Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КАТАЛОГИЗАЦИЯ НОВ.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
550.91 Кб
Скачать

Ііі. Рэгламент, этапы і методыка правядзенне дзелавой гульні

Працягласць дзелавой гульні складае 4 гадзіны (3 этапы) і прадугледжвае 2 дамашнія заданні.

У час падрыхтоўчага этапа студэнты слухаюць лекцыі па праблемах арганізацыі, вядзення, рэдагавання і вызначэння якасці СК, выконваюць дамашняе заданне, уключаюць стварэнне макетаў каталога па асобных галінах ведаў. Абавязкова вядзецца пэўная работа па правядзенні дзелавой гульні. На даным этапе кожны выкладчык у сваёй групе ў час правядзення практычных заняткаў ажыццяўляе непасрэднага кіраўніцтва правядзеннем дзелавой гульні: аналізуе выкананне дамашняга задання, вызначае ўзровень ведаў студэнтаў, знаёміць з мэтамі, задачамі і методыкай правядзення гульні. Выкладчык кіруе фарміраваннем гульнёвых груп і размеркаваннем роляў. Кожная студэнцкая група дзеліцца на падгрупы на 4-5 студэнтаў.

Пры гэтым кожная група знаёміцца з інструкцыяй для выканання пэўнай ролі: чытачоў, бібліёграфаў-кансультантаў у каталога або экспертаў.

У адпаведнасці са спецыялізацыяй групы, кіраўнік вызначае базу правядзення дзелавой гульні, раіцца з бібліятэчнымі работнікамі на месцах, удакладняючы заданне, улічваючы парады практыкаў. Студэнтам рэкамендуецца выконваюць другое дамашняе заданне.

Дамашняе заданне № 2

Група чытачоў бібліятэкі рыхтуе запыты па актуальных пытаннях (9 тэм). Тэматычны пералік запытаў перадаецца для папярэднягя азнаямлення групе бібліёграфаў-кансультантаў у каталога.

Група бібліёграфаў-кансультантаў у каталога вывучае СК і АПП канкрэтнай бібліятэкі, аналізуе іх якасць.

Пасля азаямлення з тэматычным пералікам запытаў чытачоў бібліёграф-кансультант назірае за паводзінамі чытачоў у каталога, аказвае дапамогу у пошуку дакументаў з дапамогаю СК і АПП.

Група экспертаў аналізуе правілінасць складання тэматычнага пераліку чытацкіх запытаў, прапануе версію магчымых паводзін бібліёграфаў-кансультантаў у каталога, вызначае якасць СК і АПП канкрэтнай бібліятэкі.

У выніку правядзення падрыхтоўчага этапа гульні, студэнты павінны дакладна ўяўляць:

- методыку і асаблівасці арганізацыі СК і АПП у бібліятэках вышэй названых тыпаў;

- вызначэнне якасці СК;

- магчымасці выкарыстання СК і АПП для задавальнення запытаў карыстальнікаў бібліятэкі;

- мэты і задачы дзелавой гульні, методыку яе правядзення, тэрмін;

- канкрэтную бібліятэку, у якой будзе праводзіцца дзелавая гульня.

Завяршаецца падрыхтоўчы этап дзелавой гульні выкананнем другога дамашняга задання на прыкладзе канкрэтнай бібліятэкі.

У час гульнёвага этапа ва ўмовах канкрэтнай бібліятэкі ў СК і АПП вызначаецца варыянт задавальнення індывідуальных запытаў. Прысутнічае ўся група. Студэнты выконваюць свае ролі ў адпаведнасці з папярэднім размеркаваннем. ЧЫтачы стараюцца падабраць у каталозе літаратуру па пэўнай тэме (4-5 тэматычных запытаў з прапанаванага раней пераліку). У складаных выпадках ім на дапамогу прыходзіць бібліёграф-кансультант у каталогаў. Разглядаюцца складаныя непрадугледжаныя сітуацыі. Выяўляюцца недахопы СК і АПП. Бібліёграфы-кансультанты у каталога вядуць дыялог з чытачамі па ўдакладанню запытаў.

У асобных выпадках выкарыстоўваюцца не толькі СК І АПП, але і класіфікацыйныя сістэмы.

Група экспертаў у час гульнёвага этапа назірае за дзеяннямі групы чытачоў і групы бібліёграфаў кансультантаў у каталога, улічвае ступень задавальнення запытаў чытачоў.

На заключным этапе дзелавой гульні група экспертаў аналізуе работу другіх груп - удзельніц гульні, з дапамогай якіх удакладняюцца складанасці, што сустракаюцца пры выкананні заданняў, даецца ацэнка якасці СК і АПП. У выніку дыскусіі выяўляюцца розныя пункты гледжання ўдзельнікаў гульні, з дапамогай якіх удакладняюцца складанасці, што сустракаюцца пры выкананні заданняў, даецца ацэнка якасці СК і АПП у выніку дыскусіі выяўляюцца розныя пункты гледжання ўдзельнікаў гульні.

Калі ў дыскусіі прымаюць актыўны ўдзел усе студэнты, гэта значыць, што дзелавая гульня дасягнула пастаўленнай мэты.

У час разбору дзелавой гульні выказванні студэнтаў сведчаць аб іх кампетэнтнасці і прафесіяналізме ў рабоце з каталогамі, уменні знайсці выхад ў складанай сітуацыі.

Кіраўнік гульні падводзіць вынікі дзелавой гульні, дае ацэнку работы кожнай групы і асобнаму ўдзельніку, аналізуе фармулёўкі тэматычных запытаў (дакладнасць, навуковасць), валоданнем бібліёграфам-кансультантам методыкай работы з чытачамі ў каталога, уменне навучыць іх карыстацца СК і АПП, правільнасць ацэнкі экспертамі якасці каталога і работы групы.

Кіраўнік гульні разам са студэнтамі вызначае аптымальны варыянт абучэння чытачоў рабоце з каталогамі.