
- •1.Старажытная беларуская літаратура: агульная панарама развіцця. Перыядызацыя. Эпохі. Стылі. Майстры.
- •2. Асноўныя асаблівасці старажытнай беларускай літаратуры.
- •3. Беларуская літаратура ранняга сярэдневечча. Перакладная літаратура і яе бытаванне ў Полацкім княстве.
- •4. Летапісанне у перыяд ранняга Сярэднявечча. Адлюстраванне гісторыі Русі у “Аповесці мінулых гадоу”
- •5. Эпізоды гісторыі Полацкага княства ў люстэрку летапісання.
- •6.Кірыла Тураўскі.
- •7. Еўфрасіня Полацкая.
- •8.Аўрамій Смаленскі. (каля1146-пасля1219)
- •9. Клімент Смаляціч і яго месца ў кантэксце літаратуры ранняга Сярэднявечча.
- •10. “Слова пра паход Ігаравы” як помнік агульнаславянскай літаратуры. Беларускія матывы “Слова…”
- •11. Літаратура эпохі станаўлення вкл. Агляд. Гісторыка-культурны кантэкст, жанры, сюжэты.
- •12. Беларуска-літоўскія хронікі. Эвалюцыя жанру. Апісанне дынастыйнай барацьбы ў вкл у “Летапісе вялікіх князеў літоўскіх”
- •14. Пахвала Вітаўту як узор сярэднявечай публіцыстыкі.
- •15. Трансфармацыя жанру рыцарскага рамана. Трышчан.
- •16. Рэнесанс ў Еўропе і Беларусі.
- •17. Творчасць м. Гусоускага.
- •18. Беларускія піьсьменнікі лаціністы эпохі Рэнесансу. Прусская вайна Яна Вісліцкага.
- •22. Рэфармацыя у еуропе і Беларусі…
- •23. Жыццё и дзейнасць Сымона Буднага
- •24. Жыццё и дз. В. Цяпинскага
- •25. Палемічная літаратура.
5. Эпізоды гісторыі Полацкага княства ў люстэрку летапісання.
+ наплесці чаго-небудзь пра існаванне (форму, асаблівасці) летапісання на Беларусі з пытання 3-4
У “Аповесці мінулых гадоў” – звесткі пра першых полацкіх князёў: Рагвалода і Рагнеду, Брачыслава і Усяслава. Канцэпція агульнасці паходжання гэтага твора садзейнічала зараджэнню летапісання на землях старажытнай нашай краіны.
У Кіеўскім летапісе змяшчаюцца звесткі ад 50-60 гг ХІІ ст – быццам фрагменты згубленага Полацкага летапісу. Ад 1159 г там размяшчаецца падрабязнае апавяданне пра паўстанне палачан супраць князя Расціслава Глебавіча і вяртанне ў Полацк пасля пяцігадовага выгнання князя Рагвалода Брачыслававіча.
У Галіцка-Валынскім летапісе змяшчаюцца звесткі пра станаўленне ВКЛ, пра жыццё і дзейнасць Міндоўга, Войшалка, інш князёў. Гэты летапіс быў шырока вядомы на Беларусі ў складзе Іпацьеўскага. Ён паслужыў узорам і крыніцай для “Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага” і “Хронікі Быхаўца.
Полацкі летапіс — летапіс, існаванне якога гіпатэтычна дапускаеца радам гісторыкаў, але які не захаваўся. Мог быць складзены ў Полацку ў 12 ст. На думку С. М.Салаўёва, У. Ц. Пашуты, Л. В. Аляксеева, урыўкі з гэтага летапісу ёсць у Кіеўскім летапісе.
На думку прыхільнікаў гіпотэзы, на карысць існавання такога летапісу сведчыць апавяданне ў Кіеўскім летапісе (пад датай 1159 г.) пра вяртанне на полацкі сталец, раней выгнанага палачанамі кн. Рагвалода-Васіля Барысавіча. Апавяданне складзенае відавочцам, з яркімі дэталямі. Другім доказам з'яўляецца фрагмент (пад датай 1180 г.) з Іпацьеўскага спісу пра паход кіеўскіх, чарнігаўскіх і полацкіх князёў сумесна з наўгародцамі пад Друцк, залежны ад смаленскіх князёў (тымчасова смаленскім кн. быў Давыда Расціславіча). Пра мясцовы, полацкі запіс сведчыць дэталізацыя — дакладная дата падзеі, падрабязны пералік князёў.
Пра існаванне летапісання ў Полацку наогул паведамляў В. М. Тацішчаў (пач. 18 ст.), які ў сваёй працы «Гісторыя Расійская» узгадваў пра спіс, які належаў пецярбургскаму архітэктару П. Яропкіну, і дзесяць разоў спасылаўся на змест спісу, які, аднак, не дайшоў да нашых дзён — загінуў падчас пажараў у Маскве ў 1812 г. Гісторык выпісаў толькі некаторыя фрагменты, у т.л. летапісны артыкул 1217 г., пра астатняе В. М. Тацішчаў заўважыў: «...много о полоцких, витебских и других князей писано, токмо я не имел времени всего выписать и потом не достал...»[1].
Магчыма, што ў Полацкай зямлі было створана, а потым трапіла ў Кіеў і «Паданне аб Усяславічах», зафіксаванае ў Лаўрэнцьеўскім спісе пад датай 1128 г. На думку Ю. А. Зайца, яно з'яўляецца пераказам тэксту гістарычнай песні, пашыранай на тэрыторыі Полаччыны ў кан. 11 — пач. 12 ст.
6.Кірыла Тураўскі.
Гора будзе ўсiм тым, хто не трымаўся кнiжнай мудрасцi i наказаў духоўных бацькоў.
Кiрыла Тураўскi (каля 1130 – 1182). Стоўпніцтва. Прыярытэт Новага запавета над старым: Еліонская гара выўэй за Сенайскую! Чалавек – слабенькі, сам выступаў супраць язычніцтва.
Паходжане меў з сям´і багатых гараджан, так званых заможных мяшчан.
У Тураве атрымаў высокую на той час адукацыю. Рана пастрыгшыся ў манахі, стаў святаром у адным з тураўскіх манастыроў. Там ён заняўся літаратурнай дзейнасцю. Пачаў яе па ўзорах візантыйскай літаратуры.
Стаўшы тураўскім епіскапам, асабліва праславіўся як прапаведнік, выдатны майстар так званага ўрачыстага царкоўнага красамоўства.
Пiсьменнiк-прапаведнiк, выдатны майстар аратарскай прозы, царкоўны дзеяч XII ст. Кiрыла Тураўскi быў адным з самых адукаваных людзей свайго часу. Ён выдатна ведаў Святое Пiсанне, класiчную вiзантыйскую рыторыку i паэтыку, валодаў многiмi мовамi. Праведнае жыццё, адукаванасць, красамоўства зрабiлi iмя царкоўнага дзеяча вядомым яшчэ ў маладосцi. У творчай спадчыне асветнiка - аповесцi, малiтвы, "словы", павучаннi, пасланнi, каноны, якiя вызначаюцца ўзнёсласцю, лiрызмам, эмацыянальна вытанчанай мовай . Да нашых дзён захавалася 8 "слоў"- пропаведзей ("Слова на свята Вялiкдзень", "Слова на вербнiцу", "Слова на ўшэсце" i iнш.), некалькi аповесцей-прытчаў i казанняў ("Прытча пра чалавечую душу i цела", "Аповесць пра беларызца i манаства", "Казанне пра чарнарызскi чын"), два каноны, каля трох дзесяткаў вершаў i малiтваў. У творах К. Тураўскага адлюстроўваюцца багаслоўска-фiласофскiя i грамадска-этычныя погляды пiсьменнiка, тлумачыцца сiмволiка многiх бiблейскiх кнiг, уздымаюцца праблемы духоўнай дасканаласцi суайчыннiкаў. Праз бiблейскi змест прасочваюцца думкi не толькi аб радасцях чалавечага жыцця, харастве навакольнай прыроды, аўтар таксама задумваецца аб недахопах дзяржаўнага ладу. К. Тураўскi праяўляў асаблiвы клопат пра духоўную дасканаласць суайчыннiкаў.
Прататыпы ў "Прытчы пра чалавечую душу i цела": цела- князь Андрэй Багалюбскі, сляпы-душа – яго памочнік біскуп Феадарэц. (цi "Слове пра сляпога i кульгавага") пiсьменнiк выкарыстоўвае ў якасцi сюжэта евангельскае апавяданне пра руплiвага гаспадара. Пасадзiўшы вiнаград, ён паставiў ля варот двух вартаўнiкоў: сляпога i кульгавага. "Калi хто з маiх ворагаў захоча абакрасцi вiнаграднiк, то кульгавы ўбачыць, а сляпы пачуе. Калi ж хто-небудзь з iх захоча ўвайсцi ў вiнаграднiк, то кульгавы, не маючы ног, не зможа прайсцi ўсярэдзiну; сляпы ж, калi i ўвойдзе, то, заблудзiўшыся, у прорве разаб'ецца", - так разважае гаспадар. На самой справе ўсё адбылося iнакш. Сляпы i кульгавы, аб'яднаўшы свае сiлы (сляпы нёс кульгавага, а кульгавы паказваў дарогу), самавольна трапiлi ў сад i прысвоiлi чужое дабро. Гаспадар, даведаўшыся пра здзейсненае, загадаў прагнаць "злачынцаў". К. Тураўскi ў вобразе сляпога паказаў чалавечую душу, у вобразе кульгавага - цела. Гаспадар - Бог, стваральнiк свету - карае сляпога i кульгавага, выганяючы iх з саду. Гэтым самым аўтар сцвярджае думку аб адказнасцi чалавека перад Богам i пакараннi за грахi. Высокамастацкiя аратарскiя творы К. Тураўскага склалi залаты фонд старажытнай лiтаратуры. Яны на працягу многiх стагоддзяў карысталiся вялiкай папулярнасцю, памнажалiся i разыходзiлiся ў сотнях рукапiсных спiсаў. Менавiта пагэтаму нашы продкi называлi асветнiка Златавустам, параўноўваючы яго са славутым аратарам i майстрам красамоўства IV ст. н. э.
Каб зрабіць больш зразумелымі абстрактныя біблейскія ісціны і высокія ідэі, пісьменнік выкарыстоўваў алегорыі-сімвалы, асацыятыўныя вобразы. Сярод моўна-выяўленчых сродкаў аўтара слоў і прытчаў шырока прадстаўлены эпітэты і метафары, воклічы і звароты, разгорнутыя параўнанні.
Максім Гарэцкі: у ім паэт змагаўся з аскетам!