
- •Вопрос№1:Предмет, значение и цели курса «Истории Белоруссии». Периодизация истории Белоруссии. Источники изучения курса.
- •Вопрос№2: Периодизация. Основные подходы в изучении истории
- •Вопрос№4:Великое переселение народов. Расселение индоевропейцев. Балты и славяне на территории современной Белоруссии.
- •Вопрос№3: Першапачатковае засяленне беларускіх зямель. Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі (каменны век).
- •Вопрос№13: Вытокі беларускага этнасу. Канцэпцыі паходжання назвы «Белая Русь». Культура беларускіх зямель ў другой палове XIII – першай палове XVI стст.
- •Вопрос№5: Язычество на землях Белоруссии.
- •Вопрос№11:Социально-экономическое развитие белорусских земель в составе вкл в 13-16ст.Аграрная реформа Жигимонта Августа.
- •Вопрос№6: Зараджэнне дзяржаўнасці ва ўсходніх славян. Кіеўская Русь. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі.
- •Вопрос№7: Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у IX – XIII стст.
- •Вопрос№12:Основные направления внутренней и внешней политики вкл в 13-16в.
- •Вопрос№8: Введение христианства и его влияние на развитие белорусских земель.
- •Вопрос№10:Государственно-политический строй вкл.
- •Вопрос17:Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у другой палове XVI-XVIII ст.
- •Вопрос№14:Церковно-религийные отношения в вкл и рп.
- •Вопрос№18: Знешняя і ўнутраная палітыка Рэчы Паспалітай у другой палове хvі - першай палове хvііі стст.
- •1703 Г. У вкл у Вільні ўтварылася канфедэрацыя, магнаты і шляхта якой падтрымалі Аўгуста II і звярнуліся за дапамогай да расійскага цара Пятра I.
- •Вопрос№19: :Политический кризис рп, попытки реформирования. Разделы рп и присоединение Бел земель к Российской империи.
- •Вопрос№20:Развитие образования, литературы и науки в Беларуси в другой половине 16-18 ст. Архитектура Бел. В другой половине 16-18ст. Изобразительное искусство, театр, музыка.
- •Вопрос№21:Политика царизма в Белоруссии в конце 18-19 ст.
- •Вопрос№22:Общественно-политическое движение на б в 18-19. Восстания 1794 и 1830-31 гг.
- •Вопрос№23:Международные отношения в Европе в период Наполеоновских войн. Война 1812г.
- •Вопрос№24:Образование, наука и литература конца 18-нач 19в.
- •Вопрос№25:Искусство Белоруси в 18-19ст.
- •Вопрос№26: Адмена прыгоннага права ў Расійскай імперыі. Асаблівасці правядзення аграрнай рэформы 1861 г. На беларускіх землях.
- •Вопрос№27: Буржуазныя рэформы 1860-1870-х гг.У Расійскай імперыі. Асаблівасці іх правядзення ў беларускіх губернях.
- •Вопрос№28: Особенности развития экономики б после отмены крепостного права во второй половине 19 в.
- •Вопрос№29:Восстание 1863-1864гг на б, его итоги и значение.
- •Вопрос№31:Основные тенденции развития экономикиЕвропы в нач 20 в. Соц-эк состояние бел губерний в 1900-1914гг.Столыпинская аграрная реформа.
- •Вопрос№33:Общественно-политическая жизнь ри в нач 20 ст . Революционные события 1905-1907 гг на Бел.
- •Вопрос№34:Первая мировая война и б. Лютауская рэвалюция1917г.
- •Вопрос№35:Обострение соц-эк и полит кризиса в России осенью 1917г. Кастрычницкая рэвалюция и установление советской власти.
- •Вопрос№32Грамадска-палітычнае жыццё Расійскай імперыі у канцы XIX − пачатку XX стст. І ўдзел у ім беларускага насельніцтва. Агульнарасійскія палітычныя партыі.
- •Вопрос№36:Проблема белорусской гос-венности в общ- полит движении б. Первый всебелорусский съезд. Объявление бнр.
- •Вопрос№37 Абвяшчэнне і дзейнасць Беларускай Народнай Рэспублікі ва ўмовах нямецкай акупацыі (сакавік-снежань 1918 г.).
- •Вопрос№38:Создание бсср и л-бсср.
- •Вопрос№39:Война Польши и России. Второе объявление бсср.
- •Вопрос№40:нэп и его особенности проведения в б.
- •Вопрос№42:Политика белорусизации, осн направления и итоги.
- •Вопрос№43:Сворачивание нэПа. Индустриализация и коллективизация.
- •Вопрос№46:Международные отношения в начале 2 мир войны. Нападение фашистской Германии на ссср и оборонит бои на терр б.
- •Вопрос№47 Міжнародныя адносіны напярэдадні і на пачатку Другой сусветнай вайны. Нападзенне нацыстскай Германіі на ссср і абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі .
- •1941Г. Было створана 378 атрадау I дыверсiйных груп.Першыя групы з'явiлiся на
- •Вопрос№48 Развіццё партызанскага руху і падполля ў Беларусі у гады Вялікай Айчыннай вайны.
- •Вопрос№49:Освобождение б от захватчиков. Окончание 2 мировой войны. Ее итоги.
- •Вопрос№50:Обновление и развитие нар хоз-ва бсср в 1945-1950гг
- •Вопрос№51:Общ-полит жизнь в условиях “оттепели”.Попытки реформирования экономики.
- •Вопрос№52:Соц-эк и полит развитие бсср в 1970-1980 гг.
- •Вопрос№56 Распад ссср і новыя суадносіны сіл на сусветнай арэне. Утварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
- •Вопрос№53:Развитие бел искусства в послевоенное время.
- •Iм".Гэтыя творы рэальна характэрызуюць рэвалюцыйныя падзеi на Беларусi,паказваюць жыццё беларускай вёскi,гiстарычнае мiнулае беларускага народа. Значных
- •Вопрос№55 Абвастрэнне ўнутраных супярэчнасцей у ссср. Абвяшчэнне суверэнітэту савецкіх рэспублік. Прыняцце Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце бсср 27 ліпеня 1990 г.
- •Вопрос№60 Культура Беларусі на сучасным этапе.
- •Вопрос№54: Обострение внутренних противоречий в ссср, усиление кризиса, политика перестройки.
Вопрос№52:Соц-эк и полит развитие бсср в 1970-1980 гг.
Нягледзячы на высокія паказчыкі росту прамысловай вытворчасці, з першай паловы 70-х гадоў паралельна існавалі і ўзмацняліся негатыўныя з’явы – адставанне тэмпаў паскарэння навукова-тэхнічнага прагрэсу і ўкаранення ў вытворчасць дасягненняў навукі і тэхнікі.Павелічэнне дзяржаўных асігнаванняў на патрэбы сельскай гаспадаркі, а таксама выкарыстанне ўласных сродкаў дазволілі калгасам і саўгасам ажыццявіць шырокую праграму будаўніцтва вытворчых памяшканняў.Эканоміка Беларусі была часткай агульнагаспадарчага комплексу СССР.Вынікам развіцця эканомікі БССР да сярэдзіны 80-х гадоў з’явілася стварэнне буйнога тэрытарыяльна-галіновага прамысловага комплексу.Мы бачым, што ўвесь пасляваенны перыяд, у тым ліку і ў 70-я – першай палове 80-х гг., у рэспубліцы вялося інтэнсіўнае капітальнае будаўніцтва, нарошчваліся вытворчыя магутнасці.Аднак нельга не лічыцца з тым фактам, што ў эканамічным развіцці краіны і нашай рэспублікі ў першай палове 80-х гг. сталі відавочнымі негатыўныя з’явы. Гэта перш-наперш зніжэнне тэмпаў эканамічнага росту. Не ўдалося забяспечыць у поўнай меры выхад народнай гаспадаркі БССР, як і СССР у цэлым, на якасна новы навукова-тэхнічны і арганізацыйна-эканамічны ўзровень. Рэспубліка не дабілася рашучага зруху ў інтэнсіфікацыі вытворчасці. Не адбылося значнага паляпшэння якасці вырабленай прадукцыі. Значна ўскладнілася экалагічная сітуацыя ў выніку бурнага індустрыяльнага развіцця і недаацэнкі прыродаахоўных мер, недахопаў у ахове здароўя і г.д. Усё гэта выклікала сур’ёзную заклапочанасць у грамадстве. Мацней і мацней раздаваліся галасы аб неабходнасці перамен.З другой паловы 70-х гадоў канцэпцыя пабудовы камунізму атрымала працяг у канцэпцыі развітога сацыялістычнага грамадства.З сярэдзіны 50-х гадоў неаднаразова рабіліся спробы павялічыць ролю Саветаў у кіраванні дзяржавай і грамадствам.Аднак рэальная ўлада знаходзілася ў руках партыйных камітэтаў. І наогул ўсё грамадска-палітычнае жыццё было строга рэгламентавана і цэнтралізавана.Кіруючай сілай беларускага грамадства з’яўлялася Кампартыя Беларусі. Яе колькасць павялічылася з 48,2 тыс. камуністаў у 1946 г. да 688 тыс. у 1985 г.Важную ролю ў палітычнай структуры і жыцці грамадства ігралі грамадскія арганізацыі – гэта перш-наперш прафсаюзы.Усплеск грамадскай актыўнасці быў звязаны з абмеркаваннем і прыняццем Канстытуцыі СССР 1977 г. і Канстытуцыі БССР 1978 г. Іх вартасцю была арыентаванасць на абарону сацыяльных гарантый людзей.
Вопрос№56 Распад ссср і новыя суадносіны сіл на сусветнай арэне. Утварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Эканамічныя рэформы другой паловы 80-х гадоў, не ўвянчаліся поспехам, эканамічны крызіс сацыялістычнай сістэмы паглыбляўся далей і ў канцы 1980 х гадоў дасягнуў катастрафічных памераў. За эканамічным крызісам следаваў палітычны, прычым як ўнутры СССР так і за яе межамі. З-за сваёй эканамічнай і палітычнай слабасці Савецкая імперыя ўжо не магла трымаць у падпарадкаванні свае сацеліты. У выніку ў Польшчы на нечарговых прэзідэнцкіх выбарах перамог прадстаўнік ад апазіцыі Лех Валенса. У Венгрыі у час выбараў у 1990 г. перамогу атрымаў ліберальна-хрысціянска-дэмакратычны блок. У Чэхаславакіі ў лістападзе 1989 г. адбылася "бархатная рэвалюцыя", у выніку якой кіраўніком краіны стаў лідэр апазіцыі Вацлаў Гавел. У выніку масавых мітынгаў і дэманстрацый у чэрвені 1990 г. у Балгарыі Прэзідэнтам быў выбраны кіраўнік Саюза дэмакратычных сіл Ж. Жэлеў. У Румыніі ў снежні 1989 г. адбылося паўстанне, у выніку якога лідэр камуністаў Нікалае Чаушэску быў растраляны, а ўлада перайшла да Фронта нацыянальнага выратавання на чале з Іліеску. Абвастрыліся міжнацыянальныя і палітычныя супярэчнасці ў Югаславіі, у выніку чаго краіна распалася на некалькі дзяржаўных утварэнняў. Перамогай закончылася і кастрычніцкая 1989 г. рэвалюцыя ў Германіі. Такім чынам адзіны сацыялістычны лагер ва Усходняй Еўропе распаўся. Тым часам у СССР працягвалася пагаршэнне эканамічнага становішча якое ў канцы 1990 г. прывяло да масавых акцый пратэсту, якія адбыліся ў другой палове 1990 г.і пачатку 1991 г. У той час і палітыкам і многім простым людзям здавалася, што віной іх бядотнага становішча з’яўляецца існаванне СССР, які быў пабудаваны на несправядлівасці. Многія рэспублікі (Літва, Латвія, Эстонія, Малдова) захоплены гвалтоўна, іншыя увайшлі ў саюз пад ціскам бальшавіцкай партыі якой ужо ў 1990 г. ніхто не давяраў. Сама сацыялістычная сістэма ў масавай свядомасці пачала лічыцца не проста стратнай а супрацьнатуральнай, г. зн. такой якая супярэчыць законам эканомікі, а значыць і законам прыроды. Дэмакратызацыя і галоснасць зрабілі шырока-вядомымі падрабязнасці сталінскіх рэпрэсій у мінулым і падрабязнасці быту сучаснай партыйнай вярхушкі (тут маюцца на ўвазе спецмагазіны, спецдачы, спецмедабслугоўванне, карацей кажучы немалыя прывілегіі за народны кошт). Ткім чынам далейшае паглыбленне эканамічнага і палітычнага крызісу паставіла пад пытанне існавання СССР як адзінай дзяржавы. Каб неяк выратаваць становішча 17 сакавіка 1991 г. быў праведзены рэферэндум па пытанню аб лёсе СССР. У ім прыняла ўдзел усяго 9 саюзных рэспублік у каторых прыйшло на выбары толькі 70 % выбаршчыкаў. З гэтых 70 %, прыняўшых у выбарах грамадян 9-ці рэспублік 76,4 % выказаліся за захаванне Савецкага Саюза, у Беларусі за саюз выказаліся – 82,7% з тых хто прыйшоў на выбары (такіх было каля 80%). Нягледзячы на ўсе прыведзеныя агаворкі вынікі рэферэндума дазвалялі меркаваць, што большая частка грамадзян СССР былі за захаване Саюза, але у той жа час было ясна, што саюзны дагавор ад 1922 г. безнадзейна састарэў і ў сваім старым выглядзе саюз існаваць больш не можа. Таму ў чэрвені 1991 г. быў падрыхтаваны, а 15 жніўня апублікаваны ў прэсе праект Дагавора аб Саюзе Суверэнных Дзяржаў (ССД). Яго падпісанне была намечана на 20 жніўня 1991 г. Але гэтаму дагавору не суджана было ўбачыць свет. 19 жніўня 1991 9 членаў урада (міністраў) стварылі Дзяржаўны камітэт па надзвычайнаму становішчу (больш вядомы як ГКЧП або ДКНС у беларускім перакладзе) і захапілі уладу ў дзяржаве. Яны адхілілі прэзідэнта Гарбачова ад улады і сябе (камітэт) абвясцілі кіраўнікамі краіны, далей яны планавалі ўвесці войскі ў рэспублікі якія аб’явілі аб суверэнітэце і з дапамогай зброі прымусіць іх застацца ў старым СССР. Рэкам крові не даў праліцца прэзідэнт РСФСР Барыс Ельцын. Які аб'явіў захоп улады ДКНС незаконным, а яго членаў – дзяржаўнымі злачынцамі. Трэба адзначыць, што члены ДКНС былі крайне не сімпатычнымі людзьмі. Адзін з іх міністр фінансаў Паўлаў, яго запомнілі як аўтара рабаўнічай (грабительской) грашовай рэформы 1988 г. і падонка. Ён раптоўна абвясціў аб замене старых 50 і 100 рублёвых купюр на новыя. Усе, хто хацеў захаваць свае грошы павінны былі памяняць усе ўзгаданыя купюры да вызначанай даты. Тыя, хто не паспяваў абмяняць свае 50 і 100 рублёўкі на новыя да гэтай даты губляў іх. Рэформа вызвала спачатку ажыатаж а потым азлабленне і нянавісць не толькі да Паўлава але і да ўсё гэтай ажырэўшай “эліты”. Далёка не ўсе паспелі абмяняць старыя грошы на новыя. Разам з гэтым амал у 10 разоў узраслі цэны на прадукты харчавання. ГКЧП арыштавалі 22 жніўня 1991 г. Крывавага пагрому на ўвесь СССР не адбылася але і падпісанне новага сюзнага дагавору было сарвана. Саюз узнавіць ужо стала не магчыма бо адразу ж пасля путча ўсе рэспублікі якія мелі дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце але “трымалі іх пад сукном” надалі сваім дэкларацыям сілу закона. У Беларусі 25 – 26 жніўня 1991 г. нечарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла закон «Аб наданні статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі». На працягу верасня былі прыняты рад законаў якія замацоўвалі палітычную і эканамічную самастойнасць Беларусі: аб змене назвы, новай сімволіцы, стварэнні асабістых сілавых структур, войска, дзяржаўнай уласнасці і іншых. А 7 снежня 1991 г. кіраўнікі Беларусі, Расіі і Украіны С. Шушкевіч, Б. Ельцын і Л. Краўчук сустрэліся ў Віскулях (Белавежская пушча) і 8 снежня 1991 г. падпісалі Пагадненне аб дэнансацыі Дагавора аб стварэнні СССР 1922 г. і аб утварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 10 снежня 1991 г. ратыфікаваў гэтае Пагадненне. СССР фактычна перастаў існаваць. 21 снежня 1991 г. у горадзе Алма-Ата прадстаўнікамі 11 былых саюзных рэспублік было прынята рашэнне аб утварэнні замест СССР Саюза Незалежных Дзяржаў (СНД), дзяржаўнага ўтварэння, якое на той час было яшчэ вельмі няпэўным. 25 снежня 1991 г. М.С. Гарбачоў афіцыйна зняў з сябе паўнамоцтвы Прэзідэнта СССР.