- •§1. Беларуская мова - нацыянальная мова беларускага народа
- •§2. Гістарычныя этапы фарміравання і развшуя беларускай мовы
- •§3. Месца беларускай мовы сярод іншых славянскіх моў
- •§4. Формы беларускай нацыянальнай мовы
- •§5. Моўная сітуацыя на Беларусі
- •Працягніце разважанне на тэму «Мова. Радзіма. Асоба».
- •Разгледзьце індаеўрапейскую моўную сям'ю. Адзначце, да якой групы адносіцца беларуская мова?
- •5. Прачытайце тэксты на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах. Знайдзіце і выпішыце агульныя словы для ўсіх трох моў і словы, якія ўжываюцца толькі ў адной з гэтых моў.
- •Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову. Вызначце род назоўнікаў у рускай і беларускай мовах.
- •Знайдзіце памылкі ў сказах і выпраўце іх. Якія ўзроўні моўнай сістэмы закранула беларуска-руская інтэферэнцыя?
- •§1. Сутнасць мовы
- •§2. Функцыі мовы
- •§3. Мова і іншыя сродкі камунікацыі
- •§4. Маўленчая дзейнасць. Суадносіны паміж мовай і маўленнем
- •1. Прачытайце тэкст. Назавіце, якія існуюць тэорыі паходжання мовы? у чым сутнасць кожнай з іх?
- •2. Прачытайце і прааналізуйце ўрыўкі з твораў і выказванні пісьменнікаў пра мову. Пра якія функцыі мовы гаворыцца ў іх?
- •Складзіце разгорнуты план па тэме «Мова як сродак камунікацыі, пазнання, мыслення».
- •Прачытайце тэкст. Вызначце яго асноўную думку. Падбярыце прыказкі і прымаўкі, якія вучаць чалавека паводзінам у гутарцы, і пабудуйце на іх аснове звязны тэкст-разважанне.
- •Прачытайце тэкст. Растлумачце, якія праявы маўленчай дзейнасці чалавека апісаны аўтарам.
- •Прачытайце дыялог і вызначце яго асаблівасці. Адзнач- це, наколькі дыялог адпавядае характару ўзаемаадносін паміж персанажамі.
- •9. Прачытайце тэкст, дайце яму загаловак. Запішыце тэкст, вызначце яго тэму і асноўную думку. Да якога тыпу маўлення адносіцца тэкст? Дакажыце.
- •Падрыхтуйце пісьмовае паведамленне на тэму «Роля маўлення ў працяканні псіхічных працэсаў».
- •§1. Агульнаўжывальная лексіка
- •§2. Лексіка абмежаванага ўжывання
- •Выпішыце асобна словы агульнаўжывальныя і абмежа- ванага выкарыстання. Знайдзіце словы, якія ў залежнасці ад кантэксту можна аднесці і да адной, і да другой групы.
- •Прачытайце выказванні пісьменнікаў і мовазнаўцаў пра ўжыванне дыялектызмаў у мове мастацкай літаратуры. Ці можна выкарыстоўваць дыялектныя словы ў іншых стылях бела- рускай літаратурнай мовы?
- •Прачытайце сказы, выпішыце дыялектызмы, растлу- мачце іх значэнне. Вусна замяніце дыялектызмы агульнаўжы- вальнымі словамі.
- •Спішыце сказы. Падкрэсліце дыялектызмы і вызначце іх віды.
- •Прачытайце ўрывак з пародыі г.Юрчанкі «Спаміны». Ахарактарызуйце лексіку прапанаванага тэксту.
- •14. Перакладзіце тэксты на беларускую мову. Выпішыце словы спецыяльнай лексікі. У чым адрозненне паміж выпіса- нымі словамі і словамі агульнаўжывальнай лексікі?
- •§1. Прадмет і задачы беларускай навуковай тэрміналогіі, яе месца ў сістэме беларускай мовы
- •§2. Гісторыя развіцця беларускай навуковай тэрміналогіі
- •§ 3. Лексіка-семантычная характарыстыка тэрміналогіі
- •§4. Структурная характарыстыка тэрмінаў і асноўныя спосабы іх утварэння
- •§5. Характарыстыка тэрміналогіі паводле паходжання
- •§6. Лексіка-граматычная характарыстыка тэрміналогіі
- •§2. Будова слоўнікавага артыкула, сістэма стылістычных і граматычных памет
- •§ 3. Тыпы слоўнікаў
- •§1. Паняиие стылю
- •§2. Характарыстыка фуншыянальных стыляў беларускай мовы
- •§ 3. Навуковы стыль беларускай літаратурнай мовыі
- •§4. Асноўныя жанры навуковай літаратуры
- •§1. Паняиие дакумента.
- •§2. Асноўныя патрабаванні да афармлення афіцыйна- дзелавых папер і асаблівасці мовы дакументаў
- •§3. Апісанне афармлення некаторых афіпыйна-дзелавых дакументаў
- •§1. Змест паняцця «пераклад»
- •§2. Прыёмы перакладу з рускай мовы на беларускую
- •2. Перакладзіце тэксты. Прачытайце спачатку тэкст на рускай мове, а затым на беларускай. Укажыце віды трансфар- мацый, якія былі выкарыстаны ў працэсе перакладу.
- •§1. Агульнаўжывальная лексіка 31
- •§2. Лексіка абмежаванага ўжывання 32
- •§1. Агульнаўжывальная лексіка 31
- •§2. Лексіка абмежаванага ўжывання 32
- •§1. Агульнаўжывальная лексіка 31
- •§2. Лексіка абмежаванага ўжывання 32
§2. Асноўныя патрабаванні да афармлення афіцыйна- дзелавых папер і асаблівасці мовы дакументаў
Для напісання дакументаў, заканадаўчых актаў выкарыстоўваец- ца адна з разнавіднасцей літаратурнай мовы - афіцыйна-дзелавы стыль.
У афіцыйных дакументах выклад ідзе ў форме прадпісання, канстатацыі, сцверджання. Прадпісальны характар дакументаў выяўляецца ў адметнасці выкарыстання моўных сродкаў. Шырока ўжываюцца:
дзеясловы ў неазначальнай форме: разгледзець, спланаваць, даручыць, атрымаць і г.д.
спалучэнні са словамі: неабходна, трэба, абавязаны, забара- няецца, мець права і інш.
дзеясловы ў форме цяперашняга часу: арганізуе, зацвярджае, прыцягвае, наймае і г.д.
уласцівы неасабовы характар выказвання (за выключэннем загадаў, заяў, дакладных, аўтабіяграфій).
Дакументу не ўласцівы
эмацыянальнасць суб'ектыўная ацэначнасць гутарковасць дыялектызмы жарганізмы
іншая лексіка абмежаванага
Дакумент павінен быць
акрэсленым у падачы матэрыялу
дакладным
лагічным
паслядоўным(лаканічным) абгрунтаваным доказным і пераканаўчым
выкарыстання
Непажадана ўжываць у дакуменце мнагазначныя словы. І па магчымасці абмяжоўваць выкарыстанне запазычаных слоў і спе- цыяльных тэрмінаў.
Тэкст дакумента найчасцей складаецца з дзвюх узаемазвяза- ных частак - канстатавальнай іраспараджальнай (пастаноўчай).
Канстатавальная частка з'яўляецца ўводзінамі ў сутнасць пытання, якое разглядаецца, якое мае на мэце растлумачыць, чым выкліканы распараджэнні. У ёй могуць быць пералічаны факты, падзеі, дадзена ацэнка. Нярэдка ў канстатавальнай частцы даецца пераказ акта вышэйшага органа, дзеля выканання якога даецца гэты распараджальны дакумент.
Тэкст распараджальнай часткі ідзе з абзаца. Да фармулёвак гэтай часткі ставяцца асабліва строгія патрабаванні. Яны павінны быць канкрэтныя, не супярэчыць па сэнсе раней выдадзеным даку- ментам, быць дакладнымі, яснымі. Трэба пазбягаць неканкрэтных выразаў тыпу: актывізаваць, павысіць, дабіцца поспехаў і г.д.
§3. Апісанне афармлення некаторых афіпыйна-дзелавых дакументаў
Адны дакументы маюць сталую, абавязковую форму, другія дапускаюць пэўную варыянтнасць. Даючы апісанне асноўных афі- цыйна-дзелавых папер і прыводзячы ўзор іх афармлення17, мы ставім мэту выкласці найважнейшыя патрабаванні да іх зместу і формы, падаць моўна-стылёвыя сродкі, што ўжываюцца ў розных відах дакументаў.
Аб'ява звычайна даецца, калі неабходна абвясціць, што ад- будзецца нейкае мерапрыемства (сход, дыспут, сустрэча з пісьмен- нікамі, канферэнцыя, заняткі гуртка і г.д.). Яна вывешваецца на відным месцы. У кожнай аб'яве дакладна называецца дата, час і месца правядзення мерапрыемства. Унізе, з правага боку, звычайна паказваецца, хто робіць аб'яву.
Заява пішацца пры неабходнасці афіцыйнага звароту да афі- цыйнай асобы, ва ўстанову, грамадскую арганізацыю. У гэтым да- куменце звычайна просяць вырашыць якое-небудзь пытанне (пры- няць на вучобу ці работу, у члены арганізацыі і да т.п.).
На ўвесь радок зверху пішацца назва арганізацыі, установа ці пасада, прозвішча, імя, імя па бацьку (ініцыялы) службовай асобы; пасля з правага боку на трэцюю частку радка ў слупок - прозвішча, імя, імя па бацьку таго, хто падае заяву. Пры неабходнасці ўказва- ецца яго пасада і хатні адрас. Праз адзін-два радкі пасярэдзіне ліста пішуць слова Заява. Праз радок, з абзаца пачынаецца тэкст заявы. Калі да заявы прыкладаюцца дакументы (даведкі, спраўкі, копіі пасведчанняў, рэкамедацыі, акты і інш.), то ў канцы асноўнага тэк- сту звычайна ідзе іх пералік.
На заяве ўнізе злева праз адзін-два радкі ад асноўнага тэксту ставяць дату, а справа, на гэтым жа радку - подпіс.
Аўтабіяграфія пішацца ад першай асобы. У ёй коратка расказ- ваюць пра свой жыццёвы шлях. Змест аўтабіяграфіі розны, але ёсць агульныя патрабаванні, прытрымлівацца якіх неабходна кожнаму.
Спачатку ўказваецца прозвішча, імя, імя па бацьку, час і месца нараджэння таго, хто піша аўтабіяграфію. Затым называюцца бацькі і месца іх працы на час напісання аўтабіяграфіі. Пасля гэтага ко- ратка гавораць пра гады вучобы, называюць асноўнае з працоўнай і грамадскай дзейнасці, указваюць сваё сямейнае становішча.
Праз адзін-два радкі ад зместу аўтабіяграфіі злева ставяць дату, а справа, на гэтым жа радку - подпіс.
У некаторых аўтабіяграфіях, напрыклад, у людзей творчых, могуць быць падрабязныя апісанні асобных этапаў жыцця і разгор- нутыя разважанні. У творчых аўтабіяграфіях толькі прыблізна за- хоўваецца агульная схема гэтай паперы і праз выклад жыццёвых фактаў выразна выяўляецца асоба чалавека, у аўтабіяграфіях-даку- ментах паказваюцца галоўныя этапы жыцця.
Распіска - дакумент, які сцвярджае, што ва ўстанове або ад прыватнай асобы атрыманы рэчы, дакументы, грошы.
Распіска складаецца ў наступнай форме: назва дакумента; про- звішча, імя, імя па бацьку, пасада асобы, якая дае распіску; назва установы або асобы, ад якой атрымана што-небудзь; дакладная на- зва таго, што атрымана з указаннем колькасці або сумы (колькасць ці сума пішуцца спачатку лічбамі, затым у дужках словамі); подпіс атрымальніка (справа); дата напісання распіскі (злева).
Калі распіска мае асабліва важнае значэнне, то подпіс асобы, якая дала распіску, завяраецца ва ўстанове ці ў натарыуса.
Даверанасць пішацца тады, калі каму-небудзь давяраюць ат- рымаць грошы, пасылку, абсталяванне і іншае. Даверанасць можа выдавацца ўстановай або службовай ці прыватнай асобай. У ёй на- зываецца: а) пасада, прозвішча, імя, імя па бацьку таго, хто давя- рае; б) пасада, прозвішча, імя, імя па бацьку таго, каму давяраюць; в) што і адкуль неабходна атрымаць; г) дата і подпіс.
Унізе даверанасці, якую выдала ўстанова, падпісваецца кіраўнік і ставіць пячатку. Калі даверанасць дае прыватная асоба, яе подпіс завяраецца на месцы вучобы або працы (у дэканаце, кан- цылярыі, аддзеле кадраў).
Пратакол пішацца для таго, каб занатаваць усё найбольш важ- нае з таго, што абмяркоўвалася на сходзе, пасяджэнні і г.д.
У пратаколе абавязкова запісваецца колькасць прысутных, ад- значаецца, хто быў старшынёю і сакратаром сходу (пасяджэння), якія пытанні і ў якім парадку абмяркоўваліся, хто дакладваў і выс- тупаў, што пастанавілі.
Той, хто вядзе пратакол, не зможа запісаць усё даслоўна, таму неабходна паслядоўна перадаваць асноўныя думкі выступленняў і дакладна фармуляваць пастановы.
Справаздача расказвае, што і як выканана за адпаведны тэрмін. Гэты дакумент не мае строгай формы. Кожны, хто піша спра- ваздачу, павінен паказаць, як выконвалася заданне, якія цяжкасці давялося пераадолець і што дала праца. У канцы справаздачы неаб- ходна зрабіць вывады і даць свае прапановы. Як і кожная афіцый- ная папера, справаздача павінна мець подпіс і дату.
Службовы ліст - гэта дакумент, які з'яўляецца сродкам зносін адной установы з іншымі установамі, арганізацыямі, прадпрыем- ствамі і прыватнымі асобамі. Лісты афармляюцца на бланках. На лісце назва дакумента не ўказваецца. Рэквізітамі ліста з'яўляюцца: дата, індэкс, адрасат, загаловак да тэксту, тэкст, адзнака пра наяў- насць дадатка (пры неабходнасці), подпіс, прозвішча выканаўцы і нумар яго тэлефона.
Да тэксту службовага ліста ставяцца наступныя патрабаванні: выразнасць, дакладнасць, кароткасць выкладу. Ліст павінен быць прысвечаны аднаму пытанню. Моўныя фармулёўкі, стандартныя звароты і ўстойлівыя словазлучэнні, якія выкарыстоўваюцца ў служ- бовых лістах:
Пачатак дакумента: «Паважаны спадар (спадарыня)..», «Шматпаважаныя спадары,..», « Удзячны Вам за ліст ад...», «Мы былірадыя атрымаць Ваш ліст....», «Пацвярджаем зудзячнасцю, што атрымалі Ваш ліст...», «Ваш ліст ад... атрыманы, наміраз- гледжаны Вашы прапановы...», «У адказ на Ваш ліст ад ... нагад- ваем, што ....», «У пацверджанне нашага факса паведамляем, што....», «Удадатак да нашагаліста ад...», «Прыносім прабачэн- не за затрымку з адказам на...», «Падрабязнаразгледзеўшы Вашу прапанову...», «Дэталёва пазнаёміўшыся з Вашым праектам...», «Уважліва даследаваўшы Вашы заўвагі...», «У сувязі з правядзен- нем сумесныхработ...», « У сувязі з абменам...», « Улічваючы выка- заныя заўвагі...», «Лічачы прынцыповым палажэнне...», «Устано- ва не прадвызначае...», «Арганізацыя не плануе...», «Школа нелічыць магчымым...», «Установе не патрабуецца ...» і г.д.
Канец дакумента: «Мы разлічваем на паспяховы працяг супра- цоўніцтва...», «Мы спадзяемся наВашу зацікаўленасцьу пашырэнні сувязей....» і г.д., а затым праз 2-3 міжрадковыя інтэрвалы друкуец- ца з абзаца: «З павагай...», «З глыбокай павагай...», але калі ліст пачынаўся са слоў «Паважаны...», «Глыбокапаважаны...», то вы- шэйадзначаныя спалучэнні не пішуцца.
Па функцыянальным прызначэнні службовыя лісты дзеляцца на: службовыя лісты, якія патрабуюць адказу (ліст-запытанне, ліст- просьба, ліст-зварот, ліст-прапанова, інфарматыўна-тлумачальныя лісты, ліст-прэтэнзія, ліст-забарона) і службовыя лісты, якія не пат- рабуюць адказу (ліст-папярэджанне, ліст-напамін, ліст-запрашэнне, ліст-паведамленне, цыркулярныя лісты, суправаджальныя лісты).
Ліст-просьба - дакумент, у якім адрасант выражае просьбу пра выкананне якога-небудзь дзеяння, атрыманне дакументацыі ці ма- тэрыяльных каштоўнасцей. Кампазіцыйна ліст-просьба будуецца наступным чынам: выклад прычыны, якая выклікала неабходнасць звярнуцца з просьбай, просьба і чакаемы вынік у выпадку, калі просьба будзе задаволена, а таксама можа выказвацца меркаванне пра падрыхтаванасць да далейшага супрацоўніцтва. Пры складанні могуць выкарыстоўвацца наступныя моўныя выразы: Просім дас- лаць нам прапанову на...; ПросімВас паведаміць, цізможаце Вы...; Мы будзем удзячны, калі Вы інфармуеце нас пра магчымасць пас- тавіць нам... і да т.п.
Ліст-прапанова - гэта дакумент, у якім выказваецца прапанова прадаўца, экспарцёра аб жаданні падпісаць пагадненне з указан- нем яго канкрэтных умоў. Прапанова можа быць накіравана ў адказ на просьбу пакупніка, імпарцёра або па ініцыятыве прадаўца, экс- парцёра. Пры складанні прапановы выкарыстоўваюцца наступныя моўныя мадэлі: У адказ на Вашу просьбу ад... мы прапануем Вам...;
Якасць тавару адпавядае ўзорам, якія мы даслалі Вам разам з ка- талогам...; Тавар мае сертыфікат якасці... і г.д.
Ліст-напамін - афіцыйна-дзелавы дакумент, у якім напамінаец- ца пра выкананне пэўных дзеянняў і меры, якія будуць прыняты ў выпадку невыканання гэтых дзеянняў. Такія лісты звычайна маюць у сваім змесце наступныя выказванні: Нагадваем Вам, што згодна з планамработы... ; Другіраз напамінаем Вам аб тым, што... і інш.
Ліст-запрашэнне - дакумент, які адрасуецца пэўным асобам або канкрэтным арганізацыям. У гэтых лістах звычайна выкарыс- тоўваюцца такія моўныя выразы: Прыміце наша запрашэнне...; Дазвольце Вас запрасіць...; Мы будземудзячныя заўдзел... і г.д.
Ліст-пацвярджэнне - дакумент, які пацвярджае атрыманне іншых дакументаў або матэрыялаў, тэлеграм і пад. У сваім змесце могуць мець такія выразы: Даводзім да Вашага ведама, што пра- панова прынята ...; Пацвярджаем атрыманне запрошанай даку- ментацыі... і г.д.
Суправаджальны ліст складаюць у выпадку адпраўкі адрасату дакументаў, якія патрабуюць дадатковага тлумачэння па іх выка- нанню. У іх указваецца, для чаго накіраваны асноўны дакумент, што з ім неабходна зрабіць і ў які тэрмін. Можна ўжываць наступ- ныя выразы: Дасылаем дакументы, якія неабходна да... падпісаць і заверыць пячаткаю...; Атрыманыя дакументыразмножце, падпі- шыце, заверце і дзве копіі дашліце на адрас... і г.д.
Дагаворны ліст - дакумент, які пацвярджае факт адпраўкі па- гадненняў, дагавораў. Такія лісты звычайна маюць у сваім змесце наступныя выказванні: Накіроўваем Вам... экземпляры падпісана- га намі дагавора №.. ад ...на аказанне платных адукацыйных пас- луг...; дасылаем падпісанае з нашага боку пагадненне № ... ад ...; Просім Вас даслаць адзін экземпляр пагаднення... і г.д.
Ліст-запыт - афіцыйна-дзелавы дакумент, які ўяўляе сабой зварот асобы ці арганізацыі, што жадаюць, каб ім растлумачылі якое- небудзь пытанне або засведчылі які-небудзь факт. Такога тыпу лісты павінны быць даволі кароткімі, са спасылкай на адпаведныя нар- матыўныя дакументы, дасягнутыя раней дагаворы, ранейшыя лісты. Можна ўжываць наступныя выразы: Згодна з палажэннем №... ад ..., ці маем права на ...; Адпаведна загаду №... ад..., калі неабходна прадставіць справаздачу ... і г.д.
Гарантыйны ліст - дакумент, які мае на мэце афіцыйна пацвердзіць пэўныя абяцанні (умовы), якія адрасуюцца канк- рэтнай асобе або цэламу прадпрыемству. Напрыклад, можна выка- рыстоўваць наступныя выразы: Гарантуем, што згодна з дагаво- рам№... ад... абсталяваннеў кабінетах будзеўстаноўлена...; Абя- цаем, што згодназ інструкцыяй№ ... ад... гарантыйны тэрмін аб- слугоўвання ... і г.д.
Лісты-паведамленні -паведамляюць або сцвярджаюць пра на- яўнасць ці адсутнасць чаго-небудзь. Звычайна яны пачынаюцца словамі: Даводзім да Вашага ведама, што...; Адносна Вашага пы- тання паведамляем..., Адпаведна загаду №... ад... сцвярджаем, што...і г.д.
Інфарматыўныя лісты - з'яўляюцца разнавіднасцю лістоў-па- ведамленняў. Асноўная мэта гэтых лістоў - прапаганда дзейнасці пэўнай арганізацыі або рэклама пэўнай прадукцыі. У змесце інфар- матыўных лістоў могуць быць наступныя выразы: Адміністрацыя інфармуе, што... адбудзецца...; Плануецца правесці...; Мяркуецца разгледзець... і г.д.
Цыркулярныя лісты - афіцыйныя лісты, якія дасылаюцца ва ўсе падведамасныя арганізацыі ці падначаленым службовым асо- бам. Яны часцей за ўсё носяць распарадчы характар і змяшчаюць інфармацыю аднаго і таго ж зместу.
Рэзюме - сучасны жанр афіцыйна-дзелавога стылю; пісьмо- вы тэкст з кароткай інфармацыяй пра сябе, які складаецца чалаве- кам, што шукае работу, для наступнай прапановы работадаўцу.
Рэзюме складаецца наступным чынам:
Слова «Рэзюме» не пішацца, загалоўкам дакумента з'яўляюц- ца прозвішча, імя, імя па бацьку, выдзеленыя адпаведным шрыфтам.
Указваецца дакладны дамашні адрас, тэлефон або іншы сро- дак хуткай сувязі.
Асабістыя дадзеныя: грамадзянства, дата і месца нараджэння, сямейнае становішча; калі ёсць дзеці, указаць дату іх нараджэння.
Мэта, з якой пішацца рэзюме: г.зн. пасада, якую хоча атры- маць суіскальнік.
Адукацыя: характарызуецца апісаннем кожнага факта: указ- ваецца дата пачатку і заканчэння навучальнай установы. Калі аду- кацыя праходзіла па некалькіх ступенях, то спачатку ўказваецца самая высокая ступень, г.зн. звесткі падаюцца ў адваротным храна- лагічным парадку.
Вопыт работы адлюстроўваецца інфарматыўна: указваецца месца работы (пачынаецца з апошняга і далей у адваротным парад- ку), пасада, стаж работы на дадзенай пасадзе. Абсалютная паўната звестак не абавязковая: суіскальнік мае права выдзеліць тую част- ку сваёй практычнай дзейнасці, якая з'яўляецца важнай для прапа- ноўваемай вакансіі.
Прафесійнае навучанне (прафесійныя навыкі) можа быць звязана з вывучэннем замежнай мовы, авалодваннем камп'ютэрам (спецыяльныя курсы, практыка, стажыроўкі і г.д.).
Якасці асобы.
Захапленні.
Дата складання рэзюме.
Моўнае афармленне тэксту рэзюме, як і іншых дакументаў афіцыйна-дзелавога стылю, патрабуе лаканічнасці, дакладнасці, стандартызацыі пры падачы інфармацыі.
Што такое дакумент? Дайце класіфікацыю дакументаў.
Назавіце асноўныя рэквізіты дакументаў і ахарактарызуйце іх.
Якія моўныя сродкі характэрны афіцыйна-дзелавому стылю?
Назавіце асноўныя патрабаванні да афармлення афіцыйна- дзелавых дакументаў.
Якія разнавіднасці службовых лістоў вы ведаеце?
Што такое рэзюме і як яно афармляецца?
Складзіце распарадчы ці арганізацыйны афіцыйна-дзелавы дакумент.
ПРАКТЫКАВАННІ
1 Складзіце па адным прыкладзе распарадчага, арганіза- цыйнага, арганізацыйна-распарадчага і інфармацыйна-даве- дачнага дакумента. Назавіце асноўныя адрозненні паміж дадзенымі дакументамі.
Напішыце заяву з просьбай: а) перавесці на індывідуаль- ны графік заняткаў; б) паслаць на практыку ў той раён, дзе жывуць вашы бацькі; в) выплаціць вам матэрыяльную дапамогу; г) дазволіць вам датэрмінова здаць залікова-экзаменацыйную сесію. Укажыце неабходныя для заявы рэквізіты.
Карыстаючыся дапаможнікам па «Беларускай мове (пра- фесійнай лексіцы)», складзіце план структуры напісання прата- кола. Выпішыце словы і выразы, якія найбольш характэрны для пратакола. Якія дзве функцыі ўключае ў сябе пратакол?
Прачытайце ў часопісе «Беларуская мова і літаратура ў школе» (1990г., Ё9) артыкул Л.Гарэлік «З вераю ў роднае сло- ва». Выпішыце фрагменты аўтабіяграфіі Ніла Гілевіча. Адка- жыце, чаму ў некаторых аўтабіяграфіях з'яўляецца нормай больш падрабязнае апісанне пэўных жыццёвых этапаў або раз- горнутыя разважанні?
Падрыхтуйце тэксты афіцыйна-дзелавога (дагавор, ліст- напамінанне, даведка і інш.) стылю, выкарыстаўшы асобныя спецыяльныя словы і выразы з прыведзеных.
Адказчык, заяўнік, кватэранаймальнік, пастанова, устаноўчы дагавор, тарыфная стаўка, статутны фонд.
Складзіце распіску на атрыманне: а) грашовай сумы ад прыватнай асобы; б) фота- і аўдыё апаратуры для педагагіч- най практыкі. Назавіце неабходныя для распіскі рэквізіты.
Вызначце асноўныя патрабаванні да напісання працоўнага дагавора і даручэння. Складзіце самастойна працоўны дагавор.
Прачытайце і прааналізуйце тэкст. Знайдзіце лагічныя памылкі і выпраўце іх.
У саўгасе «Прамень» пабудавана новая жывёлагадоўчая фер- ма. Яна абсталявана па апошнім слове тэхнікі: механізавана разда- ча кармоў, ёсць аўтапаілкі, асфальтаваны цэнтральны праход. Ува- ходзіш, і не верыцца, што гэта тая самая вёска, гаспадарка якой яшчэ пяць - шэсць гадоў таму лічылася сярод самых адстаючых. Вакол чыстата, парадак. Даяркі ў белых халатах. Электрычнасць. Хораша тут стала!
Прачытайце тэкст. Выпраўце памылкі, якія дапушча- ны пры афармленні дакумента.
ВЫПІСКА
з рашэння агульнага сходу працоўных і служачых глаўбудтрэста
Павестка дня
1. Аб адкрыцці новай фабрыкі-пральні да Новага года - пах- вальным жаданні зрабіць вольнымі нашых жанчын-гараднянак ад працоўных турбот.
Выступаючыя адзначылі бойкі пачатак будаўніцтва камбіна- та. Калектыў будаўнікоў сёмага трэста у кароткі тэрмін пабудавалі корпус. Наступіў час уключацца ў стварэнне фабрыкі субпадрад- ным арганізацыям: гэта трэсту № 12, Гроднанафтахіммантажу і інш. Але кіраўнікі гэтых прадпрыемстваў не спяшаюцца пасылаць на аб'ект рабочых.
У гэтым годзе трэба будзе асвоіць 772 тысячы рублёў. Прайш- ло шэсць месяцаў, а выканана на 220 тысяч рублёў. Будоўлі не ха- пае бетону, раствору. У гэтым вінаваты трэст №°14.
Прааналізуйце тэкст пісьма. Які фактычны матэрыял у ім з'яўляецца лішнім? Ці правільна напісаны адказ. Складзіце варыянты пісьма-запыту і пісьма-адказу.
Паважаныя! Я скончыў тры курсы дзённага аддзялення хіміка- тэхналагічнага інстытута і з 1997 года працую на Лідскім лакафар- бавым заводзе на пасадзе зменнага майстра і вучуся на завочным аддзяленні інстытута. З 1996 года супрацоўнічаю ў сцянным і мна- гатыражным друку, маю апублікаваныя работы.
Вельмі прашу паведаміць, на якіх умовах магчымы перавод на факультэт журналістыкі з тэхнічнага ВНУ. Якія прадметы патрэб- на даздаваць? Якія неабходныя дакументы для пераводу?
Перавод на факультэт журналістыкі магчымы толькі з факуль- тэтаў і аддзяленняў журналістыкі дзяржаўных універсітэтаў. Пы- танне аб пераводзе вырашаецца персанальна камісіяй па пераво- дах, якая працуе ў другой палове чэрвеня кожны год. Студэнты тэх- нічных ВНУ могуць паступіць на факультэт журналістыкі толькі на агульных асновах на першы курс.
Напішыце справавыя лісты: пра пастаўку камп'ютэ- раў; прэтэнзія аб неаплаце за педагагічную практыку; пра зап- рашэнне на міжнародную канферэнцыю і інш.
Складзіце рэзюме для атрымання пасады: а) сацы- яльнага педагога ў школе; б) дэфектолага ў дзіцячым садку; в) псіхолага на прадпрыемстве; г) псіхолага ў фірме.
РАЗДЗЕЛ 7
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА ПЕРАКДАДУ НАВУКОВЫХ ТЭКСТАУ 3 РУСКАЙ МОВЫ НА БЕДАРУСКУЮ
У цяперашні час ужо не выклікае сумнення неабходнасць лінгвістычнага вывучэння тэорыі і практыкі перакладу навуковай і тэхнічнай літаратуры. Дадзеная дысцыпліна ўзнікла на мяжы лінгвістыкі з аднаго боку, і навукі і тэхнікі - з другога. Таму перак- лад навуковай і тэхнічнай літаратуры неабходна разглядаць і з мо- вазнаўчых (пры даследаванні агульнамоўных пытанняў), і з наву- кова-тэхнічных (пры разглядзе тэрміналогіі) пазіцый.
Калі скульптар высякае скульптуру з каменю, ён кіруецца не толькі сваёй першапачатковай задумкай, але і канкрэтнымі ўласці- васцямі і якасцямі таго матэрыялу, які ёсць перад ім. Яму неабход- на прымаць пад увагу тое, як крышыцца камень пад разцом, якая яго супраціўляльнасць, цвёрдасць, зыходныя недахопы. Інакш ка- жучы, медыум (матэрыял) адыгрывае ў працэсе творчасці актыў- ную ролю і, у вядомым сэнсе, азначае канчатковы вынік. «ТЬе те<ііііт із і'е тезза§е (Медыум ёсць паведамленне, пасланне)» - пісаў Маршал Мак Люан. Гэта значыць, што пры перакладзе адна мова адыгрывае ролю пасрэдніка, медыума, пры дапамозе якога перадаецца сэнс выказанага на іншай мове. Пры гэтым, канечне, неабходна ўлічваць уласцівасці, якасці і магчымасці мовы, на якую робіцца пераклад. Даслоўны пераклад рэальна не існуе. Нават пры перакладзе з адной блізкароднаснай мовы на другую некаторыя змяненні непазбежны.
