
- •§1. Беларуская мова - нацыянальная мова беларускага народа
- •§2. Гістарычныя этапы фарміравання і развшуя беларускай мовы
- •§3. Месца беларускай мовы сярод іншых славянскіх моў
- •§4. Формы беларускай нацыянальнай мовы
- •§5. Моўная сітуацыя на Беларусі
- •Працягніце разважанне на тэму «Мова. Радзіма. Асоба».
- •Разгледзьце індаеўрапейскую моўную сям'ю. Адзначце, да якой групы адносіцца беларуская мова?
- •5. Прачытайце тэксты на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах. Знайдзіце і выпішыце агульныя словы для ўсіх трох моў і словы, якія ўжываюцца толькі ў адной з гэтых моў.
- •Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову. Вызначце род назоўнікаў у рускай і беларускай мовах.
- •Знайдзіце памылкі ў сказах і выпраўце іх. Якія ўзроўні моўнай сістэмы закранула беларуска-руская інтэферэнцыя?
- •§1. Сутнасць мовы
- •§2. Функцыі мовы
- •§3. Мова і іншыя сродкі камунікацыі
- •§4. Маўленчая дзейнасць. Суадносіны паміж мовай і маўленнем
- •1. Прачытайце тэкст. Назавіце, якія існуюць тэорыі паходжання мовы? у чым сутнасць кожнай з іх?
- •2. Прачытайце і прааналізуйце ўрыўкі з твораў і выказванні пісьменнікаў пра мову. Пра якія функцыі мовы гаворыцца ў іх?
- •Складзіце разгорнуты план па тэме «Мова як сродак камунікацыі, пазнання, мыслення».
- •Прачытайце тэкст. Вызначце яго асноўную думку. Падбярыце прыказкі і прымаўкі, якія вучаць чалавека паводзінам у гутарцы, і пабудуйце на іх аснове звязны тэкст-разважанне.
- •Прачытайце тэкст. Растлумачце, якія праявы маўленчай дзейнасці чалавека апісаны аўтарам.
- •Прачытайце дыялог і вызначце яго асаблівасці. Адзнач- це, наколькі дыялог адпавядае характару ўзаемаадносін паміж персанажамі.
- •9. Прачытайце тэкст, дайце яму загаловак. Запішыце тэкст, вызначце яго тэму і асноўную думку. Да якога тыпу маўлення адносіцца тэкст? Дакажыце.
- •Падрыхтуйце пісьмовае паведамленне на тэму «Роля маўлення ў працяканні псіхічных працэсаў».
- •§1. Агульнаўжывальная лексіка
- •§2. Лексіка абмежаванага ўжывання
- •Выпішыце асобна словы агульнаўжывальныя і абмежа- ванага выкарыстання. Знайдзіце словы, якія ў залежнасці ад кантэксту можна аднесці і да адной, і да другой групы.
- •Прачытайце выказванні пісьменнікаў і мовазнаўцаў пра ўжыванне дыялектызмаў у мове мастацкай літаратуры. Ці можна выкарыстоўваць дыялектныя словы ў іншых стылях бела- рускай літаратурнай мовы?
- •Прачытайце сказы, выпішыце дыялектызмы, растлу- мачце іх значэнне. Вусна замяніце дыялектызмы агульнаўжы- вальнымі словамі.
- •Спішыце сказы. Падкрэсліце дыялектызмы і вызначце іх віды.
- •Прачытайце ўрывак з пародыі г.Юрчанкі «Спаміны». Ахарактарызуйце лексіку прапанаванага тэксту.
- •14. Перакладзіце тэксты на беларускую мову. Выпішыце словы спецыяльнай лексікі. У чым адрозненне паміж выпіса- нымі словамі і словамі агульнаўжывальнай лексікі?
- •§1. Прадмет і задачы беларускай навуковай тэрміналогіі, яе месца ў сістэме беларускай мовы
- •§2. Гісторыя развіцця беларускай навуковай тэрміналогіі
- •§ 3. Лексіка-семантычная характарыстыка тэрміналогіі
- •§4. Структурная характарыстыка тэрмінаў і асноўныя спосабы іх утварэння
- •§5. Характарыстыка тэрміналогіі паводле паходжання
- •§6. Лексіка-граматычная характарыстыка тэрміналогіі
- •§2. Будова слоўнікавага артыкула, сістэма стылістычных і граматычных памет
- •§ 3. Тыпы слоўнікаў
- •§1. Паняиие стылю
- •§2. Характарыстыка фуншыянальных стыляў беларускай мовы
- •§ 3. Навуковы стыль беларускай літаратурнай мовыі
- •§4. Асноўныя жанры навуковай літаратуры
- •§1. Паняиие дакумента.
- •§2. Асноўныя патрабаванні да афармлення афіцыйна- дзелавых папер і асаблівасці мовы дакументаў
- •§3. Апісанне афармлення некаторых афіпыйна-дзелавых дакументаў
- •§1. Змест паняцця «пераклад»
- •§2. Прыёмы перакладу з рускай мовы на беларускую
- •2. Перакладзіце тэксты. Прачытайце спачатку тэкст на рускай мове, а затым на беларускай. Укажыце віды трансфар- мацый, якія былі выкарыстаны ў працэсе перакладу.
- •§1. Агульнаўжывальная лексіка 31
- •§2. Лексіка абмежаванага ўжывання 32
- •§1. Агульнаўжывальная лексіка 31
- •§2. Лексіка абмежаванага ўжывання 32
- •§1. Агульнаўжывальная лексіка 31
- •§2. Лексіка абмежаванага ўжывання 32
§1. Змест паняцця «пераклад»
Перакладаюцца з адной мовы на другую вершы, мастацкая проза, навуковыя і навукова-папулярныя кнігі з розных галін ведаў, дыпламатычныя дакументы, дзелавыя паперы, артыкулы палітыч- ных дзеячаў і выступленні аратараў, газетныя матэрыялы, гутаркі, кінастужкі, мультфільмы і да т.п.
Для таго, хто перакладае, важную ролю адыгрываюць два на- ступныя палажэнні:
мэта перакладу - як мага бліжэй пазнаёміць чытача ці слу- хача, які не ведае мовы арыгінала, з даным тэкстам або зместам вуснага выступлення;
перакласці - значыць выказаць дакладна і поўна сродкамі адной мовы тое, што ўжо выражана сродкамі другой (у дакладнасці і паўнаце перадачы - адрозненне перакладу ад пераказу).
Пераклад можа быць трох тыпаў.
Унутрымоўны пераклад - перадача тымі або іншымі срод- камі данай мовы такога ж зместу, які першапачаткова быў выказа- ны іншымі сродкамі гэтай жа мовы.
Практычна гэта тычыцца тых выпадкаў, калі тэкст напісаны ў пэўным стылі, напрыклад, навуковым або афіцыйна-дзелавым, а яго пераказваюць у больш простай і даступнай форме пры дапамозе агульнаўжывальнай лексікі і спрошчанага сінтаксісу. Напрыклад:
Афект - гэта моцны і адносна кароткачасовы эмацыянальны стан, які суправаджаецца выяўленымі рухальнымі і вегетатыў- нымі праяўленнямі (ДэфСД, с. 15). - Ой! Дзяўчаты, сёння са мною быў поўны афект. Спачатку ад пачутага я моцна ўзбудзілася, а потым ледзь не страціла прытомнасць (Размова студэнтак).
Міжмоўны пераклад або пераклад ва ўласным сэнсе - гэта аднаўленне сродкамі адной мовы такога ж зместу інфармацыі, які быў выказаны раней сродкамі іншай мовы. Напрыклад:
В завнснмостн от преобладання того нлн нного эмоцнональ- ного фона можно выделнть два основных внда органнческого нн- фантшшзма: неустойчнвый - с пснхомоторной расторможенностью, эйфорнческнм оттенком настроеншя ш шмпульсшвностью ш тормо- зшмый - с преобладаншем поншженного фона настроеншя, нерешш- тельностью, боязлшвостью.
У залежнасці ад пераважання таго ці іншага эмацыянальнага фону можна выдзеліць два асноўныя віды арганічнага інфантыліз- му: няўстойлівы - з псіхаматорнай растарможанасцю, эйфарычным адценнем настрою і імпульсіўнасцю і тармазімы - з пераважаннем паніжанага фону настрою, нерашучасцю, баязлівасцю.
Пераклад са звычайнай чалавечай мовы на нямоўную сістэ- му ўмоўных знакаў, якія прынятыя ў той ці іншай навуцы. Напрыклад:
А - дамінантны ген; а - рэцэсіўны ген; с - інверсія; со - ацэн- трычная храмасома.
Роля мовы пры перакладзе тая ж, якую яна заўсёды выконвае ў жыцці грамадства: гэта найважнейшы сродак чалавечых зносін.
Працэс перакладу распадаецца на два моманты. Каб перакласці, неабходна:
перш за ўсё зразумець, дакладна ўсвядоміць, растлумачыць самому сабе тое, што перакладаецца (пры дапамозе моўных вобра- заў, г.зн. ужо з элементамі перакладу);
^ знайсці, выбраць адпаведныя сродкі выражэння ў той мове, на якую робіцца пераклад (словы, словазлучэнні, граматычныя формы).
Уменне перакладаць неабходна любому адукаванаму чалаве- ку, які жыве ў рэальна існуючым двухмоўным ці шматмоўным ася- роддзі, бо ўменне перакладаць складаецца з:
умення правільна ўспрыняць, зразумець змест пачутага ці прачытанага на адной мове;
умення адэкватна перадаваць гэты змест на іншай мове.
Каб умець перакладаць і карыстацца перакладам у працэсе
моўных зносін, валодаць дзвюма - трыма і больш мовамі недастат- кова. Неабходна ведаць яшчэ і законы перакладу, якія абумоўлены яго складанай і супярэчлівай прыродай, усведамляць патрабаванні, якія да яго ставяцца, ведаць прыёмы, якія дапамагаюць хутка і якасна перакласці і многае іншае.
Уменне перакладаць само сабою не прыходзіць, як уменне чытаць, пісаць і гаварыць. У працэсе перакладу выкарыстоўваюц- ца ўменні аўтаматычнага і творчага характару.
Аўтаматычныя ўменні - гэта веданне гатовых пераклад- чыцкіх адпаведнікаў і навыкі прымяняць іх.
Творчыя ўменні - гэта ўменні знаходзіць аналагі, выбіраць адзін з некалькіх магчымых варыянтаў, а таксама майстэрства вы- конваць адэкватныя замены.
У двухмоўных слоўніках звычайна падаюцца моўныя адзінкі толькі ў тых значэннях, якія з'яўляюцца фактамі мовы. Двухмоў- ныя слоўнікі звычайна ўстанаўліваюць адпаведнасць паміж сло- вамі дзвюх моў толькі на ўзроўні мовы, а не маўлення, без уліку канкрэтнага кантэксту або толькі арыентуючыся на тыповыя кан- тэксты. Слоўнік падае толькі некаторыя з магчымых адпаведнікаў, а не абсалютнае значэнне слова.