
- •Раздзел і. Узнікненне бібліяграфіі і напрамкі яе развіцця ў перыяды сярэдневякоўя, адраджэння і асветніцтва
- •Тэма 1. Узнікненне бібліяграфіі ў Старажытным свеце
- •Тэма 2. Развіццё бібліяграфіі ў перыяд Сярэдневякоўя
- •Тэма 3. Развіццё бібліяграфіі ў перыяды Адраджэння і Асветніцтва (xvі – XVIII стст.)
- •Тэма 4. Бібліяграфія на тэрыторыі Беларусі ў перыяд існавання вкл і Рэчы Паспалітай (да 1795 г.)
- •Раздзел II. Бібліяграфія ў новы і навейшы час (хіх – першая палова хх ст.) Тэма 5. Развіццё асноўных відаў бібліяграфіі ў хіх – першай палове хх ст.
- •Тэма 6. Беларуская бібліяграфія ў перыяд уваходжання беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі (1795-1917 гг.)
- •Узнікненне бібліяграфічнай думкі і адукацыі (а.М.Багаткевіч).
- •Тэма 7. Развіццё беларускай бібліяграфіі ў перыяд з 1918 г. Да сярэдзіны хх ст.
- •Тэма 8. Узнікненне міжнароднага бібліяграфічнага супрацоўніцтва
- •Раздзел III. Бібліяграфія на сучасным этапе (пасля Другой сусветнай вайны) Тэма 9. Міжнароднае бібліяграфічнае супрацоўніцтва і асноўныя тэндэнцыі развіцця бібліяграфіі на сучасным этапе
- •Тэма 10. Развіццё нацыянальнай бібліяграфіі ў асобных краінах свету і рэгіёнах
- •Тэма 11. Развіццё беларускай бібліяграфіі ў другой палове хх ст. (да 1990 г.)
- •Тэма 12. Асноўныя кірункі развіцця беларускай бібліяграфіі
- •Тэматычны план
- •Метадычныя ўказанні для семінараў Тэматыка семінараў
- •Тэма: “развіццё беларускай бібліяграфіі у перыяд вялікага княства літоўскага і рэчы паспалітай”, 2 гадзіны Пытанні для абмеркавання:
- •Заданні па ндрс
- •Тэма: “Развіццё рэтраспектыўнай нацыянальнай бібліяграфіі ў розных краінах і Беларусі ў хіх – пач. Хх ст.”,
- •2 Гадзіны
- •Пытанні для абмеркавання:
- •Тэма: “развіццё беларускай бібліяграфіі (з 1918 г. Да сярэдзіны хх ст.)”, 2 гадзіны
- •Пытанні для абмеркавання:
- •Тэма: “міжнароднае бібліяграфічнае супрацоўніцтва і асноўныя тэндэнцыі развіцця бібліяграфіі на сучасным этапе”, 2 гадзіны
- •Пытанні для абмеркавання:
- •Тэма: “Праблемы бягучай нацыянальнай бібліяграфіі (бнб) на сучасным этапе”, 2 гадзіны
- •Пытанні для абмеркавання:
- •Метадычныя ўказанні да практычных работ практычная работа № 1 па тэме “методыка бібліяграфавання ў дапаможніках агульнай і спецыяльнай бібліяграфіі (хіх – перш. Палова хх ст.)”, 4 гадзіны
- •Бібліяграфічныя дапаможнікі:
- •Практычная работа № 2
- •2 Гадзіны
- •Тэма 3. Бібліяграфічны пошук па крыніцах бягучай нацыянальнай бібліяграфіі краін заходняй еўропы і паўночнай амерыкі, 2 гадзіны
- •Тэма 4.Электронныя рэсурсы бягучай нацыянальнай бібліяграфіі (бнб), 2 гадзіны
- •Практычная работа № 5 рубежны тэст “з’явы і факты развіцця сусветнай і айчыннай бібліяграфіі”, 2 гадзіны
- •Метадычныя ўказанні для самастойнай работы студэнтаў
- •Тэма 1. Развіццё бібліяграфічнага ўліку бібліяграфічных дапаможнікаў, 8 гадзін
- •2. Субяседаванне па тэме.
- •3. Выступленні на семінары № 2. Тэма 2. Сусветныя і нацыянальныя біябібліяграфічныя слоўнікі, 8 гадзін
- •Субяседаванне па тэме. Тэма 3. Дзейнасць выдатных бібліёграфаў хіх – першай паловы хх ст., 14 гадзін
- •2. Субяседаванне па тэме.
- •Выступленні на семінарах № 2-4.
- •2. Субяседаванне па тэме.
- •3.Выступленні на семінарах № 3. Тэма 5. Развіццё беларускай бібліяграфіі ўдругой палове хх ст. (да 1990 г.), 6 гадзін
- •9.2. Штоквартальнік “Беларуская сср у гады Вялікай Айчыннай вайны Савецкага Саюза. 1941 – 1945 гг.”.
- •Субяседаванне па тэме. Тэма 6. Міжнароднае бібліяграфічнае супрацоўніцтва сучасным этапе, 10 гадзін
- •2. Субяседаванне па тэме.
- •3.Выступленні на семінарах № 4. Тэма 7. Бягучая нацыянальная бібліяграфія замежных краін на сучасным этапе, 8 гадзін
- •2. Субяседаванне па тэме.
- •3.Выступленні на семінарах № 5. Метадычныя парады да індывідуальных заданняў срс
- •Літаратура
- •Пытанні да заліку
- •Тэмы магістэрскіх работ
- •Выкарыстанне тэхнічных сродкаў
- •Тэматычны план
- •Тэма: “міжнароднае бібліяграфічнае супрацоўніцтва і асноўныя тэндэнцыі развіцця бібліяграфіі на сучасным этапе”, 2 гадзіны
- •Пытанні для абмеркавання:
- •Тэма: “Праблемы бягучай нацыянальнай бібліяграфіі (бнб) на сучасным этапе”, 2 гадзіны
- •Пытанні для абмеркавання:
- •Пытанні да заліку
- •Срс у міжсесійны перыяд для студэнтаў фзн
- •Варыянт 1. Бягучая нацыянальная бібліяграфія замежных краін на сучасным этапе, 8 гадзін
- •Варыянт 2. Канспект (электронная прэзентацыя) новых публікацый па пытаннях развіцця бібліяграфіі
- •Спіс літаратуры
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ КУЛЬТУРЫ І МАСТАЦТВАЎ
КАФЕДРА ТЭОРЫІ І ГІСТОРЫІ ІНФАРМАЦЫЙНА-ДАКУМЕНТНЫХ КАМУНІКАЦЫЙ
БІБЛІЯГРАФАЗНАЎСТВА. Раздзел 2. ГІСТОРЫЯ
Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў II курса ФІДК
Саітава Валянціна Іванаўна, дацэнт,
кандыдат педагагічных навук
КузьмінічТаццяна Васільеўна, дацэнт,
кандыдат педагагічных навук
Прадзеіна Анжаліка Вадзімаўна, дацэнт,
кандыдат педагагічных навук
Мінск 2012
Бібліяграфазнаўства. Раздзел 2. Гісторыя
Рабочая праграма на 2012-2013 навучальны год
Зацверджана на пасяджэнні кафедры тэорыі і гісторыі ІДК
(пратакол № 1ад 20 верасня 2012 г.)
ЗМЕСТ ДЫСЦЫПЛІНЫ
УВОДЗІНЫ
Прадмет, мэта і задачы дысцыпліны. Значэнне дысцыпліны ў сістэме прафесійнай падрыхтоўкі будучых спецыялістаў у галіне бібліятэчнай справы і бібліяграфіі.
Асноўныя перыяды гісторыі сусветнай бібліяграфіі. Месца і роля беларускай бібліяграфіі ў сусветным бібліяграфічным працэсе. Асноўныя перыяды гісторыі беларускай бібліяграфіі.
Сувязь з іншымі бібліяграфічнымі і сумежнымі дысцыплінамі. Адлюстраванне праблем гісторыі сусветнай і беларускай бібліяграфіі ў спецыяльнай літаратуры.
Структура курса. Характарыстыка асноўных раздзелаў. Асноўныя формы і метады аўдыторнай і самастойнай работы студэнтаў. Выніковыя і прамежкавыя формы кантролю.
Раздзел і. Узнікненне бібліяграфіі і напрамкі яе развіцця ў перыяды сярэдневякоўя, адраджэння і асветніцтва
(да XVIII ст.)
Тэма 1. Узнікненне бібліяграфіі ў Старажытным свеце
Вытокі бібліяграфічнай інфармацыі і бібліяграфічнай дзейнасці ў цывілізацыях Старажытнага Усходу, Грэцыі, Рыму. Генезіс тэрміна “бібліяграфія”, яго першапачатковы сэнс; аб’екты і суб’екты бібліяграфічнай дзейнасці ў перыяд антычнасці. Спосабы вылучэння элементаў, якія неабходны для ідэнтыфікацыі дакументаў у старажытных тэкстах. Бібліяграфічнае абрамленне тэкстаў, інвентарныя спісы, каталогі бібліятэк і іншыя першапачатковыя віды і формы бібліяграфічных матэрыялаў. Каталог бібліятэкі Ашурбаніпала, бібліяграфічныя працы Калімаха і Іераніма Стрыдонскага як выдатныя помнікі культуры старажытнага свету.
Асаблівасці метадычных прыёмаў бібліяграфавання.
Тэма 2. Развіццё бібліяграфіі ў перыяд Сярэдневякоўя
(V – XV стст.)
Асаблівасці развіцця бібліяграфіі ў кантэксце гісторыка-культурных з’яў Сярэдневякоўя.
Асноўныя напрамкі развіцця бібліяграфіі ў Візантыі. Біябібліяграфічныя слоўнікі грэчаскіх аўтараў; бібліяграфічная інфармацыя ў энцыклапедыях; “Бібліятэка Фоція” – адзін з першых рэкамендацыйных бібліяграфічных дапаможнікаў; бібліяграфічныя матэрыялы ў дапамогу прафесіянальнай дзейнасці юрыстаў.
Узнікненне бібліяграфіі на тэрыторыі старажытных усходнеславянскіх княстваў.
Развіццё бібліяграфіі на арыале арабскай культуры. Унікальнае бібліяграфічнае афармленне рукапісных кніг. Змястоўная і відавая дыферэнцыяцыя бібліяграфічных матэрыялаў; “Фіхрыст” ан-Надзіма – першы нацыянальны рэтраспектыўны паказальнік.
Прычыны заняпаду бібліяграфічнай работы ў Заходняй Еўропе ў V – ХI стст. Ажыўленне яе ў ХIІ ст. Уплыў кнігадрукавання на актывізацыю бібліяграфічнай дзейнасці і якасны ўзровень бібліяграфічных матэрыялаў, іх відавы і змястоўны склад. Бібліяграфаванне твораў хрысціянскіх пісьменнікаў. “Кніга аб знакамітых мужах” Іагана Трыценгемскага – першы друкаваны бібліяграфічны дапаможнік. Узнікненне бібліяграфічных прац рэкамендыцыйнага характару: “Кніга аб знакамітых мужах” Ісідара Севільскага, “Пералік многіх аўтараў” Гуга з Трымберга, старажытнарускія спісы сапраўдных і несапраўдных кніг.
Тэма 3. Развіццё бібліяграфіі ў перыяды Адраджэння і Асветніцтва (xvі – XVIII стст.)
Асаблівасці развіцця бібліяграфіі ў кантэксце гісторыка-культурных з’яў перыядаў Адраджэння і Асветніцтва.
Узнікненне і развіццё ў Еўропе выдавецкай і кнігагандлёвай бібліяграфіі. З’яўленне бягучай бібліяграфічнай інфармацыі ў аб кнігагандлёвым асартыменце. Франкфурцкія кірмашовыя каталогі. Значэнне каталогаў, створаных органамі ўлады і гарадскога самакіравання ў нямецкіх землях, (афіцыйныя каталогі). Лейпцыгскія кірмашовыя каталогі. Зводныя каталогі. Методыка бібліяграфавання ў кнігагандлёвых бібліяграфічных дапаможніках. Кірункі яе ўдасканалення.
Стварэнне кнігагандлёвымі цэнтрамі Вялікабрытаніі бягучых і кумулятыўных крыніц бібліяграфічнай інфармацыі: “Каталогі на тэрмін” Р. Клевела, “Каталогі” У. і Р. Бентаў.
Развіццё крыніц агульнай рэтраспектыўнай бібліяграфіі з міжнародным ахопам кніг: “Усеагульны еўрапейскі лексікон кніг” Т.Геаргі і “Універсальная бібліятэка” К.Геснера.
Узнікненне нацыянальнай рэтраспектыўнай бібліяграфіі ў краінах Заходняй Еўропы (бібліяграфічныя дапаможнікі Д.Леленда, Д.Бейла, Э.Маунсела, дзю Мэна, дзю Вердзье і інш.)
Дыферэнцыяцыя навуковых ведаў, узнікненне прафесіянальных патрэбнасцей чытачоў як прычына фарміравання спецыяльнай бібліяграфіі. Бібліяграфічная інфармацыя ў навуковых часопісах.
Пачатак выкладання бібліяграфіі як вучэбнай дысцыпліны.