- •Рэжысёрскі праект свята
- •Задума і яе кампанены
- •Навуковае даследаванне
- •Творчая заяўка на правядзенне свята:
- •Аргкамітэт свята:
- •Сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка свята
- •Структура свята
- •Агульны сцэнарны план свята ў кампазіцыйнай пабудове:
- •Рэжысёрскае ўвасабленне свята
- •Арганізацыйна-вытворчы план свята
- •Стварэнне прызавога фонду:
- •Арганізацыя прыёму гасцей:
- •Служба аховы:
- •Каштарыс свята.
- •Узоры службовай дакументацыі режысёра свят.
- •Рабочы план падрыхтоўкі свята
- •План матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння свята
- •План творчага забеспячэння свята
- •Графік работы аўтатранспарту свята
- •Музычная партытура
- •Светлавая партытура
- •Партытура тэхнічных перастановак
- •Графік правядзення рэпетыцый
- •Выпіска на касцюмы, абутак і галаўныя уборы
- •Выпіска на парыкі, грым, наклейкі
- •Выпіска на рэквізіт, бутафорыю
Сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка свята
Структура свята
Ідэйна-тэматычны аналіз:
тэма (праблема, якая ўзнімаецца ў творы);
ідэя (галоўная думка аўтара, заклік да сучаснікаў);
Агульны сцэнарны план свята ў кампазіцыйнай пабудове:
экспазіцыя (увод гледачоў у курс падзей),
пачатак свята (адкрыццё дзеі ва ўрачыстых абставінах),
развіццё дзеі (паліфанічнае або паслядоўнае монадзеянне, якое раскрывае тэму свята),
кульмінацыя (найвышэйшы эмацыянальны пункт у развіцці святочнай дзеі),
фінал (завяршэнне свточнай дзеі).
Сцэнарны ход – прыём, які аб’ядноўвае усе часткі сцэнарыя ў адзінае драматургічнае цэлае (расказ, падарожжа, экскурсія, інтэрвью, успаміны, конкурс, хроніка падзей, справаздача)
Эпізоды свята (эпізод – частка дзеі, якая мае адносна самастойнае значэнне, аўтаномную альбо падпарадкаваную агульнай тэме свята праграму і развіваецца згодна ўласцівай ёй кампазіцыі):
пералік дзей з вобразнай назвай кожнай дзеі,
кампазіцыйная пабудова,
выканаўцы дзеяння,
пластычнае вырашэнне дзей,
рэжысёрскі акцэнт
Мастацкі вобраз свята (аўтарская ідэя, увасобленая ў архітэктурна-дэкаратыўным, музычным і пластычным вырашэннях):
у дэкаратыўнам увасабленні - прасторавае вырашэнне свята, генеральны план дэкарыравання свята, карта-схема свята, эскізы дэкарацый, касцюмаў, сцэнічных пляцовак, буйнамаштабных лялек, піратэхнічных фігур, касцюмаў, бутафорыі, друкаванай прадукцыі;
у музычным увасабленні – мелодыя-лейтматыў, якая аб’ядноўвае ўсе эпізоды свята, музычныя і вакальныя нумары;
у пластычным увасабленні – мізансцэны вузлавых фрагментаў.
Літаратурны сцэнарый свята: размеркаванне дзеяння па часу, апісанне дзей з тэкстамі і рэмаркамі.
Рэжысёрскае ўвасабленне свята
Работа з мастаком (распрацоўка мастацка-дэкаратыўнага вырашэння свята):
пастаноўка задач і кантроль
зацвярджэнне на пасяджэнні аргкамітэта і выраб генеральнага плана мастацка-дэкаратыўнага афармлення свята
Мізансцэніраванне (планіроўка дзеяння): распрацоўка ў літаратурна-графічным выглядзе галоўнах мізансцэн, тэхнічных перастановак, а таксама службовых пераходаў выканаўцаў у час дзеі.
Работа рэжысёра з рэжысёрам і харэографам кожнага эпізода (схемы пластычнага рашэння кожнага канкрэтнага дзеяння, вырашэнне праторавага і вобразнага малюнкаў, графік правядзення рэпетыцый)
Работа з музычным кіраўніком: вызначэнне прынцыпаў музычнага дзеяння, пастаноўка калетывам задач падрыхтоўкі новых нумароў.
Работа з гукарэжысёрам (падбор музычных і шумавых нумароў, запіс, перазапіс і мантаж фанаграм свята, складанне музычна-шумавой партытуры кожнага эпізода).
Работа з выканаўцамі: рэпетыцыйны працэс (застольныя, мантажныя, зводныя, прагонныя і генеральныя рэпетыцыі).
Арганізацыйна-вытворчы план свята
Аргкамітэт свята:
распрацоўка Палажэння аб правядзенні свята;
распрацоўка штаба свята і ўсіх структурных падраздзяленняў аргамітэта;
распрацоўка рабочага плана падрыхтоўкі свята
выраб бэджаў для членаў структурных падраздзяленняў аргкамітэта і іх дапаможнікаў
Арганізацыйна-вытворчы аналіз: распрацоўка пытанняў стварэння знешняй формы свята на аснове аналіза дзей, адлюстраваных у сцэнарыі
а) творчае забеспячэнне:
выяўленне калектываў і выканаўцаў, якія будуць выступаць у свяце
выпіска пластычных нумароў
выпіска музычна-шумавых нумароў, якія трэба падрыхтаваць
б) матэрыяльна-тэхнічнае і арганізацыйнае забеспячэне свята:
распрацоўка арганізацыйна-вытворчага дасье на кожны калектыў выканаўцаў
выпіска неабходных дэкаратыўна-афарміцельскіх і будаўнічых работ для ўвасаблення кожнай дзеі
складанне і прадстаўленне аргкамітэту плана агульнатэхнічнага забеспячэння свята з дэталёвым роспісам планаў-заданняў (пратакол даручэнняў)
Арганізацыя перадсвяточнай атмасферы (пералік мерапрыемствў, якія далучаюць у працэс падрыхтоўкі свята прадстаўнікоў розных тыпалагічных катэгорый насельніцтва):
мерапрыемствы інфармацыйнага характару (матэрыялы аб свяце у СМІ, выпуск святочнага нумара газеты, сувенірнай прадукцыі і г.д.)
мерапрыемствы агульнаарганізацыйнага характару (распрацоўка планаў-заданняў па мастацка-дэкаратыўным афармленні свята, мастацкае афармленне будынкаў, выраб грамат, вымпелаў, падарункаў, распрацоўка тэхналогій вырабу страў, распаўсюджванне білетаў латэрэі і г.д.)
мерапрыемствы вытворча-конкурснага характару (арганізацыя конкурсу творчых калетываў, конкурс народных касцюмаў, народных расмёстваў, нацыянальных страў і г.д.)
Гукавое афармленне(план агучвання свята па схеме):
пляцоўка агучвання
тып гукаўзмацняльнай і гукааднаўляючай апаратуры
арганізацыя, якая адказвае за дастаўку, мантаж і дэмантаж гукавой апаратуры
прозвішча, імя, імя па бацьку, адрас і тэлефон гукааператара
