
- •1.Старажытная беларуская літаратура: агульная панарама развіцця. Перыядызацыя. Эпохі. Стылі. Майстры.
- •2. Асноўныя асаблівасці старажытнай беларускай літаратуры.
- •3. Беларуская літаратура ранняга сярэдневечча. Перакладная літаратура і яе бытаванне ў Полацкім княстве.
- •4. Летапісанне у перыяд ранняга Сярэднявечча. Адлюстраванне гісторыі Русі у “Аповесці мінулых гадоу”
- •5. Эпізоды гісторыі Полацкага княства ў люстэрку летапісання.
- •6.Кірыла Тураўскі.
- •7. Еўфрасіня Полацкая.
- •8.Аўрамій Смаленскі. (каля1146-пасля1219)
- •9. Клімент Смаляціч і яго месца ў кантэксце літаратуры ранняга Сярэднявечча.
- •10. “Слова пра паход Ігаравы” як помнік агульнаславянскай літаратуры. Беларускія матывы “Слова…”
- •11. Літаратура эпохі станаўлення вкл. Агляд. Гісторыка-культурны кантэкст, жанры, сюжэты.
- •12. Беларуска-літоўскія хронікі. Эвалюцыя жанру. Апісанне дынастыйнай барацьбы ў вкл у “Летапісе вялікіх князеў літоўскіх”
- •14. Пахвала Вітаўту як узор сярэднявечай публіцыстыкі.
- •15. Трансфармацыя жанру рыцарскага рамана. Трышчан.
- •16. Рэнесанс ў Еўропе і Беларусі.
- •17. Творчасць м. Гусоускага.
- •18. Беларускія піьсьменнікі лаціністы эпохі Рэнесансу. Прусская вайна Яна Вісліцкага.
- •22. Рэфармацыя у еуропе і Беларусі…
- •23. Жыццё и дзейнасць Сымона Буднага
- •24. Жыццё и дз. В. Цяпинскага
- •25. Палемічная літаратура.
23. Жыццё и дзейнасць Сымона Буднага
(каля 1530-1593), беларускі мысліцель-гуманіст эпохі Адраджэння, рэлігійны рэфарматар, прадаўжальнік культурна-асветніцкай, нацыянальна-патрыятычнай і філасофскай традыцыі Ф.Скарыны. Вучыўся ў Кракаўскім, магчыма, і ў Базельскім пратэстанцкім універсітэтах. У 1588 прыехаў у сталіцу Вялікага Княства Літоўскага Вільню. Стварыў у Нясвіжы друкарню, дзе ў 1562 выдаў на беларускай мове «Катэхізіс» і іншыя кнігі, у якіх заклікаў клапаціцца аб развіцці беларускай мовы, да яднання культур славянскіх народаў. Быў у сяброўскіх адносінах з друкарамі І.Фёдаравым і П.Мсціслаўцам, вёў перапіску з маскоўскім праваслаўным багасловам Арцеміем. Належаў да памяркоўнай рэлігійна-рэфармацыйнай плыні, блізкай да кальвінізму, якая ў Беларусі называлася евангелічнай. У сярэдзіне 1560-х г. - адзін з ідэолагаў антытрынітарызму - радыкальнай плыні беларускай Рэфармацыі. Удзельнічаў у рабоце сінодаў - з'ездаў беларускіх і польскіх арыян (антытрынітарыяў), дзе ў вострых дыскусіях абараняў сваё рэлігійна-філасофскае і сацыяльна-палітычнае вучэнне; у спрэчках займаў памяркоўна-гуманістычную пазіцыю. З 1573 Будны займаў пасаду прапаведніка ў Лоску. У 1574-1575 выдаў у Лоскай друкарні на лацінскай мове некалькі сваіх твораў: «Аб дзвюх прыродах Хрыста», «З нагоды аргументаў Сімлера», «Кароткі доказ, што Хрыстос не з'яўляецца такім жа Богам, як айцец...» і інш. У галоўным рэлігійна-філасофскім творы «Аб найбольш важных палажэннях хрысціянскай веры» абагульніў свае радыкальныя ідэі, распрацаваў унітарную канцэпцыю Бога і натуралістычную версію паходжання Хрыста. Гэта была не тэалагічная, а тыповая філасофска-рацыяналістычная інтэрпрэтацыя, якая разбурала традыцыйны асноватворны хрысціянскі догмат. У 1582 Будны рашэннем сінода зняты з пасады прапаведніка. Каб апраўдаць сваю дзейнасць, у 1583 ён апублікаваў твор «Аб свецкай уладзе», які з'яўляецца каштоўнай крыніцай па гісторыі беларускай Рэфармацыі і грамадска-філасофскай думкі. У 1584 Будны выключаны з брацкай абшчыны і пакінуў маёнтак Яна Кішкі. Апошнія гады жыў пры дварах выпадковых мецэнатаў. Будны пісаў на беларускай, польскай і лацінскай мовах. Абгрунтоўваў думку пра пазнавальнае значэнне мастацтва і яго маральна-выхаваўчую ролю. Лічыў прыгожым тое, што ісціннае, аддаваў перавагу прыгажосці зместу перад прыгажосцю формы. Адзначаў, што толькі на аснове свабоды магчыма поўнае самавыяўленне асобы, росквіт яе здольнасцей.
Біяграфія
Пытаньне пра месца нараджэньня і нацыянальнасьць Буднага застаецца дыскусійным[Крыніца?]. Дакладна ня высьветлена, літвін-беларус ён ці паляк, нарадзіўся ў Будах беларускіх ці ў Будах, што знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы (Мазовія).
Першая гістарычная згадка пра Сымона Буднага — кароткі запіс ў мэтрыцы Кракаўскага ўнівэрсытэту за 19 кастрычніка 1544 г. наступнага зьместу: «Simon Alberti de Budny dioc Plocensis 1 gr. s.», што азначае — «Сымон Будны з дыяцэзіі Плоцкай (?) заплаціў за навучаньне адзін грош». Згаданы запіс надзвычай каштоўны. На сёньняшні дзень ён фактычна адзіны дакумэнт, які дае магчымасьць вызначыць прыблізны год нараджэньня асьветніка. Калі зыходзіць з таго, што юнаку ў час паступленьня ва ўнівэрсітэт было прыблізна 14 год — звычайны ўзрост для пачаткоўцаў, то можна рабіць выснову, што Будны нарадзіўся прыкладна ў 1530 годзе.[2]
Каля 1544 Будны паступіў на факультэт свабодных мастацтваў Кракаўскага ўнівэрсытэту, дзе атрымаў грунтоўную гуманітарную і багаслоўскую адукацыю. Магчыма, пасьля Кракава ён працягваў вучобу ў Базэльскім пратэстанцкім унівэрсытэце.
У 1558 Будны прыехаў у сталіцу Вялікага княства Літоўскага — Вільню, дзе заняў пасаду катэхізіста (настаўніка пратэстанцкай беларускай суполкі) з абавязкам выкладаць асновы кальвінісцкага вучэньня дзецям і дарослым. У выніку гэтай дзейнасьці, якая працягвалася 2 гады, склалася яго першая праца на беларускай мове — «Катэхізіс».
[рэдагаваць]
Катэхізіс
Тытульная старонка Катэхізісу Буднага. Нясьвіж, 1562
У 1560 ён прызначаны прапаведнікам у Клецак. Сумесна з нясьвіскім намеснікам Мацеем Кавячынскім і яго братамі, а таксама з кальвінісцкім міністрам (прапаведнікам) Лаўрэнціем Крышкоўскім Будны заснаваў у Нясьвіжы друкарню, пры якой была пабудавана і паперня (майстэрня па вырабе паперы). Падтрымку, у тл. і фінансавую, беларускім кнігавыдаўцам аказвалі ўладальнік Нясьвіжа Мікалай Радзівіл Чорны і будучы канцлер Вялікага княства Літоўскага Астафій Валовіч. Па загадзе апошняга з Вільні ў Нясьвіж былі перавезены шрыфты Ф.Скарыны. 10 чэрвеня 1562 года ў Нясьвіскай друкарні выйшла першая кніга — «Катэхізіс». Аўтарамі гэтай кнігі лічацца Будны, Кавячынскі і Крышкоўскі, аднак галоўная роля ў яе напісаньні належала Буднаму. Ён уяўляе сабой кароткія пытаньні на рэлігійную тэму і разгорнутыя адказы. Спэцыфіка мовы заключаецца ў тым, што побач з старабеларускай мовай прыводзяцца вялікія цытаты на царкоўна-славянскай мове, якія нічым не абазначаюцца. Такім чынам Будны пайшоў далей за Скарыну на шляху збліжэньня пісьмовай мовы рэлігійных твораў і жывой беларускай мовы. «Катэхізіс» быў створаны дзеля пашырэньня асьветы — «для простых людзей языка рускага».
\\\У кастрычніку 1562 у Нясьвіскай друкарні выйшаў другі беларускі твор таго ж аўтарскага калектыву «Пра апраўданьне грэшнага чалавека перад Богам». Ён, аднак, да нашага часу не захаваўся.
Эвалюцыя поглядаў
Сымон Будны зьяўляўся прыхільнікам дыялектыкі:
Няхай паважаныя калегі ведаюць і памятаюць пра тое, што навука прыгожага маўленьня, па-грэцку дыялектыка, — ня вымысел паганскіх філёзафаў, як думаюць малаадукаваныя людзі, а дар Божы, рэч, дадзеная чалавеку прыродай[3]
Будны належаў да памяркоўнай рэлігійна-рэфармацыйнай плыні, блізкай да кальвінізму, якая на Беларусі і ў Літве называлася эвангелічнай. Але ў пач. 1560-х гадоў у яго ўзніклі сумненьні наконт трактоўкі асноўных палажэньняў хрысьціянскай дагматыкі — дагмата Тройцы і прыроды Хрыста. Спробай пераацэнкі хрысьціянскага веравучэньня тлумачыцца зварот Будны да вывучэньня патрыстычнай літаратуры, г.зн. рэлігійнай філязофіі таго пэрыяду, калі хрысьціянства яшчэ не было дагматызавана. У 1564 сумесна з Крышкоўскім Будны пераклаў на польскую мову і выдаў у Нясьвіжы «Гутаркі сьвятога Юсьціна, філёзафа і пакутніка з Трыфанам-іудзеем».
У сярэдзіне 1560-х гадоў Будны — адзін з ідэолягаў антытрынітарызму, радыкальнай плыні беларуска-літоўскай Рэфармацыі. Ён удзельнічаў у рабоце сінодаў — зьездаў беларускіх, літоўскіх і польскіх арыян (антытрынітарыяў), або літоўскіх і польскіх братоў, дзе ў вострых дыскусіях абараняў сваё рэлігійна-філязофскае і сацыяльна-палітычнае вучэньне. У 1565, пасьля сьмерці Мікалая Радзівіла Чорнага, Будны пакінуў Клецак і пераехаў у Холхла, куды яго запрасіла Ганна Кішка — удава віцебскага ваяводы.
У 1572 пісьменьнік з Холхла пераехаў у Заслаўе (пад Менскам). У гэтым жа годзе ў поўным аб’ёме пабачыла сьвет Біблія Сымона Буднага. У гэты пэрыяд у лёсе асьветніка адбыўся пералом. Ён знайшоў новага мэцэната ў асобе беларускага магната-арыяніна Яна Кішкі. Восеньню 1573 апошні прапанаваў яму пасаду міністра (прапаведніка) у Лоску, заснаваў там друкарню і аддаў яе ў поўнае ягонае распараджэньне. У 1574 у Лоскай друкарні выйшаў Новы запавет з прадмовай і каментарыямі Буднага, што былі апушчаны ў нясьвіска-ўздзенска-заслаўскай Бібліі.
Вялікае значэньне Будны надаваў прапагандзе сваіх рэлігійна-філязофскіх ідэй і на Захадзе. На працягу 1574 ён выдаў у Лоскай друкарні на лацінскай мове некалькі твораў: «Аб дзьвюх прыродах Хрыста», «3 нагоды аргумэнтаў Сімлера», «Кароткі доказ, што Хрыстос не зьяўляецца такім жа богам, як бацька» і інш.
Канцэпцыя С. Буднага
У 1576 у Лоску выйшаў у сьвет галоўны рэлігійна-філязофскі твор Буднага «Пра найважнейшыя палажэньні хрысьціянскай веры», у якім ён абагульніў свае радыкальныя ідэі. Трактат Буднага «Пра найбольш важнейшыя палажэньні хрысьціянскай веры» пераважна палемічны. У ім аўтар дыскутуе ня толькі з трынітарыямі, але і з прыхільнікамі дытэізму (двухбожжа) — Пятром з Ганёндза і Станіславам Фарноўскім. У гэтым творы ён распрацоўвае ўнітарную канцэпцыю Бога і натуралістычную вэрсыю паходжаньня Хрыста. Паводле Буднага, богам зьяўляецца толькі Бог Айцец, Сьвяты Дух — сіла боская. Хрыстос жа наогул ня мае ніякіх адносінаў да боскай супольнасьці паколькі па сваім паходжаньні ён натуральны чалавек, узьведзены ў боскі сан дзякуючы сваім высокім маральным якасьцям і заслугам у прапагандзе хрысьціянства. Гэта была не тэалягічная, а тыповая філязофска-рацыяналістычная інтэрпрэтацыя, якая разбурала традыцыйны асноватворны хрысьціянскі дагмат.
Апошнія гады Будны жыў пры дварах выпадковых мэцэнатаў. Да 1956 дакладная дата сьмерці Буднага ня была вядома. Яе ўстанавіў Станіслаў Кот. У каралеўскай бібліятэцы Капэнгагэна ён знайшоў выдадзены ў 1603 у Вільні Міхалам Алясьніцкім твор, накіраваны супраць антытрынітарыяў. Аўтар піша: "Сьмерць Сымона Буднага, правадыра і кіраўніка перахрышчэнцаў Літвы, якая наступіла 13 студзеня 1593 у Вішневе, была жудаснай і агіднай. Ужо за два гады да сьмерці ён зусім звар’яцеў, не хацеў нічога чуць і ведаць пра Бога і Хрыста. Нават за тры дні да сьмерці раздаваўся яго страшэнны крык, які напаўняў двор пана Льва Маклока і яго суседзяў. А калі цівун пан Віткоўскі пераконваў яго, каб у апошнія свае дні ён зьвярнуўся да Бога, ён злавіў яго руку і сказаў: «Клянуся, я не ведаю ніякага Бога і ніякага Хрыста». Прыблізна тое ж самае пра сьмерць Буднага паведамляе Марцін Лашч (Жаброўскі). Паведамленьні гэтыя, аднак, выключна тэндэнцыйныя, паколькі належаць яго ідэйным праціўнікам.