Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1-25.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
351.74 Кб
Скачать

16. Рэнесанс ў Еўропе і Беларусі.

Тэацэнтрызмантрапацэнтрызм

Многія адкрыцці

Выбух тэхналогій: “Тэхналогіі апярэдўілі чалавека” Эйнштэйн

Пячатны станок – 1445 – І. Гутэнберг

Лацінастараіт, старафр і інш.

Урбанізацыя

Секулярызацыя – вызваленне к-ры з-пад уплыву царквы ці адзяленне свецкай л-ры ад царкоўнай.

ВКЛ удзельнічае ў войнах (Іван ІІІ – да Масквы Бранск, Гомель, Чарнігаў, Смаленск. Князь Глінскі – пад Клецкам, князь Астрожскі – пад Оршай. Лівонская вайна – 1563-15821569- унія Люблінская…утв РП (1572-С. Баторый), 1596 – Берасцейская унія. Насельніці=тва Беларусі – 2,5 млн чалавек)

Замкавая к-рагарадская.

З’яўл. пісьменнае права.

1ая кніга – “Біблія” Ф. Скарыны, 1517 г.

Пошук залатой сярэдзіны.

У рэлігіі – шматканфесійнасць і талерантнасць

У мастацтве – дэмакратызм

Мова – шматканфесійная.

Тып рэнесанснага дзеяча: навуковец-энцыклапедыст\ паліглот\ вандроўнік\ патрыёт\ гуманіст\ цікавіцца антычнасцю\ вальнадумец.\\\

Адраджэ́нне, Рэнеса́нс — гісторыка-культурная эпоха паміж Сярэднявеччам і Новым Часам (14–першая палова 17 ст.) у краінах Заходняй і Цэнтральнай Еўропы. На Беларусі – 15 – п. 16 ст.

Назва «Адраджэнне» звязана з сапраўдным адраджэннем інтарэсу да культурных здабыткаў і каштоўнасцяў Старажытнай Грэцыі і Рыма, якое пачалося ў паўночнай Італіі і пазней распаўсюдзілася на іншыя еўрапейскія краіны.

У эпоху Адраджэння былі зроблены важныя адкрыцці і вынаходкі ў розных галінах навукі і тэхнікі, створаны выдатныя ўзоры рэалістычнага мастацтва. Для культуры Адраджэння былі ўласцівыя антыфеадальная і антыклерыкальная накіраванасць, адмаўленне дагматызму і схаластыкі, узрастанне асобаснага пачатку, індывідуалізму, пашырэнне вольнадумства, свабодалюбных, патрыятычных настрояў. Адной з найбольш важных адметных рыс рэнесансавай культуры з’яўляецца гуманізм.

Рэнесансныя ідэі і матывы найбольш яскрава выявіліся ў творчасці выдатных мастакоў, скульптараў (Мікеланджэла, Леанарда да Вінчы, Рафаэль, А. Дзюрэр, Тыцыян, Данатэла), архітэктараў (Ф. Брунелескі, Д. Брамантэ), літаратараў (У. Шэкспір, М. дэ Сервантэс, Ф. Рабле, Лопэ дэ Вега), вучоных (Г. Галілей, М. Капернік, Дж. Бруна), мысліцеляў (Т. Мор, Э. Ратэрдамскі, М. Мантэнь) і інш.

У эпоху Адраджэння культура выйшла з-пад поўнай апекі царквы, што прывяло да хуткага развіцця свецкага мастацтва; найбольшыя поспехі былі дасягнутыя ў галіне выяўленчага мастацтва. Рэнесансная культура 15 – пачатку 17 ст. еўрапейскіх краін (Германія, Нідэрланды, Англія, Францыя, Іспанія, Швецыя і інш.), размешчаных на поўнач ад Італіі і Альпаў, традыцыйна называецца Паўночным Адраджэннем. Яго асаблівасцямі былі кампраміс з сярэднявечнымі традыцыямі, моцная сувязь з рэлігійнымі і нацыянальна-культурнымі рухамі (напр., з Рэфармацыяй).

Адраджэнне ў Беларусі\\Перадумовамі станаўлення і развіцця культуры Адраджэння на беларускіх землях сталі ўзаемасувязі ВКЛ з краінамі Заходняй Еўропы, адносна дэмакратычны лад жыцця, рост гарадоў, завяршэнне працэсу фармавання беларускага этнасу і старабеларускай мовы. Тыповыя рысы рэнесанснай культуры (гуманізм, свабодалюбства, патрыятызм, антыдагматычнасць) выразна праявіліся ў культурна-асветніцкай, творчай дзйнасці Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага, М. Гусоўскага, Сімяона Полацкага і інш. Расквітнела летапісанне, заняпала жыційная літаратура, былі створаны хронікі, гістарыяграфічныя творы, на старабеларускую мову перакладаліся ўзоры свецкай прозы. Пашырэнню рэнесансных ідэй паспрыяла ўзнікненне і хуткае развіццё мясцовага кнігадрукавання.\\Літаратура пераставала быць ананімнай, цэлая плеяда літаратараў, публіцыстаў (М. Сматрыцкі, А. Волан, А. Філіповіч, А. Рымша, Л. і С. Зізаній, І. Пацей і інш.) гучна заявіла пра сябе творамі высокага мастацкага і эстэтычнага ўзроўню, напісанымі на старабеларускай, лацінскай і польскай мовах. З’явіліся прафесійныя паэты, атрымала развіццё мемуарная літаратура.

Паспяхова развівалася архітэктура, што знайшло адлюстраванне ў будаўніцтве шматлікіх ратуш, храмаў, палацаў, шпіталяў, дамоў цэхавых брацтваў і інш. Спачатку рэнесансныя рысы спалучаліся з элементамі готыкі (Мірскі замак, Мураванкаўская царква-крэпасць).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]