
- •Вопрос№1:Предмет, значение и цели курса «Истории Белоруссии». Периодизация истории Белоруссии. Источники изучения курса.
- •Вопрос№2: Периодизация. Основные подходы в изучении истории
- •Вопрос№4:Великое переселение народов. Расселение индоевропейцев. Балты и славяне на территории современной Белоруссии.
- •Вопрос№3: Першапачатковае засяленне беларускіх зямель. Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі (каменны век).
- •Вопрос№13: Вытокі беларускага этнасу. Канцэпцыі паходжання назвы «Белая Русь». Культура беларускіх зямель ў другой палове XIII – першай палове XVI стст.
- •Вопрос№5: Язычество на землях Белоруссии.
- •Вопрос№11:Социально-экономическое развитие белорусских земель в составе вкл в 13-16ст.Аграрная реформа Жигимонта Августа.
- •Вопрос№6: Зараджэнне дзяржаўнасці ва ўсходніх славян. Кіеўская Русь. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі.
- •Вопрос№7: Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у IX – XIII стст.
- •Вопрос№12:Основные направления внутренней и внешней политики вкл в 13-16в.
- •Вопрос№8: Введение христианства и его влияние на развитие белорусских земель.
- •Вопрос№10:Государственно-политический строй вкл.
- •Вопрос17:Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у другой палове XVI-XVIII ст.
- •Вопрос№14:Церковно-религийные отношения в вкл и рп.
- •Вопрос№18: Знешняя і ўнутраная палітыка Рэчы Паспалітай у другой палове хvі - першай палове хvііі стст.
- •1703 Г. У вкл у Вільні ўтварылася канфедэрацыя, магнаты і шляхта якой падтрымалі Аўгуста II і звярнуліся за дапамогай да расійскага цара Пятра I.
- •Вопрос№19: :Политический кризис рп, попытки реформирования. Разделы рп и присоединение Бел земель к Российской империи.
- •Вопрос№20:Развитие образования, литературы и науки в Беларуси в другой половине 16-18 ст. Архитектура Бел. В другой половине 16-18ст. Изобразительное искусство, театр, музыка.
- •Вопрос№21:Политика царизма в Белоруссии в конце 18-19 ст.
- •Вопрос№22:Общественно-политическое движение на б в 18-19. Восстания 1794 и 1830-31 гг.
- •Вопрос№23:Международные отношения в Европе в период Наполеоновских войн. Война 1812г.
- •Вопрос№24:Образование, наука и литература конца 18-нач 19в.
- •Вопрос№25:Искусство Белоруси в 18-19ст.
- •Вопрос№26: Адмена прыгоннага права ў Расійскай імперыі. Асаблівасці правядзення аграрнай рэформы 1861 г. На беларускіх землях.
- •Вопрос№27: Буржуазныя рэформы 1860-1870-х гг.У Расійскай імперыі. Асаблівасці іх правядзення ў беларускіх губернях.
- •Вопрос№28: Особенности развития экономики б после отмены крепостного права во второй половине 19 в.
- •Вопрос№29:Восстание 1863-1864гг на б, его итоги и значение.
- •Вопрос№31:Основные тенденции развития экономикиЕвропы в нач 20 в. Соц-эк состояние бел губерний в 1900-1914гг.Столыпинская аграрная реформа.
- •Вопрос№33:Общественно-политическая жизнь ри в нач 20 ст . Революционные события 1905-1907 гг на Бел.
- •Вопрос№34:Первая мировая война и б. Лютауская рэвалюция1917г.
- •Вопрос№35:Обострение соц-эк и полит кризиса в России осенью 1917г. Кастрычницкая рэвалюция и установление советской власти.
- •Вопрос№32Грамадска-палітычнае жыццё Расійскай імперыі у канцы XIX − пачатку XX стст. І ўдзел у ім беларускага насельніцтва. Агульнарасійскія палітычныя партыі.
- •Вопрос№36:Проблема белорусской гос-венности в общ- полит движении б. Первый всебелорусский съезд. Объявление бнр.
- •Вопрос№37 Абвяшчэнне і дзейнасць Беларускай Народнай Рэспублікі ва ўмовах нямецкай акупацыі (сакавік-снежань 1918 г.).
- •Вопрос№38:Создание бсср и л-бсср.
- •Вопрос№39:Война Польши и России. Второе объявление бсср.
- •Вопрос№40:нэп и его особенности проведения в б.
- •Вопрос№42:Политика белорусизации, осн направления и итоги.
- •Вопрос№43:Сворачивание нэПа. Индустриализация и коллективизация.
- •Вопрос№46:Международные отношения в начале 2 мир войны. Нападение фашистской Германии на ссср и оборонит бои на терр б.
- •Вопрос№47 Міжнародныя адносіны напярэдадні і на пачатку Другой сусветнай вайны. Нападзенне нацыстскай Германіі на ссср і абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі .
- •1941Г. Было створана 378 атрадау I дыверсiйных груп.Першыя групы з'явiлiся на
- •Вопрос№48 Развіццё партызанскага руху і падполля ў Беларусі у гады Вялікай Айчыннай вайны.
- •Вопрос№49:Освобождение б от захватчиков. Окончание 2 мировой войны. Ее итоги.
- •Вопрос№50:Обновление и развитие нар хоз-ва бсср в 1945-1950гг
- •Вопрос№51:Общ-полит жизнь в условиях “оттепели”.Попытки реформирования экономики.
- •Вопрос№52:Соц-эк и полит развитие бсср в 1970-1980 гг.
- •Вопрос№56 Распад ссср і новыя суадносіны сіл на сусветнай арэне. Утварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
- •Вопрос№53:Развитие бел искусства в послевоенное время.
- •Iм".Гэтыя творы рэальна характэрызуюць рэвалюцыйныя падзеi на Беларусi,паказваюць жыццё беларускай вёскi,гiстарычнае мiнулае беларускага народа. Значных
- •Вопрос№55 Абвастрэнне ўнутраных супярэчнасцей у ссср. Абвяшчэнне суверэнітэту савецкіх рэспублік. Прыняцце Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце бсср 27 ліпеня 1990 г.
- •Вопрос№60 Культура Беларусі на сучасным этапе.
- •Вопрос№54: Обострение внутренних противоречий в ссср, усиление кризиса, политика перестройки.
Вопрос№60 Культура Беларусі на сучасным этапе.
Асноўныя тэндэнцыі развіцця культуры. Характэрнымі рысамі духоўнага жыцця грамадства 1990-х гг. сталі свабода творчасці. Але Неспрыяльны ўплыў на развіццё культуры аказала змяншэнне яе фінансавання. Рэзка скарацілася колькасць культурна-асветных устаноў: бібліятэк, клубаў, дамоў і палацаў культуры, музеяў і інш. Імкненне ўрада, аказаць падтрымку айчыннай культуры прывяло да стварэння грунтоўнай заканадаўчай базы. З’явіліся законы «Аб мовах у Беларускай ССР» (1990), «Аб культуры ў Беларускай ССР» (1991), «Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь» (1991), «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны» (1992) і інш. Духоўнае адраджэнне немагчыма без захавання багатай спадчыны – шматлікіх помнікаў гісторыі і культуры. Многія гарады – Мінск, Гродна, Навагрудак, Нясвіж, Мір, Гомель, Полацк і інш. – маюць унікальныя архітэктурныя помнікі. Нягледзячы на цяжкасці, шмат што зроблена для іх рэстаўрацыі. Новыя рэаліі ўвайшлі ў беларускую культуру шматлікімі выставамі, вернісажамі, на якіх шырока прадстаўляліся раней забароненыя творы. Штогоду рэспубліцы праводзіцца больш за 30 міжнародных, рэспубліканскіх і рэгіянальных фестываляў. Гэта «Славянскі базар» у Віцебску, «Залаты шлягер» у Магілёве, «Беларуская музычная восень», Міжнародны фестываль арганнай музыкі ў Полацку, Рэспубліканскі фестываль камернай музыкі «Музы Нясвіжа», Міжнародны кінафестываль «Лістапад» і інш. На нацыянальна-культурнае развіццё накіравана дзейнасць многіх творчых і грамадска-культурных аб'яднанняў: Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Францыска Скарыны, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, Беларускага краязнаўчага таварыства, Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны і інш. Атрымалі далейшае развіццё фізкультура і спорт. У рэспубліцы захавалася матэрыяльная спартыўная база. У 2005 г. налічвалася больш за 24 тыс. спартыўных збудаванняў, і кожным абласным і многіх раённых цэнтрах ўзведзены лядовыя палацы. За 2000 – 2005 гг. у рэспубліцы падрыхтавана 4540 майстроў спорту з іх 519 міжнароднага класа,. На чэмпіянатах, кубках, першынствах свету і Еўропы ў 2005 г. беларускімі спартсменамі заваявана 419 медалёў. Літаратура і мастацтва. Пачатак 1990-х гг. азнаменаваўся перавыданнем забароненых раней твораў Гарэцкага, Луцкевіча, Ігнатоўскага, Доўнар-Запольскага і інш. Вялікую цікавасць выклікалі творы, прысвечаныя тэмам сталінскіх рэпрэсій, гістарычнага мінулага і сучаснасці. У літаратуры працягвалася абнаўленне стыляў, з’яўленне новых тэматычных і жанрава-стылістычных кірункаў, засваенне вопыту еўрапейскай і сусветнай літаратуры, лепшых традыцый 1920 – 1930-х гг. Побач з пакаленнем ужо вядомых празаікаў працавалі над новымі творамі пісьменнікі Рубанаў, Лялько, Арлоў, Наварыч, Асташонак, Федарэнка, Бутрамееў і інш. Асноўная тэматычная накіраванасць прозы — праблема чалавечага, духоўнага ў чалавеку, захаванне культурна-гістарычнай памяці і спадчыны народа, маральна-этычныя праблемы, вясковае жыццё, Чарнобыль і інш. Такія праблемы раскрываюцца ў творах «Легенда Прыпяці» Г. Пашкова, «Мона Ліза» I. Жарнасек, «Смута» А. Федарэнкі, «Койданава» А. Глобуса, «Пераўвасабленне» і «Формула асобы» А. Асташонка і інш. У беларускай драматургіі выдзяляюцца тры асноўныя тэмы – чалавек, жыццё, гісторыя. Навізной і арыгінальнасцю характарызуюцца многія творы, сярод іх – «Вірус» Г. Каржанеўскай, «Песня Цэзара» Л. Рублеўскай, «Прыватны сектар» М. Казачонка, «Жаніх па перапісцы» А. Федарэнкі, «Сабака з залатым зубам» У. Сауліча і інш. Па-ранейшаму плённа працавалі ў гэтым жанры А. Дудараў, А. Асташонак, У. Клімовіч, I. Сідарук i інш. У паэтычных кнігах, публікацыях у значнай ступені знайшлі мастац-кае адлюстраванне тэмы, вобразы, настроі, якімі паэзія жыла з пачатку дэмакратычнай перабудовы грамадства. Пачынаючы з 1986 г. скразной у паэзіі застаецца чарнобыльская тэма. Гора народа, пакуты і боль чалавека на знявечанай зямлі – лейтматыў твораў Я. Сіпакова, М. Танка, А. Лойкі, В. Зуёнка, М. Мятліцкага, А. Хатэнкі і інш. У сучаснай драматургіі пераважаюць творы, прысвечаныя гістарычнаму мінуламу Беларусі. Шмат вобразаў гістарычных дзеячаў увасобіў у сваёй творчасці А. Петрашкевіч. У Магілёўскім абласным тэатры пастаўлена п’еса I. Чыгрынава «Следчая справа Вашчылы». Цэнтральнае месца займае драматургія А. Дударава. Сцэнічнай маляўнічасцю адзначаецца спектакль «Князь Вітаўт», пастаўлены Нацыянальным тэатрам імя Я. Купалы. П'еса А. Дударава «Палачанка» ўвасоблена Беларускім рэспубліканскім тэатрам юнага гледача, «Чорная панна Нясвіжа» — Нацыянальным тэатрам імя Я. Купалы. Створаны спектаклі, прысвечаныя сучаснаму жыццю: «Дагарэла свечачка...» А. Петрашкевіча, «Смак яблыка» А. Дзялендзіка, «Ку-ку» М. Арахоўскага, «Зона X» А. Карэліна. Найбуйнейшыя тэатральныя калектывы ў Беларусі атрымалі статус нацыянальных — Беларускі тэатр імя Я. Купалы, Рускі драматычны тэатр імя М. Горкага, Беларускі тэатр імя Я. Коласа. У Беларусі стабільна працуюць 28 дзяржаўных тэатраў. Падрыхтоўку тэатральных кадраў ажыццяўляюць Беларуская акадэмія мастацтваў, Беларускі універсітэт культуры. Перыяд на мяжы XX—XXI стст. Створаны мастацкія фільмы, прысвечаныя сучасным праблемам: «Гладыятар па найме», «Паміжжыццём і смерцю» Дз. Зайцава. Зняты эпічны тэлесерыял «Плач перапёлкі» паводле твораў I. Чыгрынава (рэжысёр I. Дабралюбаў), дакументальны фільм «Пасля Перамогі» (рэжысёры В. Жыгалка і С. Шчаглоў). У мастацкім фільме «У жніўні 44-га...» (рэжысёр М. Пташук) паказаны складаныя абставіны ў заходніх абласцях Беларусі пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гледачоў узрасла цікавасць да гісторыі Беларусі. Створаны дакументальна-мастацкі цыкл В. Шавялевіча: «Да вас, сучаснікі мае...», «Пастка для зубра», «Беларусь на крыжы стагоддзяў». У жанры легенды вырашаны гісторыка-прыгодніцкі фільм «Анаста-сія Слуцкая» (рэжысёр Ю. Ялхоў) пра абарону Слуцка ад татарскага набегу ў пачатку XVI ст. Рэлігійным дзеячам, асветнікам прысвечаны фільмы «Запавет Ефрасінні», «Сімяон Полацкі» С. Гайдука. Дасягненні і праблемы беларускай навукі. У цяжкіх умовах апы-нулася беларуская навука. Пачынаючы з 1991 г. затраты на навуку і навуковыя даследаванні пастаянна скарачаліся і ў 1996 г. склалі менш за 1 % дзяржаўнага бюджэту. У пачатку 1990-х гг., у параўнанні з 1988 г., фінансаванне навуковых даследаванняў зменшылася ў 7 разоў. Рэзка скарацілася колькасць работнікаў,
занятых асноўнай навукова-тэхнічнай дзейнасцю: са 107 тыс. у 1990 г. да 51 тыс. у 1994 г. Многія таленавітыя вучоныя выехалі за мяжу або перайшлі працаваць у іншыя сферы дзейнасці. Сітуацыя пачала мяняцца ў другой палове 1990-х гг. У 1997 г. Указам Прэзідэнта Акадэмія навук атрымала статус Нацыянальнай. Створаны інстытуты праблем энергетыкі, радыеэкалагічных праблем, малекулярнай і атамнай фізікі, тэхналогіі металаў у Магілёве, хіміі новых матэрыялаў, Інстытут леса. Расце прыём у аспірантуру. Створаны спецыяльны Фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Да канца 1990-х гг. у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі працавала больш за 4300 навуковых супрацоўнікаў. Вучоныя HAH Беларусі выконвалі 747 заданняў па 38 найважнейшых дзяржаўных праграмах у галіне прыродазнаўчых, тэхнічных і грамадскіх навук. У вырашэнні' дзяржаўных эканамічных і сацыяльных праблем, праектаў і праграм яны супрацоўнічаюць з 52 краінамі свету. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі ажыццяўляе Міждзяржаўную праграму «Лазерныя тэхналогіі XXI стагоддзя». У Беларусі асвоены выпуск лазераў на неадыме, якія купляюць Японія, Германія і іншыя краіны. У 2004 г. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі адзначыла сваё 75-годдзе. Юбілей не толькі стаў аглядам дасягненняў, але і паставіў перад вучонымі новыя задачы. Увага навукоўцаў сканцэнтравана на неабходнасці глыбокага аналізу працэсаў, якія адбываюцца ў грамадскім жыцці, распрацоўцы прапаноў па кіраўніцтве дзяржавай і развіцці грамадства, вызначэнні кірункаў навукова-тэхнічнай палітыкі. Важным кірункам застаецца рэфармаванне навукі, узаемадзеянне яе з вытворчасцю ў тых галінах, якія абяцаюць удасканаленне тэхналогій і на гэтай аснове — прарыў на сусветныя рынкі, у тым ліку нарынкі развітых краін, у галіне лазернай тэхналогіі, радыёэлектронікі, інфармацыйных тэхналогій, механаоптыкі і інш. У сусветны рэйтынг высокапрадукцыйных камп'ютэрных сістэм уключаны суперкамп'ютэр «СКІФ», створаны ў выніку беларуска-расійскага партнёрства ў галіне высокіх тэхналогій. У рэспубліцы рас-працаваны беларускі касмічны апарат «БелКА» — малы спадарожнік, у стварэнні якога ўдзельнічалі сотні прадпрыемстваў Беларусі і Расіі. Развіццё адукацыі. Адбываюцца змены ў галіне адукацыі. Першачарговая задача — гуманізацыя народнай асветы, стварэнне такіх падыходаў да выхавання дзяцей і моладзі, якія заснаваны на менталітэце нацыі, яе гістарычнай самасвядомасці і культуры. Такія прынцыпы закладзены ў законах «Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь» (1991), «Аб агульнай сярэдняй адукацыі» (2006) і інш. 3 другой паловы 1990-хгг. праводзіцца рэформа агульнаадукацыйнай школы. Мяняюцца структура і змест адукацыі, адбываецца прывядзенне іх у адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі. Распачалася рэформа адукацыі, звязаная з пераходам агульнаадукацыйнай школы на 12-гадовы тэрмін навучання. З'явіліся новыя тыпы ўстаноў: гімназіі, ліцэі, каледжы. Узніклі камерцыйныя навучальныя ўстановы. У прафесійна-тэхнічнай адукацыі назіраецца паглыбленне інтэграцыі сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. 15 тыс. навучэнцаў прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў (ПТНУ) атрымліваюць агульнаадукацыйную падрыхтоўку па профільных прадметах на павышаным узроўні. 3 1990-х гг. узрос попыт на вышэйшую адукацыю. Гэта прывяло да пашырэння платных формаў навучання ў дзяржаўных ВНУ і стварэння камерцыйных (недзяржаўных) навучальных устаноў. У 2001 г. іх было 14. У 2005/06 навучальным годзе ў сістэме ВНУ функцыянавала 54 установы, у якіх навучалася 385 тыс. студэнтаў. Падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй вядзецца больш як па 300 спецыяльнасцях. Сістэма вышэйшай адукацыі перабудоўваецца ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі У 2006 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якая ўяўляе сабой найбуйнейшы інфармацыйны і культурны цэнтр. Яна з'яўляецца часткай інтэлектуальнага скарбу нашай планеты і своеасаблівым сімвалам сучаснай Беларусі.