
- •§1. Беларуская мова - нацыянальная мова беларускага народа
- •§2. Гістарычныя этапы фарміравання і развшуя беларускай мовы
- •§3. Месца беларускай мовы сярод іншых славянскіх моў
- •§4. Формы беларускай нацыянальнай мовы
- •§5. Моўная сітуацыя на Беларусі
- •Працягніце разважанне на тэму «Мова. Радзіма. Асоба».
- •Разгледзьце індаеўрапейскую моўную сям'ю. Адзначце, да якой групы адносіцца беларуская мова?
- •5. Прачытайце тэксты на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах. Знайдзіце і выпішыце агульныя словы для ўсіх трох моў і словы, якія ўжываюцца толькі ў адной з гэтых моў.
- •Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову. Вызначце род назоўнікаў у рускай і беларускай мовах.
- •Знайдзіце памылкі ў сказах і выпраўце іх. Якія ўзроўні моўнай сістэмы закранула беларуска-руская інтэферэнцыя?
- •§1. Сутнасць мовы
- •§2. Функцыі мовы
- •§3. Мова і іншыя сродкі камунікацыі
- •§4. Маўленчая дзейнасць. Суадносіны паміж мовай і маўленнем
- •1. Прачытайце тэкст. Назавіце, якія існуюць тэорыі паходжання мовы? у чым сутнасць кожнай з іх?
- •2. Прачытайце і прааналізуйце ўрыўкі з твораў і выказванні пісьменнікаў пра мову. Пра якія функцыі мовы гаворыцца ў іх?
- •Складзіце разгорнуты план па тэме «Мова як сродак камунікацыі, пазнання, мыслення».
- •Прачытайце тэкст. Вызначце яго асноўную думку. Падбярыце прыказкі і прымаўкі, якія вучаць чалавека паводзінам у гутарцы, і пабудуйце на іх аснове звязны тэкст-разважанне.
- •Прачытайце тэкст. Растлумачце, якія праявы маўленчай дзейнасці чалавека апісаны аўтарам.
- •Прачытайце дыялог і вызначце яго асаблівасці. Адзнач- це, наколькі дыялог адпавядае характару ўзаемаадносін паміж персанажамі.
- •9. Прачытайце тэкст, дайце яму загаловак. Запішыце тэкст, вызначце яго тэму і асноўную думку. Да якога тыпу маўлення адносіцца тэкст? Дакажыце.
- •Падрыхтуйце пісьмовае паведамленне на тэму «Роля маўлення ў працяканні псіхічных працэсаў».
- •§1. Агульнаўжывальная лексіка
- •§2. Лексіка абмежаванага ўжывання
- •Выпішыце асобна словы агульнаўжывальныя і абмежа- ванага выкарыстання. Знайдзіце словы, якія ў залежнасці ад кантэксту можна аднесці і да адной, і да другой групы.
- •Прачытайце выказванні пісьменнікаў і мовазнаўцаў пра ўжыванне дыялектызмаў у мове мастацкай літаратуры. Ці можна выкарыстоўваць дыялектныя словы ў іншых стылях бела- рускай літаратурнай мовы?
- •Прачытайце сказы, выпішыце дыялектызмы, растлу- мачце іх значэнне. Вусна замяніце дыялектызмы агульнаўжы- вальнымі словамі.
- •Спішыце сказы. Падкрэсліце дыялектызмы і вызначце іх віды.
- •Прачытайце ўрывак з пародыі г.Юрчанкі «Спаміны». Ахарактарызуйце лексіку прапанаванага тэксту.
- •14. Перакладзіце тэксты на беларускую мову. Выпішыце словы спецыяльнай лексікі. У чым адрозненне паміж выпіса- нымі словамі і словамі агульнаўжывальнай лексікі?
- •§1. Прадмет і задачы беларускай навуковай тэрміналогіі, яе месца ў сістэме беларускай мовы
- •§2. Гісторыя развіцця беларускай навуковай тэрміналогіі
- •§ 3. Лексіка-семантычная характарыстыка тэрміналогіі
- •§4. Структурная характарыстыка тэрмінаў і асноўныя спосабы іх утварэння
- •§5. Характарыстыка тэрміналогіі паводле паходжання
- •§6. Лексіка-граматычная характарыстыка тэрміналогіі
- •§2. Будова слоўнікавага артыкула, сістэма стылістычных і граматычных памет
- •§ 3. Тыпы слоўнікаў
- •§1. Паняиие стылю
- •§2. Характарыстыка фуншыянальных стыляў беларускай мовы
- •§ 3. Навуковы стыль беларускай літаратурнай мовыі
- •§4. Асноўныя жанры навуковай літаратуры
- •§1. Паняиие дакумента.
- •§2. Асноўныя патрабаванні да афармлення афіцыйна- дзелавых папер і асаблівасці мовы дакументаў
- •§3. Апісанне афармлення некаторых афіпыйна-дзелавых дакументаў
- •§1. Змест паняцця «пераклад»
- •§2. Прыёмы перакладу з рускай мовы на беларускую
- •2. Перакладзіце тэксты. Прачытайце спачатку тэкст на рускай мове, а затым на беларускай. Укажыце віды трансфар- мацый, якія былі выкарыстаны ў працэсе перакладу.
- •§1. Агульнаўжывальная лексіка 31
- •§2. Лексіка абмежаванага ўжывання 32
- •§1. Агульнаўжывальная лексіка 31
- •§2. Лексіка абмежаванага ўжывання 32
- •§1. Агульнаўжывальная лексіка 31
- •§2. Лексіка абмежаванага ўжывання 32
§4. Структурная характарыстыка тэрмінаў і асноўныя спосабы іх утварэння
Па сваёй прыродзе тэрмін больш складаны, чым слова агуль- наўжывальнай лексікі, таму што ён суаднесены менавіта са спецы- яльным паняццем, якое павінна захоўваць сваю цэласнасць неза- лежна ад спосабаў выражэння паняцця. Межы канкрэтнага тэрмі- на непасрэдна абумоўлены змястоўнымі межамі тэрмінуемага па- няцця. У сувязі з гэтым структурныя тыпы тэрмінаў цалкам не су- падаюць са структурнымі тыпамі слоў агульнаўжывальнай мовы.
Мінімальная структурная адзінка ў тэрміналогіі - тэрмінаэле- мент, які ўключае ў сябе і вытворную аснову, і словаўтваральныя афіксы, і слова ў складзе складаных слоў, а таксама словазлучэнні і сімвалы ў складзе сімвалаў-слоў.
Прынята вылучаць тры асноўныя структурныя тыпы тэрмінаў:
Тэрміны-словы, якія падзяляюцца на:
а) невытворныя: увага, метад, веды, дзеці, талент, характар, стан і г.д.;
б) вытворныя: уважлівы, смакавы, перакананне, назіранне, методыка, дзіцячы, таленавіты, характарыстыка і г.д.;
в) складаныя: славалюбства, сацыяльна-псіхалагічны, самаак- туалізацыя, самавыхаванне, самаўспрыманне, Я-ідэал, звыш-Я, ты- паведамленне і г.д.;
г) абрэвіятуры: ДД (думкадзейнасць), ДДА (дыферэнцыйна- дыягнастычнае апытванне), ДЦП (дзіцячы цэрэбральны параліч), ЗПР (затрымка псіхічнага развіцця), КТС (калектыўная творчая справа), НЛП (нейралінгвістычнае праграмаванне), РДА (ранні дзіцячы аўтызм), ЦНС (цэнтральная нервовая сістэма), І№ (ІпеШі§епсе №іюйеігі - каэфіцыент інтэлекту) і г.д.
Тэрміны-словазлучэнні, якія падзяляюцца на:
а) свабодныя тэрміны-словазлучэнні, у якіх кожны асобны кам- панент з'яўляецца тэрмінам: афект неадэкватнасці, неадвольная ўвага, невербальная камунікацыя, педагагічны эксперымент і да т.п.;
б) несвабодныя тэрміны-словазлучэнні, складаюцца з кампа- нентаў, якія, калі яны ўжыты ізалявана, могуць і не быць тэрмі- намі: абараняльны рэфлекс (параўн.: абараняльныя збудаванні), дзіцячы негатывізм (дзіцячы каптурок), парог адчуванняў (парог хаты) і інш.
Тэрміны-сімвалы (сімвалы-словы) - асаблівы камбінава- ны структурны тып тэрміналагічнай намінацыі, у склад якой побач са слоўнымі знакамі уваходзяць сімвалы (літары, лічбы, графічныя знакі): сі'-каэфіцыент, Е-хваля, мю-рытм, ч2-крытэрыі, ч2-размер- каванне і г.д.
Мова навукі не валодае асобнымі спосабамі ўтварэння тэрмі- наў, яна выкарыстоўвае тыя ж спосабы, пры дапамозе якіх утвара- юцца словы агульнаўжывальнай лексікі. Гэта значыць, што асноў- нымі спосабамі тэрмінаўтварэння, як і словаўтварэння, прынята лічыць тры: лексіка-семантычны, марфалагічны і сінтаксічны. Але адрозненне ўтварэння тэрмінаў ад утварэння агульнаўжывальных адзінак лексікі той або іншай мовы заключаецца ў тым, што тэрмі- ны не ўтвараюцца ва ўласным сэнсе гэтага слова, а «ствараюцца», «творацца», «прыдумваюцца».
4.1. Лексіка-семантычны спосаб утварэння тэрмінаў
Уласны лексічны фонд беларускай нацыянальнай мовы ва ўсе часы з'яўляецца асноўнай крыніцай стварэння тэрмінаў. Пры гэ- тым вельмі важнае значэнне набывае лексіка-семантычная дэрыва- цыя, сутнасць якой заключаецца ў пераасэнсаванні ўжо існуючых лексічных адзінак для абазначэння навуковых паняццяў шляхам надання гэтым адзінкам у новай функцыянальнай сферы асабліва- га тэрміналагічнага значэння. «Паміж слоўнікам навукі і слоўнікам быту цесная сувязь. Усякая навука пачынае з вынікаў, здабытых мысленнем і мовай народа, і ў далейшым сваім развіцці не адрыва- ецца ад народнай мовы. Нават так званыя дакладныя навукі да гэ- тай пары ўтрымліваюць у сваіх слоўніках тэрміны, узятыя з агуль- наўжывальнай мовы» 13.
Пры дапамозе лексіка-семантычнага спосабу ўтвараюцца тэр- міны пастаянна, хоць і менш інтэнсіўна з прычыны меншай здоль- насці адпавядаць патрабаванням словаўтваральнай сістэмнасці тэр- міналогіі. Па суадносінах прымет спецыяльнага паняцця і агульна- вядомага прадмета, з'явы, прыметы вылучаюць наступныя віды лексіка-семантычнага спосабу ўтварэння тэрмінаў.
Спецыялізацыя значэння - гэта адзін з відаў лексіка-семан- тычнай дэрывацыі, дзякуючы якому многія агульнаўжывальныя словы сталі тэрмінамі. Спецыялізацыя значэння адбываецца ў тых выпадках, калі ўжо гатовая намінацыйная адзінка тыпу каханне, пачуцці, упартасць і іншыя, будучы выкарыстанай у сферы спе- цыяльнай камунікацыі, набывае спецыяльнае тэрміналагічнае зна- чэнне, хоць і суадносіцца з тым самым азначаемым, з якім яна су- адносіцца і ў шырокай агульналітаратурнай сферы. Відавочна, што ў падобных словах азначальнае і азначаемае ў агульналітаратурнай і навуковай сферы супадаюць. Значыць, «яны называюць такія па- няцці, што адначасова (пры розным падыходзе да іх) могуць быць і бытавымі, і навуковымі, г.зн. выступаць носьбітамі двух тыпаў інфармацыі - агульнаўжывальнага і тэрміналагічнага значэнняў»9.
Напрыкалад агульнаўжывальныя словы каханне, пачуцці, упартасць будуць мець наступныя лексічныя значэнні: каханне - ^вялікае сардэчнае пачуццё да пэўнай асобы другога полу'; пачуцці - ^здольнасці ўсведамляць, перажываць, разумець што-небудзь на аснове адчуванняў, уражанняў^; упартасць - 'незгаворлівасць, імкненне рабіць што-небудзь толькі па-свойму, наперакор каму- небудзь . Кожнае з прыведзеных значэнняў уяўляе сабой тыпізава- нае ўяўленне людзей пра акаляючую рэчаіснасць, вынік натураль- най жыццёвай логікі пазнання свету і выконвае перш за ўсё функ- цыю называння адпаведных прадметаў і з'яў і ў плане зместу гэтыя словы вызначаюцца прадметнай суаднесенасцю.
Уведзеныя ў сферу спецыяльнай камунікацыі, словы каханне, пачуцці, упартасць суадносяцца з тымі самымі прадметамі і з'я- вамі, але апошнія асэнсоўваюцца ўжо на вышэйшай ступені паз- нання ў межах паняццяў адпаведнай тэрмінасістэмы. Агульнаўжы- вальнае слова ў плане зместу напаўняецца элементамі адпаведнай тэорыі, становіцца тэрмінам, значэнне якога без гэтай тэорыі не можа быць дакладна акрэслена, а значыць - асэнсавана і ўспрыня- та. Так, у тэрмінасістэмах псіхалогіі і педагогікі за названымі вы- шэй словамі замацаваны наступныя дэфініцыі: каханне - ^інтым- нае глыбокае пачуццё, якое ўключае псіхалагічны і фізічны (сэксу- альны) аспекты'(ПС, с.76); пачуцці - 'устойлівыя эмацыянальныя адносіны чалавека да з'яўрэчаіснасці, якія адлюстроўваюць сувязь апошніх з яго запатрабаваннямі і матывамі' (ПС, с.164); упартасць - радмоўная асаблівасць паводзін чалавека (якая пераходзіць урысы характару), якая выяўляецца ў імкненні рабіць толькі па-свойму, насуперак доказам, просьбам, указанням іншыхлюдзей'(ПС, с.154).
Параўнанне агульнаўжывальных і тэрміналагічных значэнняў лексічных адзінак паказвае, што першыя значэнні (агульныя, не зусім канкрэтныя, прыблізныя) заснаваны на аснове здаровага жыц- цёвага сэнсу, таго, што мы ведаем пра прадмет ці з'яву, зыходзячы з іх знешніх прымет і ўласцівасцей; другія (дакладныя, лагічна ак- рэсленыя як вышэйшая аб'ектыўнасць думкі) - на аснове навуко- вага пазнання і асэнсавання ўнутраных заканамернасцей тых са- мых прадметаў і з'яў пад уздзеяннем адпаведнай навуковай тэорыі.
Звужэнне значэння - гэта такі від лексіка-семантычнай дэ- рывацыі, дзякуючы якому агульнаўжывальнае слова, стаўшы тэрм- інам, звузіла сваё значэнне. Напрыклад, тэрмін адчуванне мае зна- чэнне 'псіхічны працэс успрымання з'яў аб'ектыўнага свету пры іхуздзеянні на органы пачуццяў', а агульнаўжывальнае слова адчу- ванне мае два значэнні:1) 'працэс успрымання з'яў аб'ектыўнага свету пры іх уздзеянні на органы пачуццяў' (адчуванне дотыку); 2) 'стан духоўных і фізічных сіл чалавека' (кепскае адчуванне). Як паказвае прыклад, тэрмін адчуванне ў тэрміналогіі псіхалогіі звузіў сваю семантыку і ўжываецца толькі ў першым значэнні.
Метафарычны перанос. У класічным варыянце сутнасць метафары заключаецца ў «прысваенні прадметам імені, якое нале- жыць чаму-небудзь іншаму. Перанос назвы (імені) звычайна адбы- ваецца на аснове падабенства або па знешніх прыметах і ўласцівас- цях, або па функцыях»15.
Узбагачэнне ведаў пра свет зручна і натуральна фіксаваць з да- памогай ужо вядомых вобразаў, замацаваных у лексічных значэннях. Чым больш у існуючым значэнні слова ўтрымліваецца інфармацыі, якая супадае з уласцівасцямі пазнаваемага аб'екта, тым вышэй вера- годнасць выбару гэтага слова для абазначэння аб'екта, які называец- ца. На аснове агульнай, інтэгральнай прыметы адбываецца метафа- рычны перанос назвы з агульнаўжывальнага на навуковае паняцце.
Прыметы, на падставе якіх адбываецца метафарызацыя, могуць быць самымі разнастайнымі і паказваць як на знешняе, так і на ўнут- ранае падабенства прадметаў і паняццяў. Нярэдка пры метафарыч- ным тэрмінаўтварэнні дадатковай з'яўляецца асацыятыўная прыме- та. Таму ў аснове тэрмінаў метафарычнага ўтварэння іншы раз по- бач з аб'ектыўнай прыметай (знешні выгляд, функцыя, форма, колер і г.д.) прысутнічае і суб'ектыўная прымета (асацыятыўная), без якой агульнаўжывальныя і навуковыя паняцці цяжка супаставіць.
Сярод тэрмінаў, што ўзніклі ў выніку метафарызацыі агульна- ўжывальных слоў, вылучаецца некалькі груп у залежнасці ад таго, на аснове якой інтэгральнай прыметы адбыўся метафарычны перанос16:
на аснове падабенства формы (перанос адбываецца на асно- ве падабенства знешняга выгляду спецыяльнага і агульнага паняц- цяў): мяцёлка, падушачка, парасонік, парус, шапачка;
У на аснове падабенства выконваемай функцыі (значэнні слоў ва ўсіх выпадках іх ужывання адлюстроўваюць функцыянальную ролю адпаведных прадметаў ці паняццяў): аснова, абгортка, шво;
на аснове асацыятыўнага падабенства прадметаў ці з'яў (ме- тафарызаваныя словы цесна звязаны асацыятыўнымі сувязямі са словамі-дамінантамі, пры метафарычным пераносе па асацыяцыі асноўную ролю адыгрываюць эмоцыі чалавека, таму што прыме- ты, якія б рэальна існавалі, аб'ектыўна ўспрымаліся, могуць адсут- нічаць): бар'ер, пласцінка, тканка;
У на аснове некалькіх прымет (група тэрмінаў, у якіх цяжка вызначыць адну прымету, на аснове якой адбыўся метафарычны перанос): панцыр, створка.
Метанімічны перанос заснаваны на пераносе назвы аднаго прадмета ці з'явы на іншы прадмет ці з'яву на аснове пэўнай знеш- няй ці ўнутранай сувязі паміж імі. У выніку метанімізацыі адбы- ваецца ўзбагачэнне семантычнай структуры слова новым значэн- нем. Метанімізацыя спрыяе развіццю мнагазначнасці, ці полісеміі. Напрыклад: ананас - 'паўднёвая травяністая расліна з прадаў- гаватым духмяным і сакавітым плодам' і ананас - 'плод гэтай расліны' (ТСБЛМ-96, с.57); кукуруза - ' аднагадовая травяністая расліна сям. злакавых з высокім і тоўстым сцяблом і ядомымі буйнымі жоўтымі зярнятамі, сабранымі ў пачаткі і 'зерне гэ- тайрасліны'(ТСБМ, ІІІ, с.751); лімон - 'паўднёвае вечназялёнае цытрусавае дрэва сям. рутавых' і 'авальны плод гэтага дрэва' (ТСБМ, ІІІ, с.45) і да т.п.
Неабходна адзначыць, што гэты від лексіка-семантычнага спо- сабу ўтварэння не праяўляецца ў межах тэрмінасістэм псіхалогіі, педагогікі, дэфекталогіі, лагапедыі, алігафрэнапедагогікі.
Сутнасць семантычнага калькавання заключаецца ў тым, што тэрміналагізацыя агульнаўжывальных слоў беларускай мовы адбываецца паводле іншамоўнага ўзору.
Так, у межах тэрмінасістэм на пачатковым этапе іх развіцця вылучаліся тэрміны, утвораныя шляхам семантычнага калькаван- ня, як асяродак (бел.) - центр (руск.); сон - снов^денж; прытом- ны - сознательный і да т.п.
Гэты шлях тэрміналагізацыі агульнаўжывальных слоў быў прадуктыўным у 20-30-х гадах. Не ўсе семантычныя калькі аказалі- ся ўдалымі і замацаваліся ў складзе адпаведных тэрмінасістэм.
4.2. Марфалагічны спосаб утварэння тэрмінаў
Марфалагічнае тэрмінаўтварэнне, як і словаўтварэнне наогул, - гэта працэс узнікнення новых слоў шляхам афіксацыі, аснова- і словаскладання, а таксама бязафіксным спосабам паводле існую- чых у мове мадэлей і заканамернасцей.
Асноўным аб'ектам аналізу ў словаўтварэнні з'яўляецца вы- творнае слова, якое, як правіла, павінна мець сваё ўтваральнае, да асновы якога далучаецца фармант. Так, для тэрміна перакананне ўтваральным з'яўляецца тэрмін-дзеяслоў пераканаць, да асновы якога з захаваннем фінальнага галоснага далучаецца суфікс -нн-.
Вытворны і ўтваральны тэрміны звязаны паміж сабой адносі- намі вытворнасці, г.зн. вытворны тэрмін з'яўляецца другасным, за- лежным ад утваральнага, на базе якога ён узнік. Утваральны тэрмін звычайна выступае як больш просты ў адносінах да вытворнага, параўн.: аналіз - аналізатар, геній - геніяльнасць, узбуджэнне - узбудзіць і да т.п.
Такім чынам, кожны вытворны тэрмін з боку словаўтваральнай струк- туры складаецца з утваральнай (матывацыйнай) асновы і фарманта.
Пры вывучэнні таго, як утвараюцца тэрміны-словы, неабход- на мець на ўвазе, што адным і тым жа спосабам пры дапамозе роз- ных словаўтваральных сродкаў могуць утварацца тэрміны самай разнастайнай семантыкі. Таму ў вытворных тэрмінах можна ўста- навіць нейкія агульныя словаўтваральныя прыметы, на падставе якіх яны аб'ядноўваюцца ў своеасаблівыя групы - так званыя словаўт- варальныя тыпы. Пад словаўтваральным тыпам неабходна разу- мець схему пабудовы слоў пэўнай часціны мовы, якія супадаюць у словаўтваральных адносінах: маюць у якасці ўтваральных словы той самай часціны мовы і агульны для іх фармант, тоесны па семан- тыцы і форме. Напрыклад: адаптаванасць ^ адаптаван(ы) + -асць, амбівалентнасць ^ амбівалентн(ы) + -асць, бісэксуаль- насць ^ бісэксуальн(ы) + -асць, выхаванасць ^ выхава- н(ы) + -асць, падрыхтаванасць ^ падрыхтаван(ы) + -асць і да т. п.
Кожны фармант з'яўляецца носьбітам словаўтваральнага зна- чэння. Словаўтваральнае значэнне - гэта тое агульнае значэнне, якое аб'ядноўвае вытворныя словы ў адзін словаўтваральны тып і адрознівае іх ад сваіх утваральных.
Разнастайнасць структуры вытворных аднаго і таго ж слова- ўтваральнага тыпу абумоўлівае вылучэнне ў ім адзінак ніжэйшага парадку, у межах якіх аб'ядноўваюцца гэтыя вытворныя па некато- рых прыватных асаблівасцях іх утварэння. Такой словаўтвараль- най адзінкай з'яўляецца словаўтваральная мадэль - марфаналагіч- ная разнавіднасць унутры аднаго і таго ж словаўтваральнага тыпу.
Суфіксальны спосаб - гэта ўтварэнне тэрмінаў шляхам да- лучэння да ўтваральнай асновы суфікса: апытванне ^ апыт- ваць + нн(е), калектывізм ^ калектыў + -ізм, разумовы ^ ро- зум + -ов-(ы), схільнасць ^ схіл + -насць і да т.п.
Бязафіксны спосаб - разнавіднасць суфіксальнага спосабу пры дапамозе якога ўтвараюцца тэрміны-назоўнікі ад тэрмінаў- дзеясловаў і тэрмінаў-прыметнікаў: адбор ^ адбіраць, дотык ^ да- тыкацца, перанос ^ пераносіць і інш.
Прыставачны спосаб - утварэнне тэрмінаў далучэннем пры- стаўкі да ўтваральнага слова: дэзадаптацыя ^ дэз- + адаптацыя, дэкампенсацыя ^ дэ- + кампенсацыя, неадэкватнасць ^ не- + адэк- ватнасць, падгрупа ^ пад- + група, суадносіны ^ су- + адносі- ны і г.д.
Прыставачна-суфіксальны спосаб - утварэнне тэрмінаў ад- начасовым далучэннем прыстаўкі і суфікса да ўтваральнай асновы:
міжасабовы ^ між- + асоб-амі + -ов- (ы), процілеглая ^ проці- + ляж-аць + -л- (ая).
Постфіксальны спосаб - гэта ўтварэнне тэрмінаў далучэн- нем постфікса да ўтваральнага слова: раскрывацца ^ раскрываць + -ца, трансфармавацца ^ трансфармаваць + -ца і г.д.
Складанне - спосаб утварэння тэрмінаў шляхам аб'яднання дзвюх і больш асноў або цэлых слоў: карэкцыйна-падрыхтоўчы, міміка-жэставы, нейроны-дэтэктары, оптыка-кінетычны, супер- Эга, эмацыянальна-валявы, фанетыка-фанематычны, я-паведам- ленне і г.д.
Суфіксальна-складаны - складанне ў спалучэнні з суфіксаль- ным спосабам: доўгачасовы ^ доўгі час + -ов- (ы), самавыха- ванне ^ сам выхаваць + -нн- (е), самавалоданне ^ сам вало- даць + -нн- (е) і інш.
Зрашчэнне - спосаб утварэння, пры якім два словы, звязаныя падпарадкавальнай сувяззю, аб'ядноўваюцца ў адно. У будове скла- данага слова гэта сувязь захоўваецца; залежнае слова з'яўляецца першай часткай: высокаадукаваны, малазразумелы, слабарозум, слепаглуханемата, супрацьпастаўляць і інш.
Абрэвіяцыя - спосаб утварэння складана-скарочаных слоў, або абрэвіятур, шляхам аб'яднання ўсечаных частак або частак і цэлага слова: ДЦП, ЗПР, МД, СМД, ТСН, ЦНС, райана, педсавет і г.д.
У беларускім тэрмінаўтварэнні, як сцвярджае Л.А.Антанюк, наглядаецца актыўнасць пераважнай большасці ўласцівых агуль- наўжывальнай мове афіксальных словаўтваральных мадэлей, але прадуктыўнасць гэтых мадэлей мае істотныя адрозненні ў тэрмі- наўтварэнні і словаўтварэнні10.
4.3. Сінтаксічны спосаб утварэння тэрмінаў
Акрамя тэрмінаў-слоў, значную колькасць у любой тэрмінасі- стэме складаюць тэрміны-словазлучэнні.
Прадуктыўнасць састаўных найменняў выклікаецца тэндэн- цыяй моўнага развіцця, таму што пры ўтварэнні тэрмінаў не пры- цягваецца новы моўны матэрыял і не ствараюцца новыя моўныя адзінкі, а выкарыстоўваюцца ўжо існуючыя, на базе якіх і з'яўля- юцца састаўныя тэрміны-найменні.
Акрамя таго, састаўныя тэрміны менавіта таму распаўсюджа- ны ў розных тэрміналогіях, што цалкам пакрываюць значныя ўчасткі паняційнага поля адпаведнай тэрмінасістэмы і па меры назапаш- вання прымет могуць тэарэтычна бясконца павялічваць склад сваіх кампанентаў.
Адметная асаблівасць тэрмінаў-словазлучэнняў, якая адрозні- вае іх ад словазлучэнняў агульналітаратурнай мовы, у тым ліку і фразеалагізмаў, заключаецца ў тым, што ім уласціва перш за ўсё класіфікацыйная функцыя: атрыбут у іменных тэрмінах-словазлу- чэннях паказвае на якую-небудзь адметную прымету паняцця і вы- лучае яго з больш шырокага класа ў падклас, рад і г.д. У нетэрміна- лагічных жа словазлучэннях азначальны член не выконвае такой ролі. Параўнаем: безумоўнае тармажэнне, унутранае тармажэн- не, лакальнае тармажэнне і Наташын шалік, чырвоны шалік, шар- сцяны шалік (адзін і той жа шалік можа быць Наташыным, чырво- ным і шарсцяным).
Такім чынам, пры разглядзе тэрмінаў-словазлучэнняў трэба ўлічваць, што састаўны тэрмін - гэта своеасаблівы моўны знак. З аднаго боку, ён функцыянуе ў якасці адзінкі мовы, якая суадносіц- ца з адным, дакладна вызначаным навуковым паняццем. З другога боку, тэрмін-словазлучэнне будуецца па жывых мадэлях беларус- кай мовы з некалькіх тэрмінаэлементаў, многія з якіх маюць адпа- веднікі ў агульналітаратурнай лексіцы.
Разглядаючы сінтаксічны спосаб утварэння тэрмінаў, нельга не закрануць такое пытанне, як кароткасць тэрмінаў. Агульнавядо- ма, што калі пішуць або гавораць пра тэрмін, то звычайна маюць на ўвазе аднаслоўны або двухслоўны тэрмін. Тэрміны менавіта такой структуры паказваюцца і тлумачацца ў тэрміналагічных слоўніках. Аднак у спецыяльных тэкстах шырока распаўсюджаны шматслоў- ныя тэрміны.
Патрабаванне кароткасці тэрміна, як адзначаюць некаторыя даследчыкі, павінна ажыццяўляцца ў межах дапушчальнага, гэта значыць, каб кароткасць не супярэчыла семантычнай дакладнасці.
Паступовае дадаванне да зыходнага аднаслоўнага тэрміна віда- вых азначэнняў выкарыстоўваецца моваю для канкрэтызацыі зна- чэння зыходнага паняцця.. Напрыклад, тэрмін псіхалогія. Яго выт- ворныя, пабудаваныя шляхам дадавання відавых азначэнняў - асоб- ных слоў, дадуць новыя тэрміны, звязаныя з зыходным, базавым адносінамі канкрэтызацыі і рода-відавымі: псіхалогія узроставая, псіхалогія глухіх, псіхалогія допыту і паказанняў, псіхалогія вып- раўляльная, псіхалогія кампьютарызацыі, псіхалогія крымінальная, псіхалогія навукі і г.д.
Такім чынам, кароткі тэрмін неабходна лічыць удалым, калі яго структура не будзе ўступаць у супярэчнасць з семантычнай дак- ладнасцю.
Сінтаксічны спосаб, як і іншыя спосабы ўтварэння тэрмінаў, мае адметныя рысы. Амаль усе тэрміны-словазлучэнні ствараюцца ў форме іменных словазлучэнняў субстантыўнага характару. Гэта або спалучэнні прыметнікаў ці дзеепрыметнікаў з назоўнікам, або спалучэнні назоўніка з назоўнікам (прыназоўнікавыя ці беспрына- зоўнікавыя). У якасці апорнага кампанента ў тэрмінах-словазлучэн- нях выкарыстоўваюцца назоўнікі з прадметным значэннем, якія з'яў- ляюцца найменнямі родавых паняццяў.
Усе тэрміны-словазлучэнні класіфікуюцца ў залежнасці ад іх структуры на простыя і складаныя.
Простыя словазлучэнні складаюцца з двух тэрмінаэлементаў- слоў, з якіх граматычна галоўнае выражае больш шырокае паняц- це, а другое (залежнае) надае яму відавое класіфікацыйнае зна- чэнне, напрыклад: нейрапсіхалагічны сіндром, маніякальны сіндром і інш.
Складаныя словазлучэнні ўяўляюць сабой лексікалізаваныя спалучэнні, у якіх залежныя тэрмінаэлементы-словы выражаюць розныя сэнсавыя аспекты галоўнага слова з родавым тэрміналагіч- ным значэннем, напрыклад: адмоўная індукцыя нервовых працэсаў, арганізацыя педагагічнай працы, дыдактычная гульня з правіламі, трываласць засваення ведаў і г.д.
Па марфалагічнаму тыпу галоўнага слова сярод састаўных тэр- мінаў вылучаюцца ў асноўным субстантыўныя словазлучэнні з на- зоўнікамі ў ролі галоўнага кампанента і залежным: назоўнікам: за- кон Блоха, інтэрарэцэптары звязак, накіраванасць асобы, пакаран- не ў школе, стыль лідэрства, тэст Станфорд-Бінэ і да т.п.; пры- метнікам: анамальныя дзеці, індывідуальнаераспазнаванне, лёгкая дэбільнасць, паталагічная дэпрэсія, педагагічнае майстэрства, прыроджаная амбідэкстрыя, сэнсавы бар'ер, і г.д.; займеннікам: уяўленне пра сябе, пертынентнасць у сабе.; дзеепрыметнікам: алі- гафрэнія, ускладненая гідрацэфаліяй.
Сярод тэрмінаў-словазлучэнняў у залежнасці ад сінтаксічнай структуры выдзяляюцца асобныя мадэлі. Найбольш прадуктыўнымі для тэрміналогіі псіхалогіі, педагогікі, лагапедыі, дэфекталогіі і алігафрэнапедагогікі з'яўляюцца наступныя:
«назоўнік + прыметнік»: агрэсіўныя паводзіны, алігафрэ- нічны плюс, узбуджаная псіхапатыя і да т.п.;
Парадак слоў у даных тэрміналагічных словазлучэннях - постпазіцыя або прэпазіцыя (у слоўніках) залежнага кампанен- та. Галоўны і залежны кампаненты звязаны азначальнымі семан- тыка-сінтаксічнымі адносінамі. Тып сувязі - дапасаванне.
«назоўнік + назоўнік у назоўным склоне»: вектар-пара- метар, нейроны-дэтэктары і г.д.;
«назоўнік + назоўнік ва ўскосным склоне без прыназоў- ніка»: віды субяседнікаў, змест адукацыі, развіццё асобы, стан маторыкі і г.д.
Тэрміны-словазлучэнні, утвораныя па гэтай мадэлі, характа- рызуюцца постпазіцыяй залежнага кампанента. Кампанентам сло- вазлучэнняў уласцівы азначальна-прыналежныя адносіны.Тып су- вязі - беспрыназоўнікавае кіраванне.
«назоўнік + назоўнік ва ўскосным склоне з прыназоўні- кам»: мадэляванне ў педагогіцы, пакаранне ў школе і г.д.
Парадак слоў - постпазіцыя залежнага кампанента. Кампанен- ты звязаны азначальнымі адносінамі. Тып сувязі - прыназоўніка- вае кіраванне.
«назоўнік + займеннік з прыназоўнікам»: пертынент- насць у сабе, уяўленне пра сябе і г.д.
Даная мадэль характарызуецца постпазіцыяй залежнага кампа- нента. Кампаненты звязаны азначальнымі адносінамі. Тып сувязі - прыназоўнікавае кіраванне.
Такім чынам, парадак слоў у разгледжаных тэрміналагічных словазлучэннях - постпазіцыя або прэпазіцыя залежнага кампанен- та. Галоўны і залежны кампаненты звязаны азначальнымі ці азна- чальна-прыналежнымі сінтаксічнымі адносінамі. Тып сувязі - пры- назоўнікавае ці беспрыназоўнікавае кіраванне.
Разглядаючы семантычныя ўласцівасці састаўных тэрмінаў, трэба адзначыць, што іх кампаненты ў сэнсавых адносінах выкон- ваюць розную функцыю. Так, адпаведна сінтаксічнаму крытэрыю састаўны тэрмін інфантылізм гарманічны складаецца з галоўнага кампанента інфантылізм і залежнага кампанента гарманічны. Але пры раскрыцці сутнасці дадзенага тэрміна на першае месца вы- ходзіць залежны кампанент гарманічны, таму што менавіта ён па адпаведнай прымеце выдзяляе данае паняцце з парадыгматычнага раду адпаведных тэрмінаў, параўн.: інфантылізм гарманічны, інфантылізм істэрычны, інфантылізм арганічны, інфантылізм псіхічны і г.д.