Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1-25.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
351.74 Кб
Скачать

11. Літаратура эпохі станаўлення вкл. Агляд. Гісторыка-культурны кантэкст, жанры, сюжэты.

1. Позняе Сярэднявечча – 13-14.

13 ст – пераломнае. Прыйшло ў заняпад полацкае княства. 2 пагрозы: м-т і крыжакі. Утв ВКЛ (1240 - Міндоўг).

Аслабеў уплыў Візантыі. Узмацненне заходнееўрапейскага вектара на беларускую культуру.

14 ст – ВКЛ – адно з мацнейшых у Еўропе!  (Ад Буга да Акі, ад Варажскага мора да Чорнага).

Рысы л-ры:

Сур’ёзны змест

Актуальная тэматыка

Рэлігійна-эстэтычная праблематыка

Захаванне сярэднявеч сімвалізма

Зах пр-па ідыялізацыі

Паралелі з бібліяй

Пр-п гістарызму

Пр-п трафарэтнасці

Традыцыяналізм

Этыкетнасць

 патрыятызм

Паліт тэндэнцыйнасць

Большая ступень рэалізму

Бел л-ра звязана з пісьменнасцю (метрыкі, акты, дакументы, справаводства)

2. Замкі. Аутар –пісьменнік-прафесіанал. Асяроддзе – замкі.

Вера, манарх, жанчына, дом, краіна – вось што павінен абараняць рыцар!

Паказ адносінаў рыцара да сваёй каханай – куртуазнасць.

Перакладныя творы: “Троя”, Александрыя, Пра каралевіча Баву, Аповесць пра Трышчана.

+12 білет.\\\

Развіцце культуры:

Пленна развіваецца архітэктура. У 14-15стст. На землях княства з’яўляецца раманскі стыль- будуюцца магутныя мураваныя замкі; мяняецца асяроддзе літаратуры-яна набывае дзяржаўны характар.

У 13-15стст. былі выпрацаваны асноўныя віды і жанры беларускага фальклору(казкі, каляндарная абрадавая паэзія, прыказкі, прымаўкі і т.п.).

Старажытнарускія літаратурныя традыцыі былі вызначальнымі і ў 14-15стст., на першым этапе станаўлення ўласна беларускай літаратуры. Асабліва актыўна чыталіся і перапісваліся папулярныя і неабходныя для богаслужэння кнігі Бібліі: Псалтыр, Апостал, Евангелле. Шырока распаўсюджваліся жыціі святых і творы царкоўнай аратарскай прозы, апокрыфы. З твораў свецкага характару на бел.землях працягвалі свае жыцце гістарычныя аповесці і дыдактычныя навелы, хронікі, летапісы.

А вось летапісанне усе больш адносіцца да дзяржаўнай справы, так сказаць выконвае ролю тагачасных СМІ, стварае грамадскую думку і ўздзейнічае ідэалагічна.

Летапісы мяняюцца: узмацняецца фабульнасць (сюжэтнасць)\\ замест пагадовых запісаў з’яўляюцца развітыя гістарычныя сюжэты\\ з’яўляецца псіхалагізм, характары

Летапісы складаюцца ў зводы; летапісы і хронікі нагадваюць раманы.

Напрыклад, “Летапіс вялікіх князеў літоўскіх”(дынастыйная барацьба; пачынаецца з Гедыміна), “Беларуска-Літоўскі летапіс”(цэнтральная падзея – гісторыя каранацыя Вітаўта).

16ст. – вызваленне Масквы ад татарскага прыгнету.→ Маскоўскае княства мацнее; узнікае дактрына, што Масква – трэці Рым, а чацвертаму не бываць! Пачынаюцца войны з Маскоўскім княствам. \\У 16ст. летапісы і хронікі мелі ідэалагізаваны характар.

Сюжэты: гістарычныя(рэальныя)\\міфалагізаваныя\\сямейна-бытавыя(дынастыйныя адносіны)

Зводы: гістарычныя : Хроніка Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага.Хроніка Быхаўца\\ міфалагічныя : заснаванне Літвы Палямонам, сон пра жалезнага ваўка і т.п.

Майстры:Рыгор цамблак, Скарына, Гусоўскі.

12. Беларуска-літоўскія хронікі. Эвалюцыя жанру. Апісанне дынастыйнай барацьбы ў вкл у “Летапісе вялікіх князеў літоўскіх”

Летапісыхронікі.

Адрозненні хронік ад л:

Большая сюжэтнасць

Падзеі падаюцца блокамі

Авантурнасць

Больш дыялогаў

Нагадваюць гіст аповесці

Збіраюцца ў зводы.

1ы летапіс- 1430- Летапіс в.к.літоўскіх- дынастыйная барацьба паміж Ягайлам, Вітаўтам.

2і летапіс- 1446- беларуска літоўскі летапіс- пахвала Вітаўту (панегірыка), кульмінацыя – няўдалая каранацыя Вітаўта.

Сюжэты хронік: гіст\ легендарныя\ сям-побытавыя (“Сватанне”, “Нарадзіў”?? аб Ягайле і Соф’е, Жыгімонт Аўгуст і Барбара Радзівіл).

Хроніка ВКЛ, Р і Жамойцкага (16 ст) – міф пра Палямона (рымскі хрысціянін, заснаваў сваю дзяржаву). Міф пра ств ВКЛ Гедымінам.

Хроніка Быхаўца- бітва пад Грунвальдам, падкрэслівалася роль Вітаўта. Паход князя Альгерда на Маскву-1ы.\\\

У новых культурна-гістарычных ўмовах, што склаліся на беларускіх землях пасля іх аб’яднання у адной дзяржаве, ВКЛ, узнікла агульнадзяржаўнае, беларуска-літоўскае летапісанне. Адзін з самых ранніх помнікаў гэтага жанру – “Летапіс вялікіх князеў літоўскіх”. Напісаны каля 1430г. у Смаленску на старабеларускай мове у форме гістарычнай аповесці-хронікі, ен стаў першай спробай стварэння кароткай гісторыі гэтай дзяржавы. Летапіс ахоплівае перыяд 40-90х.гг. 14ст., аднак у цэнтры ўвагі аповед пра падзеі пасля смерці вялікага князя Альгерда, апісанне паводзін і ўзаемаадносін галоўных герояў аповесці князеў Кейстута, Вітаўта, Ягайлы. \\“Летапіс” спалучае рысы дзелавога дакумента і твора свецкай апавядальнай прозы, вылучаецца лаканічнасцю і дынамічнасцю апісання падзей. \\У 15ст. беларускае летапісанне набыло новыя якасці і рысы. Узніклі агульнадзяржаўныя, беларуска-літоўскія паводле зместу і характару летапісы. У іх выявіліся погляды перадавых грамадскіх сіл Беларусі і Літвы першай паловы 15ст., якія стаялі на баку вялікакняжацкай улады, што змагалася супраць феадальнай раздробленнсаці.

У новых культурна-гістарычных ўмовах, што склаліся на беларускіх землях пасля іх аб’яднання у адной дзяржаве, ВКЛ, узнікла агульнадзяржаўнае, беларуска-літоўскае летапісанне. Адзін з самых ранніх помнікаў гэтага жанру – “Летапіс вялікіх князеў літоўскіх”. Напісаны каля 1430г. у Смаленску на старабеларускай мове у форме гістарычнай аповесці-хронікі, ен стаў першай спробай стварэння кароткай гісторыі гэтай дзяржавы. Летапіс ахоплівае перыяд 40-90х.гг. 14ст., аднак у цэнтры ўвагі аповед пра падзеі пасля смерці вялікага князя Альгерда, апісанне паводзін і ўзаемаадносін галоўных герояў аповесці князеў Кейстута, Вітаўта, Ягайлы.

“Летапіс” спалучае рысы дзелавога дакумента і твора свецкай апавядальнай прозы, вылучаецца лаканічнасцю і дынамічнасцю апісання падзей.

«Летапіс вялікіх князёў літоўскіх». Ён прысвечаны апісанню палітычнай гісторыі Літвы, Беларусі і Украіны XIV — пачатку XV ст., гісторыі напружанай барацьбы за ўладу паміж нашчадкамі князя Гедыміна (1316—1341), барацьбы за палітычнае аб'яднанне ўсходнеславянскіх зямель, чаго вымагалі гістарычныя абставіны. Твор напі-саны не ў традыцыйнай пагадовай форме, а як звязная гістарычная аповесць. Асаблівай цэльнасцю і лагічнасцю выкладу, майстэрствам займальнага вострасюжэтнага апавядання вылучаецца першая частка «Летапісу».

У цэнтры ўвагі невядомага аўтара — жорсткая, бес-кампрамісная, поўная драматызму барацьба паміж кня-зямі Ягайлам Альгердавічам, які пасля смерці ў 1377 г. свайго бацькі стаў вялікім князем літоўска-беларускім, і яго дзядзькам Кейстутам Гедымінавічам. Баючыся магут-нага Кейстута, які меў вялікі ўплыў у дзяржаве і ў марах бачыў на вялікакняжацкім пасадзе ў Вільні свайго любі-мага сына Вітаўта, Ягайла вырашыў пазбавіцца ад небяс-печнага дзядзькі. Шукаючы падтрымкі звонку, ён учыніў змову з нямецкімі крыжакамі. Мудры і рашучы Кейстут апярэдзіў пляменніка і захапіў сталіцу княства Вільню. Неўзабаве непакорлівы Ягайла вярнуў сабе вялікакня-жацкі пасад. I вось праціўнікі сыходзяцца на рашучую бітву. Аднак у апошні момант, апавядае летапісец, Ягай-ла прысылае ганцоў з прапановай мірна ўладзіць дына-стычную спрэчку і запрашае да сябе Кейстута з Вітаўтам для перагавораў. Пасля ыекаторых ваганняў князі пры-маюць прапанову і накіроўваюцца ў стан праціўніка, дзе былі здрадліва палонены і адвезены ў Крэўскі замак. Стары князь па загадзе Ягайлы быў задушаны, а яго сын паспеў выратавацца, пераапрануўшыся ў жаночае адзен-не. Вітаўт уцёк у Прусію да крыжакоў.

Гісторыя барацьбы Кейстута з Ягайлам выкладзена ў «Летапісе» як бы на адным дыханні, ёмка, дакладна, дынамічна і выразна. Твор дадаткова ажыўляюць кала-рытныя дыялогі, простая мова герояў. Нягледзячы на знешні аб'ектывізм апавядання, сімпатыі аўтара цалкам на баку Кейстута і Вітаўта, якія намаляваны з яўным спачуваннем як сумленныя і высакародныя рыцары ў супрацьвагу здрадліваму, няўдзячнаму і бязлітаснаму Ягайлу.

Як паказваюць асобныя дэталі зместу, агульная накі-раванасць, мова і стыль твора, першапачатковая частка «Летапісу» напісана ў свецкім асяроддзі, блізкім да князя Вітаўта, дзесьці ў канцы XIV ст. з мэтай гістарычна абгрунтаваць права гэтага князя на вялікакняжацкі па-сад у Вільні, апраўдаць яго паводзіны ў той міжусобнай спрэчцы і асудзіць перад гісторыяй Ягайлу, забойцу Кейстута. Працяг «Летапісу» не мае той арганічнай цэль-насці і завершанасці, як пачатак, а ўяўляе шэраг асобных гістарычных апавяданняў пра самыя розныя падзеі: пра жаніцьбу і каранацыю ў Кракаве князя Ягайлы, пра бітву літоўскіх князёў са смаленскімі пад Мсціславам, пра выдачу замуж дачкі князя Вітаўта Софіі за маскоўскага князя Васіля Дзімітравіча, пра загадкавую смерць у Кіеве князя Скіргайлы і інш. Галоўным героем твора ста-новіцца Вітаўт. Апісанне яго настойлівых спроб дасяг-нуць запаветнай мэты — вялікакняжацкага трона ў Віль-ні, чаго ён, нарэшце, дамогся ў 1392 г., калі Ягайла, на той час ужо кароль Полыпчы, вымушаны быў аддаць яму вярхоўную ўладу ў Вялікім княстве Літоўскім, і бурнай дзейнасці ў першыя гады яго самастойнага панавання ў гэтай дзяржаве складае асноўны змест другой часткі «Летапісу». Вітаўт робіць паходы на Віцебск, Смаленск, Украіну, пазбаўляе ўлады непакорлівых мясцовых кня-зёў, далучае да Вялікага княства Літоўскага ўскраінныя беларускія і ўкраінскія землі, умацоўвае іх палітычнае адзінства. Як прадстаўнік перадавых грамадскіх сіл Літ-вы і Русі канца XIV — пачатку XV ст. беларускі летапісец апісвае і ацэньвае падзеі з агульнадзяржаўных пазіцый. Ён цалкам ухваляе збіральніцкую, цэнтралізатарскую палітыку гэтага князя, узвышэнню якога, сцвярджае аўтар, была рада «ўся зямля Літоўская і Руская». Другая частка «Летапісу» напісана кніжным стылем старабела-рускай літаратурнай мовы таго часу, верагодней за ўсё каля 1430 г. у Смаленску ў асяродцзі мясцовага права-слаўнага духавенства, якое падтрымлівала аб'яднальную палітыку літоўска-беларускіх князёў на Русі.

Заключная частка «Летапісу вялікіх князёў літоўскіх» — невялікая аповесць пра Падолле, у якой выкладзена палітычная гісторыя Падольскай зямлі за другую палову XIV — першую трэць XV ст. Асабліва падрабязна апавядаецца пра лёс чатырох сыноў Ка-рыята Гедымінавіча, князя навагрудскага, пасланых на Падолле пасля вызвалення яго ад ардынскага іга вялікім князем Альгердам (1345—1377). Карыятавічы, сцвярджае аўтар, абаранялі гэтую ўкраінскую зямлю ад татар і овсн подольскне городы умуровалн». У канцы XIV ст. яна была канчаткова далучана да Вялі-кага княства Літоўскага князем Вітаўтам. Пасля яго смерці ў 1430 г. Заходняе Падолле анексіравалі поль-скія феадалы.

13.Гістарычныя, легендарныя і сямейна-побытавыя эпізоды ў беларуска-літоўскіх хроніках.

Расказаць пра хронікі – 12 білет.

У першай палове 16 ст. быў укладзены другі беларуска-літоўскі летапісны звод – “Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага” Гэтая Хроніка паслужыла найважнейшай крыніцай трэцяга і апошняга агульнадзяржаўнага летапіснага зводу, створанага ў ВКЛ, найбольш выдатнага помніка беларуска-літоўскага летапісання – “Хронікі Быхаўца”.

Годна пардставіць і ўвекавечыць свій бурны час ( канец 15 – пачатак 16 ст.), а таксама цікава расказаць пра найбольш значныя падзеі мінулага сваёй краіны, памяць пра якія яшчэ жыла сярод людзей, і гэтым самым захаваць іх для нашчадкаў было асноўнай яго задачай як пісьменніка і гістарыёграфа.

Любімай тэмай гэтага ананімнага храніста, які, несумненна, належыў да шляхецкага стану, была ваенна-патрыятычная. Яго глыбока хвалявалі ўспаміны пра найбольш яркія і слаўныя моманты гісторыі сваёй Радзімы, пра гераічныя ўчынкі продкаў. Найлепшыя старонкі свайго твора ён прысвяціў апісанню вялікіх паходаў і бітваў, ратных подзвігаў сваіх суайчыннікаў, іх рыцарскай доблесці і мужнасці. Сваім горача зацікаўленым, жывым і пераканаўчым апавяданнем храніст імкнуўся выклікаць у чытачоў пачуццё гонару за сваё мінулае, абудзіць у іх цікавасць да роднай гісторыі, узмацніць патрыятычныя пачуцці. Добра дасведчаны ў найважнейшых грамадска-палітычных падзеях таго часу, у гісторыі сваёй краіны, аўтар “Хронікі Быхаўца” ўзбагаціў яе новымі яркімі старонкамі, упершыню стварыў з пункту гледжання патрыятычна настроенага прадстаўніка пануючага класа, беларуска-літоўскай шляхты, такую шырокую паводле ахопу падзей і храналагічна такую глыбокую яе панарому.

Цікавым і паказальным прыкладам творай працы беларуска-літоўскіх храністаў 16 ст. з’яўляецца апісанне паходу князя Альгерд на Маскву. Як сведчаць рускія летапісы, гэты князь двойчы, у 1368 і 1370 гг., сапраўды стаяў ля самых сцен маскоўскага крамля. Выкарыстаўшы дакладны гістарычны факт, храніст стварыў арыгінальнае белетрыстычные апавяданне. Своеасаблівая завязка дзеяння. Маскоўскі князь Дзмітрый Іванавіч, апавядае ён, парушыўшы ранейншыя мірныя дамовы, прыслаў да Альгерда свайго пасла, праз якога перадаў яму агонь і шаблю. Альгерд адказаў не менш дасціпна, але быў больш хуткім і рашучым у сваіх дзеяннях. Ён выняў з крэсіва губку і крэмень, запаліў губку і перадаў паслу, даўшы гэтым зразумець, што ў Вялікім княстве ёсць свой агонь, а маскоўскаму князю перадаў: “ Я, дасть Бог, буду в него на Велик день а поцалую его красным яйцом – через шчыт сулицою”. Калі раніцой на Вялікдзень Альгерд нечакана з’явіўся на Паклоннай гары, то захоплены знянацку маскоўскі князь яўна быў не гатовы да сустрэчы з няпрошаным госцем і вымушаны быў прасіць міру. А іна развітанне Альгерд пад’ехаў на кані да крамлёўскай сцяны, дакрануўся да яе сваім кап’ём і прамовіў: “ Княже велики московски! Паметай то, што копие литовское стояло под Московию».

Храніст не ведаў дакладных дэталяў паходу гэтага літоўска-беларускага князя на Маскву, аднак апісанне характару яго дзеянняў у цэлым апавядае сапраўднасці.

Храністу важна было не столькі падаць дакументальна дакладна ў дэталях апісанне падзей гістарычнага мінулага, колькі дасягнуць максімальнай эфектыўнасці і дзейнасці свайго аповеду. Белетрызуючы гістарычнае апавяданне, ён імкнуйся яўна не парушаць логікі развіцця падзей, захаваць яго праўдападобнасць, зрабіць яго і гістарычна і мастацкі праўдзівым, хоць і не заўсёды гэта храністу ўдавалася. Там, у апавяданні пра Грунвальдскую бітву ён так падае падзеі, так апісвае ход бітвы, што яго вывад, быццам бы крыжакі былі разбітыя толькі войскамі Вялікагас княства Літоўскага, якія ўзначальваў Вітаўт, “ а войска ляцкие ничога им не памагали, только на то смотрели», лагічна вынікае са зместу гэтага апавядання і падаецца зусім праўдападобным, хоць і супярэчыць гістарычнавй праўдзе.

Гэтая своеасаблівая антыпольская тэндэнцыя даволі моцна адчуваецца і ў іншых месцах “Хронікі…” У творы катэгарычна сцвярджаецца, што шляхта Вялікага княства Літоўскага “ старшая и предняя, ниж ляхове». Апісваючы гісторыю падрыхтоўкі да каранацыі Вітаўта. Храніст абвінавачвае польскіх паноў у яе зрыве. З абурэннем і гневам ён расказвае пра падступную задуму апошніх у часы караля Казіміра усіх “пановы литовских порезать, а княство Литовске до Коруны прывлашчыть» ( г. зн далучыць)

У арыгінальнай жа часцы « Хроники …» дыстанцыя паміж назіральнікам і аб’ектам значна змяншаецца, нярэдка настолькі, што чытач становіцца як бы непасрэдным удзельнікам падзей. Прыкладам з’яўляецца апісанне бітвы літоўска-беларускіх войск з татарамі пад Клецкам 1506 г. Апісанне пра бітву пад Клецкам, несумненна, напісана непасрэдным удзельнікам тых падзей альбо са слорў відавочцы, што дапамагло храністу стварыць эфект прысутнасці.

Вельмі займальна падаецца ппаведамленне пра забойства ў 1440 у Троках князя Жыгімонта Кейстутавіча. Такіх даволі закончых і адносна самастойных апавяданняў, пабудаваных на больш-менш дакладным, сюжэтна разгорнутым і белетрызаваным, з жывым праўдзівымі дэталямі апісанні сапраўдных гістарычных падзей, нямала ў “Хроніцы …” І яны прысвечаны не толькі ваенна-патрыятычнай і грамадска-палітычнай тэматыцы, але часам і асабістым, нават інтымным бакам жыцця гістарычных асоб. Так, храніст запісаў цікавае паданнем пра гісторыю сватання ў Друцку старога караля Ягайлы да зусім юнай Соф’і Гальшанскай. Сватам тады выступаў сам вялікі князь Вітаўт. Хоць каралю прапаноўвалі спачатку яе старэйшую і больш прагожую сястру Васілісу, аднак ён прадбачліва і мудра адмовіўся: “ Сам то я знаю, иже сестра старшая есть цуднейшая, нижли маетус, а то знаменует, иж сестра старшая есть моцная, а я человик стары, не смею оное покуситися”. Дзякуючы шлюбу Ягайлы з Соф’яй была заснавана дынастыя Ягелонаў. Уключэнне гэтага апавядання ў агульнадзяржаўны летапісны звод сведчыла пра рост цікавасці тагачасных храністаў і чытачоў да падобнага роду тэматыкі.

У г.тым кантэксце яшчэ больш паказальнай з’яўляецца рамантычная гісторыя кахання Жыгімонта Аўгуста і Барбары Радзівіл. Яна змешчана ў поўнай рэдакцыі “ Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага” пад 1545 – 1548 гг., але не папала ў “Хроніку …”, бо апошняя была завершана раней. Пасля смерці першай жонкі, ён пачаў наведваць Барбару Радзівіл. Прыгажуня Барбара так моцна паланіла маладога карля, што ён, нягледзячы на супрацьдзеянне правячых колаў ВКЛ і Польшчы, усё ж жаніўся на ёй. Жанчына была бясплодная, і на гэтым шлюбе перарвалася дынастыя.

У цэлым “Хроніка …” – звод тэматычна звязаных, прасякнутых пэўнай ідэяй, патрыятычна скіраваных гістарычных аповесцяў і апавяданняў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]