Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1-25.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
351.74 Кб
Скачать

1.Старажытная беларуская літаратура: агульная панарама развіцця. Перыядызацыя. Эпохі. Стылі. Майстры.

Нашай літаратуры каля 1000 гадоў. Бел. літ. Развівалася ў адпаведнасці з агульнаеврапейскай парадыгмай. Былі свае сярэднявечча, рэнесанс, барокка, Адраджэнне і г.д. Старабелар. літ-ра адна с мастацкіх з’яваў прыгожага пісьменства еўрапейскага сярэднявечча.

Перыядызацыя:

Старажытная л-ра (11- 1-ая пал. 18ст.)

Новая л-ра (2-ая пал 18-19 ст.)

Сучасная л-ра (20-21 стст.)

Старажытная літаратура:

Сярэневечча (Полацк. кн. )

Ранняе (11-12)

Позняе (13-14)

Рэнесанс (ВКЛ)(15 – пач. 16)

Л-ра эпохі Рэф. і Контррэф. (2-ая пал 16 – пач 17)

Барока (к.17-п.18)

Асветніцтва (2ая п. 18)

Класічнае сярэднявечча – багатае (век усталявання феадалізму ў Еуропе, краса рускага слова во ўмовах Кіеўскай Русі, станаўленне ВКЛ, Рускага і Жамойцк.)

Стылі: З прыняццем Руссю ў 988г. хрысціянства ўзнікае на Русі прыгожае пісьменства, выяўляецца яго візантыйска-хрысціянскі пачатак. Усекіеускія мастацкія традыцыі – рускай, украінскай, беларускай (усходнеславянскія літуратуры). Уплыў Візантыі і Рыма, рамска-каталіцкі, праваслаўны, заходняя Рэфармацыя і г.д. Культавая мова стараславянская пазней трансфармавалася ў царкоўнаславянскую.

Майстры: Кірыла Тураўскі, Клімент Смаляціч, Ф. Скарына і інш.

Адзіным відам славеснага мастацтва ў старажытн. часы быў фальклор. Але царква выступала супраць яго. У Х ст. у Паддзвінні ўжо была высокаразвітая традыцыя апавяданняў і склалася сістэма слоўнага этыкету. Летапіс з цягам часу ператвараўся ў літаратурна-мастацкі твор. З’яўленне дзяржаўнасці супала з узнікненнем пісьменства(862). Аснова мовы – салунскі дыялекст. Перапісваліся кнігі. Царкоўныя кнігі (малітвы, словы, гімны). Шматмоўнасць.

Жанры:

Арыгінальная літаратура:

Рэлігійная (словы, казанні, малітвы, жыціі, хаджэнні)

Летапісы – зборы пагадовых запісаў (Полацкі – не захаваўся, Іпацьёўскі, Лаўрэнцьеўскі, Цвярскі, Галіцка-Валынскі)

Перакладная: (Біблія, Набажэнскія кнігі, Патрыстыка, Агіяграфіі, Патэрыкі, гістарычная проза, Апокрыфы, Варажбітныя, Зборнікі)

2. Асноўныя асаблівасці старажытнай беларускай літаратуры.

Дзелавы, службова-прыкладны характар\ блізкасць да публіцыстыкі\ перавага прагматычнага аспекта над эстэтычным\ гістарызм (летапісы)\ рэлігійнасць\ патрыятызм\ строгі адбор фактаў\ абстрагаванасць\ тыпізацыя шляхам ідэалізацыі\ традыцыяналізм\ умоўнасць\ сугестыя – магч уздз на пачуцці чытача\ нарматыўнасць\ статычнасць вобразаў, дынамізм дзеяння\ сувязь з фальклорам\ жанравы сінкрэтызм (шматфункцыянальнасць)\ кананічнасць\ сімвалізм\ этыкетнасць\ трафарэтнасць\ манументальнасць стылю\ ананімнасць\ рухомасць тэстаў\ полілінгвізм.

Больш за ўсё у старажытнай беларускай літаратуры захапляе і трымае ў палоне гуманістычны пафас, пачуццё патрыятызму, чуццё Радзімы. I няхай палотны грэкаў значна даўжэйшыя, шырэйшыя па ахопу падзей, а таму і народнае і дзяржаўнае жыццё грунтоўней паказана ў іх, але мастацкае палатно ўсходніх славян выявіла найперш характар будучых нязломных духам народаў, якія нібы прадчувалі сваю трагедыйную наканаванасць. Прадчувалі і супроцьстаялі ёй. Дзякуй богу, што выжылі, выстаялі.Старажытная беларуская літаратура мае агульнаўсходнеславянскую і нацыянальную аснову. У першым выпадку — гэта перыяд 11—13 стагоддзяў, хоць ёсць і іншыя думкі на гэты конт. Пазнейшыя стагоддзі прайшлі пад знакам фарміравання беларускай народнасці, Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ), яго ўзлёту і заняпаду. Беларускі народ зведаў і аб'яднанне з Рэччу Паспалітай, і панаванне ўсякіх самадзержцаў. Забаранялі нашу мову пры паляках і вялікадзяржаўных шавіністах. Але жыў народ. Жыла самабытная нацыянальная культура. Жыло арыгінальнае і перакладное мастацтва слова. I тым больш развіваўся наш нацыянальны фальклор — аснова літаратурнай творчасці. Аўтар першай гісторыі беларускай літаратуры Максім Гарэцкі трапна выказаўся пра фальклор як пра моцнае жаданне людзей «выліць у песнях і казках багацце свайго сэрца і свайго розуму». Затым гэтае багацце пералівалася ў запісы, літаратурныя шэдэўры. Літаратура розных народаў пачыналася з гераічнага эпасу — такіх мастацкіх палотнаў, у якіх адлюстроўваецца лёс краіны ў цэлым, гераічная гісторыя, эпахальныя падзеі. Такімі былі «Іліяда» і «Адысея», «Калевала» (старажытны літаратурны помнік скандынаўскіх народаў). Старажытныя ўсходнія славяне выказалі сябе ў славутым помніку слоўнага мастацтва «Слова аб паходзе Ігаравым». Напісана яно было невядомым аўтарам (ёсць версія — Кірылам Тураўскім) у 1185—1187 гг., па меркаванню літаратуразнаўцаў. Твор гэты ўхваляе гераізм славянаў, што выступілі супроць полаўцаў, шукаючы сабе і Радзіме славы. I хай не перамаглі ў чарговы раз, хай князь Ігар апынуўся паланёным, ды затое вораг адчуў магутнасць клінка сыноў народа. I княжна Яраслаўна, і князь Святаслаў, і ўся прырода аплакваюць няўдачу ваяроў. А кіеўскі князь Святаслаў да таго ж асуджае Ігара і яго таварышаў па паходзе за няўзгодненасць дзеянняў, як зараз скажуць, сепаратызм, у сваім «залатым слове». Але духоўнасць твора надзвычай высокая. Калі чытаем яго, пераконваемся, што аўтар любіць сваю Радзіму, свята шануе яе сыноў, ганарыцца тым, што ён — сын рускай зямлі. Па паэме напісана опера «Князь Ігар». У сувязі з 800-годдзем з'яўлення твора была выдадзена энцыклапедыя «Слово о полку Игореве» пад рэдакцыяй М.Г.Булахава.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]