Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1-25.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
351.74 Кб
Скачать

7. Еўфрасіня Полацкая.

1ая святая на Беларусі\ жанчына-палітык\ ігумення, заснавала манастыры: жан у Полацку і мужч у Жыровіцах\ перакладчык і пісьменнік\ заснавальніца скрыпторыя – перапісвання кніг\ настаўніца\ бібліёграф\ вандроўніца – Царград, Іерусалім.

Артэфакты: Спаса-Ефр. храм у Полацку, м і ж манастыры у Полацку, пячатка Е. Полацкай, келля, фрэскі з яе выявай, сярэбраны ланцуг, жыціе Е.П. (псіхалагізм).

Кананічнае: апісанне цудаў, апісанне вандроўніцтва.

Некананічнае: псіхалагізм, кніжны розум, хараство.\\\

Ефрасіння Полацкая нарадзілася ў Полацку каля 1101 года (не пазней 1104 года). Паходзіла з роду полацкіх князёў з дынастыі Рурыкавічаў па мужчынскай лініі і з дынастыі Рагвалода па жаночай лініі: была нашчадкам вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Святаславіча, хрысціцеля Русі, і полацкай князёўны Рагнеды ад іх старэйшага сына Ізяслава, якому прыходзілася прапраўнучкай. Дзедам Прадславы быў славуты полацкі (а некалі і кіеўскі) князь Усяслаў Чарадзей, а бацькам — яго малодшы сын Святаслаў (хрысціянскае імя Георгій). Маці, Сафія, была дачкой кіеўскага князя Уладзіміра Манамаха. Блізкімі сваякамі Прадславы былі візантыйскія імператары, князі кіеўскія, тураўскія, пераяслаўскія, смаленскія, растова-суздальскія, уладзіміра-валынскія, каралі Венгрыі.

Звестак пра жыццё Ефрасінні Полацкай мала. Адзінай гістарычнай крыніцай, у якой распавядаецца пра жыццё полацкай князёўны, з’яўляецца "Жыціе святой і найпадобнейшай Еўфрасінні", створанае ў канцы XII ст. Да гэтай дакументальнай крыніцы далучаюцца звесткі з летапісаў гэтага перыяду.

«Жыціе...» было напісана ў канцы XII — пачатку XIII ст. на царкоўнаславянскай мове. Невядомы аўтар звярнуўся ў творы да мясцовага матэрыялу. Твор аб'ядноўвае ў жанравых адносінах біяграфічную аповесць («Жыціе Ефрасінні Полацкай» — адзіная вядомая сёння крыніца звестак пра асветніцу XII ст.), хаджэнне і пахвалу.

У адпаведнасці з канонамі агіяграфічнага жанру вобраз Ефрасінні (Прадславы) паўстае ідэалізаваным, пазбаўленым індывідуальных чалавечых рыс. Падкрэсліваецца апантанасць гераіні ў служэнні высокаму, духоўнаму. Аднак у творы параўнаўча няшмат цудадзейнага, незвычайнага, што было характэрным для гэтага жанру. Аўтар абапіраўся на рэальныя факты жыцця знакамітай святой.

Асветніцкая дзейнасць найпадобнейшай Ефрасінні была шматграннай. Адным з накірункаў яе дзейнасці было садзейніцтва пабудове храмаў. Па замове Ефрасінні вядомы полацкі дойлід Іаан, які быў манахам аднаго з полацкіх манастыроў, пабудаваў на месцы драўлянай царквы мураваны храм Святога Спаса. Пабудова храма адбылася за 30 тыдняў. Расійскі гісторык Леанід Аляксееў назваў будаўніцтва Спасаўскага сабора "найбуйнейшаю падзеяй у полацкай і ва ўсёй старажытнарускай архітэктуры". У Спаскай царкве размяшчаліся келлі Ефрасінні і яе сястры Еўдакіі. Спаская царква была багата ўпрыгожана фрэскамі, якія маюць вялікую гістарычную і мастацкую каштоўнасць. Размешчаны на беразе Палаты, гэты храм пакідае і цяпер уражанне завершанасці і адпаведнасці ландшафту. Заканчэнне будаўніцтва і асвячэнне храма полацкім епіскапам было адзначана святкаваннем княжацкай сям’і, баяраў, гараджан і сялян навакольных сёлаў.

Ёсць меркаванне, што дойлід Іаан пры заснаваным Ефрасінняй мужчынскім манастыры пабудаваў таксама царкву святой Багародзіцы, для якой ігумення вырашыла набыць у Канстанцінопалі абраз Багародзіцы Эфескай. Ефрасіння паслала ў Канстанцінопаль да візантыйскага імператара Мануіла Комніна слугу свайго Міхаіла з каштоўнымі дарамі. Імператар выканаў просьбы сваячкі. 3 Іерусаліма быў дастаўлены абраз. Канстанцінопальскі патрыярх Лука ў прысутнасці епіскапаў блаславіў абраз святой Багародзіцы Эфескай у Сафійскім саборы Канстанцінопаля і перадаў яго Міхаілу, які даставіў абраз Адзігітрыі (Пуцяводнай) Полацкай, як яе сталі называць, у Полацк. Цяпер гэты абраз знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу ў фондах Рускага музея.

Па заказе Ефрасінні полацкім майстрам Лазарам Богшам у 1161 годзе быў зроблены настольны шасціканцовы крыж (даўжыня 51 сантыметр) для царквы Святога Спаса. Ён быў выраблены з кіпарысу. Да яго пярэдняй і адваротнай паверхняў прымацаваны залатыя, да бакавых сярэбраныя пласціны. Крыж быў аздоблены каштоўнымі каменнямі, упрыгожаны выявамі: на верхніх канцах крыжа размешчаны пагрудныя выявы Ісуса Хрыста, Іаана Прадцечы, маці Божай; у цэнтры ніжняга сяродкрыжжа — чатыры евангелісты; на канцах — архангелы Гаўрыіл і Міхаіл, унізе крыжа — выявы святых Ефрасінні, Софіі, Георгія (патронаў самой заказчыцы і яе бацькоў). У гістарычнай літаратуры ўсталявалася назва — крыж Ефрасінні Полацкай.

Заснаваныя Ефрасінняй Полацкай манастыры сталі асяродкам асветы ў Полацкім княстве. У іх знаходзіліся школы, дзе дзеці вучыліся чытанню, пісьму, "цыфры", царкоўным спевам і нотнай грамаце. У больш старэйшым узросце дзеці, акрамя царкоўнаславянскай мовы, вывучалі грэцкую мову, атрымлівалі звесткі з прыродазнаўства, медыцыны, рыторыкі і гісторыі, перш за ўсё гісторыі Полацкага княства. Да асветніцкай дзейнасці Ефрасінні Полацкай адносілася і адкрыццё бібліятэк са скрыпторыямі (дзе перапісваліся кнігі), іканапіснай і ювелірнай майстэрань. Ефрасіння Полацкая складала і запісвала малітвы і пропаведзі.

Сваёй культурна-асветніцкай дзейнасцю Ефрасіння Полацкая яшчэ ў пачатку нашай гісторыі, у яе полацкі перыяд, вызначыла важную ролю культуры ў жыцці народа і падала прыклад служэння ў галіне культуры. Яе постаць паказала таксама плённую творчую працу ў служэнні інтарэсам грамадства. Ефрасіння Полацкая стала сімвалам духоўнага служэння сваёй Радзіме, невычарпальнай крыніцай маральнай сілы і духоўнага адраджэння народа.

Ефрасіння Полацкая лічылася справядлівай суддзёй у грамадскіх і маральных справах, была прыхільніцай міру ў сваім і суседніх княствах. Асабліва важкім было яе слова ў спрэчках паміж полацкімі князямі.

Менавіта ў адносна спакойныя для Полацкага княства гады ігумення Ефрасіння Полацкая вырашыла здзейсніць духоўны чын — паломніцтва ў Святую Зямлю.

Кароткі змест «Жыція Ефрасінні Полацкай» («Апо-весці жыцця і смерці святой і блажэннай 1 найпадобней-шай Еўфрасінні, ігуменні манастыра Святога Спаса і Най-свяцейшай Ягонай Маці, што ў горадзе Полацку»):

Пачынаецца «Жыціе...» зваротам: «...Паслухайцеўваж-ліва... памякчыўшы нівы сэрцаў вашых, і прыміце ў іх на-сенне ўратавальнага жыцця найпадобнейшай той, яе подзвігі і працу святую і любоў да Бога».

Князь Усяслаў меў многа сыноў. У меншага яго сына Георгія нарадзілася дзяўчыыка, якую назвалі Прадславай. Была яна вельмі здольнай да кніжнай навукі. Шырока ра-зышлася слава пра яе мудрасць і прыгажосць. Князі пачалі пасылаць да бацькі Прадславы сватоў. Даведаўшыся, што яе збіраюцца выдаць замуж, юная князёўна сказала сабе: «Што ж учынілі нашыя роды, якія былі да нас? Жаніліся і выходзілі замуж і княжылі, але не вечна жылі; жыццё іх праплыло, і загінула іхняя слава, быццам прах, горай за павуцінне». Прадслава пайшла ў манастыр і пастрыглася ў манашкі пад імем Ефрасіння. Бацька, даведаўшыся, што зрабіла яго любая дачка, моцна перажываў.

Спачатку Ефрасіння жыла ў мураванай келлі ў царкве Святон Сафіі, Потым епіскап Ілья па Божаму знаку ад-правіў маладую манашку ў Сяльцо, дзе стаяла царква Свя-тога Спаса. Стаўшы ігуменняй, Ефрасіння дамаглася пост-рыгу сясцер Гарыславы і Звеніславы.

За 30 тыдняў Ефрасінняй была пабудавана каменная цар-ква Святога Спаса і створаны пры ей манастыр. У другую збудаваную царкву Ефрасіння ўнесла, з дазволу цар-градскіх цара Мануіла і патрыярха Лукі, абраз Божай Маці, напісаны пры жыцці яе.

Сабрала Ефрасіння ўсіх сваіх братоў і аб'явіла аб ра-шэнні ісці ў Іерусалім. Перад адыходам загадала епіскапу Дыянісію пастрыгчы пляменніц Кірыяну і Волыу, назваў-шы адну Агаф'яй, другую — Яўфіміяй.

Дайшоўшы з братам Давідам і сястрой Еўпраксіяй да Іерусаліма, Ефрасіння цалавала гроб Госпадаў, прасіла ў малітве Богаг каб прыняў яе дух у святым горадзе. Калі «Божым наканаваннем... занядужыла і пачала хварэць», то паслала купіць сабе дамавіну ў камры Святой Багародзіцы. Праз 24 дні Ефрасіння «аддала душу ў рукі Бога жывога... і ўвайшла ў пакоі нябесныя».

Твор заканчваецца пахвалой Ефрасінні Полацкай.

Мастацкія асаблівасці

«Жыціе...» было напісанаўканцы XII — пачаткуХШ ст. на царкоўнаславянскай мове. Невядомы аўтар звярнуўся ў творы да мясцовага матэрыялу. Твор аб'ядноўвае ў жан-равых адносінах біяграфічную аповесць («Жыціе Еф-расінні Полацкай» — адзіная вядомая сёння крыніца звес-так пра асветніцу XII ст.)г хаджэнне і пахвалу,

У адпаведнасці з канонамі агіяграфічнага жанру вобраз Ефрасінні (Прадславы) паўстае ідэалізаваным, пазбаўле-ным індывідуальных чалавечых рыс. Падкрэсліваецца апантанасць гераіні ў служэнні высокаму, духоўнаму. Ад-нак у творы параўнаўча няшмат цудадзейнага, незвычай-нага, што было характэрным для гэтага жанру. Аўтар аба-піраўся на рэальныя факты жыцця знакамітай святой.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]