Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Textologia_ShPORA.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
369 Кб
Скачать
☆

8. Спадчына Якуба Коласа: праблема аўтарскай волі (Мушынскі).

Паняцце “апошняя аўтарская творчая воля” азначае, што твор друкуецца ў такім выглядзе, у якім бы хацеў яго бачыць аўтар. На практыцы гэта азначала, што за асноўны тэкст браліся апошнія па часе прыжыццёвыя выданні, у падрыхтоўцы якіх пісьменнік браў непасредны ўдзел. Аднак часта здаралася так, што дасканалыя тэарэтычныя пастулаты на практыцы ператвараліся ў сваю супрацьлегласць. Тым болей, калі ў галіну мастацкай, навуковай дзейнасці пачынала ўмешвацца палітыка, ідэалогія.

Якія ж фрагменты Коласавых твораў аказаліся ў ліку “крамольных”? Перш за ўсё былі забракаваны тыя мясціны, дзе праўдзіва малявалася становішча працоўных у часы грамадзянскай вайны. Рэдактарам хацелася паказаць К. як песняра рэвалюцыі, які сваімі творамі быццам бы сцвярджаў ідэю адзінства народа і бальшавіцкай партыі. Такога адзінства ў сапраўднасці не існавала, і Я. К. не мог ісці насуперак гіст.праўдзе. Таму ўрыўкі, якія не адпавядалі міфалагізаваным уяўленням і ідэалагічным клішэ 30-50-х гг., рашуча выкасоўваліся. Не трэба здзіўляцца, калі ў прамове Сяргея Карагі (апавяд. “Сяргей Карага”) думка пра тое, што “Улада перайшла ў рукі нашай партыі” набыла прынцыпова новую рэдакцыю : “Улада перайшла ў рукі рабочых і сялян”.

Да спрашчэння зместу твораў Я. К. вяла і устаноўка на тое, каб знізіць маёмасны стан яго герояў. Рэдактарам не падабалася, што галоўная асоба апавядання “Дачакаўся” – заможны селянін. І яны пазбавілі заможніка часткі яго багаццяў.

Не вельмі спадабаліся рэдактарам праўдзівыя замалёўкі сялянскага жыцця і яны выкраслілі шэраг паасобных рэплік, якія сведчылі пра вострае, напружанае становішча беларускай вёскі. “Ужо даўно цягнецца гэтая гісторыя з дэзерцірамі. Многа разоў прысылаліся грозныя прыказы з ваенных камісарыятаў аб дэзерцірах. Многа разоў хадзілі ваякі ў павет і зноў варочаліся дадому праз месяц ці колькі нядзель”.

Рэдактарскія скарачэнні, папраўкі паўплывалі на глыбіню выяўлення гуманістычнай канцэпцыі Я. К., на трактоўку тэмы рэвалюцыі. Так, з апавядання “Крывавы вір” зусім беспадстаўна выкраслены ўрыўкі, у якіх праўдзіва паказвалася жорсткасць вяскоўцаў у адносінах да паніча Заплацінскага.

З курскага цыкла (1917-1921) асабліва вялікія страты панесла апавяданне “Туды, на Нёман!”. Пры зверцы тэксту выяўлена звыш 60 значных купюраў і паправак, якія не маглі не паўплываць на ўспрыманне твора. У апавяданні выявіліся патрыятычныя пачуцці пісьменніка, яго замілаванасць да роднага краю, любоў да беларуса. Але ж гэты пачуцці, асабліва ў 30-50-я гг., прыхільнікамі і дэі зліцця нацый і моў атаясамліваліся з нацыяналізмам і інш.буржуазнымі перажыткамі. “Туды, на Нёман!” – адзін з нешматлікіх у бел.літ-ры твораў, дзе ўзнаўляецца трагічная старонка бежанства. А распрацоўка гэтай тэмы не вельмі заахвочвалася афіцыйнымі коламі (баяліся негатыўнай абмалёўкі). Трэба казаць і пра нематываванасць замены назвы твора, калі “Туды, на Захад!” стала “Туды, на Нёман!”. Відавочна, што тут прадвызначальнымі аказаліся не мастацкія, а палітычныя меркаванні. Баяліся, што К. можа быць западозраны ў прыхаваных сімпатыях да буржуазнага Захаду, і таму прапанавалі нейтральную назву.

Назва “Калектыў” пана Тарбецкага” зменена на “У двары пана Тарбецкага”. Але ж першапачатковая назва дакладна вызначала кірунак аўтарскай думкі: калектывісцкай маралі ў калектыве пана Тарбецкага няма, тут кожны жыве і дзейнічае сам па сабе. Не спадабалася чамусьці рэдактарам 7-томніка і тое, што Анэцін муж, які “павялічыў калектыў пана Тарбецкага на аднага чалавека і зараз жа знік”, быў камуністам. Вырашана было змяніць яго на “муж” – пагналася за камуністам – пагналася за мужыком.

Супастаўленне тэксту 1926 і 1952 г. іншы раз наводзіла на думку, што люздзі, якім давялося рэдагаваць творы Коласа, самі знаходзіліся ў разгубленасці. Якая мэта наступных паправак: “даў ў зубы; засыпаў пяском вочы” на “штурхануў; абсыпаў пяском”? Нельга пагадзіцца з рэдактарамі, якія замянялі сапсаваную рускую мову некаторых дзейных асоб апавядання літаратурнай мовай. Тут не улічваліся іранічныя аўтарскія адносіны да персанажаў.

Пад пільнае рэдактарскае вока траплялі нават дзіцячыя апавяданні. Гарадская рэчаінасць першых паслякастрычніцкіх гадоў (апавяданне апублік.у 1921 г.) падавалася праз успрыманне дзяўчынкі, якую маці выправіла з кацялочкам ў сталоўку, каб атрымаць па квітку абед. Рэдактары палічылі непатрэбным, каб юныя чытачы ведалі, што каля сталоўкі было шмат людзей, выкасаваны былі радкі “хацела стаць ў самым хвасце”, “Наталька мусіла стаць у чаргу”.

Якія ж вывады можна зрабіць на падставе разгледжаных матэрыялаў? Пры падрыхтоўцы збору твораў трэба ўзяць за асноўны тэкст твораў, якія калектыўна рэдагаваліся у 1950-я г. або якія К. непасрэдна пераглядаў у 30-я – першай палове 50-х гадоў, тэкст першых публікацый, дзе ўмяшанне цэнзуры было менш адчувальным.

Падыход да праблемы аўтарскай волі павінен быць па-сапраўднаму навуковы, дыялектычны, пазбаўлены ранейшай закасцянеласці і дагматызму.

Пасля працягала калектыўнага абмеркавання было прынята кампраміснае рашэнне: 7-томны Збор твораў (1952) цалкам не адкідаць як крыніцу тэкста, бо ў падрыхтоўцы гэтага выдання Я. К. сапраўды прымаў непасрэдны ўдзел. У тых жа выпадках, дзе парушэнне аўтарскай творчай волі было асабліва значнае, друкуецца першапачатковы тэкст альбо 2-е рэдакцыі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]