Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Библиографоведение. История (Саитова, Кузьминич...doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
667 Кб
Скачать

Пытанні да заліку

  1. Узнікненне бібліяграфіі ў Старажытным свеце (Усход, Грэцыя, Рым). Напрамкі дыферэнцыяцыі несамастойнай (афіннай і латэнтнай) і постэдзіцыйнай бібліяграфіі.

  2. Якія віды бібліяграфіі ўзніклі ў перыяд Сярэднявякоўя?

  3. Удасканаленне бібліяграфічнага аснашчэння сярэдневяковых кніг (тэкстаў) у Візантыі і арабскім свеце.

  4. Узнікненне кнігагандлёвай бібліяграфіі ў Еўропе і яе роля ў развіцці кніжнага рынку і ўдасканаленні бібліяграфічнай методыкі (ХVI-XVIII стст.).

  5. Якія аспекты бібліяграфазнаўства ўзніклі ў Еўропе ў ХVIІ-XVIII стст.?

  6. Узнікненне беларускай бібліяграфіі і асноўныя кірункі яе развіцця ў перыяд ВКЛ (да 1795 г.)

  7. Узнікненне тэарэтычных уяўленняў у беларускай бібліяграфіі і пачатак яе выкладання ў Імператарскім Віленскім універсітэце. Роля А.М.Багаткевіча.

  8. Узнікненне і развіццё бягучай нацыянальнай бібліяграфіі ў Францыі ў ХІХ – першай палове ХХ ст.

  9. Узнікненне і развіццё бягучая нацыянальная (дзяржаўнай) бібліяграфіі ў Расіі і ў СССР ў ХІХ – першай палове ХХ ст.

  10. Параўнальны аналіз рэтраспектыўная нацыянальная бібліяграфіі ў Расіі і Францыі ў ХІХ – першай палове ХХ ст.

  11. Бібліяграфічная дзейнасць сям’і Эстрэйхераў па рэтраспектыўнаму ўліку польскага друку.

  12. Стварэнне М.Пелка-Палінскім, Я.Ф.Карскім бібліяграфічных рэпертуараў беларускіх кніг і перыядычных выданняў у ХІХ – пачатку ХХ ст.

  13. Тэндэнцыі развіцця навукова-дапаможнай бібліяграфіі ў Еўропе і ЗША ў ХІХ – першай палове ХХ ст.

  14. Тэндэнцыі развіцця рэкамендацыйнай бібліяграфіі ў Расіі, СССР і краінах Еўропы ў ХІХ – першай палове ХХ ст.

  15. Якія праблемы тэорыі і методыкі бібліяграфіі даследаваліся ў ХІХ – першай палове ХХ ст.?

  16. Значэнне і асноўныя кірункі дзейнасці Міжнароднага бібліяграфічнага інстытута (1895 – 1934 гг.).

  17. Узнікненне і развіццё дзяржаўнай бібліяграфіі ў БССР (да канца 1980-гг.).

  18. Развіццё беларускай нацыянальнай рэтраспектыўнай (рэпертуарнай) бібліяграфіі ў міжваенны перыяд (1918 – чэрв. 1941 г.) Уклад Дзяржаўнай бібліятэкі БССР, Я. Карскага, В. Ластоўскага.

  19. Асаблівасці арганізацыйнай структуры беларускай рэкамендацыйнай бібліяграфіі ў міжваенны перыяд і асноўныя напрамкі развіцця рэкамендацыйнай бібліяграфіі ў пасляваенны перыяд (да канца 1980-х гг.).

  20. Асноўныя напрамкі дзейнасці па стварэнні крыніц беларускай нацыянальнай рэтраспектыўнай бібліяграфіі (1950 – 1980-я гг.).

  21. Фарміраванне арганізацыйнай структуры беларускай навукова-дапаможнай бібліяграфіі і забяспячэнне бягучага і рэтраспектыўнага ўзроўняў бібліяграфічнага забеспячэння вучоных і спецыялістаў (1950 – 1980-я гг.).

  22. Характарыстыка паняцця “нацыянальная бібліяграфія”, яе функцыі і прынцыпы ўліку дакументаў у паказальніках.

  23. Дасягненні і праблемы бягучай нацыянальнай бібліяграфіі ў краінах Еўропы і Паўночнай Амерыкі на сучасным этапе.

  24. Дасягненні і праблемы рэтраспектыўнай нацыянальнай бібліяграфіі ў краінах Еўропы і ЗША на сучасным этапе.

  25. Задачы, кірункі і формы міжнароднага бібліяграфічнага супрацоўніцтва на сучасным этапе.

  26. Роля, змест і асноўныя напрамкі рэалізацыі праграмы УБУ/ММ (UBCIM).

УМОВЫ ВЫКАРЫСТАННЯ РЭЙТЫНГАВАЙ СІСТЭМЫ

Ранжыраванне відаў вучэбна-пазнавальнай дзейнасці студэнтаў па дысцыпліне

1. Наведванне лекцый – 2 балы.

(18 лекцый х 2 бала = 36 балаў)

2. Наведванне семінарскіх заняткаў – 2 балы.

(5 семінараў х 2бала = 10 балаў)

3. Адказ на семінарскіх занятках – 10 балаў.

(5 семінараў х 10 балаў = 50 балаў)

4. СРС – форма кантроля: пісьмовая работа, субяседаванне, выступленне на семінары – 10 балаў.

(6 работ х 10 балаў = 60 балаў)

Прэміяльныя балы

  1. Актыўнасць на семінарскіх занятках – 6 балаў.

  2. Аналіз манаграфічных крыніц і артыкулаў з выступленнем перад групай – 10 балаў.

Памяншальныя балы

  1. Несвоечасовае (без уважлівай прычыны) выкананне заданняў па курсу – мінус 2 балы.

  2. Адпрацоўка раней непадрыхтаванага семінара, практычнай работы па курсу – мінус 5 балаў.

ТЭМЫ КУРСАВЫХ І ДЫПЛОМНЫХ РАБОТ

  1. Асноўныя тэндэнцыі міжнароднага бібляграфічнага супрацоўніцтва на сучасным этапе.

  2. Дзейнасць ІФЛА у вобласці бібліяграфіі: сучасны стан і праблемы.

  3. Асноўныя тэндэнцыі міжнароднага бібліяграфічнага супрацоўніцтва ў Еўропе.

  4. Сучасны стан і праблемы бягучай нацыянальнай бібліяграфіі (краіны).

  5. Бібліяграфічная дзейнасць (выдатнага бібліёграфа).

  6. Развіццё бягучай нацыянальнай бібліяграфіі Беларусі на сучасным этапе.

  7. Развіццё рэтраспектыўнай нацыянальнай бібліяграфіі Беларусі на сучасным этапе.

  8. Развіццё рэкамендацыйнай бібліяграфіі Беларусі на сучасным этапе.

  9. Тэндэнцыі развіцця навукова-дапаможнай бібліяграфіі Беларусі на сучасным этапе

  10. Сучасны этап развіцця рэтраспектыўнага бібліяграфічнага ўліку беларускага друку за межамі Беларусі.

  11. Бюлетэнь “Новыя кнігі: па старонках беларускага друку”: гісторыка-метадычны аспект.

  12. Эвалюцыя формаў каталожнай бібліяграфіі ў Беларусі.

  13. Кнігагандлёвая бібліяграфія ў (краіне) на сучасным этапе.

  14. Нацыянальныя біяграфічныя слоўнікі замежных краін (на прыкладзе …)

  15. Біябібліяграфічныя выданні: класіфікацыя, структура і месца ў сістэме даведычных выданняў.

  16. Віды нацыянальнай бібліяграфіі па функцыяна-мэтавай прымеце.

  17. Роля сусветнага бібліяграфічнага каталога (Wordcat.org) у здзяйсненні міжнароднага бібліяграфічнага супрацоўніцтва.