Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
музеология. текст лекции.2.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.37 Mб
Скачать

Узаемаадносіны музея і помніка

  1. Эвалюцыя ўяўленняў аб помніку. Азначэнне паняцця “помнік”.

  2. Сутнасць і змест помніка. Суадносіны паняццяў “помнік” і “музейны прадмет”.

  3. Сутнасць і асаблівасці методыкі музеефікацыі помнікаў.

  1. Каштоўнасныя адносіны да прадметаў акаляючага асяроддзя ўзніклі яшчэ ў глыбокай старажытнасці. У розныя эпохі цікавасць грамадства да помнікаў праяўлялася па рознаму і культывіравалася духоўнымі асобамі, грамадскасцю, вучонымі і г. д. У розныя перыяды для абазначэння помніка ўжываліся такія выразы як “святыні” (месца або тое, чаму пакланяліся: ідалы, грабніцы, крыжы, пазней храмы), “цуды” (нешта незвычайнае, што выклікае здзіўленне: піраміды, статуя Зеўса, вісячыя сады Семіраміды і інш.), “рэліквія” (прадмет, які беражліва захоўваецца як памяць пра мінулае: зброя, узнагароды, дакументы і інш.), “прыгажосць” (усё тое, што выклікае ў чалавека пачуццё ўзнёсласці: трыумфальныя аркі, калона Траяна, замкі і інш.) і г. д.

Прататыпам помнікаў былі пахавальныя збудаванні старажытных чалавечых грамадстваў – мегаліты і курганы, а таксама абеліскі, піраміды і г. д. У наступныя эпохі грабніцы і надмагіллі часта выконвалі ролю помнікаў, аднак звычайна пад помнікам ў вузкім сэнсе прадугледжваліся творы ў якіх мемарыяльная функцыя пераважае над пахавальнай або культавай.

Само слова “помнік” з’явілася ў Старажытным Рыме (monumentum) і азначала скульптуру або стэлу, якая ўзведзена ў гонар гістарычнай падзеі ці чалавека. Паняцце “помнік” у сучасным значэнні пачало ўваходзіць у еўрапейскі ўжытак толькі ў XVII ст., з 1810 г. – ў Расіі і першапачаткова выкарыстоўвалася ў адносінах да манументальнай скульптуры і археалагічных старажытнасцяў.

Тым не менш да пачатку XX ст. у шырокім выкарыстанні былі тэрміны старажытнасць”, “памятныя мясціны” і г. д.

XX ст. з сацыяльнымі пераваротамі і разбуральнымі войнамі абумовіла змены ўсёй сістэмы грамадскіх каштоўнасцей. У 1-й чвэрці XX ст. помнікамі лічыліся ў асноўным прадметы мастацтва і даўніны. Пазней у шэрагу краін, у тым ліку і ў СССР, асаблівую ўвагу пачалі надаваць ідыалагічным помнікам (помнікі Кастрычніцкай рэвалюцыі, К. Маркса, У. І. Леніна і інш.). Вялікія азбурэнні, якія прынесла Другая сусветная вайна, высунулі на першы план задачу комплекснага захавання гістарычнай забудовы. Пагроза экалагічнай катастрофы вымусіла сур’ёзна задумацца аб захаванні прыроднай спадчыны. Адыход ад прынятага раней разумення помніка толькі як сведкі мінулага суправаджалася фарміраваннем новых да іх адносін, як да культурных каштоўнасцей, якія арганічна ўключаны ў жыццё сучаснага грамадства і служаць сродкам камунікацыі з мінулым. З сярэдзіны XX ст. на міжнародным узроўні (у прыватнасці, у дакументах ЮНЕСКА) помнікі часцей называюць культурнымі каштоўнасцямі, а пазней – культурнай спадчынай. Згодна Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны (1972), помнікамі з’яўляюцца творы архітэктуры, манументальнай скульптуры і жывапісу, элементы або структуры археалагічнага характару, групы элементаў, якія маюць універсальныя каштоўнасці з пункту гледжання гісторыі, мастацтва і навукі. У Канвенцыі згадваюцца таксама прыродныя помнікі, якія маюць выдатныя універсальныя каштоўнасці з пункту гледжання эстэтыкі або навукі.

Пошукі найбольш аптымальнага азначэння тэрміна помнік працягваюцца.

  1. Помнік, у музеязнаўстве, сацыякультурная з’ява, адна з культурных каштоўнасцей, якая вылучаецца людзьмі з акаляючага прыроднага асяроддзя ў якасці неабходнага сродка пераемнасці культурнага вопытупапярэдніх пакаленняў і якая належыць засваенню з наступнай перадачай нашчадкам. Ёсць таксама навуковае вызначэнне помніка. Помнік –гэта матэрыяльны аб’ект. Які фіксуе перасячэне сувязей некалькіх інфармацыйных сістэм, што дазваляе ўзнавіць каштоўнасны вобраз пэўнай культурнай з’явы. У адпаведнасці з адміністрацыйнай практыкай, помнік – гэта ўсё, што аб’яўлена помнікам боку адпаведнай адміністрацыйнай інстанцыяй з неабходнымі паўнамоцтвамі.

Сёння існуе тры падыходы да азначэння помніка. Згодна анталагічнаму падыходу, помнікі – гэта захаваныя прадметы мінулага, адметныя па архітэктурным, тэхналагічным або мастацкім асаблівасцям, пабудовы, рэдкія і ўнікальныя ўзоры прыроды. Гнасеалагічны падыход прадугледжвае, што помнікамі з’яўляюцца прадметы, якія каштоўныя ў навуковых, гістарычных, эстэтычных, інфармацыйных ці асветніцкіх адносінах. Згодна аксіалагічнаму падыходу помнік ёсць каштоўнасная катэгорыя, якая ўзнікае ў выніку адносін да прадмета, які вызначаецца распаўсюджанымі ў грамадстве перавагамі і цікавасцямі, існуючай у дадзены момант сістэмай каштоўнасцей. Апошні падыход найбольш універсальны, паколькі ў ім улічаны ўсе магчымыя адносіны грамадства да прадмета, помніка.

Межы любога помніка заўжды ўмоўныя і вызначаюцца той інфармацыяй, якую з яго можна выцягнуць на сённешні момант часу. У помніку засяроджаны розныя аспекты сувязей – адаптуемых да сучаснасці ці якія аказваюцца неаўтэнтычнымі ў адносінах да дадзенай культуры. Некаторыя з гэтых сувязей становяцца паўнавартасным фактарам сучаснасці, іншыя, наадварот, выключаюцца з сучаснай культуры. Інакш гаворачы, розныя складаючыя гістарычнай спадчыны, ўключаючы і помнікі, аказваюцца як бы нераўнавартаснымі ў вачах нашчаткаў. Нярэдка размова можа ісці аб розным разуменні, аб іншай інтэпрэтацыі адных і тых жа фактаў у пэўныя гістарычныя перыяды.

У залежнасці ад інтарэсаў суб’ектаў спадчыны актуалізіруецца і прыўносіцца ў суачнасць той ці іншы помнік гісторыі і культуры, той ці іншы гістарычны вопыт. Та частка спадчыны, якая ўспрымаецца са станоўчым знакам, мае дачынне да традыцыі.

На думку сучасных даследчыкаў, неабходна актуалізаваць розныя пласты гістарычнай спадчыны, і асабліва тыя яго складаючыя, якія – нават калі яны і не ўвайшлі ў музейны збор, – утвараюць залаты фонд шматвекавой айчыннай культуры, фарміруючы нейкую пазітыўную традыцыю. Менавіта гэты фонд можа разглядацца як найпершая крыніца і ўмова выяўлення шматлікіх форм і магчымасцей альтэрнатыўных ідэнтыфікацый у якасці асновы для фарміравання полістылістычнай культуры і ў межах музейнай сістэмы.

У сучаснай сітуацыі перахода да інфарматыўнага грамадства, ў якім праблема адэкватнай адаптацыі сацыякультурнай памяці ў значнай ступні супадае з праблемай захавання агульнагуманітарных каштоўнасцей культуры, узнікае патрэба асэнсаваць усю сукупнасць дадзеных аб гістарычных узроўнях культуры. Пры гэтым паказальна, наколькі змяняюцца і ўдакладняюцца ролі і функцыі помнікаў: яны становяцца як бы галоўнай крыніцай інфармацыі аб гісторыі і культуры дадзенай мясцовасці, абазначаючы важнейшыя вехі ў яе развіцці, а таксама выступаючы ў якасці носьбітаў памяці.

Музейны вобраз гістарычных помнікаў, якія нясуць на себе адбітак быцця мясцовай культуры, нярэдка аказваецца асабліва каштоўным транслятарам агульнадзярэаўных культурных традыцый, што заснаваны на памяці пакаленнняў. Пры гэтым, прынцып культурнага гістарызму садзенічаў раскрыццю дынамікі падачы матэрыяла наведвальніку менавіта праз тыя слаі інфармацыйнай верагоднасці помніка, якія фарміруюць гісторыка-культурнае асяроддзе як асяроддзе памяці.

  1. Накірунак музейнай дзейнасці і аховы помнікаў, сутнасць якога –пераўтварэнне нерухомых помнікаў гісторыі і культуры ці прыродных аб’ектаў ў аб’екты музейнага паказу з мэтай максімальнага захавання, выяўлення іх гісторыка-культурнай, навуковай, эстэтычнайкаштоўнасці і актыўнага ўключэння ў сучасную культуру – музеефікацыя. Музеефікацыя прадугледжвае:

  • даследаванне помніка;

  • яго кансервацыю і рэстаўрацыю;

  • захаванне ці аднаўленне мастацка-архітэктурных ці гісторыка-пабытовых інтэр’ераў, а таксама прыроднага ці культурна-гісторычнага асяроддзя;

  • інтэрпрытацыю помніка (праз музейныя экспазіцыі, выстаўкі, тлумачальныя тэксты, мемарыяльныя дошкі);

  • арганізацыю ўмоў для яго огляду (шляхам распрацоўкі маршрутаў агляду, вызначэння “відавых кропак” і месцаў агляду, устаноўкі маршрутных указальнікаў і г. д.).

У выключных выпадках ствараецца навуковая рэканструкцыя страчаных помнікаў (пушкінскае “Міхалаўскае”, маёнтак І. С. Тургенева ў Спаскім-Лутавінаве і інш.) Для здзяйснення ў музеефікаваным помніку музейнай камунікацыі нярэдка ствараецца музейны сцэнар. У выніку ствараюцца музеі ансамлевага тыпу.

Тэрмін “музеефікацыя помнікаў” зацвердзіўся ў айчынным (савецкім) музееязнаўстве пасля Вялікай Айчыннай вайны, у перыяд шырокамаштабных работ па рэстаўрацыі культурнай спадчыны і арганізацыі музеяў-запаведнікаў. Распрацоўка гэтага паняцца ў СССР тлумачыцца тым, што ні ў адной іншац краіне свету не стаяла задача пераўтварэння ў музеі такой вялікай колькасці закінутых. зруйнаваных, выкарыстоўваемых пад склады і майстэрні помнікаў. Акрамя таго, за мяжой, як правіла, мяжа паміж помнікам, якія выкарыстоўваецца па непасрэднаму прызначэнню, і музеем-помнікам, больш тонкая, часта сумяшчаюцца першапачатковыя функцыі з музейнымі (практыкуецца паказ наведвальнікам ва ўстаноўлены час замкаў, маёнткаў, мемарыяльных будынкаў, ячкія захавалі старажытныя інтэр’ры, храмаў, манастыроў, залаў парламента і г. д.).

Адназначнага вызначэння музеефікацыі помнікаў не існуе. Спачатку было прынята вылучаць дзве формы музеефікацыі помнікаў:

  1. Выкарыстанне помнікаў пад экспазіцыі і музейныя службы;

  2. Пераўтварэннеў самастойны аб’ект музейнага паказу (“как музей”, прызнавалася “больш высокай” формай, якая выкарыстоўвалася ў адносінах найбольш каштоўных аб’ектаў). Такі падзел ў сваёй аснове адпавядаў музейнай практыцы 1950-70 гг.ь У апошнія гады пераважае погляд на рскрыццё індывідуальных асаблівасцей і гісторыка-культурнай каштоўнасці помніка як на абавязовую ўмову музеефікацыі, якому не абпавядапе механічнае прыстасаванне пад любую экспазіцыю, тым больш музейныя службы, якія не маюць перавагі перад іншымі формамі выкарыстання. У той жа самы час цяжка правесці мяжу паміж дэманстрацыяй помніка як самастойнага аб’екту паказу і выкарыстаннем пад экспазіцыю, калі апошняя храналагічна і стылістычна адпавядае помніку і садзейнічае рэканструкцыі цэласнага вобраза. Так, у інтэр’ер хлрама, які поўнасцю страціў сваё начынне, экспазіцыя ікон, якія супадаюць па часу з помніках архітэктуры, будзе садзейнічацьаднаўленню яго першапачатковага аблічча; калі ж пакінуць храм пустым (са стэндамі і фотаздымкамі, прысвечанымі яго гісторыі і рэстаўрацыі, і зандажамі) пры строгай навуковасці, то гэта будзе далёка ад першапачатковай атмасферы. Ускладняе разуменне сутнасці музеефікацыі помніка размыванне мяжы паміж помнікамі рухомымі і нерухомымі, што адбываецца ў сувязі з распаўсюджваннем праактыкі перамяшчэння помнікаў архітэктуры ў музеі пад адкрытым небам. У літаратуры ўсё часцей сустракаецца шырокае разуменне музеефікацыі помнікаў, якое ахоплівае ўсе віды рухомых і нерухомых помнікаў, якія ўключаююца ў музейны збор. Найбольш устоўшлівай і строгай трэба лічыцт трактоўкую, якая разглядае ў якасці галоўнай прыкметы музеефікацыі помніка стварэнне музейных умоў на месцы існавання помніка.

Аб узнікненні музеефікацыі помнікаў як накірунку музейнай дзейнасці можна гаварыць, калі імкненне грамадства да захавання нерухомага помніка сумяшчаецца з размяшчэннем ў ім ці каля яго музея. Выкарыстанне старжытных будынкаў (замкаў, палацаў, манастырскіх і царкоўных рызніц) для захавання ў іх аб’ектыў калекцыяніраваня вядомы са старажыных часоў, аднак гэта нельга лічыць музеефікацыяй помнікаў з-за адсутнасці адносін да помнікаў архітэктуры як да культурных каштоўнасцей. Нават такі акт, як прыстасаванне адной з цэркваў Парыжа пад Нацыянальны музей помнікаў Францыі у 1795 г. зусім не быў прадыктаваны заботай аб помніку.

1 Вялікая савецкая энцыклапедыя. – М.. 1938. – Т. 40.

2 Вялікая савецкая энцыклапедыя. – М., 1954. – Т. 18.

3 Романычева И. Г. Музейное дело. – Л., 1983.

4 Краткий словарь музефх тэрминов // Музей и памятники культуры в идейно-воспитательной работе на современном этапе. – М., 1983. – С. 103-153. (Сб. науч. тр. НИИ культуры. Вып. 126).

5 Музейные тэрмины. Терминалогические проблемы музееведения. – М., 1986.