- •§1. Беларуская мова - нацыянальная мова беларускага народа
- •§2. Гістарычныя этапы фарміравання і развшуя беларускай мовы
- •§3. Месца беларускай мовы сярод іншых славянскіх моў
- •§4. Формы беларускай нацыянальнай мовы
- •§5. Моўная сітуацыя на Беларусі
- •Працягніце разважанне на тэму «Мова. Радзіма. Асоба».
- •Разгледзьце індаеўрапейскую моўную сям'ю. Адзначце, да якой групы адносіцца беларуская мова?
- •5. Прачытайце тэксты на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах. Знайдзіце і выпішыце агульныя словы для ўсіх трох моў і словы, якія ўжываюцца толькі ў адной з гэтых моў.
- •Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову. Вызначце род назоўнікаў у рускай і беларускай мовах.
- •Знайдзіце памылкі ў сказах і выпраўце іх. Якія ўзроўні моўнай сістэмы закранула беларуска-руская інтэферэнцыя?
- •§1. Сутнасць мовы
- •§2. Функцыі мовы
- •§3. Мова і іншыя сродкі камунікацыі
- •§4. Маўленчая дзейнасць. Суадносіны паміж мовай і маўленнем
- •1. Прачытайце тэкст. Назавіце, якія існуюць тэорыі паходжання мовы? у чым сутнасць кожнай з іх?
- •2. Прачытайце і прааналізуйце ўрыўкі з твораў і выказванні пісьменнікаў пра мову. Пра якія функцыі мовы гаворыцца ў іх?
- •Складзіце разгорнуты план па тэме «Мова як сродак камунікацыі, пазнання, мыслення».
- •Прачытайце тэкст. Вызначце яго асноўную думку. Падбярыце прыказкі і прымаўкі, якія вучаць чалавека паводзінам у гутарцы, і пабудуйце на іх аснове звязны тэкст-разважанне.
- •Прачытайце тэкст. Растлумачце, якія праявы маўленчай дзейнасці чалавека апісаны аўтарам.
- •Прачытайце дыялог і вызначце яго асаблівасці. Адзнач- це, наколькі дыялог адпавядае характару ўзаемаадносін паміж персанажамі.
- •9. Прачытайце тэкст, дайце яму загаловак. Запішыце тэкст, вызначце яго тэму і асноўную думку. Да якога тыпу маўлення адносіцца тэкст? Дакажыце.
- •Падрыхтуйце пісьмовае паведамленне на тэму «Роля маўлення ў працяканні псіхічных працэсаў».
- •§1. Агульнаўжывальная лексіка
- •§2. Лексіка абмежаванага ўжывання
- •Выпішыце асобна словы агульнаўжывальныя і абмежа- ванага выкарыстання. Знайдзіце словы, якія ў залежнасці ад кантэксту можна аднесці і да адной, і да другой групы.
- •Прачытайце выказванні пісьменнікаў і мовазнаўцаў пра ўжыванне дыялектызмаў у мове мастацкай літаратуры. Ці можна выкарыстоўваць дыялектныя словы ў іншых стылях бела- рускай літаратурнай мовы?
- •Прачытайце сказы, выпішыце дыялектызмы, растлу- мачце іх значэнне. Вусна замяніце дыялектызмы агульнаўжы- вальнымі словамі.
- •Спішыце сказы. Падкрэсліце дыялектызмы і вызначце іх віды.
- •Прачытайце ўрывак з пародыі г.Юрчанкі «Спаміны». Ахарактарызуйце лексіку прапанаванага тэксту.
- •14. Перакладзіце тэксты на беларускую мову. Выпішыце словы спецыяльнай лексікі. У чым адрозненне паміж выпіса- нымі словамі і словамі агульнаўжывальнай лексікі?
- •§1. Прадмет і задачы беларускай навуковай тэрміналогіі, яе месца ў сістэме беларускай мовы
- •§2. Гісторыя развіцця беларускай навуковай тэрміналогіі
- •§ 3. Лексіка-семантычная характарыстыка тэрміналогіі
- •§4. Структурная характарыстыка тэрмінаў і асноўныя спосабы іх утварэння
- •§5. Характарыстыка тэрміналогіі паводле паходжання
- •§6. Лексіка-граматычная характарыстыка тэрміналогіі
- •§2. Будова слоўнікавага артыкула, сістэма стылістычных і граматычных памет
- •§ 3. Тыпы слоўнікаў
- •§1. Паняиие стылю
- •§2. Характарыстыка фуншыянальных стыляў беларускай мовы
- •§ 3. Навуковы стыль беларускай літаратурнай мовыі
- •§4. Асноўныя жанры навуковай літаратуры
- •§1. Паняиие дакумента.
- •§2. Асноўныя патрабаванні да афармлення афіцыйна- дзелавых папер і асаблівасці мовы дакументаў
- •§3. Апісанне афармлення некаторых афіпыйна-дзелавых дакументаў
- •§1. Змест паняцця «пераклад»
- •§2. Прыёмы перакладу з рускай мовы на беларускую
- •2. Перакладзіце тэксты. Прачытайце спачатку тэкст на рускай мове, а затым на беларускай. Укажыце віды трансфар- мацый, якія былі выкарыстаны ў працэсе перакладу.
- •§1. Агульнаўжывальная лексіка 31
- •§2. Лексіка абмежаванага ўжывання 32
- •§1. Агульнаўжывальная лексіка 31
- •§2. Лексіка абмежаванага ўжывання 32
- •§1. Агульнаўжывальная лексіка 31
- •§2. Лексіка абмежаванага ўжывання 32
§4. Асноўныя жанры навуковай літаратуры
Галоўнай крыніцай навуковай інфармацыі і сродкам яе пера- дачы зяўляецца навуковы дакумент.
Як ужо неаднаразова адзначалася, асноўнымі жанрамі навуко- вых тэкстаў з'яўляюцца анатацыя, рэферат, водзыў, рэцэнзія, кур- савая і дыпломная работы.
Анатацыя - гэта кароткае, абагульненае апісанне (характа- рыстыка) тэксту кнігі, артыкула.
Перад тэкстам анатацыі даюцца выходныя дадзеныя (аўтар, назва, месца і час выдання) у намінатыўнай форме. Гэтыя дадзе- ныя можна ўключыць і ў першую частку анатацыі.
Анатацыя звычайна складаецца з дзвюх частак.
У першай частцы фармулюецца асноўная тэма кнігі, артыку- ла: у другой частцы пералічаюцца (называюцца) асноўныя пала- жэнні. Суб'ект дзеяння ў анатацыі звычайна не называецца, таму што ён вядомы з кантэксту, больш актыўна выкарыстоўваюцца па- сіўныя канструкцыі.
Рэферат (ад лац. ге&го - паведамляю) - кароткі выклад у пісьмовым выглядзе зместу навуковай працы або літаратуры па тэме. У працэсе працы над рэфератам адпрацоўваюцца ўменні самастой- на вывучаць літаратурныя крыніцы, навыкі лагічнай класіфікацыі тэкстаў, сістэматызацыі адлюстраваных у іх дадзеных, уменне пас- лядоўна і лагічна выражаць сваю думку, рабіць вывады.
Паводле розных характарыстык рэфераты можна падзяліць на наступныя групы:
па паўнаце выкладу матэрыялу: інфарматыўныя (перадаюць усе асноўныя палажэнні першакрыніцы) і індыкатыўныя (указва- юць толькі на асноўную тэму першакрыніцы);
па колькасці рэфераваных першакрыніц: манаграфічныя (пішуцца на аснове адной працы) і аглядныя (пішуцца на аснове некалькіх прац па адной тэме);
па чытацкім прызначэнні: агульныя (разлічаны на шырокае кола чытачоў, таму змест перадаецца ў цэлым) і спецыялізаваныя (пераказ зместу арыентаваны на спецыялістаў);
па складанні: аўтарамі (аўтарэферат дысертацыі), спецыял- істамі (той галіны, да якой адносіцца рэферат) і прафесіяналамі- рэферэнтамі, а таксама перакладчыкамі-рэферэнтамі.
Рэцэнзія (ад лац. гесепзіо - разгляд) - водзыў аб навуковай рабоце або творы, у якім прадстаўлены аргументаваны разбор, аб'ектыўная ацэнка і абгрунтаваныя вывады аб каштоўнасцях рэ- цэнзуемай работы, а таксама аб асобных яе недахопах. Сістэматыч- ная работа па напісанні рэцэнзій дапамагае развіццю аналітычных здольнасцей, вучыць абгрунтаванасці суджэнняў, доказнасці выва- даў, лагічнасці выкладу сваіх думак, дазваляе авалодаць публіцыс- тычна-вобразным стылем напісання.
Водзыў дае самую агульную характарыстыку работы без пад- рабязнага аналізу, але змяшчае практычныя рэкамендацыі: аналі- зуемы тэкст можа быць прыняты да работы ў выдавецтве або на саісканне вучонай ступені.
Даклад - публічнае паведамленне, якое прадстаўляе сабой разгорнуты выклад на пэўную тэму. Падрыхтоўка даклада патра- буе самастойнай распрацоўкі пэўнай тэмы з выкарыстаннем роз- ных крыніц інфармацыі (слоўнікаў, энцыклапедый, вучэбнай, на- вуковай і мастацкай літаратуры, метадычных дапаможнікаў, выні- каў назіранняў, апытвання і прымянення іншых спосабаў эмпірыч- нага і тэарэтычнага даследавання). Пры падрыхтоўцы даклада ўлічваецца склад слухачоў, узровень іх падрыхтаванасці, законы ўспрыняцця і асэнсавання інфармацыі.
ПЫТАННІ І ЗАДАННІ \ /
Ад чаго залежыць выбар моўных сродкаў пры маўленні і чым кіруюцца пры іх адборы?
Што называецца «стылем»?
Якія функцыянальныя стылі беларускай літаратурнай мовы выдзяляюцца?
Што аб'ядноўвае і што адрознівае публіцыстычны і мастацкі стылі (размоўны і мастацкі, публіцыстычны і навуковы і г.д.)?
Якія моўныя сродкі характэрны ўсім функцыянальным стылям?
Якія моўныя сродкі характэрны толькі пэўнаму стылю?
Адзначце асаблівасці навуковага стылю мовы.
Назавіце асноўныя лексічныя (марфалагічныя, сінтаксічныя) асаблівасці навуковага стылю.
Якія асноўныя прыметы павінен утрымліваць тэкст навуко- вага стылю?
Ахарактарызуйце звязнасць і цэласнасць навуковага тэксту.
Назавіце асноўныя жанры навуковай літаратуры.
ПРАКТЫКАВАННІ
1. Прачытайце тэкст, перакладзіце яго на беларускую мову. Зрабіце вывад пра ўжыванне моўных сродкаў у залежнасці ад стылю.
Еслн угодно, язык - это океан. Можно черпать н налнвать в сосуды разлнчной формы. Одна н та же вода прнннмает форму куба, бутылкн, амфоры, хрустального шара н грязной лужн.
Много языков внутрн одного языка, ну, нлн, скажем мягче, много языковых сфер. Вспомннм некоторые нз ннх.
Язык технической и документальной информации. Язык судопроизводства и протоколов. Язык газетной информации. Язык учёных докладов, популярных лекций, застольных речей, отчётных докладов... Язык, которым я пишу заявление о предоставлении мне жилплощади, и язык, которым я пишу сонет.
Нелепо выглядела бы фраза в инструкции: «Придя на своё тёпленькое местечко и усевшись на свой замасленный стулишко, вахтёр обязан сверкнуть глазами во все стороны!..»
Точно так же нелепо выглядела бы фраза в интимном письме: «Нижеследующим уведомляю гражданку Сидорову, что вот уже неделю я испытываю любовное томление!..» (В.Солодухин).
Прачытацейце тэкст. Якія вобразныя сродкі і з якой мэ- тай ўжыты ў тэксце. Вызначце тып і стыль тэксту.
З самага ранняга дзяцінства і да глыбокай старасці ўсё жыццё чалавека непарыўна звязана з мовай.
Дзіця яшчэ не навучылася, як трэба гаварыць, а яго чысты слых ужо ловіць журчанне бабуліных казак, мамінай калыханкі. Але і казкі, і прыгаворкі - гэта мова.
Падлетак ідзе ў школу. Юнак крочыць у інстытут ці ва універ- сітэт. Цэлае мора слоў, шумлівы акіян маўлення падхапляе яго там, за шырокімі дзвярыма. Скрозь жывыя гутаркі настаўнікаў, скрозь старонкі соцень кніг упершыню бачыцца яму адлюстраваны ў слове неахопна-складаны сусвет. Праз с л о в а ён упершыню даведва- ецца пра тое, чаго яшчэ не бачылі (а магчыма, і ніколі не ўбачаць!) яго вочы. У гучным слове паўстаюць перад ім льяносы Арынока, бліскаюць айсбергі Арктыкі, шумяць вадаспады Афрыкі і Амерыкі. Раскрываецца вялікі свет прастораў зорак; бачнымі становяцца мікраскапічныя космасы малекул і атамаў.
Новы чалавек родніцца са старажытнымі думкамі, з тымі, што склаліся ў галовах людзей за тысячагоддзі да яго нараджэння. Сам ён набывае магчымасць звяртацца да праўнукаў, якія будуць жыць шмат стагоддзяў пасля яго смерці. І ўсё гэта толькі дзякуючы мове. (Л.Успенскі)
Прачытайце тэксты. Вызначце, да якога стылю яны на- лежаць. Аргументуйце свой адказ.
І. Сярод жанок, што тоўпіліся на двары, аб уступленні ў кал- гас найбольш хваляваліся Чарнушкава Куліна і Сарока.
Як хто, а я - што б такое зрабіла калі! - Куліна круціла гала- вой, з чырвоным, злым тварам, клялася перад усімі: ніколі, нават пад прымусам!
Жызня будзе: прыйдзеш з работы - ніякай турботы! - раста- рэквала адважна Сарока. - Ні каровы, ні свіняці - адны сцены ў хаце!.. Любата!
Як ето яно будзе? - трывожылася Васілёва Маня. - Добра, як у каго няма нічого!
Аге! - запярэчыла нявестцы Васілёва матка. - Не шкода хіба! Багатаму шкода карабля, а беднаму кашаля! (І.Мележ)
Гук - гэта ваганне паветра пад уздзеяннем пругкага цела. Такім целам для гукаў мовы з'яўляюцца органы маўлення.
Кожны гук мае вышыню, сілу і тэмбр. Вышыня гука залежыць ад частаты вагання. Чалавечы слых успрымае гукі з частатой ад 20 да 20 тысяч герц (герц - адно ваганне ў секунду).
Сіла гука абумоўліваецца амплітудай вагання паветра, і яна будзе тым большая, чым большая яго амплітуда.
Тэмбр гука ствараецца спалучэннем ваганняў рознай частаты. (Лагапедыя, с.32)
На двары ля нашай маленькай, ужо струхнелай у вуглах, хаткі шаркае піла, звініць сасновае бярвенне і ўвачавідкі расце зруб. Заўчора было шэсць вянцоў, а сёння ўжо восем.
На зрубе сядзяць старыя Астах і Гапей. Астах сухі, як таракан, з мякенькай, як кудзелька, барадой. Гапей - круглейшы, меншы ростам і шырэйшы ў плячах. Абодва з будаўнічай брыгады, абодва ўвішненька махаюць сякерамі, шчыруюць. Робяць яны ўсё згодна. Толькі і чуеш: «Астах, пасабі прыпадняць бэлечку, села няшчыль- на» або «Гапей, паз малаваты, давай яшчэ трошкі знімем».
Маці ўвесь дзень на рабоце, сушыць сена. А я памагаю цесля- рам: то моху падам, то адвес ці яшчэ што-небудзь. Кручуся ля зру- ба, дабрэючы ад радасці: гэта ж мы блізкім часам ужо ў новы дом пяройдзем. Як магу, стараюся дагадзіць будаўнікам.
Беларуская ССР гарантуе кожнаму жыхару рэспублікі неад'емнае права на выхаванне і атрыманне адукацыі на бела- рускай або рускай мове. Гэта права забяспечваецца сістэмай даш- кольных устаноў, агульнаадукацыйных школ, прафесіянальна- тэхнічных вучылішчаў, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых на- вучальных устаноў.
Права на выхаванне і атрыманне адукацыі на роднай мове ма- юць і грамадзяне іншых нацыянальнасцей, якія жывуць у рэспублі- цы. Дзяржава стварае ўмовы для рэалізацыі гэтага права.
Кіраўнікі і іншыя супрацоўнікі сістэмы народнай адукацыі павін- ны валодаць мовай навучання, на якой працуе адпаведная ўстанова.
V. Вытокі народнай творчасці, якія ідуць ад роднай прыроды, ад таго, што бачыць вока і кранае сэрца, па-мастацку ўвасоблены ў лепшых узорах беларускага арнаменту. Традыцыйнае ткацтва склад- валася стагоддзямі. Майстры адкідвалі непатрэбнае - заставалася і ўмацоўвалася сапраўднае, народнае, самае цудоўнае. Да гэтага часу ёсць цэлыя вёскі, дзе ткацтвам займаецца большасць жанчын і дзе ў кожнай хаце стаіць самаробны ткацкі станок - кросны.
Многія рэчы, якія былі вытканы яшчэ нашымі прабабкамі, па майстэрству, разнастайнасці малюнка, каляровай гаме ўяўляюць сапраўдныя творы мастацтва.
Прачытайце тэкст. Вызначце асноўныя лексічныя асаб- лівасці навуковага стылю.
Монатанія - функцыянальны стан арганізма, які развіваецца пры аднастайнай рабочай нагрузцы, звязанай з доўгачасовым вы- карыстаннем аднолькавх элементарных дзеянняў або з непарыў- най устойлівай канцэнтрацыяй увагі ва ўмовах дэфіцыту сэнсор- най інфармацыі. У маўленні монатанія праяўляецца ў адсутнасці меладычнай карэляцыі ў фаналагічнай сістэме, г.зн. невыкарыстанні танічнага націску для дыферэнцыяцыі гукавых абалонак слоў і мар- фем. (СД с201-202)
Прачытайце тэкст. Вызначце асноўныя марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці навуковага стылю.
Вызначыць месца і ролю сацыяльнага выхавання ў жыцці ча- лавека можна толькі пры суаднясенні яго з такімі працэсамі, як развіццё і сацыялізацыя.
Развіццё - гэта рэалізаця іманентных (унутры ўласцівых) за- даткаў, уласцівасцей чалавека.
Развіццё чалавека ва ўзаемадзеянні і пад уплывам навакольна- га асяроддзя ў самым агульным плане можна вызначыць як працэс і вынік яго сацыялізацыі, г.зн. засваення і аднаўлення культурных каштоўнасцей і сацыяльных норм, а таксама самаразвіцця і сама- рэалізацыі ў тым грамадстве, у якім ён жыве.
Сацыялізацыя адбываецца: а) у працэсе стыхійнага ўзае- мадзеяння чалавека з грамадствам і стыхійнага ўплыву на яго разнастайных, іншы раз рознабакова накіраваных абставін жыцця; б) у працэсе ўплыву з боку дзяржавы на тыя ці іншыя катэгорыі людзей; в) у працэсе мэтанакіраванага стварэння ўмоў для развіцця чалавека, г.зн. выхавання; г) у працэсе самаразвіц- ця, самавыхавання чалавека.
Такім чынам, можна лічыць, што развіццё - агульны працэс станаўлення чалавека; сацыялізацыя - развіццё, абумоўленае канк- рэтнымі сацыяльнымі ўмовамі. (Сацыяльная педагогіка, с.3)
Напішыце анатацыю на кнігу ці артыкул (на выбар).
Напішыце рэферат на тэму «Навуковы стыль беларус- кай літаратурнай мовы», карыстаючыся энцыклапедыяй «Бе- ларуская мова» (Мн., 1994, с.370-371), вучэбным дапаможнікам У.В.Анічэнкі «Асновы культуры маўлення і стылістыкі» (Мн.,1992, с.40-47).
Падрыхтуйце навуковы даклад на адну з наступных тэм. Звярніце ўвагу на звязнасць, структурнасць і цэласнасць ва- шага навуковага тэксту.
Форма, змест і прапаганда педагагічных і лагапедычных ведаў.
Прафілактыка маўленчых парушэнняў.
Асаблівасці лагапедычнага абследавання дзяцей з парушэн- нямі слыху.
Спецыфіка карэкцыйна-педагагічнай работы пры розных формах афазіі.
Сімптаматыка маторнай алаліі.
Формы функцыянальных і арганічных парушэнняў голасу.
Характарыстыка асобы лагапеда.
Асноўны паняційна-катэгарыяльны апарат лагапедыі як навукі.
Змест сацыяльнай педагогікі як галіны ведаў.
Аб'ектыўныя фактары пераўтварэння чалавека ў ахвяру недобразычлівых умоў сацыялізацыі.
Рэлігійныя арганізацыі і рэлігійнае выхаванне.
Сям'я і сямейнае выхаванне.
Паняцце і прыметы субкультуры.
Сродкі масавай камунікацыі і сацыялізацыя.
Дзяржава і дзяржаўная сістэма выхавання.
Сістэма спецыяльных устаноў для дзяцей з парушэннямі маўлення.
Рэгіён як адзін з мезафактараў, што ўплываюць на сацыялі- зацыю чалавека.
Фарміраванне эмоцый у дзяцей.
Фактар псіхічнага развіцця дзіцяці.
Псіхічнае развіццё дзіцяці і ўплыў асяроддзя
9. Перакладзіце тэксты на беларускую мову. Вызначце лек- січныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці навуковага стылю.
Алалия - отсутствие или недоразвитие речи вследствие органического поражения речевых зон коры головного мозга во внутриутробном или раннем периоде развития ребенка. Синонимы: дис- фазия, ранняя детская афазия, афазия развития, слухонемота (устаревшее).
Один из наиболее сложных дефектов речи, при котором нарушены операции отбора и программирования на всех этапах порождения и приема речевого высказывания, вследствие чего оказывается не сформированной речевая деятельность ребенка. Система языковых средств (фонематических, грамматических, лексических) не формируется, страдает мотивационно-побудительный уровень речепорождения. Наблюдаются грубые семантические дефекты. Нарушено управление речевыми движениями, что отражается на воспроизведении звукового и слогового состава слов. Встречается несколько вариантов алалии в зависимости от того, какие речевые механизмы не сформированы и какой из их этапов (уровней) преимущественно страдает. (Лагапедыя, с.64)
Полем коррекционной деятельности может выступать и волевое развитие дошкольника.
Предмет коррекции волевого развития ребенка: волевое действие (в совокупности всех элементов: цель, мотив, решение, усилие, исполнение как преодоление препятствий, оценка результата); саморегуляция (стимуляция и торможение активности); упрямство и негативизм.
В естественных условиях коррекция волевого развития ребенка происходит в процессе его непосредственного ежедневного общения со взрослыми.
Представленные в нашей коррекционной программе фрагменты вариантов такого общения учитывают особенности волевого действия ребенка. Каждый фрагмент базируется на определенном элементе волевого действия (выбор цели, преодоление препятствий и совершение усилий, планирование и прогнозирование, оценка и т.д.).
В соответствии с возрастом и индивидуальными особенностями волевого развития ребенка одно и то же задание может быть предложено детям разного возраста. Например, наделение функциями контролера любимой игрушки для ребенка 2-3 лет - средство воспитания, формирования саморегуляции; для ребенка 5-6 лет - средство психологической помощи, коррекции. (Педагогіка, с.123)
РАЗДЗЕЁ 6
АФІйЫЙНА-ДЗЕЛАВЫЯ ДАКУМЕНТЫ І ПАПЕРЫ
