Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
иб.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
681.47 Кб
Скачать

Вопрос№48 Развіццё партызанскага руху і падполля ў Беларусі у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Саве́цкі партыза́нскі рух у Белару́сі — партызанскі рух падчас Вялікай Айчыннай вайны супраць нямецкіх акупантаў і іх саюзнікаў на тэрыторыі БССР у 1941—1944 гадах. Асноўнымі арганізатарамі партызанскага руху з'яўляліся супрацоўнікі НКУС з аднаго боку і камуністы, беспартыйныя актывісты, былыя салдаты і камандзіры Чырвонай Арміі з другога боку.

Партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі меў агульнанародны характар. Да канца 1941 года ў радах партызан ваявалі 12 000 чалавек у 230 атрадах[1]. Колькасць беларускіх народных мсціўцаў да канца вайны перавышала 374 тыс. чалавек. Яны былі аб'яднаны ў 1255 атрадаў, з якіх 997 уваходзілі ў склад 213 брыгад і палкоў, а 258 атрадаў дзейнічалі самастойна[2].

Пашырэнню і ўмацаванню партызанскага руху ў Беларусі спрыяла вялікая колькасць лясоў, рэк, азёр і балот. Гэтыя геаграфічныя фактары абцяжарвалі эфектыўнае правядзенне немцамі карных мер супраць партызан.

Адной з першачарговых задач беларускіх партызан было перашкода падвозу нямецкіх падмацаванняў да фронту. Па тэрыторыі Беларусі праходзілі наступныя чыгуначныя магістралі: Беласток-Вільнюс-Пскоў, Седлец-Ваўкавыск-Невель, Брэст-Мінск-Смаленск, Брэст-Пінск-Гомель, Брэст-Ковель, Невель-Орша-Гомель і Вільнюс-Мінск-Гомель, агульнай працягласцю 5700 кіламетраў[3]. За гады барацьбы беларускімі партызанамі было падарвана больш за 300 тыс. рэек і пушчана пад адхон 11 128 нямецкіх эшалонаў з жывой сілай і баявой тэхнікай[4].

У развіцці беларускага партызанскага руху можна ўмоўна вылучыць некалькі этапаў:

Першы этап (чэрвень 1941 - лістапад 1942 г.) — пачатковы перыяд арганізацыі і развіцця партызанскага руху

Другі этап (лістапад 1942 г. - снежань 1943 г.) — перыяд масавага развіцця партызанскага руху

Трэці этап (снежань 1943 - ліпень 1944) — заключны перыяд партызанскага руху.

Вопрос№49:Освобождение б от захватчиков. Окончание 2 мировой войны. Ее итоги.

Пасля перамогi у Курскай бiтве, Чырвоная Армiя пачала наступленне ад Неве-ля да Чорнага мора. Восенню 1943г. яна уступiла на тэрыторыю Беларусi, 23 ве-расня быу вызвалены першы раённы цэнтр БССР - г.Камарын. За восень-зiму былi вызвалены 36 раёнау i 2 абласных цэнтра - Гомель i Мазыр. Важнае значэнне у гэтым мела фарсiраванне Дняпра у раёне Львова.. Вялiкую дапамогу наступаючым часцям Чырвонай Армii аказалi падпольшчыкi i партызаны. У 1944г. пачауся завяршальны этап Вялiкай Айчыннай вайны - поунае выгнанне ворагау з савецкай зямлi, вызваленне народау Еуропы. Значную ролю у рашэннi задач на гэтым этапе адыграла Беларуская наступальная аперацыя (кодавая назва "Баграцiён"). Гiтлераускае камандаванне надавала вялiкае значэнне утрыманню Беларусi, бо яна была важным плацдармам, якi прыкрывау усходне-прусскi i вар-шауска-берлiнскi стратэгiчныя напрамкi. Былi падрыхтаваны абарончыя рубяжы на рэках Днепр, Бярэзiна, Свiслач, Нёман i iнш. Рад гарадоу аб'яулены крэпасцямi (Мiнск, Вiцебск, Орша, Магiлёу i iнш.),якiя не належалi здачы. У Беларусi бы-ла моцная групiроука нямецкiх войск У красавiку-маi генштаб Чырвонай Армii распрацавау план аперацыi "Баграцi-ён".Яго ажыццяулялi войскi наступных франтоу: 1-ы Беларускi (камандуючы гене-рал армii К.К.Ракасоускi), 2-i Беларускi (генерал-палкоунiк Г.Ф.Захарау), 3-i Беларускi (генерал-лейтэнант I.Д.Чарняхоускi), 1-ы Прыбалтыйскi (генерал ар-мii I.Х.Баграмян) пры падтрымцы Дняпроускай флатылii, авiяцыi далёкага дзеян-

ня i ПВА. Удзельнiчалi у аперацыi партызанскiя злучэннi.Савецкiя войскi пера-

узышлi ворага Задума Вярхоунага Глаунакамандавання была наступнай - франты адначасова пе-раходзяць у наступленне на Вiцебскiм, Багушэускiм, Аршанскiм i Бабруйскiм на-

прамках,разбураюць фронт абароны ворага, акружаюць i знiшчаюць яго групоукi у

раёне Вiцебска i Бабруйска i выходзяць на Мiнск з мэтай знiшчэння i акружэння

асноуных сiл групы армiй "Цэнтр" на усходзе Мiнска.

Вясной праводзiуся рад мерапрыемствау па падрыхтоуцы да наступлення

Наступленне пачалося 23 чэрвеня 1944г. Спачатку быу нанесены бомбавы удар

авiяцыяй, потым праведзена артылерыйская падрыхтоука..Ужо на 3-цi дзень была акружа-

на Вiцебская групiроука працiунiка i вызвалены Вiцебск.Да канца чэрвеня 1944г.

былi вызвалены Орша, Магiлёу, Бабруйск. Развярнулiся баi за Мiнск. Гiтлерауцы

добра умацавалi горад (былi перакiнуты дадатковыя войскi, збудавана драуляная

сцяна, за якой размяшчалiся танкi i гарматы). Аднак i гэта не астанавiла са-

вецкiх воiнау..У ба-ях за Мiнск вызначылiся многiя савецкiя воiны. Першым уварвауся у горад танк Д.Г.Фролiкава. У баях на вулiцах Мiнска вызначыуся камандзiр танкавага узвода

М.Колычау. Iм, а таксама А.С.Бурдзейнаму,было прысвоена званне "Ганаровы гра-

мадзянiн г.Мiнска". Мiнск быу вызвалены 3 лiпеня.

У раёне Мiнска была акружана 100 тыс. групоука ворага. 7 дзен спрабавалi

вырвацца фашысты з "Мiнскага катла". 70 тыс. гiтлерауцау было забiта, 35 тыс.

узята у палон. У ходзе далейшага наступлення савецкiя войскi 28 лiпеня вызва-

лiлi г.Брэст. Фашысты былi выгнаны з беларускай зямлi. Вялiкая Айчынная вайна i фашысцкая акупацыя прынелсi беларускаму народу вялiзарныя бедствы: загiнула больш за 2 млн. 200 тыс. чалавек, толькi прамыя страты склалi 75 млрд. р., былi разбураны гарады, вескi, прамысловыя прадпрыемствы. Аднаўленне эканомiкi пачыналася адразу пасля вызвалення – у канцы 1943—1944 году.