- •1.Т. Як навука. Яе прадмет і задачы. Роля т. У рэд.-выд.Працы.
- •2. Суправаджальныя артыкулы і звесткі пра біяграфію п.
- •3.Этапы станаўлення т. Выпрацоўка тпвт.
- •4. Культура сучаснага выдання мастацкай спадчыны.
- •5.Рэдакцыя і варыянт. Размяшчэнне розначытанняў у выданні.
- •6. Тэксталогія твораў Максіма Гарэцкага (Голуб Тэрэза).
- •7.Прыёмы размяшчэння тэкставага матэрыялу ў выданні.
- •8. Спадчына Якуба Коласа: праблема аўтарскай волі (Мушынскі).
- •9.Роля мемуарнай літаратуры ў падрыхтоўцы выдання.
- •10. Спецыфіка даследаванняў твораў фальклорных, старажытнай і новай літаратуры.
- •11. Максім Багдановіч: з гісторыі выдання літ.Спадчыны.
- •12. Спосабы ўстанаўлення праўдзівасці ці міфічнасці падзей у стар.Тэкстах.
- •13. Аўтограф як адна з крыніц тэксту.
- •14.Дахрысціянскія рукапісы. Прыёмы і метады іх датавання.
- •15. Манускрыпты н. І с. Запаветаў. Тэксталагічная хар-ка код.
- •3. Унциальные библ.Р., пергаментные кодексы 4-9 вв.
- •5. Лекционарии 3-17 вв.
- •6. Рукописи библейских *переводов Библии на древние языки.
- •16. Праблема ўстанаўлення асноўнага тэксту і атва.
- •17. Каментар, яго задачы, тыпы і размяшчэнне ў выданні.
- •18. Тэксталагічны аналіз аповесці в. Ластоўка “Лабірынты”
- •19. Тэксталогія паэтычных твораў у. Караткевіча
- •20. Тэксталогія і г.Т. Крыніцы тэксту як фактычная база для т.
- •21. Сутнасць паняццяў аўтограф і атрыбуцыя. Метады атрыбуцыі.
- •22. Крыніцы памылак ці псавання тэксту: гісторыя і сучаснасць.
- •23.Падробкі. Іх тыпы і значэнне ў літаратурным працэсе.
- •24. Поўны збор твораў Янкі Купалы: канцэпцыя выдання і яе практ. Рэалізацыя (Мушынскі).
- •25. Даведачны апарат выдання, яго складовыя часткі і функцыі (Лихачёв).
- •26. Тыпы старажытных кніг Евангелля. Тэкст.Разых. У кнігах Ев.
- •27. Транскрыпцыя. Сутнасць паняццяў варыянт, рэдакцыя, версія.
- •28. Генеалогія спісаў с. Вкл 1588. Тэкст.Ан.Ст.Вкл 1588 г.Выд.
- •29. Кан’ектуры. Спосабы іх увядзення ў тэкст.
- •30.Тыпы і віды выданняў. Прынцыпы класіфікацыі выдання
- •31. Сутнасць паняццяў: спіс, копія, рукапіс, помнік, зборнік, канвалют. Праблема атрыбутавання тэкстаў старажытнай пісьмовасці.
- •32. Узнікненне беларускай тэксталогіі як навукі. Т. Дзейнасць Замоціна.
6. Тэксталогія твораў Максіма Гарэцкага (Голуб Тэрэза).
Канцэпцыя поўнага збору твораў (ПЗТ). Неабходнасць ПЗТ прадыктавана самім часам – новымі сацыяльна-палітычнымі і гісторыка-культурнымі пераменамі, якія адбыліся ў грамадстве ў канцы 20 ст. У 1984-1986 гг. Было падрыхтавана першае навукова-масавае выданне – збор твораў у 4 тамах. Пазней выйшлі 2 асобныя тамы: “Творы” (1990) і “Гісторыя беларускае літ-ры” (1992). Паводле правіл тэксталогіі, тыпы выданняў могуць быць рознымі, але тэксты адных і тых жа твораў у іх павінны быць ідэнтычнымі, адпавядасць апошняй творчай волі аўтара. У названных выданнях Г. ёсць нямала прыкладаў адвольнага ўмяшання ў аўтарскі тэкст рэдактара, што тлумачыцца арентацыяй на адпаведныя патрабаванні галоўлітаўскай цэнзуры. Аповесць “Ціхая плынь” у первых 2-х выданнях друкуецца без другой часткі раздзела “Горкая прамудрасць”, тэкст якой першапачаткова публікаваўся як асобнае апавяданне “Бірка”. Купюры ў тэкстах апошніх 2-х выданняў у пераважнай большасці маюць адпаведную памету, аднак іх наяўнасць зніжае навуковую якасць тэксталагічнай працы, пазбаўляе чытача магчымасці прачытаць кананічны, без скажэнняў, тэкст. Напрыклад, у дакументальна-мастацкіх запісках “На імперыялістычнай вайне” у раздзеле “Мост” Шалапутаў крыкнуў некаму чалавеку: “Пані дай прыкурыць… - і ў дадатак злаяў таго бруднай расійскай лаянкаю”. Так ёсць у Г. Пры выданні “Выбраных твораў” у 2-х тамах лаянка з “расійскай” ператварылася ў “рускую”. У Зборы твораў слова “расійскай” наогул знята. У выніку – збеднены змест канкрэтнага эпізода, страчаны пэўны вобразны штрых да партрэта Шалапутава і таго ассяродзя, у якім апынуйся Лявон.
Насуперак волі складальнікаў і навуковых рэдактараў тамоў купюрамі папсаваны таксама “Меланхолія”, “Роднае карэнне”, “Свецкі чалавек”, “Камароўская хроніка”. У іх тэкстах зняты асобныя сказы, фрагменты, дзе з пункту поглядаў “палітрэдактараў” “ідэалогія” здалася “не на ўсе 100%”.
Каштоўнасць 4-томнага Збору Твораў М. Г. і 2-х дадатковых тамоў вызначаецца тым, што яны рыхтаваліся пры актыўным удзеле дачкі пісьменніка Галіны Максімаўны.
Тыпы выданняў спадчыны М. Гарэцкага не мелі на мэце і не маглі ўключыць усё напісанае аўтарам. Таму па-за старонкамі каментаваных выданняў засталіся апублікаваныя ў “Полымі” “Скарбы жыцця”, “Лявоніус Задумекус”, дзённікавыя апрацоўкі назіранняў і ўражанняў ад паездкі ў Крым – “Кіпарысы”. Гэта датычыцца і твораў, напісаных Г. для дзяцей, якія згадваліся толькі ў каментарыях да апавяданняў, аповесцей як розначытанні іх тэксту. Пісьменнік звязваў лёс маладога пакалення з лёсам краіны, з будучыняй бел.народа і зыходзіў з гэтага ў сваёй асветніцкай і прапагандысцкай дзейнасці.
Менавіта такімі прынцыпамі, прынцыпамі пашырэння ведаў, кіраваўся Г. пры напісанні “Гісторыі беларускае літ-ры”, пры падрыхтоўцы “Хрэстаматыі…” і “Дэкламатара”, шэрага артыкулаў.
Найбольш цэласнае ўяўленне пра створанае Г. для дзяцей дае чытанка “Родны край”, паколькі для гэтага выдання творы былі прапанаваны самім пісьменнікам і мелі непасрэдную аўтарскую апрацоўку.
Асобную старонку ў творчасці Г. займае перакладчыцкая дзейнасць. Ім зроблены пераклад “Слова аб палку Ігаравым”, неаднаразова М. Г. звяртаўся да да перакладаў твораў рускамоўных пісьменнікаў (Горкі, Фадзееў, Лебядзінскі). У тв-ці Г. важнае месца займаюць таксама аўтапераклады на рускую мову. Г. уносіў пэўныя змены, мяняў акцэнты, арынтуючыся на рускамоўнага чытача. Яскравым прыкладам з’яўляецца пачатак тэксту аповесці “За что?”, які ў беларускім варыянце твора адсутнічае. Падобныя матэрыялы ў Поўным зборы твораў павінны быць змешчаны ў раздзеле іншыя рэдакцыі і варыянты (як у Багдановіча і Купалы), што ўзбагаціць маладаследаваную старонку творчасці пісьменніка, дасць магмчымасць паўней раскрыць ролю Г. у распрацоўцы тэорыі мастацкага перакладу. Змешчаны ў разделе матэрыял буде адлюстроўваць шлях, якім пісьменнік ішоў да стварэння таго ці іншага твора, дапаможа ўстанавіць гісторыю тэкста, адкрые большыя магчымасці для паспяховай распрацоўкі “занядбанай” ў бел.літаратуразнаўстве праблемы творчай гісторыі, многіх тэарэтычных праблем тэксталогіі твораў М. Г.
Корпус ПЗТ павінен таксама істотна ўзбагаціцца за кошт навуковых прац пісьменніка. Г. – аўтар першай “Гісторыі беларускае літаратуры”. Кніга мела 4 перавыданні.
На рахунку дзейнасці Г. – навукоўца налічваецца таксама некалькі слоўнікаў. Першы з іх – “Руска-беларускі слоўнік”, падрыхтаваны разам з братам Г. Гарэцкім, другі – “Невялічкі беларускамаскоўскі слоўнік” – складзены Г. самастойна.
Што датычыцца Г. – фалькларыста, то ПЗТ павінен папоўніца яшчэ адной змятоўнай старонкай, дзе будуць надрукаваны “Народныя песні з мелодыямі” (песні, запісаныя ад Ефрасінні Міхайлаўны, маці пісьменніка).
Такім чынам, спадчына Г. ў новым крытычным выданні можа мець 3 серыі: 1) мастацкія творы (проза, драматургія, вершаваныя спробы пяра, пераклады, творы для дзяцей); 2) крытыка, публіцыстыка, эпісталярная спадчына, біяграфічныя і рэдакцыйна-выдавецкія матэрыялы; 3) навуковыя працы (падручнікі, слоўнікі, фальклорныя зборнікі).
Матэрыялы кожнага тома прапануецца размясціць па наст.раздзелах: уласна аўтарскія тэксты твораў; калектыўнае (калі ёсць), dubia (калі ёсць), іншыя рэдакцыі і варыянты, каментарыі.
Выхад ПЗТ павінен стаць значным набыткам беларускай літаратурнай навукі.
