Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможнік.Прафесійная лексіка.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
396.05 Кб
Скачать

Пытанні для самакантролю

1. Якія граматычныя формы ўласцівыя прыметніку?

2. Якія прыметн ікі ў беларускай мове маюць ступені параўнання?

3. Якія існуюць формы ступеняў параўнання?

4. На што ўказвае вышэйшая ступень параўнання?

5. Як утвараюцца простая і складаная формы вышэйшай ступені параўнання?

6. На што ўказвае найвышэйшая ступень параўнання?

7. Як утвараюцца простая і складаная формы найвышэйшай ступені параўнання?

8. Якая форма называецца элятывам?

9. Якія групы якасных прыметнікаў не маюць ступеней параўнання?

10. Якія якасныя прыметнікі маюць толькі складаныя формы ступеней параўнання?

11. Што абазначаюць прыналежныя прыметнікі?

12. Як утвараюцца прыналежныя прыметнікі?

3.6. Займеннік

Займеннік — самастойная часціна мовы, якая наказвае на прадмет, прымету або колькасць, не называючы іх. Займеннік з'яўляецца іменнай часцінай мовы, таму што ўсе займеннікі змяняюцца па склонах. Займеннік сябе не мае формы назоўнага склону. Асабовыя займеннікі трэцяй асобы адзіночнага ліку маюць форму роду: ён, яна, яно. Займеннікі я, ты, хто (нехта, хтосьці, ніхто), што (нешта, штосьці, нішто) формаў роду не маюць. Займеннікі сябе, хто (нехта, хтосьці, ніхто), што (нешта, штосьці, нішто) па ліках не змяняюцца, а займеннікі колькі, столькі, гэтулькі маюць форму толькі множнага ліку.

Неабходна адрозніваць склонавыя формы зваротнага займенніка сябе і асабовага цябе (ты). Гэтыя формы ўжываюцца ў родным або вінавальным склонах і ўказваюць на аб'ект дзеяння, які супадае з суб'ектам: перамагчы сябе, убачыць цябе. У давальным склоне гэтыя займеннікі маюць форму сабе, табе: сказаць табе, купіць сабе.

Займеннікі яго, іх ужываюцца ў формах ягоны, іхні. Форма ягоны — размоўная і характэрная для гутарковага стылю, слова іхні — міжстылёвае.

Няпэўныя займеннікі на -сьці (хтосьці, штосьці і інш.) могуць ужывацца ў скарочанай форме (хтось, штось, якісь, чыйсь), якая ўласцівая для гутарковага і мастацкага стыляў. Няпэўныя займеннікі могуць мець іншыя афіксы: прыстаўку не-: нехта, нешта; абы-: абы-хто, абы-які; постфікс -небудзь: хто-небудзь, што-небудзь, а таксама складаныя формы: сякі-такі, хто-ніхто, які-ніякі, чый-нічый, сёй-той і інш. У рускай мове ім адпавядаюць кое-кто, кое-что, кое-какой.

Неабходна адрозніваць ужыванне займеннікаў сам і самы. Займеннік сам (-а, -о) мае значэнне 'без чыёй-небудзь дапамогі, асабіста': напісаў сам, прыйшоў сам дырэктар. Ва ўскосных склонах гэты займеннік мае націск на канчатку: самога, самому, самім. Займеннік самы (-ае, -ая) указвае на мяжу распаўсюджання чаго-небудзь, вышэйшую ступень якасці: працаваў з самай раніцы, самы лепшы студэнт. Ва ўскосных склонах займенніка самы націск падае на аснову: самага, самаму, самым.

Рускім адмоўным займеннікам некого, нечего (у рускай мове) адпавядаюць спалучэнні няма каго, няма чаго ў беларускай мове: некого спросить — няма каго спытаць, нечего читать — няма чаго чытаць.

Пры ўжыванні займенніка 3-й асобы (ён. яна, яно, яны) трэба сачыць, каб было зразумела, на якое слова ўказвае займеннік. Займеннік павінен указваць на бліжэйшы да яго папярэдні назоўнік таго самага роду і ліку. Калі гэтая сувязь парушаецца, узнікае двухсэнсоўнасць, незразумеласць. Напрыклад, у сказе Дзед убачыў ваўка, але ён не спалохаўся яго займеннік ён павінен указваць на назоўнік дзед, аднак гэты займеннік ужыты пасля назоўніка воўк, таму сказ пабудаваны няправільна. Правільна будзе так: Дзед убачыў ваўка, але не спалохаўся яго.