- •Беларуская мова I яе месца ў сістэме агульначалавечых I нацыянальных каштоўнасцей
 - •1.1. Мова I соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве
 - •1.2. Беларуская мова — форма нацыянальнай культуры беларусаў
 - •1.3. Паходжанне беларускай мовы I асноўныя этапы яе развіцця
 - •1.3.1. Старабеларуская літаратурная мова XIV—XVIII стст.
 - •1.3.2. Новая (сучасная) беларуская мова XIX — пачатку XX ст.
 - •1.3.3. Развіццё і функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы ў XX — пачатку XXI ст.
 - •Пытанні для самакантролю
 - •2.1. Паняцце пра лексіку
 - •Пытанні для самакантролю
 - •2.2. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання
 - •2.2.1. Спрадвечна беларуская лексіка
 - •2.2.2. Запазычаная лексіка
 - •2.4. Лексіка беларускай мовы паводле стылістычнай афарбоўкі
 - •2.5. Лексіка беларускай мовы паводле сферы выкарыстання
 - •2.6. Тэрміналогія I тэрмінасістэма
 - •2.7. Спецыфічныя асаблівасці тэрмінаў
 - •Пытанні для самакантролю
 - •2.8. Спосабы ўтварэння тэрмінаў
 - •Пытанні для самакантролю
 - •2.9. Тэрміназнаўства як навуковая дысцыпліна
 - •Пытанні для самакантролю
 - •2.10. 3 Гісторыі беларускай навуковай тэрміналогiі тэрмінаграфіі
 - •2.10.1. Падрыхтоўчы перыяд (да 1920-х гг.)
 - •2.10.2. Перыяд дынамічнага развіцця (1920-я гг.)
 - •2.10.3. Перыяд статычнага існавання (1930-я гг.)
 - •2.10.4. Перыяд стабілізацыі (1950-я гг. — наш час)
 - •2.11. Тыпалог1я слоўнікаў беларускай мовы, IX прызначэнне I функцыі
 - •2.12. Тыпы лінгвістычных слоўнікаў
 - •Пытанні для самакантролю
 - •2.13. Тэрміналагічныя слоўнікі беларускай мовы
 - •Пытанні для самакантролю
 - •Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму
 - •3.1. Паняцце білінгвізму. Моўная інтэрферэнцыя
 - •Пытанні для самакантролю
 - •3.2. Паняцце моўнай нормы
 - •3.3. Арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы
 - •Пытанні для самакантролю
 - •3.4. Марфалагічныя нормы беларускай літаратурнай мовы. Назоўнік
 - •3.4.1. Асаблівасці скланення прозвішчаў, імёнаў і геаграфічных назваў
 - •Пытанні для самакантролю
 - •3.5. Прыметнік
 - •Пытанні для самакантролю
 - •3.6. Займеннік
 - •Пытанні для самакантролю
 - •3.7. Лічэбнік
 - •Пытанні для самакантролю
 - •3.8. Дзеяслоў
 - •Пытанні для самакантролю
 - •3.9. Дзеепрыметнік I дзеепрыслоўе
 - •3.10. Прыслоўе
 - •3.11. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай літаратурнай мовы
 - •4.1. Паняцце функцыян альнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў
 - •Пытанні для самакантролю
 - •4.2. Публіцыстычны стыль I яго асноўныя асаблівасці
 - •Пытанні для самакантролю
 - •5.1. Асноўныя рысы навуковага стылю
 - •5.2. Моўныя сродкі навуковага стылю
 - •5.3. Асноўныя разнавіднасці I жанры навуковых тэкстаў
 - •5.4. Кампазіцыя навуковага тэксту
 - •6.1. Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю
 - •6.2. Моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю
 - •6.3. Віды афіцыйна-справавых дакументаў
 - •7.1. Паняцце культуры маўлення. Камунікатыўныя якасці маўлення
 - •7.2. Тэхніка I выразнасць вуснага маўлення
 - •7.3. Падрыхтоўка да публічнага выступлення
 - •7.4. Маўленчы этыкет I культура зносін
 
1.3.2. Новая (сучасная) беларуская мова XIX — пачатку XX ст.
На мяжы XVIII—XIX стст. у Еўропе пашырыліся ідэі Асветніцтва. У сувязі з гэтым назіралася нацыянальнае абуджэнне еўрапейскіх народаў і фарміраванне новых літаратурных моў — рускай, чэшскай, славенскай, украінскай і інш. (напрыклад, менавіта ў гэты час на базе маскоўскіх гаворак сфарміравалася сучасная руская літараіурная мова). Так склалася, што ў адных народаў гэты працэс адбываўся больш інтэнсіўна, у іншых — некалькі запаволена. У многім гэта абумоўлена палітычнай сітуацыяй і адсутнасцю ўласнай дзяржаўнасці.
Патрэба ва ўнармаванай пісьмовай мове, якая б абслугоўвала розныя сферы грамадскага жыцця, як правіла, звязана з агульнымі патрэбамі дзяржавы. Гэтым тлумачыцца некаторая замаруджанасць працэсу фарміравання новай беларускай літаратурнай мовы, а так- сама моў некаторых іншых славянскіх народаў — сербаў, харватаў, македонцаў, славакаў і г. д.
У канцы XVIII ст. уся тэрыторыя сучаснай Беларусі была ўключана ў склад Расійскай імперыі. 3 гэтага часу пачынаецца актыўная планамерная русіфікацыя беларускіх зямель. Тым не менш, у першай трэці XIX ст. на Беларусі яшчэ дастаткова пашыранай была і польская мова. Ёй у штодзённых зносінах карысталіся арыстакраты і частка інтэлігенцыі, па-польску вялося справаводства і выкладанне ў многіх школах.
У чэрвені 1840 г. цар Мікалай I выдаў загад аб увядзенні на захопленай тэрыторыі рускага заканадаўства і рускай мовы ў дзяржаўных установах, а праз месяц забараніў ужываць і саму назву «Беларусь». У выніку сфера выкарыстання пісьмовай беларускай мовы ў XIX ст. і да пачатку XX ст. была абмежавана мастацкімі, публіцыстычнымі і фальклорна-этнаграфічнымі тэкстамі. Акрамя таго, беларуская мова ўжывалася ў некаторых выданнях Каталіцкай Царквы (катэхізісах, букварах), якія прызначаліся для беларускамоўнага насельніцтва.
3 ліку мастацкіх твораў першай паловы XIX ст. найбольш вядомыя ананімныя вершы і паэмы, напісаныя на бытавыя і сацыяльныя тэмы («Вось цяпер які люд стаў», «Гутарка Паўлюка», «Гутарка Казьмы з Апанасам», «Маладзікова гутарка», «Із-за Слуцка, із-за Клецка» і інш.), а таксама паэмы «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе». Беларускую мову выкарыстоўвалі ў сваіх вершах П. Багрым, Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, А. Рыпінскі, А. Вярыга-Дарэўскі, У. Сыракомля і інш.
Беларуская мова гэтага перыяду характарызуецца неўнармаванасцю, наяўнасцю мноства варыянтаў напісання і граматычных формаў. Многія аўтары, якія імкнуліся пісаць па-беларуску, знаходзіліся пад уплывам мясцовых гаворак, польскай і рускай моў і нават своеасаблівага шляхецкага жаргону. Гэтым тлумачыцца неаднароднасць і недасканаласць мовы многіх тагачасных творау. Акрамя таго, для перадачы беларускай мовы выкарыстоўвалася польская або руская графіка, таму многія спецыфічныя рысы беларускай фанетыкі перадаваліся няпоўна і непаслядоўна.
3 1860-х гг. у сувязі з адменай прыгоннага права і нацыянальна-вызваленчым рухам пашыраецца нелегальная публіцыстыка на беларускай мове: выйшлі сем нумароў газеты «Мужыцкая праўда», падрыхтаваныя Кастусём Каліноўскім, шматлікія адозвы, так зва- ныя «гутаркі» (у форме вершаў, зваротаў, дыялогаў) на вострасацыяльныя тэмы.
Публіцысты гэтага часу шырокаўжываюць арыгінальную беларускую грамадска-палітычную і юрыдычную тэрміналогію: вольнасць, шляхецтва, грамада, падаткі, паншчына, бацькаўшчына і інш. У гэты час у беларускую мову пранікаюць многія словы з рускай мовы: казна, іспраўнік, падрадчык, міравы, пасрэднік або з еўрапейскіх моў (праз рускую): акцыз, сенат, маніфест, рэкрут і інш.
Большасць беларускіх твораў XIX ст. выдавалася лацінкай на ўзор польскай графікі. Кірыліцай, або «грамадзянкай» (на ўзор рускай графікі), друкаваліся нешматлікія творы, што выходзілі ў рускіх газетах і часопісах, напрыклад, паэма «Тарас на Парнасе», творы Я. Лучыны і інш.
У канцы XIX ст. на ніве нацыянальнай культуры актыўна працавалі такія аўтары і перакладчыкі, як Ф. Багушэвіч, В. Дунін-Марцінкевіч, Я. Лучына, А. Гурыновіч, М. Косіч, А. Ельскі і г. д. Дзякуючы іх творчасці адбывалася дынамічнае фарміраванне сродкаў беларускай літаратурнай мовы, яе лексікі і стылістыкі, выпрацоўваліся граматычныя і арфаграфічныя нормы. Асаблівая роля ў гэтым належыць Ф. Багушэвічу, які паслядоўна выступаў як абаронца нацыянальнай культуры і папулярызатар беларускай мовы ў грамадстве. Багушэвіч, а пасля і пісьменнікі маладзейшага пакалення, стараліся абапірацца на жывую гаворку беларускага народа і фальклор, паколькі сувязі са старажытным беларускім пісьменствам часоў ВКЛ былі страчаны.
Такім чынам, да пачатку XX ст. была канчаткова вызначана база для далейшага фарміравання літаратурнай мовы — беларускія народныя гаворкі, хаця па палітычных прычынах сфера выкарыстання беларускай мовы абмяжоўвалася мастацкай літаратурай і публіцыстыкай. Дынамічнай выпрацоўцы нормаў новай беларускай мовы значна перашкодзіла ў канцы XIX ст. забарона царскім урадам беларускага друку.
