
- •Беларуская мова I яе месца ў сістэме агульначалавечых I нацыянальных каштоўнасцей
- •1.1. Мова I соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве
- •1.2. Беларуская мова — форма нацыянальнай культуры беларусаў
- •1.3. Паходжанне беларускай мовы I асноўныя этапы яе развіцця
- •1.3.1. Старабеларуская літаратурная мова XIV—XVIII стст.
- •1.3.2. Новая (сучасная) беларуская мова XIX — пачатку XX ст.
- •1.3.3. Развіццё і функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы ў XX — пачатку XXI ст.
- •Пытанні для самакантролю
- •2.1. Паняцце пра лексіку
- •Пытанні для самакантролю
- •2.2. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання
- •2.2.1. Спрадвечна беларуская лексіка
- •2.2.2. Запазычаная лексіка
- •2.4. Лексіка беларускай мовы паводле стылістычнай афарбоўкі
- •2.5. Лексіка беларускай мовы паводле сферы выкарыстання
- •2.6. Тэрміналогія I тэрмінасістэма
- •2.7. Спецыфічныя асаблівасці тэрмінаў
- •Пытанні для самакантролю
- •2.8. Спосабы ўтварэння тэрмінаў
- •Пытанні для самакантролю
- •2.9. Тэрміназнаўства як навуковая дысцыпліна
- •Пытанні для самакантролю
- •2.10. 3 Гісторыі беларускай навуковай тэрміналогiі тэрмінаграфіі
- •2.10.1. Падрыхтоўчы перыяд (да 1920-х гг.)
- •2.10.2. Перыяд дынамічнага развіцця (1920-я гг.)
- •2.10.3. Перыяд статычнага існавання (1930-я гг.)
- •2.10.4. Перыяд стабілізацыі (1950-я гг. — наш час)
- •2.11. Тыпалог1я слоўнікаў беларускай мовы, IX прызначэнне I функцыі
- •2.12. Тыпы лінгвістычных слоўнікаў
- •Пытанні для самакантролю
- •2.13. Тэрміналагічныя слоўнікі беларускай мовы
- •Пытанні для самакантролю
- •Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму
- •3.1. Паняцце білінгвізму. Моўная інтэрферэнцыя
- •Пытанні для самакантролю
- •3.2. Паняцце моўнай нормы
- •3.3. Арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы
- •Пытанні для самакантролю
- •3.4. Марфалагічныя нормы беларускай літаратурнай мовы. Назоўнік
- •3.4.1. Асаблівасці скланення прозвішчаў, імёнаў і геаграфічных назваў
- •Пытанні для самакантролю
- •3.5. Прыметнік
- •Пытанні для самакантролю
- •3.6. Займеннік
- •Пытанні для самакантролю
- •3.7. Лічэбнік
- •Пытанні для самакантролю
- •3.8. Дзеяслоў
- •Пытанні для самакантролю
- •3.9. Дзеепрыметнік I дзеепрыслоўе
- •3.10. Прыслоўе
- •3.11. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай літаратурнай мовы
- •4.1. Паняцце функцыян альнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў
- •Пытанні для самакантролю
- •4.2. Публіцыстычны стыль I яго асноўныя асаблівасці
- •Пытанні для самакантролю
- •5.1. Асноўныя рысы навуковага стылю
- •5.2. Моўныя сродкі навуковага стылю
- •5.3. Асноўныя разнавіднасці I жанры навуковых тэкстаў
- •5.4. Кампазіцыя навуковага тэксту
- •6.1. Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю
- •6.2. Моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю
- •6.3. Віды афіцыйна-справавых дакументаў
- •7.1. Паняцце культуры маўлення. Камунікатыўныя якасці маўлення
- •7.2. Тэхніка I выразнасць вуснага маўлення
- •7.3. Падрыхтоўка да публічнага выступлення
- •7.4. Маўленчы этыкет I культура зносін
2.11. Тыпалог1я слоўнікаў беларускай мовы, IX прызначэнне I функцыі
Слоўнік — кніга, у якой падаецца пералік слоў або іншых адзінак мовы, размешчаных у вызначаным парадку, з пэўнымі звесткамі пра іх.
Слоўнік з'яўляецца адным з найважнейшых спосабаў характарыстыкі лексічнай сістэмы мовы. У адрозненне ад іншых формаў прадстаўлення слоўнікавага складу мовы, для лексікаграфічных прац характэрна:
• рознабаковасць аналізу (апісанне з розных пазіцый);
• паўната лінгвістычных звестак;
• доказнасць пададзенай інфармацыі.
У слоўніках моўныя адзінкі апісваюцца ў сукупнасці ўсіх іх уласцівасцей, таму лексікаграфічныя працы не толькі садзейнічаюць павышэнню культуры вуснага і пісьмовага маўлення, але і з'яўляюцца важным інструментам навуковых даследаванняў.
Раздзел мовазнаўства, які займаецца распрацоўкай тэарэтычных асноў стварэння слоўнікаў, а таксама практыкай іх складання, называецца лексікаграфіяй (ад гр. lexikos 'які адносіцца да слова' і grapho 'пішу').
Тыпалогія слоўнікаў — гэта класіфікацыя лексікаграфічных выданняў і іх групоўка на аснове пэўных крытэрыяў. Праблема тыпалогіі слоўнікаў з'яўляецца адной з найважнейшых у тэорыі лексікаграфіі, паколькі яе вырашэнне дазваляе не толькі сістэматызаваць ужо створаныя працы, але і прагназаваць складанне новых тыпаў слоўнікаў.
Традыцыйна ўсе слоўнікі падзяляюцца на дзве групы — лінгвістычныя і энцыклапедычныя.
У лінгвістычных слоўніках асноўным аб'ектам апісання з'яўляецца мова. У іх раскрываецца значэнне, паходжанне, утварэнне, структура, асаблівасці выкарыстання моўных адзінак (найчасцей слоў), фіксуецца іх напісанне і вымаўленне, прапануецца пераклад слоў на іншую мову і г. д., напрыклад:
Войт ист. войт, род. войта? м. (Русско-белорусский словарь);
Інжыр (дрэва) -а, -ы; -аў; (плады) -у, -ы (Беларускі арфаграфічны слоўнік);
Насцярожыцца; наструніцца (разм.) □ навастрыць вушы (Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў).
У энцыклапедычных слоўніках аб'ектам апісання з'яўляецца прадмет або паняцце, абазначанае словам:
Рэестры (лац. regestrum), спісы, вопісы, а таксама кнігі ў судах ВКЛ, у якіх рабілі запісы аб розных справах, што падляталі судоваму разгляду (Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік);
Ломыш, возера ў Хойніцкім р-не Гомельскай вобл., на пойме р. Прыпяць (Беларуская энцыклапедыя).
Энцыклапедычныя слоўнікі бываюць агульныя і галіновыя.
Агульныя (універсальныя) энцыклапедычныя слоўнікі даюць сістэматызаваныя звесткі па ўсіх галінах ведаў, назапашаных чалавецтвам, галіновыя — па адной (гл. табліцу 5).
Табліца 5
Галіновыя энцыклапедычныя слоўнікі |
Агульныя энцыклапедычныя слоўнікі |
Галіновыя энцыклапедычныя слоўнікі |
Матэматычная энцыклапедыя (2001), Беларуская міфалогія (2004), Беларускія пісьменнікі: 1917— 1990 (1994), Земнаводныя. Паўзуны (1996), Беларускі фальклор: у 2 т. (2005—2006) |
Беларуская савецкая энцыклапедыя ў 12 т. (1969—1975), Беларуская энцыклапедыя (1996—2004) і інш.
|
Беларуская мова (1994), Каталіцкія храмы Беларусі (2008), Мовы свету (2009), Археалогія і нумізматыка Беларусі (1993), Музеі Беларусі (2008), Культуралогія (2003) і інш. |
Пытанні для самакантролю
1. Дайце азначэнне паняццю слоўнік.
2. Якая роля слоўнікаў у грамадстве?
3. Што такое лексікаграфія?
4. Для чаго ствараецца тыпалогія слоўнікаў?
5. У чым асноўныя адрозненні паміж энцыклапедычнымі і лінгвістычнымі слоўнікамі?