4. Лексіка беларускай мовы паводле стылістычнай афарбоўкі
- •2.5. Лексіка беларускай мовы паводле сферы выкарыстання
- •2.6. Тэрміналогія I тэрмінасістэма
- •2.7. Спецыфічныя асаблівасці тэрмінаў
- •Пытанні для самакантролю
- •2.8. Спосабы ўтварэння тэрмінаў
- •Пытанні для самакантролю
- •2.9. Тэрміназнаўства як навуковая дысцыпліна
- •Пытанні для самакантролю
- •2.10. 3 Гісторыі беларускай навуковай тэрміналогiі тэрмінаграфіі
- •2.10.1. Падрыхтоўчы перыяд (да 1920-х гг.)
- •2.10.2. Перыяд дынамічнага развіцця (1920-я гг.)
- •2.10.3. Перыяд статычнага існавання (1930-я гг.)
- •2.10.4. Перыяд стабілізацыі (1950-я гг. — наш час)
- •2.11. Тыпалог1я слоўнікаў беларускай мовы, IX прызначэнне I функцыі
- •2.12. Тыпы лінгвістычных слоўнікаў
- •Пытанні для самакантролю
- •2.13. Тэрміналагічныя слоўнікі беларускай мовы
- •Пытанні для самакантролю
- •Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму
- •3.1. Паняцце білінгвізму. Моўная інтэрферэнцыя
- •Пытанні для самакантролю
- •3.2. Паняцце моўнай нормы
- •3.3. Арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы
- •Пытанні для самакантролю
- •3.4. Марфалагічныя нормы беларускай літаратурнай мовы. Назоўнік
- •3.4.1. Асаблівасці скланення прозвішчаў, імёнаў і геаграфічных назваў
- •Пытанні для самакантролю
- •3.5. Прыметнік
- •Пытанні для самакантролю
- •3.6. Займеннік
- •Пытанні для самакантролю
- •3.7. Лічэбнік
- •Пытанні для самакантролю
- •3.8. Дзеяслоў
- •Пытанні для самакантролю
- •3.9. Дзеепрыметнік I дзеепрыслоўе
- •3.10. Прыслоўе
- •3.11. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай літаратурнай мовы
- •4.1. Паняцце функцыян альнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў
- •Пытанні для самакантролю
- •4.2. Публіцыстычны стыль I яго асноўныя асаблівасці
- •Пытанні для самакантролю
- •5.1. Асноўныя рысы навуковага стылю
- •5.2. Моўныя сродкі навуковага стылю
- •5.3. Асноўныя разнавіднасці I жанры навуковых тэкстаў
- •5.4. Кампазіцыя навуковага тэксту
- •6.1. Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю
- •6.2. Моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю
- •6.3. Віды афіцыйна-справавых дакументаў
- •7.1. Паняцце культуры маўлення. Камунікатыўныя якасці маўлення
- •7.2. Тэхніка I выразнасць вуснага маўлення
- •7.3. Падрыхтоўка да публічнага выступлення
- •7.4. Маўленчы этыкет I культура зносін
4.1. Паняцце функцыян альнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў
Моўны стыль — разнавіднасць мовы, якая характарызуецца пэўнымі асаблівасцямі адбору, спалучэння і арганізацыі моўных сродкаў у залежнасці ад задач камунікацыі. Магчымасць выбару абумоўлена стылявым расслаеннем лексікі, г. зн. наяўнасцю ў мове слоў з замацаваным функцыянальным прызначэннем. Але функцыянальныя стылі не ўзнікаюць толькі ў выніку існавання патэнцыяльных рэсурсаў мовы: для іх фарміравання патрэбны яшчэ і знешнія, экстралінгвістычныя фактары, якія вызначаюць умовы адбору моўных адзінак:
• форма зносін (вусная ці пісьмовая, дыялагічная ці маналагічная);
• сацыяльная сфера зносін (бытавая, навуковая, грамадска-палітычная, вытворчая, мастацкая і г. д.);
• змест інфармацыі (тэма і прадмет выказвання);
• мэта зносін (паведамленне, просьба. загад і г. д.);
• умовы зносін (характар узаемаадносін удзельнікаў камунікацыйнага акта).
Функцыянальны стыль — гэта гістарычна сфарміраваная і грамадска ўсвядомленая разнавіднасць літаратурнай мовы, якая функцыянуе ў вызначанай сферы чалавечай дзейнасці і зносін, характарызуецца асаблівасцямі ўжывання моўных сродкаў і іх спецыфічнай арганізацыяй.
Паняцце пра стыль як асаблівую якасць маўлення ўзнікла яшчэ ў антычнай паэтыцы і рыторыцы (грэч. stylos — 'завостраная з аднаго канца палачка, якой пісалі на васковых дошчачках; другі канец палачкі меў форму лапаткі — ім разраўноўвалі воск, сціраючы напісанае'). Старажытныя людзі гаварылі: Паварочвай сціло!, што азначала ў прамым сэнсе сцірай напісанае, а ў пераносным — працуй над стылем, абдумвай напісанае. 3 развіццём навукі пра мову эвалюцыянавала і разуменне паняцця стыль. Супярэчлівыя меркаванні па гэтым пытанні выказваюцца і сучаснымі навукоўцамі. Аднак агульным з'яўляецца прызнанне функцыянальнай прыроды стыляў, іх сувязі з вызначанай сферай маўленчых зносін і відамі чалавечай дзейнасці, разуменне стылю як гістарычна складзенай і грамадска ўсвядомленай сукупнасш прыёмаў ужывання, адбору і спалучэння моўных адзінак.
У сучаснай беларускай літаратурнай мове вылучаюцца наступныя функцыянальныя стылі: навуковы, афіцыйна-справавы, публіцыстычны і мастацкі, якія выкарыстоўваюцца пераважна ў пісьмовай форме, і гутарковы, што бытуе пераважна ў вусным маўленні.
Сферы ўжывання мовы ў значнай ступені ўплываюць на тэматыку і змест выказвання. Кожная з іх мае свае актуальныя тэмы. Напрыклад, у навуцы абмяркоўваюцца праблемы навуковага пазнання свету, у побытавых кантактах — зносіны людзей паміж сабой, у сям'і, а таксама неафіцыйныя адносіны на вытворчасці, ва ўстановах і г.д. Аднак у розных сферах можа з рознымі мэтамі ўздымацца адна і тая ж тэма. Параўнаем, напрыклад, апісанне гасцінца ў «Беларускай энцыклапедыі» (мэта — раскрыць паняцце гасцінец, адзначыць істотныя прыметы прадмета рэчаіснасці) і ў рамане «На ростанях» Якуба Коласа (мэта — стварыць з дапамогай моўных сродкаў маляўнічую карціну):
I. Гасцінец 1) тракт, бальшак, шаша, упарадкаваная вялікая дарога. Звычайна меў праезную частку, абмежаваную канавамі і абсаджаную абапал дрэвамі, за канавамі — сцежкі для пешаходаў... (Беларуская энцыклапедыя).
II. Шырокі гасцінец з двума радамі старых бяроз збягаў з горкі раўнюсенечкаю сценкаю кудысь на захад, і чым далей, тым, здавалася, гусцей стаялі гэтыя развілістыя тоўстыя дрэвы, усё болей і болей зніжаліся яны, а потым зліваліся ў адзін шнур і замыкаліся сабою самі, як бы ўпіраліся ў лес і хаваліся за лінію небасхілу.
Ёсць нешта незвычайна прыгожае ў гэтых старасвецкіх шляхах Беларусі. Шырока і размашыста пралягаюць яны ад вёскі да вёскі, ад мястэчак да гарадоў, злучаючы паветы, губерні і цэлыя краіны (Якуб Колас. На ростанях).
Сфера ўжывання мовы, тэматыка і мэты выказвання вызначаюць істотныя прыметы стылю. Для навуковага стылю — гэта абагульнена-адцягнены характар выкладу і падкрэсленая лагічнасць, для афіцыйна-справавога — прадпісальна-неабходны характар гаворкі і дакладнасць, якая не дапускае двухсэнсоўнасць, для гутарковага — натуральнасць, непасрэднасць і непадрыхтаванасць зносін і інш. Гэтыя стылеўтваральныя фактары абумоўліваюць асаблівасці функцыянавання моўных сродкаў, іх спецыфічную арганізацыю.
У кожным стылі можна вылучыць стылістычна афарбаваныя моўныя адзінкі, якія ўжываюцца толькі (ці пераважна) у дадзенай сферы: у гутарковым стылі — гутарковая і прастамоўная лексіка і фразеалогія, у навуковым — навуковая тэрміналогія і ўстойлівыя словазлучэнні тэрміналагічнага характару, у публіцыстычным — грамадска-палітычная лексіка. Аднак стыль не варта разумець толькі як спалучэнне характэрных, спецыфічных для яго лексічных сродкаў. У кожным стылі асноўная маса слоў — агульнаўжывальныя, нейтральныя, на фоне якіх і вылучаецца адметная лексіка, якая складае моўную спецыфіку стылю.
У залежнасці ад мэт і задач зносін, зместу і маўленчай сітуацыі ў функцыянальным стылі актывізуюцца пэўныя моўныя адзінкі. Так, напрыклад, тэрміны могуць выкарыстоўвацца ў любым стылі, але часцей за ўсё сустракаюцца ў навуковым і афіцыйна-справавым. Іх ужыванне ў гутарковым і мастацкім стылях у значнай ступені абумоўлена тэмай гутаркі ці задачамі мастацкага малюнка навуковай ці дзелавой сферы.
Замацаванасць лексем за пэўным стылем тлумачыцца тым, што лексічнае значэнне многіх слоў, акрамя прадметна-лагічнага зместу, мае і эмацыянальна-стылістычную афарбоўку. Напрыклад, словы маці, мамачка, мамуля, матуля, мамуся, мамка або бацька, тата, татка, татачка, татуся, татулька маюць адно і тое ж значэнне, але адрозніваюцца стылістычна, таму і выкарыстоўваюцца ў розных стылях: маці, бацька — пераважна ў афіцыйна-справавым стылі, астатнія — у гутарковым стылі.
Кожны функцыянальны стыль па-рознаму выкарыстоўвае граматычныя канструкцыі і формы. Складаназалежныя сказы, дзеепрыметныя і дзеепрыслоўныя звароты характэрныя для афіцыйна-справавога і навуковага стыляў. У гутарковай мове іх ужыванне не абавязковае. Дзеясловы залежнага стану з'яўляюцца стылеўтваральнымі для навуковага стылю, а незалежнага — для публіцыстычнага.
Адна і тая ж моўная адзінка можа выкарыстоўвацца ў розных стылях, выяўляючы спецыфічныя для дадзенага стылю семантычныя і функцыянальна-стылістычныя значэнні. Напрыклад, формы дзеяслова цяперашняга часу ў гутарковай мове абазначаюць пэўнае дзеянне, якое адбываецца ў момант гаворкі: Студэнты слухаюць лекцыю; Я думаю, што дзень будзе цёплым. У навуковым стылі гэтая форма звычайна выяўляе пазачасавае, абстрактнае значэнне: Дыялекты знаходзяцца за межамі літаратурнай мовы; Як і сама мова, норма перажывае гістарычныя змены; у афіцыйна-справавым — цяперашнія прадпісанні (ці неабходнасці): Бацькі нясуць (г. зн. абавязаны несці ў гэты момант) адказнасць за выхаванне дзяцей; Дзяржава стварае (г. зн. павінна ствараць у гэты момант) неабходныя ўмовы для свабоднага і эфектыўнага ўдзелу моладзі ў палітычным, сацыяльным, эканамічным і культурным развіцці.
Часам у тэкстах могуць назірацца пэўныя адхіленні ад тыповых асаблівасцяў арганізацыі моўнага матэрыялу ў тым ці іншым функцыянальным стылі. Яны звычайна абумоўлены тым, што да асноўнай задачы зносін далучаецца нейкая дадатковая. Напрыклад, узнікае неабходнасць не толькі даць інфармацыю пра навуковае адкрыццё, але і расказаць пра гэта ў папулярнай форме:
У Афрыцы, у Егіпце людзі вельмі даўно навучыліся пісаць на папірусе...
Матэрыял для пісьма з папірусу рабілі так: расліну ссякалі. ніжнюю частку дзялілі на роўныя кавалкі. Іголкаю дзялілі валакно на палоскі як мага шырэйшыя, танчэйшыя і даўжэйшыя. Разабраўшы іх залежна ад якасці — шырэйшыя лічыліся лепшымі, — выкладваліся гэтыя палоскі на стол са спецыяльна нахіленай стальніцаю, сцелючы так, каб іхнія краі заходзілі адзін на адзін. Найлепшыя стужачкі-палоскі атрымліваліся з сярэдняй часткі сцябла. Яны былі і найшырэйшыя, і найдаўжэйшыя.
Пасля на разасланы пласт палосак накладвалі другі, але ўжо ўпоперак. Білі драўляным малатком: ад гэтага пласты танчэлі і шчыльнелі. Потым палівалі нільскаю вадою і клалі пад прэс. Пры сцісканні з расліны выдзяляўся сок. Ён праклейваў усе валокны — атрымліваўся суцэльны аркуш. Два пласты ў ім так непарыўна злучаліся, што і сёння захавалі сваю трываласць (А. Клышка. Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга).
У такім выпадку ў тэксце будуць ужывацца элементы, запазычаныя з мастацкага апавядання і публіцыстыкі (вобразньм параўнанні, рытарычныя пытанні і інш.), гутарковая інтанацьм і сінтаксічньм канструкцыі і г. д. Але ўсе гэтьм элементы павінны падпарадкоўвацца адзінай мэце, дзякуючы чаму дасягаецца агульная функцыянальна- стылістычная афарбаванасць.
Функцынальныя стылі як найбольш буйньм разнавіднасці літаратурнай мовы (макрастылі) падзяляюцца на падстылі (мікрастылі), сярод якіх ў сваю чаргу вылучаюцца яшчэ больш прыватныя разнавіднасці.
У афіцыйна-справавым стылі ў залежнасці ад прызначэння тэкстаў вылучаюцца заканадаўчы, дыпламатычны і канцылярскі (адміністрацыйна-канцылярскі) падстылі.
Разнавіднасці навуковага стылю вызначаюцца спецыфікай розных відаў навуковых зносін. У ім вылучаюцца, напрыклад, уласна навуковы, навукова-вучэбны і навукова-папулярны падстылі.
Асаблівасці публіцыстычнага стылю вызначаюцца спецыфікай сродкаў масавай інфармацыі. У залежнасці ад гэтага можна вылучыць газетна-публіцыстычны, радыё- і тэлежурналісцкі, прамоўніцкі падстылі.
Любы падстыль, таксама як і стыль, рэалізуецца ў сукупнасці вызначаных тыпаў тэкстаў. Напрыклад, у газетна-публіцыстычным падстылі гэта хранікальная інфармацыя, рэпартаж, інтэрв'ю, нарыс, фельетон, артыкул; ва ўласна навуковым — манаграфія, рэферат, даклад, тэзісы і г. д.; у навукова-вучэбным — падручнік, вучэбны дапаможнік, дыпломная ці курсавая праца і інш.; у канцылярскім падстылі — заява, аб'ява, акт, даверанасць, распіска, характарыстыка і г. д.
Кожны з такіх тыпаў тэкстаў прынята называць жанрам. Жанр — род, разнавіднасць гаворкі, вызначаная дадзенымі ўмовамі сітуацыі і мэтай ужывання.
У моўнай рэчаіснасці няма рэзкіх межаў паміж стылямі, сустракаецца нямала пераходных з'яў. Так, у сувязі з развіццём тэхнікі, укараненнем навуковых дасягненняў у вытворчасць з'явіліся жанры, якія сумяшчаюць у сабе рысы навуковага і афіцыйна-справавога стыляў (патэнты, інструкцыі па карыстанні і г. д.). Газетны арты- кул на навуковую тэму сумяшчае ў сабе асаблівасці навуковага і публіцыстычнага стыляў, рэцэнзія — навуковага і дзелавога і г. д. Стылі, знаходзячыся ў цесным узаемадзеянні, могуць часткова змешвацца і пранікаць адзін у другі. Аднак часцей за ўсё адзін са стыляў выступае ў якасці галоўнага, а на яго фоне выяўляюцца элементы іншых стыляў.
Дыферэнцыяльныя прыметы функцыянальных стыляў адлюстраваны ў табліцы 17.
