- •§1. Беларуская мова - нацыянальная мова беларускага народа
- •§2. Гістарычныя этапы фарміравання і развшуя беларускай мовы
- •§3. Месца беларускай мовы сярод іншых славянскіх моў
- •§4. Формы беларускай нацыянальнай мовы
- •§5. Моўная сітуацыя на Беларусі
- •Працягніце разважанне на тэму «Мова. Радзіма. Асоба».
- •Разгледзьце індаеўрапейскую моўную сям'ю. Адзначце, да якой групы адносіцца беларуская мова?
- •5. Прачытайце тэксты на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах. Знайдзіце і выпішыце агульныя словы для ўсіх трох моў і словы, якія ўжываюцца толькі ў адной з гэтых моў.
- •Знайдзіце памылкі ў сказах і выпраўце іх. Якія ўзроўні моўнай сістэмы закранула беларуска-руская інтэферэнцыя?
- •Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову. Вызначце род назоўнікаў у рускай і беларускай мовах.
- •§1. Сутнасць мовы
- •§2. Функцыі мовы
- •§3. Мова і іншыя сродкі камунікацыі
- •§4. Маўленчая дзейнасць. Суадносіны паміж мовай і маўленнем
- •1. Прачытайце тэкст. Назавіце, якія існуюць тэорыі паходжання мовы? у чым сутнасць кожнай з іх?
- •2. Прачытайце і прааналізуйце ўрыўкі з твораў і выказванні пісьменнікаў пра мову. Пра якія функцыі мовы гаворыцца ў іх?
- •Складзіце разгорнуты план па тэме «Мова як сродак камунікацыі, пазнання, мыслення».
- •Прачытайце тэкст. Вызначце яго асноўную думку. Падбярыце прыказкі і прымаўкі, якія вучаць чалавека паводзінам у гутарцы, і пабудуйце на іх аснове звязны тэкст-разважанне.
- •Прачытайце тэкст. Растлумачце, якія праявы маўленчай дзейнасці чалавека апісаны аўтарам.
- •Прачытайце дыялог і вызначце яго асаблівасці. Адзнач- це, наколькі дыялог адпавядае характару ўзаемаадносін паміж персанажамі.
- •9. Прачытайце тэкст, дайце яму загаловак. Запішыце тэкст, вызначце яго тэму і асноўную думку. Да якога тыпу маўлення адносіцца тэкст? Дакажыце.
- •Падрыхтуйце пісьмовае паведамленне на тэму «Роля маўлення ў працяканні псіхічных працэсаў».
- •§1. Агульнаўжывальная лексіка
- •§2. Лексіка абмежаванага ўжывання
- •Выпішыце асобна словы агульнаўжывальныя і абмежа- ванага выкарыстання. Знайдзіце словы, якія ў залежнасці ад кантэксту можна аднесці і да адной, і да другой групы.
- •Прачытайце выказванні пісьменнікаў і мовазнаўцаў пра ўжыванне дыялектызмаў у мове мастацкай літаратуры. Ці можна выкарыстоўваць дыялектныя словы ў іншых стылях бела- рускай літаратурнай мовы?
- •Прачытайце сказы, выпішыце дыялектызмы, растлу- мачце іх значэнне. Вусна замяніце дыялектызмы агульнаўжы- вальнымі словамі.
- •Спішыце сказы. Падкрэсліце дыялектызмы і вызначце іх віды.
- •Прачытайце ўрывак з пародыі г.Юрчанкі «Спаміны». Ахарактарызуйце лексіку прапанаванага тэксту.
- •14. Перакладзіце тэксты на беларускую мову. Выпішыце словы спецыяльнай лексікі. У чым адрозненне паміж выпіса- нымі словамі і словамі агульнаўжывальнай лексікі?
- •§1. Прадмет і задачы беларускай навуковай тэрміналогіі, яе месца ў сістэме беларускай мовы
- •§2. Гісторыя развіцця беларускай навуковай тэрміналогіі
- •§ 3. Лексіка-семантычная характарыстыка тэрміналогіі
- •§4. Структурная характарыстыка тэрмінаў і асноўныя спосабы іх утварэння
- •§5. Характарыстыка тэрміналогіі паводле паходжання
- •§6. Лексіка-граматычная характарыстыка тэрміналогіі
- •§2. Будова слоўнікавага артыкула, сістэма стылістычных і граматычных памет
- •§ 3. Тыпы слоўнікаў
- •§1. Паняиие стылю
- •§2. Характарыстыка фуншыянальных стыляў беларускай мовы
- •§ 3. Навуковы стыль беларускай літаратурнай мовыі
- •§4. Асноўныя жанры навуковай літаратуры
- •§1. Паняиие дакумента.
- •§2. Асноўныя патрабаванні да афармлення афіцыйна- дзелавых папер і асаблівасці мовы дакументаў
- •§3. Апісанне афармлення некаторых афіпыйна-дзелавых дакументаў
- •§1. Змест паняцця «пераклад»
- •§2. Прыёмы перакладу з рускай мовы на беларускую
- •2. Перакладзіце тэксты. Прачытайце спачатку тэкст на рускай мове, а затым на беларускай. Укажыце віды трансфар- мацый, якія былі выкарыстаны ў працэсе перакладу.
- •§1. Агульнаўжывальная лексіка 31
- •§2. Лексіка абмежаванага ўжывання 32
- •§1. Агульнаўжывальная лексіка 31
- •§2. Лексіка абмежаванага ўжывання 32
- •§1. Агульнаўжывальная лексіка 31
- •§2. Лексіка абмежаванага ўжывання 32
§5. Характарыстыка тэрміналогіі паводле паходжання
Тэрміналагічная лексіка паводле паходжання неаднародная. Яна, як і лексіка літаратурнай мовы, складаецца з розных пластоў уласных (выхаванне, гутарка, дзеці, маўленне, хвароба і г.д.) і інша- моўных слоў (аграфабія, алалія, амімія, брадыфразія, макрацэфа- лія і г.д.), са спалучэнняў уласных і іншамоўных сродкаў (алігафрэ- нічны плюс, злаякасная міяпія, кланічныя сутаргі, няўрозападобны энурэз і г.д.), з традыцыйных слоў (вобраз, памяць, слых, чытанне) і неалагізмаў (нейралінгвістычнае праграмаванне, фрэйдызм). Раз- настайнасць складу тэрміналагічнай лексікі абумоўлена тым, што вытокі і рэсурсы тэрміналогіі ўзыходзяць да розных крыніц і па- паўняюцца за кошт разнастайных моўных сродкаў.
Тэрміны, запазычаныя з іншых моў, прадстаўлены ў многіх тэрміналогіях цэлым шэрагам намінацый. Такія тэрміны ўяўляюць сабой гатовыя моўныя адзінкі, якія запазычваліся разам з рэаліямі і паняццямі, якія яны абазначалі.
Працэс запазычвання характэрны для многіх дастаткова раз- вітых літаратурных моў і моў навукі. Неабходна адзначыць, што «працэс запазычвання тэрмінаў досыць нязначна адрозніваецца ад запазычвання слоў літаратурнай мовы».11 Вылучаюцца адметныя асаблівасці запазычвання тэрмінаў. Гэта ў першую чаргу пісьмовы шлях пранікнення запазычаных тэрмінаў, паколькі навуковая інфармацыя распаўсюджваецца праз пасярэдніцтва публікацый. А.А.Станкевіч заўважае, што «ў цэлым працэс запазычвання лексікі з класічных моў носіць якасна іншы характар. Адсутнасць кантак- таў і ўзаемадзеяння паміж носьбітамі моў, несупастаўляльнасць іх у часе, мёртвы стан класічных моў надаюць працэсу запазычвання штучны характар, пры якім успрымаецца не цэласная лексічная на- мінацыйная адзінка, а толькі ўнутраная форма слова, асобныя адз- накі, якія кладуцца ў аснову намінацый пэўных з'яў і рэалій»12.
Да гэтага ж на працэсы запазычвання аказваецца свядомае ўздзеянне, паколькі ёсць магчымасць планавага і заканамернага фарміравання тэрміналогій пэўных галін.
Вялікую ролю для запазычвання іншамоўных тэрмінаў у бе- ларускую мову адыгрывае руская мова, паколькі шматлікія тэрмі- ны не толькі запазычаны з яе, але і праз яе з іншых моў свету. Знач- ную колькасць у межах беларускай тэрміналогіі займаюць запазыча- ныя тэрміны-кампазіты, якія складаюцца з грэка-лацінскіх тэрміна- элементаў, якія сталі інтэрнацыянальнымі, напрыклад, астра-, аўта-, бія-, брадзі-, гіпер-, гіпа-, гідра-, -граф, -графія, дыс-, -лог, -логія, макра-, мікра-, псіха-, -фабіі, -фон і да т.п.
Адметнасцю запазычвання іншамоўных тэрмінаў у беларус- кую мову з'яўляецца той факт, што ў сучасную беларускую тэрмі- налогію праніклі словы і са старабеларускай мовы, у якой адзнача- юцца шматлікія словы лацінскага паходжання, напрыклад, афект, асфіксія, паралітык, падагра, пульс і інш. Важную ролю ва ўзбага- чэнні старабеларускай мовы адыгралі пераклады, вывучэнне і на- вучанне лацінскай мове.
Выпрацоўка беларускай тэрміналогіі розных галін навукі звяза- на з выкарыстаннем беларускай мовы адносна часу, перыяду, і як вынік гэтага - пастаяннае імкненне да стварэння нацыянальнай навуковай тэрміналогіі, арыентацыя на ўласныя сродкі. Але ніколі беларуская тэрмінатворчасць не магла пазбегнуць уключэння іншамоўнай лексікі.
У складзе беларускай навуковай тэрміналогіі вылучаюцца за- пазычанні з наступных неславянскіх моў:
лацінскай мовы: аб'ект, агравацыя, актуальны, анатацыя, аперцэпцыя, гуманнасць, дэпрывацыя, інтраспекцыя, інфантылізм, калектыў, канфлікт, культура, маргіналы, рэтраспекцыя, рэцэн- зія, сангвінік, традыцыя, эгаізм, эфект;
грэчаскай мовы: андрагенія, абазія, аграфія, адынамія, акалькулія, акмеалогія, аўтоген, афазія, брадзікінезія, брадзіфра- зія, крызіс, меланхолік, парадыгма, педалогія, практыка, прабле- ма, псіхалогія, сімпатыя, халерык, харызма;
англійскай мовы: брэйнштормінг (мазгавая атака), імідж, І((каэфіцыент інтэлекту), інтэрв'ю, крэатыўнасць, маркетынг (адукацыйных паслуг), суіцыд, трэнінг, тэст, холдынг-тэрапія;
нямецкай мовы: гештальт;
французскай мовы: бар'ер, інтрыгаваць, інтым, інтэнсіфі- кацыя, кантроль, маньяк, мараль, прэстыж, роля.
Асноўныя прыметы запазычаных тэрмінаў наступныя:
грэцызмаў (тэрмінаў з грэчаскай мовы) - пачатковыя гукі [а], [э] аўтызм, эйфарыя, энцэфалапатыя; зычны [ф] у пачатку сло- ва: фантазія, фонастэнія; спалучэнні зычных [кс], [ск], [пс], [мп], [мв] у сярэдзіне слова: апаплексія, дыск, сімптом, сімвал; пры- стаўкі а-, ан- (ана-), анты-, эў-: атаксія, анартрыя, антыпсіхало- гія, эўфемізм; суфіксы -ад-, -ік- (-ык-), -ос- (-ас-): метад, меланхолік, флегматык, халерык, хаос;
лацінізмаў (тэрмінаў з лацінскай мовы) - суфіксы -ум, -ент (-энт), -ур-, -цьу-, -ат: аграва[цьуа], адапта[цьуа], дыктатура, рэ- ферат, рэферэнт, культура, індывідуум;
германізмаў (тэрміны з нямецкай мовы) - спалучэнні зыч- ных [шт], [шп], [хт]: гештальт;
англіцызмы (тэрміны з англійскай мовы) - канцавыя спалу- чэнні -ер (-эр), -інг (-ынг), -ід, -дж: брэйнштормінг, імідж, марке- тынг, трэнінг, холдынг-тэрапія;
галіцызмы (тэрміны з французскай мовы) - канцавыя спа- лучэнні -ым, -оль (-аль), -ер, -ыж: бар'ер, інтрыга, інтым, кант- роль, мараль, прэстыж.
Генетычная роднасць славянскіх моў, цесныя кантакты паміж славянскімі народамі спрыялі актыўнаму ўзаемадзеянню іх моў, асабліва на лексічным узроўні. Пранікненне запазычанняў з польскай мовы ў беларускую пачалося з другой паловы XVI ст. і з рознай ступенню інтэнсіўнасці працягвалася ў наступныя часы. Напрыклад: апантаны, гвалтоўны, здрада, кірунак, рахунак і г.д.
Значную групу ў беларускай тэрміналагічнай лексіцы скала- даюць запазычанні з рускай мовы. Сярод іх вылучаюцца словы ўлас- нарускага паходжання, запазычаныя з захаваннем марфемнага слкладу мовы-крыніцы: апазнаванне, вяшчанне, унушэнне, узаема- адзнака і г.д.
Нямала беларускіх тэрмінаў створана з беларускіх словаўтва- ральных элементаў на ўзор адпаведных рускіў слоў (калькаванне):
мілагучны - благозвучный, немэтазгоднасць - нецелесообразность, недатыкальнасць - непртосновенность і г.д. Руская мова ўвесь час актыўна выконвала ролю пасрэдніка пры запазычванні ў бела- рускі слоўнік іншамоўных тэрмінаў.
5.1. Асваенне запазычаных тэрмінаў
Адрозніваюць графічнае, фанетычнае, марфалагічнае і семан- тычнае асваенне запазычанняў.
Графічнае асваенне - гэта перадача запазычаных тэрмінаў сродкамі беларускай графікі: абулія (грэч. аЫІіа), агравацыя (лацін. а§§гоу аііо)) імідж (англ. іта§е) і да т.п.
Фанетычнае асваенне - гэта асваенне іншамоўных тэрмінаў паводле гукавых законаў беларускай мовы: аб'ект (лац. оЬіесйіт), камплімент (фр. сотріітепі) - аканне; рэферат (ням. ге&гаі, ад лац. ге&гге), рэферэнт (лац. ге&гепз) - цвёрды гук [р]. Выключэн- не складаюць некаторыя іншамоўныя тэрміны, якія захоўваюць фанетычныя рысы той мовы, з якой запазычаны, напрыклад: флег- матык (гр. йе§таіікоз), характар (гр. с'агакіег), холдынг-тэрапія (англ. Ьо1сІіп§ гр. іЬегареіа), парадыгма (гр. рага<іеі§та) - [д], [т] не змяняюцца на [дз'], [ц']; дэкан (ням. Секап ад лац. Сесапш), дэман- страцыя (лац. Сетопзігаііо)- ненаціскны [э] не пераходзіць у [а]. У запазычаных тэрмінах не захоўваецца падаўжэнне зычных: калегія (лац. со11е§іііт), маса (лац. тазза). Звонкія зычныя ў канцы інша- моўных тэрмінаў вымаўляюцца глуха: гіпноз (фр. Ьурпозе), метад (фр. тййюсіе ад гр. тейюСоз), дыялог (гр. Сіа1о§о§)
Граматычнае асваенне - гэта поўнае або частковае падпа- радкаванне марфемнай структуры іншамоўных тэрмінаў законам беларускай мовы пры захаванні асноўных элементаў мовы-крыні- цы. Напрыклад, іншамоўныя канчаткі і суфіксы звычайна адпада- юць або замяняюцца беларускімі: адынамія (грэч. аСіпатіз), ме- ланхолік (гр. теіапсіюіікоз), прагрэс (бел.) - (лац. рго§ге88ш), тэм- перамент (лац. Іетрегатепйіт) і г.д.
Семантычнае асваенне тэрмінаў - гэта працэс, сутнасць яко- га заключаецца ў асваенні значэння запазычанага слова. Напрык- лад, тэрміны, якія прыйшлі ў беларускую мову разам з новымі па- няццямі або рэаліямі і не мелі сабе ў ёй адпаведнікаў: анатомія, дэфекталогія, педагогіка, псіхалогія і г.д.
Іншамоўныя тэрміны ў беларускай мове нярэдка мяняюць сваю першапачатковую семантыку. Часцей за ўсё яна пашыраецца або канкрэтызуецца. Напрыклад лац. аппоіаііо 'заўвага' стала ўжывац- ца як анатацыя са значэннем 'кароткая характарыстыка кнігі, ар- тыкула'. Французкае слова гііріоте (з грэч. гііріота) 'ліст складзе- ны ўдвая' ўвайшло ў беларускую мову як дыплом з двума значэн- нямі: 1) пасведчанне аб заканчэнні навучальнай установы або аб прысуджэнні вучонага звання ці ступені; 2) пасведчанне, якое вы- даецца як узнагарода пераможцу конкурсу.
Працэс асваення запазычаных тэрмінаў надзвычай складаны і разнастайны. Ён не зводзіцца толькі да фанетычнай, граматычнай ці семантычнай адаптацыі слова да новай моўнай сістэмы. У новай сітуацыі запазычаныя тэрміны ўтвараюць аднакаранёвыя словы, якіх няма ў мове-крыніцы. Напрыклад: аналіз (гр. апаіузіз) - аналізаваць, аналізатар; дрэнаж (англ. йгаіпа§е) - дрэнажаваць, дрэнажны і г.д.
Запазычванне як спосаб узбагачэння і актуалізацыі слоўніка нацыянальнай мовы - з'ява станоўчая і непазбежная, але толькі ў тым выпадку, калі ва ўласнай мове не знайшлося неабходнай адэк- ватнай адзінкі.
