- •Беларуская мова I яе месца ў сістэме агульначалавечых I нацыянальных каштоўнасцей
- •1.1. Мова I соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве
- •1.2. Беларуская мова — форма нацыянальнай культуры беларусаў
- •1.3. Паходжанне беларускай мовы I асноўныя этапы яе развіцця
- •1.3.1. Старабеларуская літаратурная мова XIV—XVIII стст.
- •1.3.2. Новая (сучасная) беларуская мова XIX — пачатку XX ст.
- •1.3.3. Развіццё і функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы ў XX — пачатку XXI ст.
- •Пытанні для самакантролю
- •2.1. Паняцце пра лексіку
- •Пытанні для самакантролю
- •2.2. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання
- •2.2.1. Спрадвечна беларуская лексіка
- •2.2.2. Запазычаная лексіка
- •2.4. Лексіка беларускай мовы паводле стылістычнай афарбоўкі
- •2.5. Лексіка беларускай мовы паводле сферы выкарыстання
- •2.6. Тэрміналогія I тэрмінасістэма
- •2.7. Спецыфічныя асаблівасці тэрмінаў
- •Пытанні для самакантролю
- •2.8. Спосабы ўтварэння тэрмінаў
- •Пытанні для самакантролю
- •2.9. Тэрміназнаўства як навуковая дысцыпліна
- •Пытанні для самакантролю
- •2.10. 3 Гісторыі беларускай навуковай тэрміналогiі тэрмінаграфіі
- •2.10.1. Падрыхтоўчы перыяд (да 1920-х гг.)
- •2.10.2. Перыяд дынамічнага развіцця (1920-я гг.)
- •2.10.3. Перыяд статычнага існавання (1930-я гг.)
- •2.10.4. Перыяд стабілізацыі (1950-я гг. — наш час)
- •2.11. Тыпалог1я слоўнікаў беларускай мовы, IX прызначэнне I функцыі
- •2.12. Тыпы лінгвістычных слоўнікаў
- •Пытанні для самакантролю
- •2.13. Тэрміналагічныя слоўнікі беларускай мовы
- •Пытанні для самакантролю
- •Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму
- •3.1. Паняцце білінгвізму. Моўная інтэрферэнцыя
- •Пытанні для самакантролю
- •3.2. Паняцце моўнай нормы
- •3.3. Арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы
- •Пытанні для самакантролю
- •3.4. Марфалагічныя нормы беларускай літаратурнай мовы. Назоўнік
- •3.4.1. Асаблівасці скланення прозвішчаў, імёнаў і геаграфічных назваў
- •Пытанні для самакантролю
- •3.5. Прыметнік
- •Пытанні для самакантролю
- •3.6. Займеннік
- •Пытанні для самакантролю
- •3.7. Лічэбнік
- •Пытанні для самакантролю
- •3.8. Дзеяслоў
- •Пытанні для самакантролю
- •3.9. Дзеепрыметнік I дзеепрыслоўе
- •3.10. Прыслоўе
- •3.11. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай літаратурнай мовы
- •4.1. Паняцце функцыян альнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў
- •Пытанні для самакантролю
- •4.2. Публіцыстычны стыль I яго асноўныя асаблівасці
- •Пытанні для самакантролю
- •5.1. Асноўныя рысы навуковага стылю
- •5.2. Моўныя сродкі навуковага стылю
- •5.3. Асноўныя разнавіднасці I жанры навуковых тэкстаў
- •5.4. Кампазіцыя навуковага тэксту
- •6.1. Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю
- •6.2. Моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю
- •6.3. Віды афіцыйна-справавых дакументаў
- •7.1. Паняцце культуры маўлення. Камунікатыўныя якасці маўлення
- •7.2. Тэхніка I выразнасць вуснага маўлення
- •7.3. Падрыхтоўка да публічнага выступлення
- •7.4. Маўленчы этыкет I культура зносін
Пытанні для самакантролю
1. Пералічыце асноўныя сінтаксічныя, семантычныя і прагматычныя характарыстыкі тэрмінаў.
2. Чаму тэрмін павінен быць кампактным па форме?
3. Ці спрыяе захаванню стабільнасці тэрмінасістэмы мнагазначнасць тэрміна, наяўнасць у яго сінонімаў і варыянтаў?
4. Назавіце прычыны тэрміналагічнай сінаніміі.
5. Як звязаны паміж сабой патрабаванні дэрывацыйнасці і сістэмнасці тэрміналогіі?
2.8. Спосабы ўтварэння тэрмінаў
Любая тэрміналогія складаецца з абмежаванай колькасці элементаў, што злучаюцца ў пастаянныя камбінацыі (паводле пэўных словаўтваральных мадэлей і ў адпаведнасці з асаблівасцямі структуры) з мэтай называння неабмежаванай колькасці спецыяльных паняццяў: плод → плод-н-(ы) → а-пладн-я-ць → апладн-енн-е → анладненне вегетатыўнае.
У адпаведнасці з колькасцю структурна-семантычных частак, якія вылучаюцца ў спецыяльным найменні, усю сукупнасць тэрмінаў можна падзяліць на дзве групы: аднаслоўныя: сімбіёз, таксон, ферменты і мнагаслоўныя. Да мнагаслоўных адносяцца двухслоўныя: перыцыкл сцябла, рост сімпластычны; трохслоўныя: падземнае прарастанне насення, патаўшчэнне абалонкі кольчатае; чатырохслоўныя тэрміны: верацёнападобныя клеткі драўніннай парэнхімы, сярэдняе арыфметычнае некалькіх лікаў і інш.
Паколькі любая тэрміналогія з'яўляецца штучным утварэннем, усе тэрмінаадзінкі незалежна ад іх марфемнай структуры з'яўляюцца вытворнымі. У беларускай нацыянальнай тэрміналогіі аднаслоўныя тэрміны могуць узнікаць на аснове марфалагічнага, семантычнага, уласналексічнага і марфолага-сінтаксічнага спосабаў тэрмінаўтварэння.
Марфалагічны спосаб тэрмінаўтварэння вызначаецца высокай прадуктыўнасцю і характарызуецца ўтварэннем слоў на базе ўжо існуючых у мове асноў і словаўтваральных афіксаў. Вылучаюць два асноўныя падтыпы марфалагічнага спосабу: афіксацыя і складанне,
Афіксацыя заключаецца ва ўтварэнні слоў з дапамо- гай афіксаў (суфіксаў, прыставак, конфіксаў): гут-(а) → гут-ацыj-(а), чарот → чарот-ніц-(а); сасудзісты → не-сасудзісты, бялковы → без-бялковы; цэнтр → да-цэнтр-ав-(ы).
Складанне характарызуецца аб'яднаннем паводле існуючых мадэлей у адну моўную адзінку двух самастойных слоў з мэтай называння аднаго складанага паняцця. У беларускай тэрміналогіі пашыраны наступныя падтыпы складання: чыстае складанне, складана-суфіксальны падтып і абрэвіяцыя.
Пры чыстым складанні (г. зн. без удзелу суфіксацыі) адбываецца аб'яднанне двух слоў у адно, пры гэтым апорны кампанент (апошні ў слове) роўны цэламу слову, а папярэдні з'яўляецца чыстай асновай, якая далучаецца да апорнага кампанента з дапамогай інтэрфікса (у тым ліку і нулявога): варыяцыйна-сеткавы, прастора-час, перакаці-поле, радыяльна-сіметрычны.
Складана-суфіксальны падтып заключаецца ва ўтварэнні новага слова з існуючых асноў з дапамогай інтэрфікса (злучальнай галоснай) і суфіксацыі (у т.л. і нулявой): крухмал-а-нос-н-(ы), квет-а- нож-к-(а), ліст-а-размяшч-энн-(ё).
Абрэвіяцыя — складанне частак слоў, якія ўваходзяць у зыходнае словазлучэнне аўтаматычная тэлефонная станцыя — АТС; сістэма аўтаматызаванага праектавання — САПР; вышэйшая навучальная ўстанова — ВНУ; вода-вадзяны раствор — ВВР і інш.
Семантычны спосаб тэрмінаўтварэння заключаецца ў развіцці спецыяльных значэнняў у словах нацыянальнай мовы.
Асновай для семантычнага тэрмінаўтварэння служыць лексіка агульнага ўжывання, якая ў складзе навукі набывае асаблівы моўны сэнс і новую прадметную аднесенасць: мядзведзіца(ы) — 'вялікая драпежная млекакормячая жывёліна з густой поўсцю' → 'сямейства матылёў, вусені якіх вельмі касматыя' (біял.); паласа — 'тонкі доўгі кавалак якога-небудзь матэрыялу' → 'сукупнасць пунктаў плоскасці, якія знаходзяцца паміж дзвюма паралельнымі простымі гэтай плоскасці' (мат.); рэпрэсія — 'карная мера, пакаран- не, якое прадпрымаецца дзяржаўнымі органамі' → 'гірыгнечанне актыўнасці гена' (біял.); корань — адзін з асноўных органаў раслін, які служыць для ўмацавання ў глебе, атрымання вады і мінеральных рэчываў' → 'агульная і абавязковая частка роднасных (аднакаранёвых) слоў, носьбіт іх агульнага лексічнага значэння' (лінгв.), а таксама: 'велічыня, якая пры ступеняванні дае пэўны лік' (мат.).
Пераход слова агульнаўжывальнай лексікі ў спецыяльную, дзе яно пачынае выкарыстоўвацца з новым значэннем, называецца тэрміналагізацыяй.
Пры паскораным развіцці пэўнай галіны навукі або тэхнікі пачынаецца актыўнае адлюстраванне яе дасягненняў у сродках масавай інфармацыі, вынікам чаго з'яўляецца пераход асобных тэрмінаў са спецыяльнага выкарыстання ў агульнае — дэтэрміналагізацыя: ажыятаж, акумуляваць, дыяпазон, кантакт, накал, маштабнасць, патэнцыял, сузор 'е, траекторыя, траўма і інш.
Уласналексічны спосаб — запазычванне слоў з іншых моў: анцье — фр. еntier 'цэлы'; ген — гр. genos 'нараджэнне, паходжанне'; лізіс— гр. lysis 'распад, растварэнне'; метрыка — гр. metrikē ад metron — 'мера, памер'; радыкал — лац. radicalis 'карэнны'.
Асноўныя прычыны запазычвання тэрмінаў наступныя:
• адсутнасць у нацыянальнай тэрмінасістэме патрэбнага адпаведніка для абазначэння навуковага паняцця;
• жаданне «прымірыць» патрабаванне кампактнасці з патрабаваннем дакладнасці тэрміна праз ужыванне аднаслоўнага адпаведніка замест тэрміна-словазлучэння;
• імкненне да павышэння і захавання камунікацыйнай канкрэтнасці лексічных адзінак, якое выражаецца ў пазбаўленні ад полісеміі ці аманіміі;
• розныя грамадска-палітычныя фактары і інш.
Некаторыя тэрміны, запазычаныя з іншых моў, прайшлі марфемна-словаўтваральную адаптацыю ў беларускай мове, у іх часткова змяніўся корань, афіксы, дадаўся (або замяніўся на іншы) канчатак, што, на думку вядомага савецкага тэрмінолага Д.С. Лотэ, сведчыць «пра наяўнасць творчага пачатку, пра акт стварэння, па сутнасці, новага слова». Напрыклад, у тэрміналогіі матэматыкі: дэцыль — лац. decem; канвергенцыя — лац. соnvengere; кампактыфікацыя — англ. соmpactification ад лац. соmpactus 'шчыльны' + fаcer 'рабіць'; марфізм — гр. morphe; спінор — англ. sріn і інш.
Марфолага-сінтаксічны спосаб тэрмінаўтварэння заключаецца ва ўтварэнні новага слова шляхам пераводу дадзенай асновы ў інпгую парадыгму словазмянення, г. зн. слова з адной часціны мовы пераходзіць у другую: бясконцая, вядучы, крывая, насякомыя і інш.
Для мнагаслоўных тэрмінаў (двух-, трох-, чатырохслоўных) уласціва камбінаванне аўтаномных кампанентаў у адпаведнасці з разнастайнымі канструкцыямі і мадэлямі (сінтаксічны спосаб). У лінгвістычнай літаратуры для наймення мнагаслоўных структур выкарыстоўваюцца сінанімічныя назвы: комплексныя тэрміны, састаўныя тэрміны, полікампанентавыя тэрміны, тэрміны-словазлучэнні.
Найбольш пашыранымі з'яўляюпца наступныя мадэлі мнагаслоўных тэрмінаў:
• назоўнік+назоўнік: прарсістанне семені, стан непрытомнасці, размыканне электродаў, рассеянне выпраменьвання, рэгістрацыя сігналу, супастаўляльнасць варыянтаў;
• назоўнік + прыметнік: гібрыд міжвідавы, зерне пылковае, клеткі парыентальныя, нормы сацыяльна-эканамічныя, разладка частотная;
• дзеяслоў + назоўнік: рэалізаваць мадэль, рашаць задачу, вызначаць корань;
• назоўнік + назоўнік + назоўнік: каштарыс затрат на вытворчасць, прымета роўнасці трохкутнікаў, раскладанне амплітуды рассеяння;
• назоўнік + назоўнік + нрыметнік: аплата працы здзельная, значэнне кораня арыфметычнае, тып сцябла пучковы;
• назоўнік + прыметнік + назоўнік: адхіленне нябесных целаў, работа пластычнага разбурэння, размяшчэнне вытворчых сіл, структура асноўных фондаў;
• назоўнік + прыметнік + прыметнік: зерне крухмальнае простае, дзеянне спадарожнае непажаданае, каэфіцыент тарыфны сярэдні, палі поравыя першасныя, разлік рэгіянальны гаспадарчы, сродкі абаротныя ўласныя;
• назоўнік + назоўнік + прыметнік + назоўнік: памеры зерняў танкаплёначнага пакрыцця, рашэнне сістэм лінейных ураўненняў, тэрмін акупнасці капітальных укладанняў і інш.
Імёны многіх стваральнікаў тэрмінаў вядомыя. Дадзеныя гістарычнага тэрміназнаўства (гл. § 2.9) дазваляюць нават дакладна вызначыць дату, калі было ўведзена тое ці іншае найменне. Так, напрыклад, матэматычны тэрмін абсалют (ад лац. absolutus 'безумоўны, неабмежаваны') для абазначэння адвольнага канічнага сячэння, на аснове якога можа быць пабудавана метрыка, прапанаваў у сваёй працы «Шосты мемуар аб формах» (1859 г.) англійскі матэматык Артур Кэлі. Французскі ўрач Нікаля Андрэ ў 1741 г. выдаў кнігу «Артапедыя, або майстэрства папярэджваць і выпраўляць дэфармацыі цела ў дзяцей», дзе назваў артапедыяй «правільнае выхаванне дзяцей» (фізічнае), цяпер гэта медыцынская дысцыпліна, якая займаецца лячэннем наступстваў пашкоджанняў апорна-рухальнага апарату. Тэрмін нейтрына (італ. neutrino літар. 'нейтрончык') увёў ітатьянскі фізік Энрыка Фермі для абазначэння стабільнай незараджанай элементарнай часціцы, якая вельмі слаба ўзаемадзейнічае з рэчывамі і інш.
Стварэннем тэрмінаў могуць займацца і цэлыя калектывы. Так, напрыклад, узнікла назва для штучнага матэрыяла лаўсан, распрацаванага савецкімі спецыялістамі (лавсан —рус. Лаборатория высоко-молекулярных соединений АН СССР).
