- •1.Старажытная беларуская літаратура: агульная панарама развіцця. Перыядызацыя. Эпохі. Стылі. Майстры.
- •2. Асноўныя асаблівасці старажытнай беларускай літаратуры.
- •3. Беларуская літаратура ранняга сярэдневечча. Перакладная літаратура і яе бытаванне ў Полацкім княстве.
- •4. Летапісанне у перыяд ранняга Сярэднявечча. Адлюстраванне гісторыі Русі у “Аповесці мінулых гадоу”
- •5. Эпізоды гісторыі Полацкага княства ў люстэрку летапісання.
- •6.Кірыла Тураўскі.
- •7. Еўфрасіня Полацкая.
- •8.Аўрамій Смаленскі. (каля1146-пасля1219)
- •9. Клімент Смаляціч і яго месца ў кантэксце літаратуры ранняга Сярэднявечча.
- •10. “Слова пра паход Ігаравы” як помнік агульнаславянскай літаратуры. Беларускія матывы “Слова…”
- •11. Літаратура эпохі станаўлення вкл. Агляд. Гісторыка-культурны кантэкст, жанры, сюжэты.
- •12. Беларуска-літоўскія хронікі. Эвалюцыя жанру. Апісанне дынастыйнай барацьбы ў вкл у “Летапісе вялікіх князеў літоўскіх”
- •14. Пахвала Вітаўту як узор сярэднявечай публіцыстыкі.
- •15. Трансфармацыя жанру рыцарскага рамана. Трышчан.
- •16. Рэнесанс ў Еўропе і Беларусі.
- •17. Творчасць м. Гусоускага.
- •18. Беларускія піьсьменнікі лаціністы эпохі Рэнесансу. Прусская вайна Яна Вісліцкага.
- •22. Рэфармацыя у еуропе і Беларусі…
- •23. Жыццё и дзейнасць Сымона Буднага
- •24. Жыццё и дз. В. Цяпинскага
- •25. Палемічная літаратура.
3. Беларуская літаратура ранняга сярэдневечча. Перакладная літаратура і яе бытаванне ў Полацкім княстве.
11-12 стст Узн дзяржаўнасці. Развіццё л-ры звязана з хрысціянствам Русі - 992г. Стварэнне пісьменнасці: 1-ыя тэксты – 10 ст., гаршчэчак “Гуроўжна”пад Смаленскам, потым нож “Нож Іжэў”– не л-ра!!! Тураўскае евангелле – 1ы бел твор! Рукапісная кніга)
2 жанры: перакладная л-ра (з старажытнагр. і лаціны) і арыгінальная.
Перакладная. Жанры:
Біблія
Набажэнскія
Патрыстыка
Агіяграфія
Патэрыкі
Гіст. Проза
Апокрыфы
Варажбітныя кнігі
Сборнікі
У ХІ-ХІІ стст узнікла патрэба духоўнага развіцця грамадства, а пашырэнне і паглыбленне культурных сувязей з Візантыяй і Балгарыяй рабілі вельмі спрыяльныя ўмовы для шырокага існавання перакладной літаратуры на Беларусі.
У старажытныя часы перкладная літаратура была цесна звязана з арыгінальнай, скаладала з ёй арганічнае цэлае, адзіную эстэтычную сістэму. У сярэдневековую эпоху паняцця аўтарскага і нацыянальнага права ўласнасці на мастацкі твор не існавала, таму шмат якія творы мелі інтэрнацыянальны характар, бытавалі ананімна, без выразна пазначаных месца і часму ўзнікнення. Тэкст такіх твораў свабодна перарабляўся ў розных краінах у адпаведнасці з мясцовымі патрабаваннямі.
Грэка-візантыйская перакладная літаратура вызначалася жанравай разнастайнасцю, але дамінуючае месца ў ёй займалі творы і кнігі, неабходныя для багаслужэня.
Біблія – збор твораў літаратурнага і фальклорнага паходжання.
Упершыню Біблія з’явілася на Блізкім Усходзе ў 1 тысячагоддзі да н.э. Яе змест апраўдаваў сацыяльную няроўнасць і рэлігійную нецярпімасць, прапаведваў грамадскую пасіўнасць і спрыяў захаванню адсталых уяўленняў. Але ж, акрамя таго, Біблія пашырала кругагляд, духоўна ўзбагачала і далучала да культуры іншых хрысціянскіх народаў. Біблія з’яўлялася крыніцай задавальнення рэлігійных пачуццяў і глыбока чалавечых перажыванняў.
Першымі, хто пераклаў Біблію на белмову, былі Кірыла і Мяфодзій (з балгарскай мовы). Найбольш распаўсюджаны на Русі былі Евангелле, Псалтыр, Апостал, малітоўнікі, службоўнікі.
У склад Бібліі уваходзяць гістарычны хронікі (кнігі Царстваў), героіка-патрыятычныя аповесці (Эсфір, Юдзіф), творы, у якіх услаўляюцца глыбокія зямныя пачуцці і перажыванні чалавека (Песня песняў) і выяўляюцца яго тагачасныя рэлігійна-містычныя ўяўленні (Апакаліпсіс). Складанасць і супярэчлівасць Бібліі абумовілі яго ідэйна-мастацкую і стылявую неанароднасць.
Патрыстыка – творы айцоў (настаўнікаў) царквы, вядомых пісьменнікаў-багасловаў, прадстаўнікоў павцучальнай і аратарскай прозы. (Васіль Вялікі, Рыгор Ніскі, Р. Багаслоў) Існава 2 жанры патрыстікі: павучанне і пропаведзь (слова, казань), - і 2 яе віды: дыдактычнае і урачыстае красамоўства. Асноўным беларускім пісьменнікам гэтага накірунку быў Іаан Златавуст (“Златавуст”, “Златаструй”, “Маргарыт”)
Агіяграфія – жыццяпіс святых. Найчасцей бытавалі у форме зборнікаў: мінеі (“Чэццкі мінеі”), прологі – скарочаныя тэксты жыцій, пацерыкі (Егіпетскі, Сенайскі), рукапісы (Супральскі, Успенскі), зборнікі
анекдотаў, афарызмаў і інш. З жыцця святых.
Такія творы паказвалі прыклад жыцця для веруючых, мелі звесткі по гісторыі культуры, выражалі грамадска-палітычныя і эстэтычныя думкі свайго часу. Яны мелі выразныя маральна-дыдактычныя мэты і вызначылі асноўныя спосабы і прынцыпы адлюстравання рэчаіснасці.
ПатэрыкІ – гісторыі з жыцця святых, “Сенайскі патэрык” – 335г.
Гістарычная проза – перакладныя-грэка-візантыйскія хронікі. Выкладаецца гісторыя далёкага мінулага народаў Блізкага і Далёкага Усходу, пачынаючы ад “стварэння свету”. Вядомы хронікі Іаана Малалы, Георгія Амартала, якія распавядаюць гісторыю старажытнага Егіпта, Грэцыі, Рыма і Візантыі і змяшчаюць звесткі з антычная міфалогіі гэтых краін. Таксама вядомы прыклад гістарычнай прозы – “Гісторыя Іўдзейскай вайны” Іосіфа Флавія. “Александрыя”, “Троя”. Таксама да старажытнай перакладной літаратуры адносяцца зборнікі-энцыклапедыі (“Пчала” – зб.анекдотаў, прымавак, і інш, “Фізіёлаг”, “Шасціднёвік”) і варажбітныя кнігі (астралогіі, громнікі, соннікі, траўнікі, зельнікі).
Апокрыф – легендарныя аповесці і апавяданні, у якіх больш ярка і падрабязна распрацоўваліся біблейскія сюжэты, вобразы, матывы. Такая літаратура не прызнавалася афіцыйна царквой.
Паводле зместу апокрыфы бываюць старазапаветныя, новазапаветныя, жційныя і эсхаталагічныя (пра будучыню). Апокрыфы задавальнялі цікавасць да незвычайнага, легендарнага, жаданне чалавека ведаць боль пра падзеі і герояў Бібліі; яны закраналі вострыя сацыяльныя праблемы, выказвалі вольнадумныя, ерэтычныя ідэі і сцвярджалі дэмакратычны погляд на грамадства.
(“Жыццё прарока Ераміі”, “Жыццё прарока Іллі”, “Хаджэнні Багародзіцы па пакутах”)
Трэба ведаць!!! Кананізаваныя творы: Ад Мацвея, Марка, Лукі, Іаана.
Арыгінальная л-ра. Жанры:
Рэлігійная: малітвы\ казанні\ жыцці\ хаджэнні\ прытчы.
Свецкая: летапісы (лаканічнасць, строгі адбор фактаў, героі – знакамітыя людзі, датаваліся ад стварэння свету. Хрыстос нарадзіўся ў 5508 годзе) – Полацкі, Лаўрэнцьеўскі, Цверскі, Кіеўскі, Аповесць мінулых гадоў.
