Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
prof_lex_kniga.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
626.33 Кб
Скачать

§5. Моўная сітуацыя на Беларусі

Рэспубліка Беларусь з'яўляецца шматнацыянальнай дзяржа- вай з шырока распаўсюджаным двухмоўем (білінгвізмам). «Двух- моўе - гэта папераменнае карыстанне дзвюма мовамі. Сэнс паняц- ця «двухмоўе» вынікае з выразу дзве мовы. Такая ж структура яго лацінскага эквівалента білінгвізм (Ьі - двойчы і 1іі§ца - мова)»5.

На нашай планеце жывуць многія народы. Яны знаходзяцца ў пастаянным кантакце адзін з адным. Вядома, напрыклад, што 3-4 тысячы народаў зямлі сёння ўтвараюць усяго каля 200 дзяржаўных аб'яднанняў. Моўныя кантакты, якія дыктуюцца эканамічнымі, культурнымі і іншымі сувязямі, патрабуюць вывучэння і выкарыс- тання ў моўнай практыцы дзвюх і больш моў. Існуюць і іншыя ма- тывы авалодвання дзвюма ці некалькімі мовамі (атрыманне адука- цыі, патрэбы навуковай дзейнасці і г.д.).

Вылучаюць наступныя разнавіднасці двухмоўя:

  • індывідуальнае, калі дзвюма мовамі валодаюць толькі асоб- ныя члены калектыву;

  • групавое, калі двухмоўнымі з'яўляюцца цэлыя групы або асобныя сацыяльныя слаі;

  • поўнае, ці суцэльнае, калі двухмоўе з'яўляецца характэрным для ўсіх сацыяльна-культурных груп народа.

Можна гаварыць і пра нацыянальнае двухмоўе, калі яно па- шырана сярод прадстаўнікоў усёй нацыі. Дзяржаўным двухмоўе называюць тады, калі ў адной краіне статус дзяржаўнай, ці афіцыйнай, маюць дзве мовы. Пры гэтым дзяржаўнае двухмоўе можа суправаджацца індывідуальным аднамоўем, калі насельніцтва краі- ны распадаецца на некалькі аднамоўных калектываў.

Двухмоўе - з'ява складаная, шматбаковая. Яна можа разглядацца ў трох аспектах: псіхалагічным, педагагічным і сацыялінгвістычным.

Псіхалагічны аспект двухмоўя звязаны з асаблівасцямі псіха- лагічнага складу індывіда, з яго разумовымі здольнасцямі, эмацыя- нальнай прыстасаванасцю і г.д., з праблемай пераключэння з адна- го моўнага кода на другі.

Педагагічны бок двухмоўя закранае розныя аспекты навучання другой мове, у тым ліку і ўплыў адной мовы на працэс засва- ення іншай.

Сацыялінгвістычная характарыстыка двухмоўя грунтуецца на такіх параметрах як: сфера выкарыстання першай і другой мовы; ступень авалодання мовамі; набор сацыяльна-функцыянальных кампанентаў моў, якія выкарыстоўвае двухмоўны індывід (літа- ратурная мова, дыялект, жаргон і г.д.); размеркаванне камунікацый- ных функцый паміж мовамі; кантынгент ахопленых двухмоўем членаў соцыуму і шырыня выкарыстання другой мовы; ацэнка двухмоўнымі індывідамі ўласнага двухмоўя як сацыяльна-лінгвістыч- нага феномена.

На тэрыторыі Беларусі двухмоўе існавала здаўна, хоць яго ха- рактар і састаўныя кампаненты мяняліся. Так, у перыяд Вялікага княства Літоўскага існавала беларуска-царкоўнаславянскае пісьмо- вае і вуснае двухмоўе. З пашырэннем на тэрыторыі Беларусі польскай мовы пачало складацца беларуска-польскае двухмоўе. Пазней шырока развіваецца беларуска-рускае двухмоўе.

Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі характарызуецца пера- важна суіснаваннем і выкарыстаннем беларускай і рускай моў і можа быць вызначана як беларуска-рускае двухмоўе. Нацыянальнае бе- ларуска-рускае двухмоўе прадстаўлена:

  • індывідуальным беларуска-рускім двухмоўем, калі побач з род- най беларускай мовай двухмоўны індывід выкарыстоўвае і рускую мову;

  • індывідуальным руска-беларускім двухмоўем, калі побач з рускай мовай двухмоўны індывід выкарыстоўвае беларускую мову;

  • індывідуальным беларускім ці рускім аднамоўем.

Побач з беларуска-рускім двухмоўем на тэрыторыі Беларусі ў месцах сумеснага пражывання беларусаў з палякамі, літоўцамі, латышамі існуе адпаведнае беларуска-польскае, беларуска-літоўскае, беларуска-латышскае двухмоўе. Для небеларускага насельніцтва яно мае характар польска-беларускага, літоўска-беларускага і г.д. Паколькі ў гэтых раёнах функцыянуе і руская мова, можна гаварыць, напрыклад, пра мясцовае беларуска-польска-рускае і г.д. шматмоўе.

Сёння і беларуская, і руская мовы выкарыстоўваюцца ў большасці важнейшых сфер дзейнасці чалавека.

У сітуацыі двухмоўя ўзаемадзеянне моў, якія кантактуюць, прыводзіць да інтэрферэнцыі, г.зн. пры маўленні на адной мове ўжываюцца элементы другой мовы. іншымі словамі інтэрферэнцыя прыводзіць да парушэння нормаў суіснуючых моў. Узровень інтэрферэнцыі залежыць ад ступені авалодання другой мовай, ад умення свядома адрозніваць факты розных моў і шэрага іншых прычын. Беларуска-руская і руска-беларуская інтэрферэнцыя - з'ява даволі распаўсюджаная і закранае ўсе сферы моўнай сістэмы:

  • фанетыку, калі, напрыклад, у рускай мове двухмоўнага індывіда сустракаюцца такія беларускамоўныя фанетычныя рысы, як цвёрдыя [р] і [ч] на месцы рускіх мяккіх [р'] і [ч'], дзеканне і цекан- не, ярка выражанае аканне і г.д.;

  • акцэнтуацыю, калі двухмоўны індывід размаўляе, напрыклад, на беларускай мове, а выкарыстоўвае націск рускай мовы: за руку (замест за руку), глі'няны (замест гліня'ны), крапі 'ва (замест крапіва) і г.д.

  • марфалогію, калі граматычнае афармленне рускіх і беларускіх лексем не адпавядае норме, напрыклад, карыстаючыся рускай мо- вай двухмоўны індывід можа няправільна ўжываць родавыя фор- мы назоўнікаў (золотой медаль замест золотая медаль, порванный шшель замест порванная шшель), канчаткі назоўнікаў множнага ліку (озёры замест озёра, окны замест окна) і г.д.

  • лексіку, калі білінгв, напрыклад, у беларускай мове ўжывае выраз гуляць ролю замест адыгрываць ролю, г.зн. выкарыстоўвае слова з неўласцівым яму ў дадзенай мове значэннем;

  • сінтаксіс, калі пры карыстанні рускай мовай білінгв уводзіць у яе сінтаксічныя канструкцыі беларускай мовы, напрыклад, смеяться с него замест смеяться над н^м, вернуться со школы замест вернуться ^з школы і да т.п.

Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў абумоўлі- вае шматлікасць і ўстойлівасць інтэрферэнцыйных памылак пры маўленні ў той ці іншай мове. Аднак яны, як правіла, не ўплыва- юць на працэс разумення выказванняў як на беларускай, так і на рускай мовах. Таму праблема інтэрферэнцыі для беларуска-руска- га двухмоўя стаіць, пераважна, як праблема культуры беларускай і рускай моў ва ўмовах двухмоўя.


  1. Як вы разумееце сэнс выказвання «Духоўная самабытнасць кожнага народа выяўляецца ў родным слове»?

  2. Назавіце асноўныя этапы фарміравання і развіцця беларус- кай мовы.

  3. Якое месца займае беларуская мова сярод іншых славянскіх моў?

  4. Што такое моўная норма? Якія нормы характэрны для вус- най формы літаратурнай мовы, а якія - для пісьмовай формы літаратурнай мовы?

  5. Што складае аснову беларускай дыялектнай мовы?

  6. Пералічыце асноўныя адрозненні паўночна-ўсходняга дыя- лекту ад паўднёва-заходняга.

  7. Дайце ацэнку сучаснай моўнай сітуацыі на Беларусі.

  8. Што такое білінгвізм? Назавіце разнавіднасці білінгвізму.

  9. Ахарактарызуйце тры аспекты двухмоўя (псіхалагічны, пе- дагагічны і сацыялінгвістычны).

  10. Што такое інтэрферэнцыя? Якія ўзроўні моўнай сістэмы закранае інтэрферэнцыя?

ПРАКТЫКАВАННІ

1. Прачытайце наступныя тэксты. Выдзеліце ў іх важныя палажэнні. Выпішыце ключавыя сказы. Н аснове тэкстаў VI! і ^ІІІ складзіце апорны план і пабудуйце вуснае выказванне.

    1. Як ад нараджэння звяры, што ходзяць у пустыні, ведаюць ямы свае; птушкі, што лятаюць у паветры, ведаюць гнёзды свае; рыбы, што плаваюць па моры і ў рэках, чуюць віры свае; пчолы і падобныя ім бароняць вуллі свае, - гэтак і людзі, дзе нарадзіліся і ўскормлены, у Бога верачы, да таго месца вялікую ласку маюць. (Францыск Скарына)

    2. На беларускай мове, якую называюць русінскай альбо літоўска-русінскай... гаворыць каля дзесяці мільёнаў чалавек; гэта самая багатая і самая чыстая гаворка, яна ўзнікла даўно і цудоўна распра- цавана. У перыяд незалежнасці Літвы вялікія князі карысталіся ёю для сваёй дыпламатычнай перапіскі. (Адам Міцкевіч, 1842 год)

    3. Родная мова ў дакладным значэнні ёсць самая любімая спадчына нацыі; праз яе пасрэдніцтва лягчэй за ўсё пранікнуць у душу нацыі, закрануць пачуцці, праясніць розум, падштурхнуць адпаведную думку, заклікаць да дзеяння, змагацца са страсцямі, ствараць дабрачыннасць! (Аляксандр Ельскі)

    4. ...Закладзі спадчыну ў мову - перш за ўсё! Бо выдзьмуць вятры гісторыі і напамінак пра тых, хто нядбала адмахваецца ад яе як ад нечага брыдотнага і аджытага, або - горш! - усчынае дратаваць роднае з родных - сваё Слова! Адно яно будзе жыць, бо ў мове закладзена вялікая жыццетрываласць, і нездарма дайшло ад стара- жытных «У пачатку было Слова, і Слова было ад Бога, і Бог быў Слова». (Максім Лужанін)

    5. Асновавытворным у чалавеку павінна быць усведамленне сябе часцінкай Сусвету. Нельга адчуваць сябе часткай адзінага цэ- лага, не наладзіўшы кантакту з іншымі людзьмі. А для гэтага трэба валодаць Словам. Слова - сродак выражэння свайго «Я» і стварэння незалежнай творчай асобы.

Слова - носьбіт духоўнага, узвышанага. Менавіта з яго дапамо- гай можна вылечыць душу сапсаваную, загубленую. Пра ўнутраны свет чалавека часцей за ўсё мяркуюць па яго мове багатай, эмацыянальнай ці шэрай, беднай, нуднай. (Паводле Дзмітрыя Ліхачова)

    1. Пры авалоданні мовай мы вучымся думаць.

Сама свядомасць наша будуецца сродкамі мовы. Таму нашы думкі і пачуцці з'яўляюцца да нас у выглядзе думак і пачуццяў таго асяроддзя, якое нас выхавала, грамадства, у якім мы жывём, наро- да, да якога належым.

I свядомасць простага чалавека, і геній найвялікшага паэта, што выражаюцца ў адной мове, глыбока звязаны між сабой, бо на- роджаны ў адзіным улонні роднай мовы, сілкуюцца аднымі агуль- нымі каранямі. Гэтае адзінства асновы і стварае галоўным чынам нацыянальнае адзінства. Мова - адна з асноўных, характэрных пры- мет нацыі. Гэта як бы сама тканіна нацыянальнасці, другая, унут- раная радзіма, улонне душы, у якой нараджаюцца наша свядомасць і наша асоба. (Паводле Барыса Казанскага)

    1. На вышэйшае жыццё, на глыбіню думкі запазычанай, чужой мовы не хопіць, менавіта таму, што яна нам усё ж будзе аста- вацца чужой; дзеля гэтага патрэбна мова родная, з якой, так ска- заць, нараджаюцца... Толькі засвоіўшы ў магчымай дасканаласці першапачатковы матэрыял, гэта значыць, родную мову, мы будзем здольны ў магчымай дасканаласці засвоіць і мову замежную, але не раней... I вось гэтага «матэрыялу» мы самі пазбаўляем сваіх дзяцей, - дзеля чаго? Каб зрабіць іх няшчаснымі, бясспрэчна. Мы пагарджаем гэтым матэрыялам, лічым грубай і падкапытнай мову, на якой непрыстойна выказваць велікасвецкую думку... Ну, дык ведайце ж, ёсць такая таямніца прыроды, закон яе, паводле якога толькі той мовай можна валодаць у дасканаласці, з якой нарадзіў- ся, гэта значыць якой размаўляе твой народ, да якога належыце вы... (Фёдар Дастаеўскі)

VIII. Ці не траплялася вам, сябры вучыцелі, прачытаць калі- колечы дзецям што на іх роднай мове! Што вы тады бачылі? Я часта чытаў сваім вучням газету, байкі з календара і вучыў беларускія вершы. Душа цешыцца, як чытаеш што ім на іх роднай, добра зра- зумелай мове. Уваходжу ў школу з «Нашай нівай», зараз сціхае гул і праносіцца радасны шэпт: «Будзе чытаць вучыцель папросту, ціха!» Мігам робіцца ў школе цішыня і ўсе вочкі глядзяць на мяне, як я раскрываю газету і шукаю, што б такое пачытаць ім. Ціхутка. Я пачынаю чытаць і ўсе слухаюць так, каб хоць і аднаго слова не прапусціць. Чытаю казку і дачытаўся да смешнага месца - разам, як па загаду, праносіцца вясёлы смех, і канца яму, здаецца, няма, я і кажу: «Будзе, даволі ўжо», - і ціш зноў мёртвая. Прачытаў адну казку, прачытаў верш і кажу: «Будзе на сягоння ўжо». - «Не, яшчэ пачытайце, яшчэ, яшчэ...» Чытаю яшчэ, і, мусіць, каб чытаў усю ноч, то не перасталі б дзеці слухаць. А возьмеш чытаць па-расейску - не тое: хлопцы - адзін спіць, а другі штоўхае таварыша ў бок, трэці смяецца або гаворыць. Або даеш навучыцца на памяць які- колечы расейскі верш - бяда: тлумачыш, тлумачыш кожнае слова, аж абрыдне, і рады няма. Навучыцца і сыпле, як той цецярук, - нічагусенька не разбярэш.

А чаму? Бо ён гаворыць толькі языком, а душа яго не ўнікае ў тое, што ён гаворыць, бо яно яму чужое. А дай вывучыць родны верш, зразу з ахвотай прымуцца і скажуць так, што міла паслухаць. Вось гэта гаворыць яго маладому сэрцу, вось гэта яму не чужое, а яго роднае, дарагое яму. (М.Арол)

2. Прачытайце зменены і дапоўнены ў 1998 годзе «Закон аб мовах у Рэспубліцы Беларусь». Скажыце, у якой сферы гра- мадскага жыцця Закон прадугледжвае аднаўленне беларускай мовы? Заканспектуйце артыкулы 8, 21-25, 27, 29.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]