- •Беларуская мова I яе месца ў сістэме агульначалавечых I нацыянальных каштоўнасцей
- •1.1. Мова I соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве
- •1.2. Беларуская мова — форма нацыянальнай культуры беларусаў
- •1.3. Паходжанне беларускай мовы I асноўныя этапы яе развіцця
- •1.3.1. Старабеларуская літаратурная мова XIV—XVIII стст.
- •1.3.2. Новая (сучасная) беларуская мова XIX — пачатку XX ст.
- •1.3.3. Развіццё і функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы ў XX — пачатку XXI ст.
- •Пытанні для самакантролю
- •2.1. Паняцце пра лексіку
- •Пытанні для самакантролю
- •2.2. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання
- •2.2.1. Спрадвечна беларуская лексіка
- •2.2.2. Запазычаная лексіка
- •2.4. Лексіка беларускай мовы паводле стылістычнай афарбоўкі
- •2.5. Лексіка беларускай мовы паводле сферы выкарыстання
- •2.6. Тэрміналогія I тэрмінасістэма
- •2.7. Спецыфічныя асаблівасці тэрмінаў
- •Пытанні для самакантролю
- •2.8. Спосабы ўтварэння тэрмінаў
- •Пытанні для самакантролю
- •2.9. Тэрміназнаўства як навуковая дысцыпліна
- •Пытанні для самакантролю
- •2.10. 3 Гісторыі беларускай навуковай тэрміналогiі тэрмінаграфіі
- •2.10.1. Падрыхтоўчы перыяд (да 1920-х гг.)
- •2.10.2. Перыяд дынамічнага развіцця (1920-я гг.)
- •2.10.3. Перыяд статычнага існавання (1930-я гг.)
- •2.10.4. Перыяд стабілізацыі (1950-я гг. — наш час)
- •2.11. Тыпалог1я слоўнікаў беларускай мовы, IX прызначэнне I функцыі
- •2.12. Тыпы лінгвістычных слоўнікаў
- •Пытанні для самакантролю
- •2.13. Тэрміналагічныя слоўнікі беларускай мовы
- •Пытанні для самакантролю
- •Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму
- •3.1. Паняцце білінгвізму. Моўная інтэрферэнцыя
- •Пытанні для самакантролю
- •3.2. Паняцце моўнай нормы
- •3.3. Арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы
- •Пытанні для самакантролю
- •3.4. Марфалагічныя нормы беларускай літаратурнай мовы. Назоўнік
- •3.4.1. Асаблівасці скланення прозвішчаў, імёнаў і геаграфічных назваў
- •Пытанні для самакантролю
- •3.5. Прыметнік
- •Пытанні для самакантролю
- •3.6. Займеннік
- •Пытанні для самакантролю
- •3.7. Лічэбнік
- •Пытанні для самакантролю
- •3.8. Дзеяслоў
- •Пытанні для самакантролю
- •3.9. Дзеепрыметнік I дзеепрыслоўе
- •3.10. Прыслоўе
- •3.11. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай літаратурнай мовы
- •4.1. Паняцце функцыян альнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў
- •Пытанні для самакантролю
- •4.2. Публіцыстычны стыль I яго асноўныя асаблівасці
- •Пытанні для самакантролю
- •5.1. Асноўныя рысы навуковага стылю
- •5.2. Моўныя сродкі навуковага стылю
- •5.3. Асноўныя разнавіднасці I жанры навуковых тэкстаў
- •5.4. Кампазіцыя навуковага тэксту
- •6.1. Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю
- •6.2. Моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю
- •6.3. Віды афіцыйна-справавых дакументаў
- •7.1. Паняцце культуры маўлення. Камунікатыўныя якасці маўлення
- •7.2. Тэхніка I выразнасць вуснага маўлення
- •7.3. Падрыхтоўка да публічнага выступлення
- •7.4. Маўленчы этыкет I культура зносін
Пытанні для самакантролю
1. Па якіх прыметах класіфікуюцца лінгвістычныя слоўнікі?
2. У чым розніца паміж двухмоўнымі і шматмоўнымі слоўнікамі?
3. Ахарактарызуйце асноўныя тыпы беларускіх аднамоўных слоўнікаў.
4. Якімі электроннымі слоўнікамі беларускай мовы вы карыстаецеся?
2.13. Тэрміналагічныя слоўнікі беларускай мовы
Спецыяльныя найменні пэўнай галіны навукі, тэхнікі, культуры, вытворчасці, эканомікі, рэлігіі і інш. сістэматызуюцца і апісваюцца ў тэрміналагічных слоўніках. Колькасна гэта самы значны пласт лексікаграфічных выданняў.
У залежнасці ад жанравай спецыфікі ўсе тэрміналагічныя слоўнікі падзяляюцца на дзве групы — перакладныя і тлумачальныя.
Большасць беларускіх перакладных тэрміналагічных слоўнікаў — гэта двухмоўныя выданні, сярод якіх пераважаюць руска-беларускія і беларуска-рускія лексікаграфічныя працы: «Руска-беларускі фізічны слоўнік» А. I. Болсуна (1993), «Руска-беларускі слоўнік педагагічных тэрмінаў» М.А. Ярмаловіч, I.I. Кабіцінай (1992), «Беларуска-рускі тэрміналагічны слоўнік па вышэйшай матэматыцы» Т. А. Сухой, Р. М. Еўдакіменкі, В.Я. Траццякевіча (1992), «Кароткі беларуска-рускі слоўнік хімічнай тэрміналогіі» У.К. Слабіна (1991) і інш.
Існуюць таксама англійска-беларускія, літоўска-беларускія, іспанска-беларускія і інш. тэрміналагічныя выданні, напрыклад: «Англа-беларускі слоўнік грамадска-палітычнай лексікі» Л. Т. Карповіча і Л. А. Казыры (1993), «Англа-беларускі слоўнік па інфарматыцы» A.С. Кабайлы і Н. Я. Савіцкай (2008), «Літоўска-беларускі тэрміналагічны слоўнік па хіміі» (2001), «Іспанска-беларускі слоўнік для студэнтаў геаграфічнага факультэта» І.І. Навіцкага (1992) і інш.
На беларускую мову перакладаюцца розныя навукова-тэхнічныя тэрміны з больш чым 30 замежных моў, сярод іх: англійская, арабская, венгерская, галандская, грэчаская, дацкая, латышская, нарвежская, нямецкая, партугальская, фінская, французская, шведская, эстонская і інш.
Акрамя двухмоўных, ствараюцца таксама трох-, чатырох- і пяцімоўныя выданні, у прыватнасці: «Беларуска-польска-расійска-лацінскі батанічны слоўнік» З. Верас (1924), «Беларуска-польска- рускі слоўнік лінгвістычных тэрмінаў і спецыяльнай лексікі»
B.Бекіша і Г. Фантаньскага (1997), «Руска-беларуска-англійскі тэрміналагічны слоўнік па геалогіі» А. Лаўшука, М. Нагорнага і В. Філіпавай (2001), «Цыталогія: тэрміналагічны слоўнік на рускай, беларускай, лацінскай, англійскай мовах» А.С. Леанцюка і I.А. Мельнікава (1993), «Экалагічны слоўнік: нямецка-руска-ўкраінска-беларуска- англійскі» (1998), «Словарь-минимум экономических терминов: русско-белорусско- англо- французско-арабский» і інш.
Беларускія перакладныя слоўнікі могуць утрымліваць тэрміны як з адной спецыяльнай сферы (гл. вышэй), так і з некалькіх сумежных або блізкіх галін, напрыклад: «Русско-белорусский словарь математических, физических и технических терминов» М. М. Касцюковіча, У.У. Люшціка, В.К. Шчэрбіна (1995), «Руска-беларуска-англійскі слоўнік па педагогіцы і псіхалогіі» Н.Г. Алоўнікавай і В.В.Кандрацьевай (1996), «Кароткі тлумачальны слоўнік філасофскіх, сацыяльных і культуралагічных тэрмінаў» (1992) і г. д.
Большасць беларускіх перакладных слоўнікаў тэрмінаў — выданні з адной уваходнай і адной выходнай1 мовамі. (1Уваходная мова — мова, з якой адбываецца пераклад, выходная мова — мова, на якую перакладаюць.) Гэта так званыя аднанакіраваныя слоўнікі: «Руска-беларускі фізічны слоўнік» А.М. Каладзінскага, Д.М. Карацінскай і П.У. Сцяцко (1999), «Падручны руска-беларускі слоўнік біялагічных тэрмінаў» I.Л. Бурак, Т.П. Піліповіч (1992) і інш. Але існуюць і шматнакіраваныя лексікаграфічныя працы — выданні з дзвюма і больш аўтаномнымі перакладнымі часткамі: «Беларуска-польскі і польска-беларускі матэматычны слоўнік» А. Радыны і Я. Радыны, «Анатомический словарь: русско-белорусско-латинский, белорусско- латинский, латинско-белорусский» С.П. Ярашэвіча, Л.М. Байцова, Д.В. Кавалёвай, П.I. Лабко (1998) і інш.
У перакладных тэрміналагічных слоўніках найболып пашыраны два спосабы апісання тэрмінаў.
Сутнасць першага падыходу ў тым, што слоўнікавы артыкул уключае тэрмін і яго адпаведнікі з тых моў, на якія ён перакладаецца, напрыклад:
Натуральные психические функции — натуральныя псіхічныя функцыі — natural psychic functions (Руска-беларуска-англійскі слоўнік па педагогіцы і псіхалогіі).
Ультрафиолетовый — пазафіялетавы, ультрафіялетавы (Кароткі руска-беларускі фізіялагічны слоўнік).
Да мнагазначных тэрмінаў звычайна прыводзяцца ўсе магчымыя значэнні (пераклады):
Частица — 1.(небольшая часть) часцінка, -кі; 2. (элементарная) часціца, -цы (Русско-белорусский словарь математических, физических и технических терминов).
Рicture 1. выява; 2. шаблон, -ну (Англа-беларускі слоўнік па інфарматыцы).
Другі спосаб апісання тэрмінаў у перакладных слоўніках заключаецца ў тым, што ў слоўнікавым артыкуле акрамя іншамоўнага адпаведніка падаюцца вытворныя найменні або тэрміналагічныя словазлучэнні:
Конкретизация — канкрэтызацыя, -ыі; канкрэтнасць, -цю; канкрэтызаваны; канкрэтызавацца, -зуецца, -зуюцца; канкрэтызаваць, -зую, -зуеш, -зуюць, -зуе (Кароткі руска-беларускі педагагічны слоўнік);
Совокупность — сукупнасць
с. генеральная сукупнасць генеральная
с. выборочная сукупнасць выбарковая (Тэрміналагічны слоўнік па вышэйшай матэматыцы для ВНУ).
Сінанімічныя тэрміны ў перакладных слоўніках звычайна ўказваюцца ў дужках пасля загаловачнага слова, да іх таксама падаюцца адпаведнікі з той мовы, на якую перакладаецца тэрмін, нярэдка ў слоўнікавыя артыкулы ўключаюцца граматычныя паметы:
Архейская эра, архей — архейская эра, архей, пачатковы, вельмі вялікі адрэзак часу ў геалагічнай гісторыі Зямлі працягласцю ў 1000 млн. гадоў (Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік);
Страты ж. мн. (ионизационные волны) — стрáты ж. мн. (іанізацыйныя хвалі) (Руска-беларускі фізічны слоўнік: асноўныя тэрміны).
У тлумачальных тэрміналагічных слоўніках падаюцца спецыяльныя найменні з адной або некалькіх сумежных галін ведаў, а таксама прапануюцца іх дэфініцыі:
Сланцы — дрэвы з плагіятропнымі парасткамі, якія сцелюцца па зямлі (Марфалогія і анатомія раслін: тэрміналагічны слоўнік);
Татэмізм, комплекс вераванняў, абрадаў і рытуалаў у першабытным грамадстве, звязаны з уяўленнем аб роднасці паміж групай людзей (родам, племенем, фратрыяй) і татэмам (пэўным відам жывёл, птушак, раслін, радзей з'явай прыроды і неадушаўлёнымі прадметамі) (Культуралогія: энцыклапедычны даведнік);
Рызобіі — клубеньчыкавыя бактэрыі (Кароткі тлумачальны слоўнік тэрмінаў па мікрабіялогіі).
Асобна вылучаюцца тэрміналагічныя слоўнікі змешанага тыпу, якія выконваюць функцыі і перакладных, і тлумачальных лексікаграфічных выданняў, напрыклад: «Кароткі беларуска-рускі тлумачальны батанічны слоўнік» В.І. Папова і В.I. Рагаўцова (1992), «Тэрміналагічны тлумачальны беларускі-рускі слоўнік па экалогіі і лесазнаўству» Р. В. Міксюк і Л. М. Ражкова (1992), «Малы матэматычны слоўнік» У. Т. Воднева, А. Ф. Навумовіча і Н. Ф. Навумовіча (1994) і інш.
У слоўнікавых артыкулах такіх выданняў спачатку падаецца перакладная частка, а пасля — тлумачальная. Пераклад звычайна адбываецца на адну або дзве мовы:
Існаванне (существование) — уся разнастайнасць зменлівых рэчаў у іх сувязі і ва ўзаемадзеянні (Тэрміналагічна-тлумачальны слоўнік па філасофіі);
Выток ракі (исток реки) — месца, дзе пачынаецца рака. Звычайна, гэта крыніца, балота, ледавік, радзей возера. В.р. не застаюцца нязменнымі. У апошні час, у выніку высечкі лясоў і асушэння балот, назіраецца высушэнне вытокаў, таму неабходна пільная ахова іх (Тлумачальны слоўнік тэрмінаў пачатковага навучання);
Редактор символьный — «symbolic editor — рэдактар сімвальны, рэдактар, прызначаны для рэдагавання праграм і даных, запісаных у выглядзе сімвалаў (Толковый русско-англо-белорусский словарь по информатике).
У тым выпадку, калі беларускі паводле паходжання тэрмін мае іншамоўны адпаведнік, які таксама ўжываецца ў навуковай практыцы, абодва тэрміны могуць падавацца ў зоне намінацыі:
Мікарыза, грыбакорань — микориза, грибокорень — сімбіёз грыбоў з каранямі вышэйшых раслін. Адрозніваюць мікарызу эктатрофную (вонкавую), эндатрофную (унутраную) і экзаэндатрофную (пераходную) (Беларуска-рускі тэрміналагічны тлумачальны слоўнік па батаніцы і кветкаводстве).
Відавочна, што тэрміналагічныя слоўнікі беларускай мовы не толькі адлюстроўваюць у сістэматызаваным, упарадкаваным выглядзе сукупнасць спецыяльных найменняў пэўнай галіны ведаў, а і выконваюць важную інфармацыйную, пазнавальную, класіфікацыйную і вучэбную функцыі.
Без ведання асноўных тэрмінаграфічных выданняў немагчыма забяспечваць паспяховую міжмоўную камунікацыю ў канкрэтнай сферы навукі, тэхнікі, культуры. Пералік найбольш важных беларускіх слоўнікаў тэрмінаў гл. у Дадатку.
