
- •Прыкладны тэматычны план
- •Прыкладны тэматычны план лабараторных і дробнагрупавых заняткаў і срс па курсу "Электронная каталагізацыя дакументаў" (раздзел "Бібліяграфічны запіс. Бібліяграфічнае апісанне дакументаў")
- •Прыкладны тэматычны план лабараторных заняткаў, дробнагрупавых і срс па курсу
- •(Раздзел “Індэксаванне дакументаў”)
- •Метадычныя указанні да семінарскіх, лабараторных дробнагрупавых заняткаЎ
- •Літаратура Асноўная Стандарты
- •Даведачная, вучэбная і навукова-метадычная літаратура
- •Дадатковая
- •Семінарскія заняткі Тэма: ббк як інфармацыйна-пошукавая мова (іпм)
- •Літаратура:
- •Спіс табліц ббк:
- •Семінарскія заняткі Тэма: Агульная характарыстыка удк як інфармацыйна-пошукавая мова (іпм)
- •Літаратура:
- •Табліцы класіфікацыі:
- •Семінарскія заняткі Тэма: Тэарэтычныя і метадычныя асновы сістэмы каталогаў Асноўныя пытанні:
- •Літаратура Асноўная
- •Дадатковая
- •Лабараторныя заняткі
- •Па раздзелу "Бібліяграфічны запіс. Бібліяграфічнае апісанне"
- •Лабараторная работа №1
- •Тэма: Азнаямленне з інструктыўна-метадычнымі матэрыяламі па бз дакументаў. Агульная методыка складання бібліяграфічнага запісу.
- •Спіс стандартаў
- •Лабараторная работа № 2 тэма : Складанне бз кнігі пад загалоўкам, які ўключае імя асобы. Дадатковыя запісы на сааўтара. Бібліятэчныя паметкі
- •Лабараторная работа № 3 тэма : Бібліяграфічны запіс пад назвай. Дадатковыя запісы на рэдактара, складальніка, мастака
- •Лабараторная работа № 4 тэма : Бібліяграфічны запіс зборнікаў. Раскрыццё іх зместу.
- •Зборнікі
- •Лабараторная работа № 5
- •Лабараторная работа № 6
- •Лабараторная работа № 7
- •Лабараторная работа № 8
- •Дробнагрупавая работа № 1
- •Дробнагрупавыя заняткі № 2-3
- •Самастойная работа № 3 тэма : Бібліяграфічны запіс пад загалоўкам, які змяшчае назву арганізацыі
- •Метадычныя указанні да самастойнай работы студэнтаў Графік кантролю самастойнай работы студэнтаў па курсу “Каталагізацыя дакументаў”
- •Заданнi I метадычныя рэкамендацыi да самастойнай працы над асобнымi тэмамi курса
- •Самастойная работа
- •Частка і. (тэарэтычная) Нарматыўна-метадычнае забеспячэнне курса “Каталагізацыя дакументаў”
- •Самастойная работа
- •Тэма: “Сістэматызацыя дакументаў”
- •Літаратура Асноўная
- •Дадатковая
- •Пытанні да заліку па курсу “Каталагізацыя дакументаў. Бібліятграфічны запіс. Бібліяграфічнае апісанне” (ііі семестр)
- •Пытанні да экзамену па курсу “каталагізацыя дакументаў”
- •Тэставыя пытанні для кантролю ведаў
- •Вучэбная дзелавая гульня Вызначэнне якасці і эфектыўнасці выкарыстання сістэматычнага каталога (ск) і алфавітна-прадметнага паказальніка (апп)
- •Мэта, задача і ўмовы дзелавой гульні
- •Іі. Склад удзельнікаў дзелавой гульні і размеркаванне роляў
- •Ііі. Рэгламент, этапы і методыка правядзенне дзелавой гульні
- •Дамашняе заданне № 2
- •Літаратура
- •Дамашняе заданне № 1
- •Дамашняе заданне № 2
- •Метадычныя парады да выканання курсавой работы
- •Рэйтынгавы рэгламент па курсу "Каталагізацыя дакументаў" фідк (1 семестр)
- •Выкарыстанне тэхнічных сродкаў
- •Прыклады загалоўкаў бібліяграфічнага запісу афіцыйных выданняў, якія ўключаюць назвы ўстаноў (арганізацый)
Вучэбная дзелавая гульня Вызначэнне якасці і эфектыўнасці выкарыстання сістэматычнага каталога (ск) і алфавітна-прадметнага паказальніка (апп)
Тэма заняткаў "Якасць каталогаў і эфектыўнасць іх выкарыстання" З'яўляецца завяршаючай пры вывучэнні традыцыйных інфармацыйна-пошукавых сістэм (ІПС) курса "Каталагізацыя дакументаў". Удзельнікі гульні павінны ведаць структуру табліц ББК для масавых і дзіцячых бібліятэк, сярэдняе выданне ББК, скарочанае і поўнае (4-е) выданні УДК, валодаць методыкай арганізацыі, вядзення, рэдагавання, прапаганды і выкарыстання СК, вызначэння якасці СК І АПП.
Мэта, задача і ўмовы дзелавой гульні
Мэта заняткаў: замацаваць і паглыбіць тэарэтычныя веды студэнтаў па ўдасканаленні працэса арганізацыі, прапаганды і вызначэння якасці СК у бібліятэках розных тыпаў, выпрацаваць у студэнтаў практычныя навыкі работы х СК і АПП.
Задача: змадэліраваць сітуацыю, характэрную для дзейнасці пэўнага тыпу бібліятэкі (вышэйшай навучальнай установы, масавай, дзіцячай, навукова-тэхнічнай) і паказаць магчымасці задавальнення запытаў карыстальнікаў інфармацыі з дапамогай СК і АПП.
Месца правядзення дзелавой гульні вызначаецца выкладчыкам у адпаведнасці са спецыялізацыяй групы, што дае магчымасць стварыць рэальныя ўмовы для задавальнення запытаў карыстальнікаў інфармацыі. Гэта дае магчымасць не толькі вывучаць і прааналізаваць СК канкрэтнай бібліятэкі, азнаёміцца з яго дакументацыйным забеспячэннем, але і вызначыць якасць каталога, вызначыць найбольш рацыянальныя метады яго арганізацыі і прапаганды сярод чытачоў. Неабходныя выпрацошкі рэкамендацый по ўдасканаленню арганізацыі і інфармаванні аб СК тлумачыцца сучасным станам каталогаў у бібліятэках у час ажыццяўлення пераходу ад традыцыйных ІПС да аўтаматызаваных, узрастаючымі запытамі карыстальнікаў інфармацыі па актуальных пытаннях грамадскага жыцця, дасягненнях навукі, тэхнікі, культуры і мастацтва, разнапланавым адлюстраваннем гэтых праблем у сучасных нацыянальных і міжнародных класіфікацыйных сістэмах.
Перад правядзеннем дзелавой гульні студэнтам чытаюцца лекцыі "Сістэматычны каталог, яго арганізацыя, вядзенне, рэдагаванне", "Якасць каталогаў і эфектыўнасць іх выкарыстання", кожным студэнтам выконваецца самастойная работа "Арганізацыя СК" (афармляюцца раздзяляльнікі на адзін з раздзелаў каталога і для яго складання АПП).
Іі. Склад удзельнікаў дзелавой гульні і размеркаванне роляў
У дзелавой гульні прымаюць удзел студэнты усіх спецыялізацый факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый (ФІДК).
У час гульні студэнты выконваюць ролі чытачоў, бібліёграфаў-кансультан- таў у каталогаў, экспертаў. Аснову дзелавой гульні складае задавальненне запытаў карыстальнікаў інфармацыі інфармацыі па актуальных праблемах з дапамогай СК і АПП. КАнкрэтныя заданні падбіраюцца для выкарыстання на прыкладзе бібліятэкі з улікам спецыялізацыі групы. Пры падборы літаратуры па пэўнай тэме выяўляецца не толькі задавальненне запытаў карыстальнікаў інфармацыі, але і якасць СК І АПП.
Склад гульнёвых груп наступны:
група чытачоў;
група бібліёграфаў-кансультантаў;
група экспертаў.
Колькасць студэнтаў у гульнёвых групах аднолькавая. Яна залежыць ад наяўнасці студэнтаў у групе і абумоўлена правіламі гульні.
Пры правядзенні дзелавой гульні яе ўдзельнікі кіруюцца інструктыўнымі і нарматыўнымі дакументамі, а таксама палажэннямі аб функцыянальных правах і абавязках адпаведнай катэгорыі работнікаў і чытачоў.
Дзелавая гульня праводзіцца пад кіраўніцтвам выкладчыка, які перад яе пачаткам размяркоўвае абавязкі паміж удзельнікамі, затым ў ходзе гульні ўдакладняюцца яе дэталі.