Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
prof_lex_kniga.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
626.33 Кб
Скачать
    1. Падрыхтуйце вуснае выступленне-разважанне на тэму «ХХІ стагоддзе - стагоддзе адраджэння нацыянальнай мовы і культуры». У якасці ключавых можна выкарыстаць словы:навука, Слова, Сусвет, Беларусь, гуманізм, духоўнасць, асоба, сумленне, міласэрнасць, маральна-этычны, Зямля, праўда.

    2. Падрыхтуйце пісьмовае паведамленне на тэму «Роля маўлення ў працяканні псіхічных працэсаў».

РАЗДЗЕЛ 2

ЛЕКСІКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ПАВОДЛЕ СФЕР ЯЕ ВЫКАРЫСТАННЯ

Лексіка (ад грэч. Іехік уз - які адносіцца да слова) - гэта су- купнасць слоў пэўнай мовы, яе слоўнікавы склад. У больш вузкім значэнні лексіка абазначае асобныя пласты слоўнікавага складу мовы, вылучаныя на падставе той або іншай прыметы.

Лексічная сістэма, слоўнікавы склад мовы і асобнае слова як важнейшая адзінка гэтага складу з'яўляюцца прадметам лексікалогіі.

Лексікалогія (ад грэч. Іехіз - слова і 1о§о§ - вучэнне) - раз- дзел мовазнаўства, які вывучае слоўнікавы склад мовы.

Падзел лексікі з пункту гледжання сфер яе выкарыстання заснаваны на ўліку сацыяльнай структуры таго грамадства, якое абслугоўвае мова. Грамадства - гэта не простая сукупнасць асоб- ных індывідаў, а складаная сістэма самых разнастайных сацыяль- ных груп насельніцтва: класаў, прафесійных калектываў, грамадскіх і вытворчых арганізацый, прадстаўнікоў розных ідэалагічных, ма- стацкіх, рэлігійных плыней, жыхароў адной мясцовасці і г.д.

Абмен думкамі з дапамогай мовы адбываецца перш за ўсё ў межах канкрэтных тэрытарыяльных і сацыяльных груп. Карыста- ючыся адзіным лексічным запасам, кожная з гэтых груп усё ж ха- рактарызуецца пэўнай спецыфічнасцю як у частотнасці ўжывання тых ці іншых разрадаў слоў, так і ў іх складзе. У сувязі з гэтым слоўнікавы склад мовы можа быць сістэматызаваны з улікам тако- га параметра, як агульнаўжывальнасць - абмежаваная ўжываль- насць. На аснове гэтага параметра ўсе словы нацыянальнага лексі- кону ўмоўна прынята аб'ядноўваць у дзве вялікія групы: лексіку агульнаўжывальную; лексіку абмежаванага выкарыстання.

§1. Агульнаўжывальная лексіка

Да агульнаўжывальнай лексікі адносяцца словы, выкарыстанне якіх не залежыць ад месца жыхарства, прафесіі, сацыяльнага становішча людзей, не абмежавана моўнай сітуацыяй (стылем, жанрам, формай мовы), прыналежнасцю да той ці іншай часціны мовы. Агульнаўжы- вальнымі могуць быць словы ўсіх лексіка-граматычных класаў: назоўнікі (школа, шчасце, каханне), прыметнікі (белы, дарагі, малады), дзеясло- вы (радавацца, хваліць, вучыцца), лічэбнікі (пяць, тысяча, адна другая),

прыслоўі (важна, добра, моцна), займеннікі (я, нейкі, што), прыназоўнікі (аб, каля, у), злучнікі (а, ці, або), часціцы (аж, не, нават), выклічнікі (ах, гэй, о). Такія словы маюць устойлівую семантыку, з'яўляюцца агульназ- разумелымі і выкарыстоўваюцца ва ўсіх стылях мовы.

У межах агульнаўжывальнай лексікі могуць быць вылучаны розныя лексіка-семантычныя катэгорыі (амонімы, сінонімы, анто- німы, паронімы), прадметна-тэматычныя і лексіка-семантычныя групы слоў, іншыя формы сістэмных адносін. А гэта значыць, што агульнаўжывальная лексіка з'яўляецца найбольш важнай часткай слоўніка нацыянальнай мовы, складае ядро лексічнай сістэмы, на базе якога адбываецца яе далейшае ўзбагачэнне і ўдасканаленне.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]