Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

музееведение

.docx
Скачиваний:
14
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
41.11 Кб
Скачать

Устано́ва культу́ры «Музэ́й-сядзі́ба „Пружа́нскі пала́цык“» — музэй у Пружанах Берасьцейскай вобласьці Беларусі. Разьмешчаны ў будынку мескага сядзібнага дому XIX стагодзьдзя па адрасе: вул. Савецкая, 50. Сядзіба — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры нэарэнэсансу, адзіная адноўленая такога тыпу ў Беларусі[1].

Старая сядзіба

На пачатку XIX стагодзьдзя сядзіба, якая пасьля апошняга падзелу Рэчы Паспалітай перайшла ва ўласнасьць Румянцавых, уяўляла сабою даволі вялікі гаспадарчы комплекс. У склад сядзібы ўваходзілі панская хата і 5 дваровых пабудоваў (найхутчэй драўляныя). З паўночнага і заходняга боку прымыкаў зялёны масіў[2].

Пасьля пераходу ва ўласнасьць Швыкоўскіх сядзіба займела абсалютна адрозны ад плянаў пачатку стагодзьдзя выгляд. Быў пабудаваны новы двухпавярховы жылы дом з сасновага брусу. Ён быў павернуты тарцом да дарогі, што вяла ў места. Колькасьць іншых сядзібных пабудоваў дасягнула 10[2]. Агульная плошча маёнтку складала 4 тысячы дзесяцінаў[3].

Разбудова

Атрымаўшы пасьля сьмерці бацькі ў 1843 маёнтак ва ўласнасьць, маршалак Валенці Швыкоўскі заняўся далейшай рэканструкцыяй комплексу. Ён збудаваў у сваім маёнтку два заводы: бровар і цагельню, якая, імаверна, вырабляла цэглу і для перабудовы палацыку. Пры ім сядзіба займела той выгляд, які яна мае ў цяперашні час[2]. Аўтарам праекту лічыцца архітэктар італьянскага паходжаньня Францішак Лянчы, хоць наўпроставых доказаў ягонага аўтарства няма. Аднак пры стварэньні сядзібы выкарыстаныя менавіта тыя асноўныя прыёмы і прынцыпы, якія распрацаваў Лянчы для пабудоваў такога кшталту[4].

За Валентам Швыкоўскім пры палацыку была пабудаваная аранжарэя з чырвонай цэглы. Яна мела гонтавы дах, 2 ганкі, 9 дзьвярэй і 9 вокнаў. Даўжыня будынку складала 8 сажняў 1 аршын (17 м). Усярэдзіне падзелены на 6 пакояў з дашчанай падлогай. У памяшканьнях стаялі тры печы і комін[2]. У аранжарэі і цяпліцах расло 100 найменьняў кветак і 60 дрэваў, у асноўным экзатычных —камэліівалькамэрыіадаліімацыёлыпальмыагавыміртывоскавыяапэльсінавыя і лімонныя дрэвы

У аранжарэі быў так званы «трэпгаўз», дзе захоўваліся ёмістасьці з рашчынамі ды хімікатамі.

Разам з маёнткам была ўпарадкаваная таксама тэрыторыя парку, які быў пераплянаваны ў пэйзажны. Ягоная плошча склала 8 га. Уздоўж алеяў разьмяшчаліся лавы для адпачынку, канал на паўночным ускрайку сядзібы пераходзіў у сажалку з выспай, злучаны зь берагам мастком. У 1908—1912 парк быў пашыраны за іншы бок каналу, у ім былі насаджаныя іншаземныя расьліны. У 1939 року гэтая частка парка зьнішчаная, на ейным месцы цяпер разьмяшчаецца стадыён[4].

Канфіскацыя[рэдагаваць]

У 1863 року маёнтак быў канфіскаваны за падтрымку Швыкоўскім паўстанцаў. Пры гэтым быў складзены пералік сэквэстраванай маёмасьці, які дае ўяўленьне пра маштаб перабудовы. Усіх пабудоваў налічвалася 15, зь іх 4 цагляныя. Два будынкі прызначаліся пад жыльлё, 13 мелі гаспадарчае прызначэньне. Жылая гаспадарская хата мела даўжыню 16 сажняў 13/4 аршына (каля 35 м), шырыню 9 сажняў 11/4 аршына (больш за 19 м). Парадны ганак з каменна-цаглянай падлогай, чыгунныя парэнчы. На вежы, што высілася над уваходам, на драўляным крузе цыфэрблят гадзіньніка, аддзелены чорнаю алейнаю фарбай (верагодна, бутафорскі)[5].

Большая частка расьлінаў з аранжарэі была перавезеная ў царскі палац у Белавескай пушчы, кнігі і іншая маёмасьць распрададзеныя з аўкцыёну. У будынку месьцілася павятовая адміністрацыя. Але ўжо ў 1867 маёнтак быў вернуты ўладальніку.

Пасьля Швыкоўскіх

У 1895 року састарэлы Валенцы прадаў сядзібу графу Ўладзімеру Кляйнміхелю. Ягоная дачка Вера (у шлюбе Джамбакурыян-Арбэліяні(ka), 18771948), унучка міністра шляхоў зносінаў П. А. Кляйнміхеля, якой дастаўся палац, стала ў сядзібе не пражывала. Большую частку часу будынак здаваўся ў арэнду розным асобам і ўстановам. У 1903 року быў збудаваны новы бровар. ПасьляКастрычніцкай рэвалюцыі гаспадыня эмігравала ў Парыж[4].

За польскім часам у сядзібе разьмяшчалася павятовае староства, у вайну — штаб генэрала Гудэрыяна, інтэрнат нямецкіх афіцэраў[6]. Па прыходзе Саветаў тут сьпярша быў створаны інтэрнат агратэхнічнай вучэльні, пасьля досьледная аграбіястанцыя (з пачатку 60-х), дзіцячы садок (да 1986), стаматалягічная лякарня. З 1989 — на рэстаўрацыі.

Заснаваньне музэю[

24 ліпеня 1993 року на аснове збораў пружанскага краязнаўчага аб’яднаньня «Спадчына» быў адкрыты раённы краязнаўчы музэй у будынку бібліятэкі па вуліцы Свабоды. Пазьней, пры падрыхтоўцы места да Дажынак-2003 гэты будынак быў зьнесены[7].

У 1998 року музэй перамясьціўся ў іншае памяшканьне — былую сядзібу Швыкоўскіх у мескім парку. Аснова канцэпцыі музэю, які з тае пары атрымаў назву музэй-сядзіба «Пружанскі палацык», была распрацаваная навуковай групай супрацоўнікаў Берасьцейскага абласнога краязнаўчага музэю[8]19 чэрвеня 1999 року адбылося ягонае ўрачыстае адкрыцьцё[9].

Дзейнасьць

Шторок музэй наведваюць каля 8000 турыстаў, у тым ліку з замежжа. Колькасьць экспазыцыі ў фондах музэю — больш за 6 тысячаў адзінак. Практычна ўсе экспанаты перададзеныя ў музэй бясплатна[10].

Акрамя навуковай працы, супрацоўнікі музэю ладзяць лекцыі, экскурсіі па горадзе і раёне, арганізоўваюць мастацкія, краязнаўчыя і адукацыйныя выставы.

У музэі праводзяцца музычна-літаратурныя вечарыны, навуковыя канфэрэнцыі.

На тэрыторыі комплексу былі зьнятыя першыя кадры фільму «Берасьцейская крэпасьць». Супрацоўнікі музэю складалі частку масоўкі для шматсэрыйнага тэлефільму «Талаш», у якім дырэктар палацыку іграў ролю царскага афіцэра. Плянуюцца здымкі сэрыялу «Паляваньне на гаўляйтэра»[11].

Экспазыцыі[рэдагаваць]

  • Салён

  • Кветкавая заля

  • Паляўнічы кабінэт. Тут знаходзіцца канапка, якая захавалася ад часоў Валенція Швыкоўскага

  • Трафэйны пакой

  • Музэй этнаграфіі

  • Res Sacrae — выстава твораў сакральнага прызначэньня Пружанаў і ваколіцаў[12]. Адзін з найстарэйшых экспанатаў музэю — унікальны абраз XVI стагодзьдзя «Таемная вячэра».

У фондах музэю захоўваюцца таксама экспазыцыі, прысьвечаныя КрашэўскімМіхасю Забэйду-Суміцкаму; творчасьці літаратараМіколы Купрэева; калекцыя майстра Міколы Тарасюка; друкаваныя выданьні XIX — пачатку XX стагодзьдзяў, датычныхПружаншчыны; жывапіс ды графіка; банкноты краінаў сьвету; філюмэнічная калекцыя[10].

Архітэктурны ансамбаль[

Ансамбаль сядзібы ўлучае мураваны дом і 2 флігелі. Сядзібны дом складаецца зь дзьвюх групаў двухпавярховых аб’ёмаў, аб’яднаных аднапавярховым корпусам.

Заходняя частка з эркерам накрытая двусхільным дахам з прылеглай вежай і аднапавярховай прыбудовай з паўкруглай вэрандай. Усходні аб’ём Г-падобны ў пляне, утварае на галоўным фасадзе неглыбокі рызаліт, завершаны шчытом. Дваровы фасад зь вялікайтэрасай на 2 калёнахПляніроўка анфіладная.

Ваконныя праёмы маюць паўцыркульныя аркавыя завяршэньні. На першым паверсе памяшканьні аздобленыя прафіляванымі ляпнымі гзымсамі, столі — пляскатыя з падугамі. Паверхі злучаныя пакручастымі драўлянымі лесьвіцамі.

Будынак аранжарэі захаваўся, але быў перабудаваны. Старажылы згадваюць, што да вайны ён меў вялікую колькасьць высокіх вокнаў з паўкруглым завяршэньнем. Уваход з паўночнага боку меў выгляд паўкруглай зашклёнай вэранды[4].

Па ўсходні бок ад уваходу ў палацык усталяваны каменны ідал, перавезены зь вёскі Буцькі.

Парк

З боку места да сядзібы вядзе шырокая алея, вакол разьмешчаны парк пэйзажнага тыпу.

У інвэнтарным апісаньні 1864—1866 рокаў згадваецца сад, які знаходзіўся з паўночнага боку будынку. Вакол саду разьмяшчаўся парк. Сад і двор былі агароджаныя драўлянай агароджай, на ўезьдзе ў сядзібу стаяла брама з двума малымі весьнічкамі, пафарбаваная чорнай алейнай фарбай. Пры Веры Арбеліяні вароты замененыя на каменныя. У канцы 1940-х рокаў брама была зруйнаваная[13].

У цяперашні час парк займае тэрыторыю больш за 8 га. Пераважаюць ясень, вольха, граб, дуб. З поўдня на поўнач парк перасякае алея. Сьлядоў саду не захавалася.

Музей белорусского книгопечатания (белор. Музей беларускага кнігадрукавання) расположен в здании бывшей Братской школы Полоцкого Богоявленского монастыря, памятника архитектуры XVIII века.

История

Музей был открыт 8 сентября 1990 года во время празднования 500-летия со дня рождения Франциска Скорины. Художественное решение экспозиции осуществили художники С. Дмитриев и И. Куржалов.

Концепция]

Музей посвящен истории книги — от первых рукописных свитков до современности. Экспозиция музея знакомит посетителей с историей создания письменности, письменных принадлежностей, книжной иллюстрации, полиграфии. Это единственный музей подобного типа в Белоруссии[1].

Коллекции

Экспозиционная площадь музея составляет 928 кв. м. Экспозиция музея размещается в 15 залах, на двух этажах, демонстрируется 2500 музейных экспонатов.

Самую большую часть музейных экспонатов составляют книги. Среди старопечатных изданий такие раритеты, как «Евангелие учительное» (Вильно: типография Мамоничей, 1595), Иероним Фалецкий «12 речей» (Венеция: издание Альдов, 1558), «Минея общая» (Москва, 1628). В музее представлена и другая продукция: журналы и газеты разных лет, открытки, листовки, календари, буклеты.