
- •Беларуская мова I яе месца ў сістэме агульначалавечых I нацыянальных каштоўнасцей
- •1.1. Мова I соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве
- •1.2. Беларуская мова — форма нацыянальнай культуры беларусаў
- •1.3. Паходжанне беларускай мовы I асноўныя этапы яе развіцця
- •1.3.1. Старабеларуская літаратурная мова XIV—XVIII стст.
- •1.3.2. Новая (сучасная) беларуская мова XIX — пачатку XX ст.
- •1.3.3. Развіццё і функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы ў XX — пачатку XXI ст.
- •Пытанні для самакантролю
- •2.1. Паняцце пра лексіку
- •Пытанні для самакантролю
- •2.2. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання
- •2.2.1. Спрадвечна беларуская лексіка
- •2.2.2. Запазычаная лексіка
- •2.4. Лексіка беларускай мовы паводле стылістычнай афарбоўкі
- •2.5. Лексіка беларускай мовы паводле сферы выкарыстання
- •2.6. Тэрміналогія I тэрмінасістэма
- •2.7. Спецыфічныя асаблівасці тэрмінаў
- •Пытанні для самакантролю
- •2.8. Спосабы ўтварэння тэрмінаў
- •Пытанні для самакантролю
- •2.9. Тэрміназнаўства як навуковая дысцыпліна
- •Пытанні для самакантролю
- •2.10. 3 Гісторыі беларускай навуковай тэрміналогiі тэрмінаграфіі
- •2.10.1. Падрыхтоўчы перыяд (да 1920-х гг.)
- •2.10.2. Перыяд дынамічнага развіцця (1920-я гг.)
- •2.10.3. Перыяд статычнага існавання (1930-я гг.)
- •2.10.4. Перыяд стабілізацыі (1950-я гг. — наш час)
- •2.11. Тыпалог1я слоўнікаў беларускай мовы, IX прызначэнне I функцыі
- •2.12. Тыпы лінгвістычных слоўнікаў
- •Пытанні для самакантролю
- •2.13. Тэрміналагічныя слоўнікі беларускай мовы
- •Пытанні для самакантролю
- •Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму
- •3.1. Паняцце білінгвізму. Моўная інтэрферэнцыя
- •Пытанні для самакантролю
- •3.2. Паняцце моўнай нормы
- •3.3. Арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы
- •Пытанні для самакантролю
- •3.4. Марфалагічныя нормы беларускай літаратурнай мовы. Назоўнік
- •3.4.1. Асаблівасці скланення прозвішчаў, імёнаў і геаграфічных назваў
- •Пытанні для самакантролю
- •3.5. Прыметнік
- •Пытанні для самакантролю
- •3.6. Займеннік
- •Пытанні для самакантролю
- •3.7. Лічэбнік
- •Пытанні для самакантролю
- •3.8. Дзеяслоў
- •Пытанні для самакантролю
- •3.9. Дзеепрыметнік I дзеепрыслоўе
- •3.10. Прыслоўе
- •3.11. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай літаратурнай мовы
- •4.1. Паняцце функцыян альнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў
- •Пытанні для самакантролю
- •4.2. Публіцыстычны стыль I яго асноўныя асаблівасці
- •Пытанні для самакантролю
- •5.1. Асноўныя рысы навуковага стылю
- •5.2. Моўныя сродкі навуковага стылю
- •5.3. Асноўныя разнавіднасці I жанры навуковых тэкстаў
- •5.4. Кампазіцыя навуковага тэксту
- •6.1. Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю
- •6.2. Моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю
- •6.3. Віды афіцыйна-справавых дакументаў
- •7.1. Паняцце культуры маўлення. Камунікатыўныя якасці маўлення
- •7.2. Тэхніка I выразнасць вуснага маўлення
- •7.3. Падрыхтоўка да публічнага выступлення
- •7.4. Маўленчы этыкет I культура зносін
Пытанні для самакантролю
1. Як вы разумееце паняцце тэрміназнаўстваі
2. Назавіце і ахарактарызуйце асноўныя кірункі тэрміназнаўчых даследаванняў.
3. Чым займаецца тэрмінаграфія?
4. 3 якіх этапаў складаецца працэс упарадкавання тэрмінаў?
5. Назавіце вядомых вам прадстаўнікоў нацыянальнага тэрміназнаўства.
2.10. 3 Гісторыі беларускай навуковай тэрміналогiі тэрмінаграфіі
Беларуская навуковая тэрміналогія ў сваім развіцці прайшла некалькі перыядаў, адрозных па працягласці, інтэнсіўнасці працякання тэрмінатворчых працэсаў, а таксама па спрыяльнасці або неспрыяльнасці грамадска-палітычных умоў для станаўлення тэрмінасістэмы нацыянальнай мовы:
1) падрыхтоўчы перыяд;
2) перыяд дынамічнага развіцця (1920-я гг. — пачатак 1930-х гг.);
3) перыяд статычнага існавання (1930-я гг.);
4) перыяд стабілізацыі (1950-я гг. — наш час).
Пры аналізе фарміравання нацыянальнай тэрміналогіі важна размяжоўваць працэс натуральнага папаўнення тэрміналагічнай лексікі ў ходзе развіцця грамадства і ўласна тэрміналагічную работу па ўпарадкаванні гэтай лексікі.
2.10.1. Падрыхтоўчы перыяд (да 1920-х гг.)
Падрыхтоўчы перыяд у развіцці беларускай тэрміналогіі самы працяглы па часе і ахоплівае некалькі стагоддзяў — ад узнікнення старабеларускай літаратурнай мовы да 1920-х гг.
У гэты час не праводзілася мэтанакіраванай сістэматызацыі слоў, якімі абазначаліся спецыяльныя паняцці, прадметы. Тэрміналогія фарміравалася стыхійна ў адпаведнасці з агульнамоўнымі і грамадска-палітычнымі тэндэнцыямі і фіксавалася ў шматлікіх рукапісных і друкаваных пісьмовых помніках.
Як вядома, старабеларуская мова ў Вялікім Княстве Літоўскім выконвала функцыю афіцыйнай мовы і значны прамежак часу знаходзілася ў цэнтры сацыяльна- камунікатыўнай сітуацыі ў дзяржаве. У межах ВКЛ беларускай мовай карысталася не толькі беларускае, але і балцкае насельніцтва, татары, яўрэі, цыганы і інш.
Паколькі ВКЛ працяглы час з'яўлялася адной з вядучых еўрапейскіх дзяржаў як у сацыяльным, так і ў эканамічным плане, беларуская навуковая тэрміналогія ў XIV—XVII стст. развівалася дастаткова дынамічна і была запатрабавана ў сферы гандлю, рэлігіі, сельскай гаспадаркі, грамадска-палітычнага жыцця, прамысловасці, культуры і інш.
Так, у зборы спецыфічных матэрыялаў вялікакняжацкай канцылярыі ВКЛ шырока фіксуюцца аднаслоўныя і двухслоўныя канцылярскія, юрыдычныя і адміністрацыйныя найменні, а таксама назвы асоб паводле сацыяльнага становішча, прафесіі, рамяства: данина, отчина, купленина, судовый листъ, рухомьи речи; воевода, тивунъ. ратай, мытникъ.
Беларуская тэрміналогія гэтага перыяду характарызуецца дастаткова высокай ступенню распрацаванасці. Так, у «Кнізе караля Стэфана Баторыя» вылучаюцца наступныя разнавіднасці дакументаў: варунокъ, видым, усъ, волность, вписанье, вызволенье, выреченье, вырокъ, дарованье, декретъ, делъ, записанье, зложенье, зоставенье, контроверсия, оповеданье, отложенье, отосланье, пилность, позволенье, покладанье, потверженье, привилей, присуженье, продажа, протестацыя, пущенье, рознятье, скосованье, сознанье, списанье, справа, уведенье, угода, фундованье.
Станаўленню нацыянальнай тэрміналогіі паспрыяла ўвядзенне беларускай мовы ў XVI ст. у якасці прадмета школьнага навучання ў праваслаўных брацкіх школах, а таксама ў каталіцкіх і ўніяцкіх адукацыйных установах.
3 другой паловы XVI ст. адбываецца актыўнае пранікненне ў слоўнікавы склад беларускай мовы паланізмаў, многія з іх абазначалі вузкаспецыяльныя паняцці і з'явы: велебность, власне, вызнавца, вырокъ, гамовати, зыскъ, маетность, назвиско, опрычныи, пенкность, похопъ, прудкость і інш.
Значнае месца ў тэрміналогіі гэтага перыяду належыць лацінізмам, паколькі лацінская мова з'яўлялася мовай заходнееўрапейскай адукацыі, а пазней стала мовай навукі і ў Беларусі: актъ, артыкулъ, дата, енералъ, инднктъ, персона, статутъ, сума, тестаментъ, мандатъ, реестръ, трыбуналъ, тытулъ, цедула і інш.
Спецыялізаваныя навуковыя працы, якія былі б прысвечаны сістэмнаму аналізу найменняў навукі, тэхнікі, культуры, у гэты перыяд не ствараліся.
3 канца XVII ст. сферы выкарыстання беларускай навуковай тэрміналогіі рэзка звужаюцца ў сувязі з забаронай беларускай мовы Сеймам Рэчы Паспалітай (1696 г.).