Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Библиографоведение. История (Саитова, Кузьминич...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
667.14 Кб
Скачать

Тэма 11. Развіццё беларускай бібліяграфіі ў другой палове хх ст. (да 1990 г.)

Арганізацыйныя праблемы беларускай бібліяграфіі і іх рэалізацыя на розных этапах пасляваеннага перыяда.

Першыя нарматыўныя дакументы па каардынацыі і кааперацыі бібліяграфічнай дзейнасці бібліятэк Беларусі і іх станоўчае значэнне для развіцця беларускай бібліяграфіі. Удасканаленне арганізацыйнай структуры бібліяграфічнай дзейнасці на Беларусі.

Асноўныя кірункі бібліяграфічнай дзейнасці Дзяржаўнай бібліятэкі БССР, рэспубліканскіх галіновых і абласных універсальных бібліятэк. Стварэнне бібліяграфічных аддзелаў. Цэнтралізацыя публічных (масавых) бібліятэк, яе ўплыў на развіццё бібліяграфічнай дзейнасці бібліятэк гэтага ўзроўню. Узнікненне і развіццё ўстаноў навуковай інфармацыі. Аддзел навуковай інфармацыі пры АН Беларусі, аддзелы навуковай інфармацыі па культуры і мастацтве, сістэма органаў навукова-тэхнічнай інфармацыі.

Удасканаленне сістэмы крыніц бягучай дзяржаўнай бібліяграфіі. Зводныя дзяржаўныя паказальнікі. Стварэнне рэпертуарных (нацыянальных) паказальнікаў беларускіх кніг, перыядычных і інш. выданняў, створаных ці надрукаваных у Беларусі. Станаўленне беларускай бібліяграфіі бібліяграфіі.

Стварэнне навукова-дапаможных, прафесійна-вытворчых бібліяграфічных дапаможнікаў па эканоміцы, тэхніцы, культуры і інш. Паказальнікі рэтраспектыўнай бібліяграфічнай экстэрыёрыкі (“Беларусь у друку на замежных мовах” і інш.).

Развіццё рэкамендацыйнай бібліяграфіі. Асаблівасці рэкамендацыйнай бібліяграфічнай прадукцыі гэтага перыяду.

Стварэнне краязнаўчай бібліяграфічнай прадукцыі рэспубліканскімі і абласнымі навуковымі бібліятэкамі.

Развіццё бібліяграфазнаўства ў Беларусі. Даследаванне тэарэтычных, гістарычных, метадычных і арганізацыйных аспектаў беларускай бібліяграфіі (В.Е.Лявончыкаў, І.У.Мельнік, М.І.Савачкіна, Т.М.Сакалова, М.Ц.Талкачоў, В.А.Факееў і інш.). Станаўленне і развіццё вышэйшай і сярэдней спецыяльнай бібліятэчна-бібліяграфічнай адукацыі ў Беларусі.

Асноўныя замежныя беларускія арганізацыі і ўстановы, якія займаліся бібліяграфічнай дзейнасцю: Беларускае грамадска-культурнае таварыства (Польшча), Беларуская бібліятэка і музей імя Ф.Скарыны (Лондан), Беларускі інстытут культуры і навукі (ЗША) і інш. Падрыхтоўка беларусазнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў ва універсітэтах Польшчы і ЗША, у нацыянальных бібліятэках замежных краін (Расія, Польшча, Літва і інш.).

Бягучая бібліяграфічная інфармацыя ў перыядычных выданнях. Стварэнне нацыянальных рэпертуарных паказальнікаў перыёдыкі, кніжных выданняў, часопісных артыкулаў. Стварэнне галіновых, тэматычных і персанальных паказальнікаў.

Вядучыя бібліёграфы беларускага замежжа: М.Вакар, В.Тумаш, В.Кіпель, З.Кіпель і інш.

Тэма 12. Асноўныя кірункі развіцця беларускай бібліяграфіі

ў 1990–2010-я гг.

Уплыў новых сацыяльна-культурных, эканамічных, палітычных і тэхналагічных умоў на развіццё беларускай бібліяграфіі. Паскарэнне інфармацыйных працэсаў, аб’ёму інфармацыйных рэсурсаў як рэаліі сучаснага грамадства. Неабходнасць інтэнсіўнага развіцця сістэмы нацыянальнай бібліяграфічнай інфармацыі.

Арганізацыйная структура беларускай бібліяграфіі. Набыццё Дзяржаўнай бібліятэкай і Кніжнай палатай статусу нацыянальных бібліяграфічных цэнтраў. Стварэнне новых галіновых бібліяграфічных цэнтраў.

Абнаўленне нарматыўна-прававой базы бібліяграфічнай дзейнасці. Стварэнне тэхналагічных і тэрміналагічных стандартаў, рэгламентуючых бібліяграфічную дзейнасць. Укараненне элементаў рынкавых адносін ў працэсы бібліяграфічнага абслугоўвання.

Камп’ютэрызацыя бібліяграфічнай дзейнасці бібліятэк, Нацыянальнай кніжнай палаты, архіваў, органаў навуковай інфармацыі і іншых цэнтраў бібліяграфічнай дзейнасці. Выкарыстанне лакальных і глабальных камп’ютэрных сістэм у працэсе бібліяграфавання і бібліяграфічнага абслугоўвання.

Бібліяграфічныя аспекты дзейнасці Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі. Міжнароднае супрацоўніцтва бібліяграфічных цэнтраў Беларусі з замежнымі бібліяграфічнымі цэнтрамі і службамі.

Відныя сучасныя беларускія бібліёграфы (К.Дз.Варанько, В.М.Герасімаў, А.А.Катлёнак, А.В.Мураўёва, Т.І. Рошчына і інш.).

Асноўныя тэндэнцыі ў развіцці агульнай бібліяграфіі. Дзейнасць Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі па бягучаму і рэтраспектыўнаму ўліку нацыянальных выданняў. Роля НББ у распрацоўцы Праграмы развіцця нацыянальнай бібліяграфіі на 2011-2015 гады і перспектыву. Праблемы стварэння нацыянальнага зводнага электроннага каталога.

Асноўныя тэндэнцыі ў развіцці спецыяльнай бібліяграфіі. Развіццё навукова-дапаможнай бібліяграфіі. Генерацыя баз даных у бібліятэках розных тыпаў. Удзел навуковых бібліятэк у стварэнні міжнародных электронных бібліяграфічных рэсурсаў. Прычыны скарачэння выпуску друкаванай навукова-дапаможнай бібліяграфічнай прадукцыі галіновымі навуковымі бібліятэкамі. Асаблівасці развіцця рэкамендацыйнай бібліяграфіі. Пашырэнне тэматыкі, формаў прадстаўлення краязнаўчай бібліяграфічнай прадукцыі.

Развіццё бібліяграфазнаўства. Абмеркаванне праблем бібліяграфіі на канферэнцыях, у прафесійным друку.