Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1-25.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
351.74 Кб
Скачать

10. “Слова пра паход Ігаравы” як помнік агульнаславянскай літаратуры. Беларускія матывы “Слова…”

Магчымыя аўтары:

Нестар

К. Тураўскі

Фальсіфікацыя Мусіна Пушкіна

Фальсіфікацыя сербскага вучонага

Княгіня Марыя Васількаўна – жонка Святаслава

Хранатоп:

Пдн – Тмутаракань – тайманскі паўвостраў

Усх – Палавецкія стэпі

Зах – Італія, гоцкая дз

Пн – Ноўгарад

Бел матывы:

Усяслаў Чарадзей – 9 раздзел – хацеў заваяваць Ноўгарад, пачуў звон калакалоў Саф сабора.

Гарадзенскія трубы

Дудуткі

Бітва на нямізе (параўноўваецца з сг работамі: сеянне\ жніво \веянне\ малацьба)

Вешчы Баян: Ні хітру, ні горазду суда божага не мінуці!

“Слова пра паход Ігара” – выдатны помнік усходнеславянскай літаратуры 12ст. Створана найбольш верагодна ў Кіеве ў канцы 1185-1186г. аўтар невядомы. У аснове паэмы - лірычна-эпічны аповед пра наўдалы паход вясною 1185г. ноўгарад-северскага князя Ігара Святаслававіча са сваім братам Усеваладам на полаўцаў. Усхваляваная размова пра гэты паход перарасла ў патрыятычнае слова пра сучаснае і мінулае русі, глыбокі роздум паэта пра яе няпросты лес. Змест твора сведчыць пра шырокі кругагляд аўтара, яго добрую дасведчанасць у гісторыі ўсходнеславянскіх зямель і княстваў, яго праўдзівасць і аб’ектыўнасць. Значная ўвага ў “Слове” аддадзена гісторыі Полацкай зямлі, Усяславу Чарадзею, які паўстае яркай асобай дзейным і мудрым валадаром і намаляваны ў духу народна-паэтычных традыцый.

Твор вызначаецца мастацкай дасканаласцю, свецкім характарам, высокай ідэйнасцю і народнасцю. Паэтычныя вобразы “Слова” шырока адлюстроўваюць свет прыроды, працоўную дзейнасць чалавека, воінскі побыт. Мастацка-вобразная сістэма паэмы сваімі каранямі глыбока звязана з народнай вусна-паэтычнай творчасцю, насычана язычніцкай сімволікай, вобразамі славянскай міфалогіі.

Час стварэння твора быў вельмі складаны і супярэчлівы, ішоў працэс палітычнага драблення і дэцэнтралізацыі Русі. Раздробленая на шматлікія землі-княствы Кіеўская дзяржава страціла сваю былую магутнасць. Як вынік - напады полаўцаў і іншых варварскіх плямен стэпавых качэўнікаў. Аднак аўтар адлюстроўваў свій час і мінулае не як летапісец, а як сапраўдны паэт. Яго твор – не храналагічна паслядоўны дакумент, а цэласная серыя яркіх малюнкаў. Яго апавяданне афарбавана эмацыянальна; дапоўнена разважаннямі пра мінулае і трывогамі за будучыню.

Увогуле “Слова” належыць усім усходнеславянскім літаратурам. Яго можна параўнаць з эпасам “Беавульф”, “Песня пра Раланда” (франц.), “Песня пра Нібелунга”(нем.) і г.д.

“Слова” было адкрыта ў канцы 1780-х гг. Рускім гісторыкам А. Мусіным-Пушкіным у рукапісе 16ст., які зберагаўся ў Яраслаўлі і загінуў у Маскве ў 1812г. Упершыню твор апублікаваны ў 1800г.

Беларускія матывы:Паэт згадвае полацкага князя Ізяслава Васількавіча, які “позвоні своімі острымі мечі о шеломы літовскія, прітрепа славу деду своему Всеславу, а сам под грьленымі ўіты на кроваве траве прітрепан літовскымі мечі.” \\Асаблівае месца займае вобраз нястомнага і непакорлівага Усяслава Чарадзея, які свае жыцце аддаў барацьбе за ўмацаванне палітычнай магутнасці і незалежнасці Полацкага княства. \\Узгадваецца фауна: тур, гепард-пардуш, зязюля-зегзіца, воран, мыс, бель, воўк, гарнастай і г.д. \\Сярод міфалагічных багоў Дажбог, Сварог, Траян, Хорс.\\Узгадваюцца Мінскія землі, Няміга.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]