Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КАТАЛОГИЗАЦИЯ НОВ.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
550.91 Кб
Скачать

Лабараторная работа № 2 тэма : Складанне бз кнігі пад загалоўкам, які ўключае імя асобы. Дадатковыя запісы на сааўтара. Бібліятэчныя паметкі

(4 гадзіны)

Мэта заняткаў: Вызначыць асаблівасці складання БЗ на дакументы, якія маюць аўтарскае афармленне.

Змест работы:

  1. Скласці асноўнае бібліяграфічны запіс на 10 выданняў, у тым ліку – з 1 аўтарам – 2; з 2 аўтарамі – 4; з 3 аўтарамі – 4.

  2. Пры неабходнасці скласці дадаткы бібліяграфічны запіс.

  3. На асноўных і дадатковых картках праставіць аўтарскія знакі.

  4. Вызначыць і аформіць бібліятэчныя паметкі.

Літаратуру гл. у агульным спісе.

Лабараторная работа № 3 тэма : Бібліяграфічны запіс пад назвай. Дадатковыя запісы на рэдактара, складальніка, мастака

(2 гадзіны)

Мэта заняткаў: Вызначыць асаблівасці складання бібліяграфічнага апісання пад назвай.

Змест работы:

  1. Скласці бібліяграфічны запіс на кнігі з 4, 5 аўтарамі – 3 выданні.

  2. Скласці бібліяграфічны запіс на кнігі без указання аўтара – 3 выданні.

  3. Скласці бібліяграфічны запіс на дакумент з указаннем рэдактара, складальніка, мастака і т.п. – 4 выданні.

  4. Пры неабходнасці аформіць дадатковыя запісы і вызначыць бібліятэчныя паметкі.

Літаратуру гл. у асноўным спісе.

Лабараторная работа № 4 тэма : Бібліяграфічны запіс зборнікаў. Раскрыццё іх зместу.

(2 гадзіны)

Мэта заняткаў: Вызначыць віды зборнікаў і засвоіць методыку іх апісання і раскрыцця зместу.

Змест работы:

1.Скласці бібліяграфічнае апісанне на:

а)зборнікі з агульнай назвай

  • аўтарскі – 3 выд.

  • розных аўтараў – 2 выд.

  • б) зборнікі без агульнай назвы

  • аўтарскі – 2 выд.

  • розных аўтараў – 3 выд.

Дапаможны матэрыял:

Зборнікі

загаловак

1 элемент

тэматычныя

Зборнікі з агульнай назвай

Зборнікі без агульнай назвай

назва

аўтарскія

розных аўтараў і без аўтараў (афіц.)

аўтарская

розных аўтараў

Загаловак

Спосабы раскрыцця:

  1. Пералічэнне назваў раздзелаў

  2. Пералічэнне імен аўтараў і іх твораў

  3. Пералічэнне назваў твораў

  4. Пералічэнне імен аўтараў

Літаратуру гл. у агульным спісе.

Лабараторная работа № 5

ТЭМА :Складанне БЗ на мнагатомныя выданні. Манаграфічнае апісанне асобных тамоў мнагатомнага выдання

( 4 гадзіны)

Мэта заняткаў: Авалодаць методыкай складання многаўзроўневага бібліяграфічнага запісу.

Змест работы:

1.Скласці многаўзроўневы бібліяграфічны запіс на:

а) аўтарскі шматтомнік – 3 выд.

б) шматтомнік пад назвай арганізацыі – 3 выд.

в) шматтомнік пад назвай – 3 выд.

2. Скласці бібліяграфічны запіс на : 3 асобныя тамы, якія маюць уласную назву ўсімі існуючымі спосабамі.

3.Скласці многаўзроўневы бібліяграфічны запіс на:

а)перыядычнае выданне (газета) – 4 назвы ( у тым ліку 2, якія змянілі назву);

б)часопісы – 4 назвы ( у тым ліку 2, якія змянілі назву);

в)штогоднікі – 2 назвы.

Літаратуру гл. у асноўным спісе.