
- •Вопрос№1:Предмет, значение и цели курса «Истории Белоруссии». Периодизация истории Белоруссии. Источники изучения курса.
- •Вопрос№2: Периодизация. Основные подходы в изучении истории
- •Вопрос№4:Великое переселение народов. Расселение индоевропейцев. Балты и славяне на территории современной Белоруссии.
- •Вопрос№3: Першапачатковае засяленне беларускіх зямель. Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі (каменны век).
- •Вопрос№13: Вытокі беларускага этнасу. Канцэпцыі паходжання назвы «Белая Русь». Культура беларускіх зямель ў другой палове XIII – першай палове XVI стст.
- •Вопрос№5: Язычество на землях Белоруссии.
- •Вопрос№11:Социально-экономическое развитие белорусских земель в составе вкл в 13-16ст.Аграрная реформа Жигимонта Августа.
- •Вопрос№6: Зараджэнне дзяржаўнасці ва ўсходніх славян. Кіеўская Русь. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі.
- •Вопрос№7: Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у IX – XIII стст.
- •Вопрос№12:Основные направления внутренней и внешней политики вкл в 13-16в.
- •Вопрос№8: Введение христианства и его влияние на развитие белорусских земель.
- •Вопрос№10:Государственно-политический строй вкл.
- •Вопрос17:Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у другой палове XVI-XVIII ст.
- •Вопрос№14:Церковно-религийные отношения в вкл и рп.
- •Вопрос№18: Знешняя і ўнутраная палітыка Рэчы Паспалітай у другой палове хvі - першай палове хvііі стст.
- •1703 Г. У вкл у Вільні ўтварылася канфедэрацыя, магнаты і шляхта якой падтрымалі Аўгуста II і звярнуліся за дапамогай да расійскага цара Пятра I.
- •Вопрос№19: :Политический кризис рп, попытки реформирования. Разделы рп и присоединение Бел земель к Российской империи.
- •Вопрос№20:Развитие образования, литературы и науки в Беларуси в другой половине 16-18 ст. Архитектура Бел. В другой половине 16-18ст. Изобразительное искусство, театр, музыка.
- •Вопрос№21:Политика царизма в Белоруссии в конце 18-19 ст.
- •Вопрос№22:Общественно-политическое движение на б в 18-19. Восстания 1794 и 1830-31 гг.
- •Вопрос№23:Международные отношения в Европе в период Наполеоновских войн. Война 1812г.
- •Вопрос№24:Образование, наука и литература конца 18-нач 19в.
- •Вопрос№25:Искусство Белоруси в 18-19ст.
- •Вопрос№26: Адмена прыгоннага права ў Расійскай імперыі. Асаблівасці правядзення аграрнай рэформы 1861 г. На беларускіх землях.
- •Вопрос№27: Буржуазныя рэформы 1860-1870-х гг.У Расійскай імперыі. Асаблівасці іх правядзення ў беларускіх губернях.
- •Вопрос№28: Особенности развития экономики б после отмены крепостного права во второй половине 19 в.
- •Вопрос№29:Восстание 1863-1864гг на б, его итоги и значение.
- •Вопрос№31:Основные тенденции развития экономикиЕвропы в нач 20 в. Соц-эк состояние бел губерний в 1900-1914гг.Столыпинская аграрная реформа.
- •Вопрос№33:Общественно-политическая жизнь ри в нач 20 ст . Революционные события 1905-1907 гг на Бел.
- •Вопрос№34:Первая мировая война и б. Лютауская рэвалюция1917г.
- •Вопрос№35:Обострение соц-эк и полит кризиса в России осенью 1917г. Кастрычницкая рэвалюция и установление советской власти.
- •Вопрос№32Грамадска-палітычнае жыццё Расійскай імперыі у канцы XIX − пачатку XX стст. І ўдзел у ім беларускага насельніцтва. Агульнарасійскія палітычныя партыі.
- •Вопрос№36:Проблема белорусской гос-венности в общ- полит движении б. Первый всебелорусский съезд. Объявление бнр.
- •Вопрос№37 Абвяшчэнне і дзейнасць Беларускай Народнай Рэспублікі ва ўмовах нямецкай акупацыі (сакавік-снежань 1918 г.).
- •Вопрос№38:Создание бсср и л-бсср.
- •Вопрос№39:Война Польши и России. Второе объявление бсср.
- •Вопрос№40:нэп и его особенности проведения в б.
- •Вопрос№42:Политика белорусизации, осн направления и итоги.
- •Вопрос№43:Сворачивание нэПа. Индустриализация и коллективизация.
- •Вопрос№46:Международные отношения в начале 2 мир войны. Нападение фашистской Германии на ссср и оборонит бои на терр б.
- •Вопрос№47 Міжнародныя адносіны напярэдадні і на пачатку Другой сусветнай вайны. Нападзенне нацыстскай Германіі на ссср і абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі .
- •1941Г. Было створана 378 атрадау I дыверсiйных груп.Першыя групы з'явiлiся на
- •Вопрос№48 Развіццё партызанскага руху і падполля ў Беларусі у гады Вялікай Айчыннай вайны.
- •Вопрос№49:Освобождение б от захватчиков. Окончание 2 мировой войны. Ее итоги.
- •Вопрос№50:Обновление и развитие нар хоз-ва бсср в 1945-1950гг
- •Вопрос№51:Общ-полит жизнь в условиях “оттепели”.Попытки реформирования экономики.
- •Вопрос№52:Соц-эк и полит развитие бсср в 1970-1980 гг.
- •Вопрос№56 Распад ссср і новыя суадносіны сіл на сусветнай арэне. Утварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
- •Вопрос№53:Развитие бел искусства в послевоенное время.
- •Iм".Гэтыя творы рэальна характэрызуюць рэвалюцыйныя падзеi на Беларусi,паказваюць жыццё беларускай вёскi,гiстарычнае мiнулае беларускага народа. Значных
- •Вопрос№55 Абвастрэнне ўнутраных супярэчнасцей у ссср. Абвяшчэнне суверэнітэту савецкіх рэспублік. Прыняцце Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце бсср 27 ліпеня 1990 г.
- •Вопрос№60 Культура Беларусі на сучасным этапе.
- •Вопрос№54: Обострение внутренних противоречий в ссср, усиление кризиса, политика перестройки.
Вопрос№37 Абвяшчэнне і дзейнасць Беларускай Народнай Рэспублікі ва ўмовах нямецкай акупацыі (сакавік-снежань 1918 г.).
На акупіраванай немцамі тэрыторыі Беларусі панавала ваенная адміністрацыя. Яна забараніла бальшавіцкую партыю і грамадскія арганізацыі, якія падтрымлівалі яе, але дазволіла дзейнасць нацыянальна-дэмакратычных арганізацый. Былі адноўлены органы мясцовага самакіравання - гарадскія думы і земствы. Фабрыкі і заводы акупанты перадалі былым уладальнікам. У вёсцы была адноўлена прыватная ўласнасць на зямлю, памешчыкам вярталі іх былыя ўладанні. Сяляне абкладаліся харчовым падаткам, праводзіліся рэквізіцыі хлеба, мяса, фуражу на патрэбы нямецкай арміі. На мірных жыхароў наладжваліся аблавы, карныя аперацыі, людзей вывозілі ў Германію, саджалі у канцэнтрацыйныя лагеры.
Палітыка акупантаў сутыкнулася з супраціўленнем насельніцтва. Найбольшую актыўнасць праяўлялі сяляне. Успыхвалі сялянскія паўстанні, ствараліся партызанскія атрады. Сялянскім рухам кіравалі эсэры, бальшавікі, прадстаўнікі іншых партый. Эсэры выступілі супраць палітыкі супрацоўніцтва з акупантамі.
9 снежня 1917 г. паміж Савецкай Расіяй і Германіяй пачаліся мірныя перагаворы. Занепакоены тым, што ўзнікла рэальная небяспека падзелу роднага краю, Выканкам Усебеларускага з'езда накіраваў у Брэст-Літоўск сваіх прадстаўнікоў. Дэлегацыя, нягледзечы на шматлікія перашкоды і адсутнасць афіцыйнага статуса, здолела данесці да ўдзельнікаў канферэнцыі, што яна выступае ад імя беларускага народа і адстойвае цэласнасць яго тэрыторыі. Але мірныя перагаворы па віне Л. Троцкага былі сарваны. Германскае камандаванне аддало сваім войскам загад пачаць 18 лютага 1918 г. наступленне, што рэзка абвастрыла сітуацыю на Заходнім фронце. Германскія войскі хутка набліжаліся да Гомеля і Мінска. У такіх умовах кіраўніцтва Аблвыканкамзаха і СНК Заходняй вобласці вымушана было спешна эвакуіравацца ў Смаленск.
Пасля ўцёку бальшавікоў Выканкам Усебеларускага з'езда вырашыў узяць уладу ў свае рукі. 21 лютага 1918 г. ён звярнуўся да народа Беларусі з Устаўной граматай, у якой абвясціў сябе часовай уладай на тэрыторыі Беларусі. Да адкрыцця Усебеларускага Устаноўчага з'езда функцыі новай улады ўскладаліся на створаны Выканкамам Народны Сакратарыят, старшынёй якога стаў адзін з лідэраў БСГ I. Варонка.
9 сакавіка 1918 г. Выканкам прыняў другую Устаўную грамату, у якой абвясціў Беларусь Народнай Рэспублікай - БНР. Выканкам быў перайменаваны ў Раду БНР, прэзідыум якой узначаліў прадстаўнік БСГ Я. Серада. Яна аб'яўлялася заканадаўчым органам да склікання Устаноўчага з'езда.
Граматы паказвалі, што Рада БНР бярэ курс на ўсталяванне на Беларусі дэмакратычных асноў грамадскага ладу. З іх асноўнымі палажэннямі згадзіліся меншавікі і эсэры. Прадстаўнікі меншавікоў, эсэраў, Бунда ўвайшлі ў Раду БНР. 3 сакавіка 1918 г. паміж Савецкай Расіяй і Германіяй быў заключаны Брэсцкі мірны дагавор, па якім землі, што ляжалі на захад ад лініі Дзвінск - Свянцяны - Пружаны і належалі раней Расіі, перадаваліся Германіі і Аўстра-Венгрыі, якія павінны былі вырашыць будучыню дадзеных зямель. Гэта яшчэ больш нараджала незалежніцкія ад бальшавіцкай Расіі тэндэнцыі ў радах беларускага нацыянальнага руху. Расла надзея на дапамогу Германіі ў будаўніцтве дзяржаўнасці Беларусі.
25 сакавіка пасля доўгіх спрэчак паміж прыхільнікамі незалежнасці і прыхільнікамі аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі большасцю галасоў была прынята трэцяя Устаўная грамата, якая абвяшчала незалежнасць БНР.
Акт аб незалежнасці БНР прызналі Украіна, Літва, Турцыя, Фінляндыя. Бальшавікі заяўлялі, што стварэнне БНР - гэта спроба буржуазна-памешчыцкіх колаў адарваць Беларусь ад Расіі, далучыць яе да Германіі. Не прызнала БНР і Германія, бо гэта супярэчыла ўмовам Брэсцкага міру. Аднак нямецкая адміністрацыя не перашкаджала Радзе самастойна вырашаць шэраг пытанняў. Рада БНР звярнулася да германскага імператара з тэлеграмай, у якой дзякавала за вызваленне Беларусі, прасіла дапамагчы ў стварэнні яе дзяржаўнай незалежнасці ў саюзе з Германскай імперыяй. Пасылка тэлеграмы імператару Германіі выклікала ў БНР востры палітычны крызіс. Са складу Рады выйшлі прадстаўнікі Бунда, БСГ раскалолася. Утварыліся новыя партыі.
Пасля лістападаўскай рэвалюцыі ў Германіі (1918 г.) Савецкі ўрад дэнансаваў Брэсцкі мірны дагавор і рушыў Чырвоную Армію на Захад. Рада БНР пакінула Мінск. Акт аб незалежнасці Беларусі прымусіў бальшавіцкі ўрад перагледзець сваю палітыку ў адносінах да яе і пазней пайсці на стварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці.