Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Textologia_ShPORA.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
368.64 Кб
Скачать

18. Тэксталагічны аналіз аповесці в. Ластоўка “Лабірынты”

Тэксталогія=гісторыя напісання і асн. iдэя.

1. У 1923-1927 гг. у тагачаснай сталіцы Літвы - Коўне выходзіў беларускі часопіс "Крывіч". У некалькіх нумарах яго быў надрукаваны навукова-фантастычны раман, а дакладней раман-гіпотэза Вацлава Ластоўскага "Лабірынт"(1923). Там згадвалася, што на востраве Богінскага возера яшчэ ў XIX ст. стаў высокі капец, у сярэдзіне якога была "старой веры бажніца" з адзіным акенцам, праз якое прамень сонца трапляў у сярэдзіну роўна ў поўдзень. Гэта бажніца была ўзарвана царскімі войскамі ў час падаўлення паўстання 1863 г. У працы Міхася Мялешкі "Камень у вераньнях і паданьнях беларусаў" (1928 г.) прыводзіліся звесткі, што на востраве Богінскага возера быў знойдзены камень-ідал, які мясцовае насельніцтва называла "Стод". Быў ён велічынёй з палову чалавечага росту, са складзенымі на грудзях рукамі і адбітай галавой. Сярод тутэйшых жыхароў захавалася згадка, што гэты "Стод" знаходзіўся на самым буйным востраве возера.

2. В начале ХХ века пропавшую библиотеку в подземельях бывшей Полоцкой иезуитской академии (тогда — кадетского корпуса) искал Вацлав Ластовский. По мотивам своих изысканий писатель даже сочинил художественный очерк «Лабиринты». Во время реставрации Софийского собора и Иезуитской академии в конце ХХ века археологи не раз находили подземные ходы и склепы. Была обнаружена даже усыпальница XII века. Но никаких следов библиотеки...

3. Сімволіка лабірынта ў духоўным плане – цяжкі і заблытаны шлях да ісціны. Гэта універсальны агульначалавечы сімвал ад старажытных часоў.Вацлаў Ластоўскі пераканаўча паказвае, што ў дахрысціянскія часы на нашай тэрыторыі існавала вельмі стройная і глыбокая сістэма ведаў аб сусвеце, якая была агульнай з найстаражытнейшымі ў Вавілоне і Грэцыі. Каменныя цыклапічныя пабудовы – менгіры, дальмены – былі першымі абсерваторыямі, праз якія наглядалі зоркі. Але ж астатнія драўляныя пабудовы, як і рунічная пісьмовасць на бяросце, былі разбураны часам. У арнаментах засталіся выявы капішчаў. Старажытная навука брала асновай інтуіцыю, таму сілы, дзейнічаючыя ў свеце, мелі антрапаморфны характар. Апісанне сусвету прасякнута лічбай 3. Быццё – гэта сусветнае дрэва, якое мае тры часткі: верхні сусвет (крона) уяўляе касмічныя сілы, сярэдні сусвет (людзі, жывёлы, расліны), падземны сусвет (царства памерлых продкаў). Герой апавядання знаходзіцца ў трохкутняй зале і бачыць малюнкі, якія ілюструюць гэтыя часткі.

Такім чынам, мы бачым, што Вацлаў Ластоўскі імкнуўся ўвесці беларускую культуру ў агульнаеўрапейскае рэчышча, выкарыстоўваючы дахрысціянскія містычныя традыцыі. Ён нават даказваў незалежнасць, самастойнасць узнікнення рэлігійна-філасофскіх ведаў. Чым жа не задавальняла яго афіцыйнае хрысціянства?Адной з прычын быў менавіта афіцыйны, палітычны характар рэлігіі, якую набылі і каталіцызм і праваслаў’е на Беларусі ў той час. Праз каталіцызм праводзілася паланізацыя, а праз праваслаў’е - русіфікацыя беларусаў. Усе дзеячы культуры былі занепакоены станам страты самасвядомасці. А ў вёсках яшчэ існавалі старажытныя абрады, ткаліся, вышываліся арнаменты-тэксты на посцілках і ручніках. Таму і ўзнікла думка паяднаць усіх, узрадзіўшы былую славу паганскіх багоў. Але, з другога боку, Ластоўскі дае канцэпцыю вельмі складаную, так званую эзатэрычную, містычную. Такія веды даваліся толькі адзіным абраным, аб чым і распавядае аповесць.У кантэксце часу мы бачым, што тэорыя Ластоўскага не змагла развіцца і рэалізавацца.

4. В. Ластоўскі выставіў тэзіс ад тоеснасці крывіцкай (т.ч., Полацкай) і беларускай дзяржаўнасці, адзін з найбольшых прапагандыстаў назвы "Крывія" для Беларусі і "крывіцкая" для беларускай мовы. Перыядызацыя гісторыі Ластоўскага, нягледзячы на кампіляцыйны характар яго "Кароткай гісторыі", лічыцца ў радзе момантаў больш дасканалай[2] за пазней прапанаваную У. Ігнатоўскім і прынятую за афіцыйную аснову. Прыхільнік канцэпцыі "залатога веку". Шмат увагі ўдзяляў этнаграфіі, м.інш., лічыў племя волатаў старадаўнімі продкамі беларусаў[3].

Што такое крыўская ідэя і ў чым яе адметнасць? Упершыню гэты канцэпт выразна сфармуляваў Вацлаў Ластоўскі ў 20-30-х гадах мінулага стагоддзя. Ён вызначаў яго як нейкі альтэрнатыўны варыянт беларускай ідэнтычнасці, як тое, што павінна дапаўняць ці нават замяніць канцэпт “беларускасці”. крыўская ідэя – гэта не ідэя пляменная, гэта ідэя духоўнай традыцыі. Тут вельмі цікава заўважыць пэўную паралель: Ластоўскі ў сваёй візіі Крыўі, якую ён фармуляваў у знакамітым творы “Лабірынты”, фактычна паўтарае тэзы еўрапейскіх традыцыяналістаў, такіх як Рэнэ Генон, Юліус Эвола, праектуючы пэўную мадэль соцымума, грамадства, ідэі на тутэйшай глебе. У чым заключаліся ідэі традыцыяналістаў: яны ўважалі, што напачатку часоў існаваў той “залаты” пракаветны век, калі людзі былі падобныя багам, калі яны пільнаваліся сваёй традыцыі, веры, і гэта дазваляла ім існаваць у стане багатага духоўнага жыцця. Пазней пачынаецца дэградацыя, якая звязваецца са зменай цыклаў: час багоў, святароў змяняецца часам ваяроў, экспанісіяй, час экспансіі змяняецца часам чэрні, і затым наступае поўная дэградацыя Космасу, каб зноў адрадзіцца на нейкіх новых хвалях, каб новы пачатак прынёс абнаўленне і “залаты век” вярнуўся. І вось Ластоўскі ў сваіх “Лабірынтах” апісвае тую самую мадэль: час “крэваў” мяняецца часам ваяроў, а час заняпаду ён таесамляе з панаваннем мужыцкага пачатку. Нагадаю, што з “мужыцкага пачатку” у прафанічным сэнсе пачынае фармавацца беларуская ідэя. І Ластоўскі першым выступіў з крытыкай гэтай ідэі – гаротнага іміджу беднага мужыка, прапануючы візію “залатога веку”, які ён звязваў з крывіцкім часам. Л. праводзіць паралель паміж уяўленнямі старажытных грэкаў пра паўночную краіну, населеную паўбагамі, уласна з нашай тэрыторыяй, і лічыць, што крэвы (крывы) – гэта і былі гіпербарэйцы, што жылі на нашай тэрыторыі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]