
- •Навуковы стыль. Сістэма жанраў навуковай літаратуры
- •1. Структурна-семантычны аналіз анатацый. Віды анатацый
- •2. Рэферат як жанр навуковай літаратуры. Азначэнне, сутнасць і прызначэнне рэферата
- •3.Рэцэнзія і яе асаблівасці.
- •4. Афармленне даведачна-бібліяграфічнага апарату навуковай літаратуры
- •Спіс выкарыстаных крыніц
- •Афіцыйна- справавы стыль і яго асаблівасці
- •1. Афіцыйна-справавы стыль. Паняцце дакумента. Віды дакументаў
- •2. Мова дакументаў
- •Лексічныя асаблівасці:
- •Марфалагічныя асаблівасці:
- •Сінтаксічныя асаблівасці:
- •Азначэнне
- •Дапаўненне
- •Акалічнасць
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Багдановіч, М. Поўны збор твораў: у 3 т. / М. Багдановіч. – 2-е выд. –Мінск: Беларус. навука, 2001. – Т. 3. – 580 с.
2. Котаў, А.Л. Гісторыя Беларусі і сусветная цывілізацыя / A.I. Котаў. – 2-е выд. – Мінск: Энцыклапедыкс, 2003. – 168 с.
3. Масляніцына, I. Жанчыны ў гісторыі Беларусі /І. Масляніцына, М. Багадзяж // Беларус. гіст. часоп. – 2005. – № 4. – С. 49–53.
4. Национальный Интернет-портал Республики Беларусь [Электронный ресурс] / Нац. центр правовой информ. Респ. Беларусь. – Минск, 2005. – Режим доступа: http://www.pravo.by. –Дата доступа: 25.01.20ХХ.
Афіцыйна- справавы стыль і яго асаблівасці
1. Афіцыйна-справавы стыль. Паняцце дакумента. Віды дакументаў
Афіцыйна-справавы стыль абслугоўвае афіцыйна-справавую, канцылярскую, юрыдычную, дыпламатычную сферы грамадскай дзейнасці чалавека.
Афіцыйна-справавы стыль выкарыстоўваецца пры звароце ў дзяржаўныя ўстановы, у судзе, пры дзелавых і дыпламатычных перагаворах: дзелавая мова забяспечвае сферу афіцыйна-справавых адносін і функцыяніруе ў галіне права і палітыкі. Афіцыйна-справавы стыль рэалізуецца ў тэкстах законаў, указаў, загадаў, інструкцыйй, дагавароў, пагадненняў, распараджэнняў, актаў, у справавой перапісцы ўстаноў, а таксама ў даведках юрыдычнага характару і г.д. Нягледзячы на тое, што гэты стыль падлягае значным зменам пад уплывам сацыяльна-гістарычных зрухаў у грамадстве, сярод іншых функцыянальных стыляў мовы ён вылучаецца сваёй стабільнасцю, традыцыйнасцю, замкнёнасцю і стандартызаванасцю.
Асноўнымі відамі тэкстаў, у якіх рэалізуецца афіцыйна-справавы стыль выступаюць дакументы.
Дакументамі называюцца адпаведным чынам складзеныя, падпісаныя і засведчаныя справавыя паперы, якімі афармляюцца розныя гаспадарчыя аперацыі, прававыя адносіны і дзеянні юрыдычных асоб і грамадзян.
Дзейнасць установы фіксуецца ў розных відах дакументаў. Іх можна падзяліць на групы:
Арганізацыйныя дакументы (статуты, палажэнні, інтрукцыі).
Распарадчыя дакументы (загады, распараджэнні, пастановы, рашэнні, і інш.).
Інфармацыйна-даведачныя дакументы (пратаколы, акты, даверанасці, даведкі, дакладныя і тлумачальныя запіскі, зводкі, агляды, лісты, тэлеграмы і тэлефанаграмы).
З 1 ліпеня 2005 ўведзены ў дзеянне СТБ 6.38—2005 «Унифицированные системы документации Республики Беларусь. Система ОРД. Требования к оформлению документов», распрацаваны Беларускім навукова-даследчым інстытутам дакументацыі і архіўнай справы.
2. Мова дакументаў
Афіцыйна-справавы стыль належыць да кніжных стыляў і функцыянуе пераважна ў форме пісьмовага маўлення; функцыя стылю паведамляльная ці волевыяўленчая, што адбіваецца на мэтанакіраваным адборы лексічных, граматычных і сінтаксічных сродкаў.
Лексічныя асаблівасці:
словы і словазлучэнні, што ўжываюцца пераважна ў афіцыйных дакументах і замацоўваюццца ў адмінаістрацыйна-канцылярскай мове: належны, невыкананне, атрымальнік, забяспечваць раўнапраўе, ахоўваць правы і свабоды і г.д
тэматычна абумоўленая тэрміналагічная лексіка (у тым ліку эканамічна-вытворчая, юрыдычная, грамадска-палітычная, грамадска-публіцыстычная, бухгалтарская): прадукцыйнасць, тарыф, сабекошт, юрысдыкцыя, вымова і інш.;
стылістычна нейтральныя і міжстылёвыя фразеалагізмы (мець значэнне, адыгрываць ролю, займаць пасаду, сфера прымянення, месца знаходжання і г.д.). Карыстанне ўстойлівымі выразамі палягчае зносіны ў прававой і адміністрацыйнай сферах.
стандартныя абароты мовы, устойлівыя па савім характары, якія змяшчаюць адыменныя прыназоўнікі і ўказваюць на характар матывіроўкі дзеяння тыпу у сувязі з указаннем, распараджэннем (міністэрства, кіраўніцтва), у адпаведнасці з дасягнутай дамоўленасцю (пагадненнем), у парадку аказання тэхнічнай (матэрыяльнай, вытворчай) дапамогі і г.д.
абстрактная лексіка: наяўнасць, адсутнасць, абавязак, патрабаванне, рашэнне, патрэба, кантроль і інш.;
скарочаныя назвы арганізацый і ўстаноў:“Белзнешэканамбанк”, аб’яднанне “БелаўтаМАЗ.
адсутнасць эмацыянальнай і размоўнай лексікі.