Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КАТАЛОГИЗАЦИЯ НОВ.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
550.91 Кб
Скачать

Заданнi I метадычныя рэкамендацыi да самастойнай працы над асобнымi тэмамi курса

Самастойная работа па курсе з’яўляецца часткай вучэбнага працэса па дысцыплiне. Асноўная яе мэта – замацаванне найбольш складаных пытанняў курса, а таксама тэм, якiя на лекцыях не вывучаюцца. Па некаторых тэмах прадугледжана выкананне практычнага задання (напрыклад, складанне спiсаў дакументаў, падрыхтоўка малюнка, класiфiкацый дакументаў), некаторыя тэмы патрабуюць вывучэння лiтаратуры i падрыхтоўку рэферата. Форма справаздачы i тэрмiн выканання работы па кожнай тэме адлюстраваны у прыведзенай вышэй таблiцы.

Самастойная работа

Кантрольная работа ўключае 2 часткі. Частка першая прадугледжвае замацаванне тэарэтычных ведаў студэнтаў па курсу “Каталагізацыя дакументаў. Частка другая ўключае заданні практычнага характара.

Заданні кантрольнай работы разлічаны на засваенне элементаў бібліяграфічнага запісу прыватнай методыцы апісання дакументаў, афармленне БЗ для:

  • бібліяграфічных запісаў;

  • традыцыйных каталожных картак.

Студэнты самастойна падбіраюць дакументы і артыкулы для прыкладаў і складаюць па іх бібліяграфічны запіс, а таксама прадстаўляюць узор тытульнага ліста дакументаў.

Частка і. (тэарэтычная) Нарматыўна-метадычнае забеспячэнне курса “Каталагізацыя дакументаў”

1.Дать характарыстыку асноўных стандартаў па фарміраванні бібліяграфічных запісаў.

Частка 2. (практычная)

1. Скласці БЗ для бібліяграфічнага спіса ў агульнай колькасці 20 экз.

2. Скласці аднаўзроўневы БЗ (пры неабходнасці зрабіць дадатковы запіс і ўкажыце службовыя паметкі) на наступныя выданні:

  • кнігу з 2-мя або 3-мя аўтарамі;

  • кнігу з 4-мя або 5-цю аўтарамі;

  • 2 выданні пад загалоўкам, які змяшчае назву ўстановы;

  • выданне, дзе прыводзіцца імя складальніка ці рэдактара;

  • выданне, прысвечанае якому-небудзь пісьменніку (мастаку, вучонаму) Беларусі.

3.Скласці многаўзроўневы БЗ.

  • закончанае мнагатомнае выданне (не менш 3-х тамоў);

  • асобны том, які мае прыватную назву.

4.Скласці аналітычнае апісанне.

  • на артыкул з часопіса;

  • на выданне афіцыйнага. заканадаўчага характару;

  • на рэцэнзію;

  • на асобны твор са збора твораў.

5. Скласці апісанне на асобныя віды выданняў:

  • зборнік з агульнай назвай і раскрыйце яго змест

  • дзяржаўны стандарт Беларусі

  • нотнае выданне

  • ЭР.

Самастойная работа

па раздзелу “Індэксаванне дакументаў”

Тэма: “Сістэматызацыя дакументаў”

2.1. На адным з раздзелаў табліц пакажыце, як удасканальваюцца тыпавыя табліцы каб ператварыцца ў рабочыя.

2.2. Пакажыце, у якім аддзеле, пасля якой рубрыкі табліцы павінны быць адлюстраваны дакументы па наступных тэмах:

а) матэрыялы Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь;

б) эканоміка Літвы на сучасным этапе;

в) эканоміка дасугавай дзейнасці ў Беларусі;

г) арганізацыі моладзі ў Беларусі;

д) гісторыя Беларусі;

е) ахова помнікаў прыроды, гісторыі і культуры;

ж) рыначная эканоміка;

з) постмадэрнізм;

і) уласнае прадпрымальніцтва;

к) рэнтабельнасць Мінскага аўтамабільнага завода;

л) эканоміка вылічальных цэнтраў у Расіі;

м) НАТО;

н) утапічны сацыялізм.

2.3. Падкрэсліце правільны індэкс табліц ББК для масавых бібліятэк для бібліяграфічнага паказальніка па тэме “Народныя святы: Купалле, Масленіца, Дзяды”.

63.5 яІ 63.5 яІ + 91.9:63

91.9:63 91.9:63 + 63.5 яІ

2.4. Апішыце, засістэматызуйце па табліцах УДК і прадстаўце прадметныя рубрыкі на 10 новых кніг: па гісторыі, палітыцы, эканоміцы, галіновы бібліяграфічны паказальнік, даведнік, мастацкай літаратуры, мастацтве, літаратуразнаўстве, мовазнаўстве, філасофіі.

ІІІ. Складзіце спіс выкарыстанай літаратуры ў адпаведнасці з патрабаваннямі.