Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
канс. 2.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
155.14 Кб
Скачать

3 Дапамогай суфікса -ом (-ам) утварыліся прыслоўі тыпу тай­ком, ходам, валам, цягам, бягом.

Ад асноў прыслоўяў новыя прыслоўі ўтвараюцца з дапамогай суфіксаў -авата: цяжка цяжкавата, цёмна — цемнавата; -еньк- (-эньк), -аньк-: ціхенька, беленька, роўненька, ас-цярожненька; -ютк-, -утк-, -усеньк-, -юсеньк-, -усенечк-, -юсенечк-: ціхутка, ранюсенька, танюсенечка, бялютка; -энн-, -енн-, -эрн-, -эзн-, -эразн-: страшэнна, высачэзна, даўжэразна. Гэты тып утварэння прыслоўяў з'яўляецца даволі прадуктыўным. Прыслоўі з суфіксамі ацэнкі часцей ужываюцца ў мове мастацкай літаратуры, фальклорных творах.

Прэфіксальны спосаб

Прэфіксальным спосабам утворана значна меншая па колькасці група прыслоўяў. Гэтым спосабам ўтвараюцца звычайна прыслоўі ад ужо вядомых прыслоўяў з дапамогай прыставак: не-(ня-), ні-: некуды, некалі, незнарок, нічуць, нядарам, нікуды, ніяк; на-: надоўга, настолькі; па-: папераменна, папарна; за-: замала, заглыбока; най-: найвышэй, найхутчэй, найбольш, найменш.

Прэфіксальна-суфіксальны спосаб

Даволі значная група прыслоўяў утворана з дапамогай прэфіксальна-суфіксальнага спосабу. Гэтым спосабам ўтвараюцца пры­слоўі ад усіх знамянальных часцін мовы.

Ад асноў прыметнікаў і прыналежных займеннікаў прыслоўі ўтвараюцца з дапамогай: прыстаўкі па- і суфіксаў -ому {-аму, -яму), -му: па-ранейшаму, па-новаму, па-летняму, па-святочнаму, па-салаўінаму, па-дзелавому, па-свойму, па-вашаму, па-нашаму.

Ад асноў прыметнікаў з дапамогай прыстаўкі па- і суфікса -ы ўтвораны прыслоўі па-чалавечы, па-дзіцячы, па-воўчы, па-дзявочы, многія з іх маюць сінонімы з суфіксам -аму: па-дзіцячы і па-дзіцячаму; прыстаўкі па- і суфікса -у: па-бацькоўску, па-брацку, па-гас-падарску, па-беларуску, па-суседску, па-мужчынску, па-руску, паасоб-ку, паблізу, повідну, паціху, падоўгу; прыстаўкі з- і суфіксаў -у, -а{-я): знову, зрэдку, зблізку, змоладу, змалку, злева, змала, здаўна; прыста­вак у-, на- і суфікса -ую: напрамую, ухаластую, урассыпную, нау­далую, напрапалую, уручную; прыстаўкі да- і суфікса -а(-я): дабя-ла, дачыста, дачырвана, дапаўна, дасыта, дап'яна, дапазна.

Ад асноў назоўнікаў прыслоўі ўтвараюцца з дапамогай пры­стаўкі да- і суфіксаў -а(-я), -у, -і(-ы): датла, дазвання, даастатку, дарэчы, дагары; прыстаўкі з- (с-, са-) і суфіксаў -у(-ю), -а(-я), -і(-ы):збоку, ззаду, спрасоння, сп'яна, звеча-ра, здуру, згары, зрэшты, знутры; прыстаўкі на- і суфіксаў -у, -а{-я), -і(-ы) або Ø: начыстату, навыцяжку, налета, напрасткі, напярэй-мы, навек, напрадвесні, напярэдадні,насустрач.

Ад лічэбнікаў утвараюцца прыслоўі з дапамогай прыстаўкі на-і суфіксаў -е(-э): надвое, натрае; прыстаўкі у- і суфіксаў -іх(-ых), -ох(-ёх), -ух(-юх): учацвярых, упяцёх, ушасцёх, удзесяцёх, удвух, удзвюх; прыстаўкі у- і суфікса -а(-я): удвая, утрая.

Ад асноў дзеясловаў прыслоўі утвараюцца з дапамогай пры­стаўкі у- і суфікса -ку: уперамешку, упрыкуску, упрысядку; пры­стаўкі без-(бес-) і суфікса -ку: бесперастанку, безупынку.

Ад прыслоўяў утвараюцца новыя прыслоўі з дапамогай пры­стаўкі па- і суфікса -у: патроху, помалу, падоўгу.